• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    3 гэтага часу я прыдбаў поўную панавую прыязь, ласку і мілату, чым шчыра хвалюся; нічога не азмрочвала майго шчасця, хіба што я быў завелікаваты на сваю цялячую скуру, а гадамі занадта малы, чаго я і сам як след не ўсведамляў. Святар таксама не надта прагнуў, каб я дужа ўядаўся досціпамі, бо, як лічыў, яшчэ не час на тое і не на ягоную карысць. I ўсё ж мой пан, заўважыўшы, што я моцна з’ахвочаны да музыкі, даручыў падвучыць мяне і даверыў гэта выдатнаму лютністу, чыё ўмельства я неўзабаве лёгка пераняў і пераўзышоў самога, бо я лепш за яго спяваў. Так вось і служыў я свайму пану дзеля пацехі, забавы, радасці і паказу на подзіў. Усе афіцэры выказвалі мне сваю добрую волю, багатыя і гараджане шанавалі, а хатняя чэлядзь і жаўнеры зычліва любілі мяне, бо яны бачылі, як прападаў па мне мой пан. Адзін дарыў мне адно, другі другое, бо ўсе ведалі, што хітрыя блазнюкі спрамагаюцца часта на болыпае, чым толькі на прыстойную службу, таму і дарункі былі з прыхаваным сэнсам, адны дарылі, каб я не даносіў на іх, а другія якраз наадварот, каб нагадваў пра іх пану, і вось такім спосабам я набіраў даволі шмат грошай, якія
    часцей за ўсё аддаваў святару, бо не ведаў, што з імі рабіць. А як што на мяне ніхто не мог паглядзець крыва, дык не меў ніякага клопату з чужымі віжоўкамі і падсочкамі. Усімі сваімі змысламі я аддаўся музыцы і кожнаму сумленна падказваў ягоныя хібы і заганы. 3 гэтай прычыны я і рос, як цыбуля ў шклянцы вады, блазнаванне працвітала, а фізічная сіла на вачах узбуяла; неўзабаве па мне відаць было, што я ўжо больш не жыўлюся ў лесе вадой, жалудамі, букавымі арэшкамі, карэннем і травою, а што пад добрую закусь бяру за губу і рэйнскае віно, і ханаўскае піва, што за цяперашнім знэнджаным часам можна лічыць вялікай ласкай Бога, бо на той час уся Германія шугала ў полымі вайны, курчылася з голаду ў старшэннай пошасці, а сам Ханау быў абложаны непрыяцелем, хоць гэта ніяк мяне асабіста не кусала. Пасля прарыву аблогі мой пан меўся падарыць мяне ці то кардыналу Рышэльё, ці то герцагу Бэрнгарду з Вэймара, бо гэтым самым, ён так меркаваў, заслужыцца за мяне на вялікую дзяку, а разам з тым, ён спадзяваўся, збудзе з вачэй сваіх вобраз запрапалай сястры, на якую я чым далей, тым больш рабіўся падобны, выносіць гэтую пакуту было амаль немагчыма. Гэта яму вельмі адрайваў святар, які казаў, што настане такі час, і станецца вялікі цуд, і стануся я зноў разумным чалавекам; ён параіў губернатару, каб той узяў некалькі цялячых скур і апрануў у іх яшчэ двух хлопчыкаў, пасля прыставіў да іх трэцяга чалавека, менавіта доктара, прарока альбо валацугу, які мяне і тых хлопчыкаў з дзівоснымі цырымоніямі распрануў бы і паказаў, як ён умее рабіць з жывёлаў людзей і з людзей жывёлаў. Такім чынам я выздаравею, і мне будзе без вялікай намогі даведзена, што я зноў чалавек, як і ўсе чалавекі. Калі губернатар ухваліў гэты намер, святар перадаў мне ўсё, што ён абгаварыў з маім панам, і лёгка пераканаў мяне згадзіцца. Але хцівае шчасце не хацела так лёгка выпускаць мяне з блазенскага ўбрання і не спрыяла мне ў асалодах цудоўна добрай жыткі. Бо пакуль кравец і гарбар завіха-
    ліся са скурамі, якія прыдадуцца на гэтую камедыю, я з некалькімі хлопцамі коўзаліся на лёдзе каля крэпасці; і тут нехта, не ведаю хто, неспадзявана прывёў атрад краатаў, якія пахапалі нас, пасадзілі на свабодныя коні, украдзеныя ў сялян, і павезлі з сабою. Праўда, яны крыху сумняваліся, браць мяне ці не, пакуль нарэшце адзін не сказаў па-багемску: «Мі вэмэ того блазна сэбао, бо вэ домэ го г бабо обэрстові». На тое другі адказаў: «Пршыс ам бамбо ано, мі го нагонье посайдэмо, ван розумлі немэцкі. Вон будэ міт краток віле сэбао»1. I мяне гопнулі на каня, і выглядала на тое, што адна няшчасная гадзінка можа аблупіць чалавека, адабраць у яго ўсе даброты і аддаліць ад шчасця так, што пакуль жыцьме, а не забудзецца.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы ў палоне ў ліхіх краатаў шмат нягодаў сабе насватаў
    Няма што ханаўцы адразу нарабілі алярму, паўскоквалі на коней і рэзкім выпадам затрымалі і крыху пабянтэжылі краатаў, але тым не меней нічога адбіць не ўдалося, бо лёгкія коні краатаў, даючы перавагу і маючы адолю, узялі кірунак на Бюдынген2; там коней накармілі і, прадаўшы гараджанам на адкуп багатых ханаўскіх смаркачоў, украдзеных коней і захоплены луп, пакуль не занялося на дзень, рушылі далей праз бюдынгенскі лес да Фульды, падграбаючы па дарозе ўсё, што можна было забраць. Рабункі і плюндроўкі
    1 Жаўнеры гутараць не на краацкай (харвацкай) мове, а на народнай чэскай (багемскай): «Мы возьмем гэтага дурня з сабой, завязем яго да пана палкоўніка». «Вось і добра, пасадзім яго на каня; палкоўнік разумее па-нямецку, яму будзе з ім пацеха».
    2 Горад у мясцовасці Вэтэрау. За восем міляў адтуль знаходзіўся Хіршфэльд з абацтвам.
    аніяк не прыпынялі іхняга імклівага руху, бо крааты былі як усё роўна чэрці, пра якіх кажуць, што яны бягуць, свішчуць і (s. v.) дрышчуць, нічога па дарозе не прапускаючы, і вось ужо таго самага вечара яны з багатай здабычай былі ў Хіршфэльдзе, дзе й атабарыліся; там усё захопленае падзялілі, і я выпаў палкоўніку Корпесу1.
    У гэтым чужапанку ўсё мяне гідзіла, усё нейкае было гішпанскае; тут табе не Ханау, дзе было і цёпла і пагодна. Тут ханаўскія марцыпаны змяніліся на грубы чорны хлеб і худую маслакаватую ялавічыну, здаралася, праўда, часам украсці і склыгаць кавалак саланіны, але гэта часам; з віна і піва я перайшоў на ваду, а замест ложка спаў на конскай гуньцы ў стойле; замест каб іграць на лютні, якая так хораша ўсіх звесяляла, я поўзаў пад сталамі з другімі хлапчукамі, брахаў па-сабачы ды прымаў выспяткі астрогамі, а гэта мне ні быту, ні бадзёру не давала. Замест ханаўскіх шпацыраў я мусіў разам з усімі выязджаць на фуражоўкі, чысціць коні і стойлы. Фуражоўка гэта не што іншае, як загрозлівыя для жыцця наезды ў вёскі па фураж, а там ужо малаці, мялі, пячы, крадзь і бяры, што зарвеш, лупцуй і катуй халоп’е, ганьбі дзяўчат, мацярок і дачок праўда, да гэтай працы я быў яшчэ няздатны, бо замалы. I калі сялянам фуражоўка не дужа падабалася альбо калі яны заціналіся і давалі якому фуражыру па пыску, як гэта тады нярэдка здаралася ў Гесэне, іх на месцы канчалі, калі ўдавалася злавіць, альбо сама мала пускалі дымам іхнія сядзібы. У майго пана не было жонкі, каб гэта вазіць яе з сабою ў паходах, бо і патрэбы такое не было, калі за жонку бяры першуюлепшую, не было сваіх пахолкаў, каморніка, не было кухара, затое гібель было райтараў і падлеткаў, якія слугавалі і яму і коням, a то і сам, бывала, за ганьбу сабе не меў і каня засядлаць, і корму ўкінуць, і торбу зааброчыць. Спаў ён
    1 Палкоўнік краацкага (харвацкага) войска, рэальная гістарычная асоба.
    заўсёды на саломе альбо на голай зямлі, а накрываўся сваім футраным каптаном-пэльцрокам; таму я часта бачыў, як па яго вопратцы поўзалі вошы, і іх ён зусім не саромеўся, а яшчэ нават і смяяўся, калі хто здымаў каторую. Насіў ён кароткія валасы і шырокія швейцарскія вусы, якія яму былі вельмі дарэчы, бо ён часта апранаўся за селяніна і сам хадзіў на выведку. Як я ўжо сказаў, не раз’ядаўся ён рознымі там марцыпанамі, усе ягоныя і хто ведаў яго шанавалі яго, любілі і пабойваліяся. Спакою нам нідзе не было то мы тут, то мы там; то мы нападалі, то нападалі на нас; так што не было нам і ўгамону, пакуль можна было ўшчыкнуць гесэнцаў; затое ж і Меландэр1 не шыкаваў нам святаў, бо адбіваў у нас райтараў і адсылаў у Касэль.
    Такая вось неспакойная жытка не была мне да смаку; таму часта марыў вярнуцца ў Ханау. Самым цяжкім маім крыжам было тое, што я не ўмеў дагаварыцца з гэтымі хлопцамі і мусіў цярпець ад іх усё хто штурхне, хто таўхне, хто вытне, а хто і добра ўваліць і прагоніць. Найбольшай забавай палкоўніку было, калі я спяваў яму па-нямецку і граў разам з астатнімі слугамі ў трубу, але такое здаралася нячаста. Зватое не-не ды даставаў такіх тлустых аплявушын і засвістак, што кроў дудкай біла, і ўжо гэтага мне ставала надоўга.
    Нарэшце я пачаў рупіцца за панаву кухню і яго стрэльбу, якою ён вельмі даражыў і якую я яму чысціў, бо ясна было, што мне яшчэ рана ездзіць на фуражоўкі. I пайшло ў мяне так добра, што неўзабаве я ўжо зыскаў панавую ласку; ён загадаў пашыць мне з цялячых скур новае блазенскае адзенне з яшчэ большымі аслінымі вушамі, чым я насіў раней; а як што рот у майго пана не быў здалікачаны, дык у мой кухарскі спрыт не трэба было дужа дакладацца ўмельствам. Але ж мне часта не хапала то солі, то шмальцу, то прыправы, дык я стаміўся і ад свайго рамяства, затое дзень і ноч
    1 Генерал-лейтэнант войска Гесэн-Касэля, які, перайшоўшы пазней у імператарскую армію, стаў фельдмаршалам.
    сачыў і прыглядаўся, як бы спраўней адсюль даць стракача, тым болей што ўжо і вясною запахла. А калі ўжо добра падрыхтаваўся, я напрасіўся вынесці далей авечыя і каровіныя каўдуны і кішкі, якіх шмат валялася вакол нашых кватэр, патыхаючы гнюсотным смуродам; гэта спадабалася палкоўніку. А я, управіўшыся з гэтым, калі сцямнела, адлучыўся і шуснуў у бліжэйшы лес.
    РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы, дасціпна дастаўшы трафея, і ў цёмным лесе пражыць умее
    Доля мая, як пра тое ўсё сведчыла, была такая ёлкая, што чым далей, тым горш, і ўрэшце зусім душу вымуціла; я нават быў падумаў, што нарадзіўся на няшчасце, бо вось жа колькі тых гадзінак прайшло, як вымкнуўся я ад краатаў, а ўжо прыхапілі мяне іншыя лотры. Гэтыя ж, вядома, думалі, што злавілі нешта няма ладу якое каштоўнае, бо ўпоцемках не разгледзелі майго блазенскага ўбрання, і сказалі двум сваім весці мяне далей у нейкае назначанае месца. Завёўшы, а было там яшчэ цямней, адзін з іх давай спаганяць з мяне грошы: ён адклаў убок рукавіцы і стрэльбу і пачаў мяне абмацваць, пытаючы: «Хто такі будзеш? Грошы ё?» Але як толькі намацаў маю валасатую вопратку і доўгія асліныя вушы на галаве, якія ён прыняў за рогі, і ўбачыў у цемры іскаркі, як гэта звычайна яны праскокваюць па поўсці, калі яе гладзіш, ён так перапалохаўся, што, здаецца, ледзь не самлеў. Я адразу змеціў гэта; таму, перш чым ён дойдзе да памяці, я пачаў аберуч церціся, і шэрсць на мне заіскрылася, быццам я ўвесь усярэдзіне быў напханы гаручай серкай, і адказаў яму тоўстым голасам: «Я чорт і зараз скручу табе і твайму прыяцелю карак!», і гэта так перапудзіла абодвух абэлтусаў, што яны, не разбіраючы карчоў і хмызу, лупанулі наўскапыта прэч, быццам агнём