Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
тае маю кнігу, прасякнуўся такой агідаю да гульні, каб так згнюсілася яму, быццам выпіў свінога малака, якое даюць апантаным гульнёю без іх ведама, ад гэтай іхняй хваробы. Хачу гэтым самым паказаць усяму хрысціянству, што адна невялікая кампанія гульцоў ганьбіць Бога не менш, чым цэлая грамада».
Я ўхваліў ягоны намер і пажадаў, каб яму пашанцавала давесці сваю працу да задуманага выніку.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
Сімпліцы з маладым Хэрцбрудэрам дружыць, а той яму добрую службу служыць
Мой гофмайстар чым далей, тым шчырэй гарнуўся да мяне, а я да яго; але мы трымалі ў тайне нашую даверлівасць. Я хоць усё яшчэ строіў з сябе дурня, але не дазваляў сабе ніякіх грубых блазнотаў і нехлямяжых жартаў, так што мае выступы і досьціпы хай і былі даволі прастадушныя, але хутчэй разумовыя, чым блазенскія. Мой палкоўнік, які меў дужа вялікую прыахвотку да ловаў, узяў мяне аднаго разу з сабою, калі выправіўся з сеткамі папаляваць на курапатак, што мне вельмі спадабалася. Але сабака быў залішне гарачы, увесь час зрываўся на бег раней, чым птушка трапляла ў сетку, таму мы таго разу налавілі мала. Тады я параіў палкоўніку, каб ён злучыў сучку з сокалам ці са скальным арлом, як гэта робяць з конямі і асламі, каб атрымаць мулаў, тады ў сабачак вырастуць крылы; з такімі лавецкімі сабакамі, сокаламі-воюшамі, можна будзе лавіць курапатак проста ў паветры. А яшчэ я параіў, што вось, каб узяць горад Магдэбург, які мы трымалі ў аблозе, і аблога такая вялая і так зацягнулася, дык трэба звіць вялікую і моцную вяроўку, тоўстую, як паўгекталітровую бочку, абцягнуць ёю ўвесь горад, упрэгчы ўсіх мужчын і жывёлу з абодвух лагераў і, выбраўшы пагодны дзень, звалачы горад к чарта-
матары. Такіх блазнотаў я выдумляў кожны дзень процьму, бо гэта было маё рамяство, і мой варштат не паражнякаваўся. Так пісар майго пана, скупы і хітры прайдоха, даваў у рукі багаты матэрыял, якім я і перабіваўся на шляху, па якім звычайна ідуць блазны, бо ўсё, што мне нагаворваў гэты шэльма, я не толькі браў на веру, а перадаваў другім, калі дыскутаваў, а гэтая рэч на тое якраз і прыдавалася.
Калі я аднойчы спытаўся ў пісара, што за адзін гэты наш палкавы каплан і чаму ён апранаецца не так, як усе людзі, ён сказаў: «Ён ёсць Dicis et non fads', па-нямецку гэта такі хлопец, які пастаўляе людзям баб, а сам не мае ніводнай, адным словам чорт. Ён закляты вораг усіх зладзюганаў, бо яны ніколі не кажуць, што робяць, а ён, наадварот, кажа, чаго не робіць. Але і злодзеі не дужа любяць яго, бо звычайна яны спазнаюцца з ім, калі іх ужо вядуць на страту». Калі я так пазней назваў добрага і пачцівага патэра, з яго смяяліся, а мяне палічылі за ліхога і хітрага шэльму і памазалі за гэта дубцамі. Потым пісар сказаў мне, што ў Празе ўсе грамадскія дамы за сцяною разбурылі і спалілі, а іскры і пыл ад іх, як насенне пустазелля, рассеяліся па ўсёй зямлі; item, ніхто з гераічных жаўнераў і шчырадушных хлопцаў не ідзе ў царства нябеснае, а адны толькі прыдуркі, баязліўцы, бабнікі, гультаі ды ім падобныя, якім даволі іхняга зольду платы; гэтак сама не палітычныя a la mode-кавалеры і галантныя дамы, а адны толькі цярплівыя Евы, падпантофленыя мужы, занудлівыя манахі, меланхалічныя святошы, багамоліцы, пасцельныя курвы, убогія проські-шлюхі, усялякія пацяробкі, якімі ўжо і не падатрэшся, не вартыя ні на што людскае, ды малыя несмыслі-дзеткі, якія сюсяюць і вернуць у штонікі. Яшчэ ён мне малоў, што гаспадары пастойных двароў-заездаў таму называюцца тракціршчыкамі, што яны ў сваіх хатніх клопатах не толькі трактуюць ежай, але яшчэ і трактуюць-далдоняць пра тое, хто з пастойнікаў да-
1 Ты мовіш і не робіш (лац.).
станецца Богу, а хто д’яблу. Пра справы мілітарныя ён гаварыў мне, што часам страляюць залатымі кулямі, і чым яны залацейшыя, тыя кулі, тым большая ад іх шкода. «Ай, ды што там кулі, сказаў ён, бывае, цэлыя войскі з артылерыяй, амуніцыяй і багажом бяруць у залатыя ланцугі». А яшчэ нагаварыў мне пра кабет, што болып палавіны іх ходзяць у штанах, але такіх кароценькіх, што з-пад спадніцы не відаць, майткамі называюцца, і што многія з іх, кабет, не ўмеючы чараваць і не будучы багінямі, як Дыяна, тым не меней умеюць настаўляць сваім мужам рогі, і тыя носяць іх, як Актэон; item, што многія, не выходзячы замуж, падкладаюцца пазашлюбна, жывуць уподблядкі, таму іх завуць шлюхамі і блядзямі, а я, дурны, слухаў, растапырыўшы вушы, і ўсяму верыў.
А вось мой гофмайстар, настаўнік, калі быў са мною адзін на адзін, казаў мне зусім іншае. Ён нават пазнаёміў мяне са сваім сынам, які, як я ўжо раней пісаў, служыў пісарам у саксонскім войску і меў зусім іншыя вартасці, чым пісар майго палкоўніка, таму палкоўнік быў за яго такі рады, а нават мерыўся перацягнуць яго ад саксонцаў і зрабіць палкавым сакратаром, на якое месца паклаў вока таксама і памянёны наш палкоўнікаў пісар.
3 гэтым пісарам, які зваўся, як і ягоны бацька, Ульрых Хэрцбрудэр (сардэчны брат!), я так моцна ссябраваўся, што мы запрысягнуліся на вечнае братэрства, згодна з якім мы і ў шчасці і ў няшчасці, у любові і пакутах не пакінем адзін аднаго ніколі. А як што гэта адбылося з ведама ягонага бацькі, дык хаўрусу нашага мы трымаліся моцна і цвёрда. Нічога нас так не зблізіла, як жаданне з гонарам пазбыцца майго блазенскага ўбрання, каб увабодвух служыць прыстойна; але стары Хэрцбрудэр, якога я шанаваў, як роднага бацьку, не ўхваляў гэтага намеру, а ясна сказаў, што калі бліжэйшым часам я змяню свой стан, дык траплю ў вязніцу і пастаўлю пад вялікую пагрозу сваё жыццё і здароўе. I таму, што ён прадбачыў сабе і свайму сыну такую вялікую
небяспеку і меў на тое прычыны, дык хацеў жыць абачліва і асцярожна і не хацеў прыплятаць да рэчы чалавека старонняга, мяне, якому таксама бачыў небяспеку; турбаваўся, што бяда можа спасцігнуць і яго і мяне, калі выкажа сваю справядлівую павагу, бо ўжо даўно ведаў пра нашую таямніцу, добра вывучыў мяне і добра ведаў, але нічога не казаў палкоўніку пра мае здатнасці.
Неўзабаве я яшчэ лепей разгледзеў, што палкоўнікаў пісар страшэнна зайздросціць майму новаму брату, бо быў занепакоены, каб яго не апярэдзілі ў прэтэнзіях на сакратарскае месца; я добра бачыў, як ён часам засмучаўся, як яго гняла злосць, як ён уздыхаў у цяжкім роздуме, калі бачыў старога альбо маладога Хэрцбрудэра. 3 гэтага я заключыў і не сумняваўся, што ён каваў планы, як падставіць нагу, як паваліць суперніка. 3 добрай ласкі і братэрскай вернасці я расказаў свайму прыяцелю ўсё, чаго апасаўся, каб ён мог хоць неяк засцерагчыся ад гэтага Юдавага братанца. Але ён усё гэта прымаў на лёгкую вагу, бо пераважаў таго пісара як пяром, так і шпагаю, а апрача ўсяго таго меў ласку і прыхільнасць палкоўніка.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ
Сімппіцы бачыць, як праз закляцце чалавека можна ўвесці ў няшчасце
Як тое ўжо ёсць звычаем на вайне, старых вопытных жаўнераў ставяць прафузамі1; дык вось і мы ў сваім палку мелі аднаго такога, ды з такога шумавіння, такога пацяробка і ачоса, такога кандовага мардаварота, пра якога можна сказаць, што ўжо спанатраны ў розных справах больш чым трэба; ён быў сапраўдны чорных штук
1 Вайсковы наглядчык над вязнямі і выканаўца судовых выракаў; profous (ляц.), адсюль прафос, прахвост.
майстар, чарнадзей чорную курыцу поначы дасочыць і нячыстым закляне, а сам жа сабою не тое каб са сталі, а такі дзяцюк, што і каго хоч стрымаць мог і паставіць у поле гуф райтараў здольны быў. Ягоны партрэт можна пабачыць у натуры, калі ўявіць сабе, што мастакі і паэты падаюць Сатурна, без таго, вядома, што не было ў яго ні касы, ні драўляных ног. I хоць небаракі-жаўнеры, якія трапляліся ў яго бязлітасныя рукі праз гэтую ягоную ўласцівасць, давалі яму самую знішчальную ацэнку, былі і такія людзі, якія ахвотна вадзіліся з гэтай пачварынай, асабліва Олівер, наш пісар; і чым больш закіпала ў ім зайздрасць да маладога Хэрцбрудэра, які быў вельмі прыветлівага нораву, тым большай была і даверлівая прыязнасць паміж ім і прафузам. 3 гэтага я вельмі лёгка зрабіў выснаўку, што ад суполкі Сатурна з Меркурыем ніякага дабра нашаму міламу Хэрцбрудэру не будзе.
Якраз тою парою мая палкоўнічыха была ўшчаснена сынком, і з нагоды хрэсьбінаў наладзілі каралеўскую гасціну, на якую, каб памагчы ў абслузе, папрасілі прыйсці і маладога Хэрцбрудэра; і калі ён з ветлівасці ахвотна згадзіўся, таму Оліверу далася ў рукі нагода паказаць свету свае падступныя штукі, якімі ён даўно быў цяжарны. I вось, калі ўжо па гасціне выявілася, што прапаў вялікі пазалочаны кубак майго пана, якога яму вельмі не хацелася проста страціць, бо ён жа яшчэ стаяў на стале, калі ўсе госці разышліся. Пахолак сказаў, праўда, што апошні раз ён яго бачыў у руках у Олівера, але той не прызнаў гэтага. Гукнулі даць рады прафуза, а нішкам яму, дарэчы, было сказана, каб ён сваім умельствам вывеў на святло крадзеж так, каб злодзей стаўся вядомы адной толькі пані, бо тут былі палкавыя афіцэры і не дужа былі б радыя, калі б ганьба агнездавалася сярод іх.
Усе ведалі пра сваю невінаватасць, усе мы весела пайшлі ў вялікі палкоўнікаў намёт, дзе чарадзей меўся даследаваць справу. Усе пераглядваліся, стараючыся адгадаць, як усё павернецца і дзе той кубак аб’явіцца. Калі прафуз
прамармытаў некалькі слоў, тут раптам пачалі выскокваць у аднаго тут, у другога там, адно, два, тры, вой, шмат-шмат шчанюкоў з калашын, рукавоў, ботаў, прарэхаў, з усіх прарэзаў у вопратцы. Яны шнарылі тут, там, па ўсім намёце, усе яны былі прыгожыя, розныя, і кожнае па-свойму размаляванае, так што атрымаўся вельмі вясёлы спектакль. А мне ў мае вузкія краацкія цялячыя штонікі столькі паналазіла гэтых начараваных шчанюкоў, што я мусіў скінукць штонікі, а як што мая кашуля яшчэ ў лесе сатлела на целе, дык я стаяў голенькі, і ўсе бачылі, што там у мяне спераду і ззаду. Нарэшце адзін шчанюк выскачыў з прарэхі ў Хэрцбрудэра, шчанюк самы ўвішны з залатым нашыйнікам; ён паглытаў усіх астатніх шчанюкоў, колькі іх тут, у намёце, валтузілася, што нагой не пераступіць. I калі ён управіўся з усімі, не стаў ні большы, ні меншы, затое абручык на шыі пачаў павялічвацца і нарэшце ператварыўся ў палкоўнікаў кубак.
Тут ужо не адзін толькі палкоўнік, а ўсе ў намёце здагадаліся, што кубка ўкраў не хто там хто, а менавіта малады Хэрцбрудэр; і палкоўнік сказаў яму: «Бачыш вось, ты няўдзячны госць, ці ж заслужыўся я сваім дабрадзействам на такі крадзеж, якога я ніколі не чакаў ад цябе? Глядзі, я ж толькі-толькі хацеў зрабіць цябе з заўтрага сваім сакратаром, аж бач, ты заслужыўся, каб яшчэ сёння я павесіў цябе, што несумненна і было б зроблена, калі б я не паважаў твайго старога сумленніка бацьку. Выбірайся хутчэй прэч з майго табара і, колькі жыцьмеш, не кажыся мне на вочы!» Хлопец хацеў перапрасіцца, але хто ж яго слухацьме, калі злачынства вось яно, было яснае, як божы дзень; і калі ён пайшоў, старому добраму Хэрцбрудэру зусім зрабілася блага, ён самлеў, і нават сам палкоўнік суцяшаў яго і казаў, што пабожны бацька не павінен аж так убольвацца за сваё няздарнае дзіця. Так Олівер з д’яблавым падсобкам здабыў тое, чаго так даўно прагнуў, але чаго не мог дасягнуць сумленным спосабам.