• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    Убачыўшы, як мяне ўелі, я адказаў: «Выдатныя гераічныя подзвігі заслугоўвалі б самай высокай учты, калі б яны не неслі іншым людзям пагібелі ці шкоды. Чаго вартая слава, якая замарана нявінна пралітай крывёю людзей? I што гэта за высакародства, якое было прыдбана і замацавана пагібеллю многіх тысяч людзей? Што да мастацтваў, дык што гэта як не суцэльная марнасць і блізір? Так, яны такія ж пустыя, пыхлівыя і непатрэбныя, як і самыя тытулы, калі ўладальнікі іх спаганяюць з іх карысць; бо альбо ж яны служаць сквапнасці альбо псоце іншых людзей, як тыя страшныя
    1 Калос у Егіпце, пра які паведамляе Пліній. 150
    штуковіны, якія я нядаўна бачыў на вазах. Без кнігадрукавання і кніг людзі яшчэ неяк абышліся б, паводле думкі і меркавання аднаго святога мужа, які сказаў, што сам белы свет ёсць яму дастатковая кніга, каб дзівавацца з цудаў BroHara Творцы і спазнаваць па ёй Божую ўсемагутнасць».
    РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы гаворыць пра цяжкі лёс пана, якому вялікая ўлада прыпала
    Мой пан хацеў таксама падасціпнічаць і сказаў: «Бачу, не дастаўшыся да шляхецтва, ты пагарджаеш тытуламі». Я адказаў: «Пане, калі б з гэтай хвіліны я заняў тваё пачэснае месца, дык і тады тытула не прыняў бы!» Мой пан засмяяўся і сказаў: «Веру, веру, бо валу смакуе толькі аўсяная салома; калі б, аднак, асягнены высокім розумам, як шляхетныя асобы, ты рупліва прабіваўся б і да высокае чты і да шаноўлі. Я, прынамсі, за марнасць не лічу, калі шчасце ўзносіць мяне над іншымі». Я ўздыхнуў і сказаў: «Ах, ты мой дабрамыснічак! Ах, дабрашчаснасць ты мая мазольная! Пане, я пабажуся табе, што ў Ханау ты самы няшчасны гаротнік». «Як гэта! Чаму? Цяля, сказаў мой пан, адкрый жа мне сакрэт і прычыну, бо я ж і не ведаю». Я адказаў: «Калі ты не ведаеш і не адчуваеш, што ў Ханау ты губернатар і таму абкладзены турботамі і клопатам, дык альбо цябе засляпіла вялікая пыха і прага да пашаны, якое і без таго шмат маеш, альбо ты жалезны і адчуваць не можаш, ты толькі загадваеш, а кожны, кто табе на вочы ўскінецца, мусіць толькі слухацца. А ці задарма яны так прагінаюцца? Ці не ты слуга ўсіхны? Ці не ты павінен дбаць пра кожнага з іх? Глянь, сёння ты з усіх бакоў абложаны ворагамі, і захаванне гэтай крэпасці ляжыць на тваіх адзіна плячах, ты павінен думаць, як бы гэта дакласці шкоды непрыяцелю, і пры гэтым павінен дасачыць, каб твае намеры не раскрыліся. Ці ж не даводзі-
    цца табе часам і самому пастаяць у каравуле, як простаму жаўнеру? Апрача гэтага, табе трэба пераймацца, каб не было няхваткі грошай, амуніцыі, страўнасці і людзей у войску, і з гэтай прычыны ты мусіш усю краіну трымаць на кантрыбуцыі пад пастаянным наглядам і ў страху. Пашлеш людзей, а яны рабуюць, плюндраць, крадуць, паляць і забіваюць гэта іхняя праца; вось жа і нядаўна яны зруйнавалі Орб1, занялі Браўнфэльз і Штадэн ды ўсё і пусцілі дымам. Яны, праўда, мелі з таго сваю карысць, а ты толькі прымеш цяжкую адказнасць перад Богам. Я дапускаю, што разам з гонарам і славай перападае табе і пажытак; але ці ведаеш ты, хто мецьме найбольшую выгоду з тых скарбаў, якіх ты назбіраў? А калі б гэтае багацце і дасталася табе, што, зрэшты, вельмі малаверагодна, ты ўсё адно пакінеш яго на зямлі і не возьмеш з сабою нічога, апрача грахоў, якія гэтым збіраннем прыдбаў. Але калі пашчасціць табе ўжыць сабе на карысць багаты луп, дык гэтым самым ты мантачыш пот і кроў убогіх людзей, якія сёння церпяць галечу і нястачу альбо і зусім прападаюць і мруць з голаду. О, як жа часта я бачу, што думкі твае рассейваюцца ад цяжкай пасады тваёй, а вось я і іншыя цяляты, дык жа зусім наадварот, спім спакойна без ніякіх турботаў. А калі ты гэтага не рабіцьмеш, дык можаш паплаціцца галавою, як што нечагась не дагледзіш, нешта ўпусціш з таго, што мае быць зроблена для захавання падначаленага табе войска і крэпасці. Падзівіся ж, мне такі клопат не абыходзіць! Бо я ведаю, што прыродзе я абавязаны вярнуць толькі сваю смерць, я і не баюся, што нехта прыступам возьме мой хлеў, і мне не трэба вечна расшарквацца за сваё жыццё. Памру я малады, дык усё адно мяне абыдзе цяжкае ярмо вала; а тваёй пагібелі прагнуць і дамагаюцца тысячамі спосабаў. Таму ўсё тваё жыццё не што іншае, як заўсёдны клопат і бессань, бо трэба
    1 Тут і далей назвы невялікіх нямецкіх гарадоў і вёсак у Гесэне. Згаданыя падзеі мелі месцаў 1635 г.
    табе баяцца і ворагаў і сяброў, а яны ж, несумненна, задумай ты зрабіць нешта інакш, чым робіш, пачнуць намышляць, як цябе пазбавіць альбо жыцця, альбо грошай, альбо рэпутацыі, альбо каманднай пасады, альбо яшчэ чорт яго ведае чаго. Твой вораг падкопвае цябе адкрыта, а закадычныя прыяцелі-захрыбетнікі зайздросцяць твайму шчасцю спадналуску; ад сваіх падданых ты таксама, лічы, не ўбяспечаны. Я ўжо не кажу пра тое, як цябе штодня даймае, ганяе з месца на месца твая пякучая туга, калі ты думаеш, як зрабіць яшчэ большымі імя і славу, падняцца вышэй у вайсковым стане, сабраць больш багацця, апанаваць ворага сваім умельствам і падмяць яго пад сябе, захапіць знянацку які горад і сплюндрыць яго і in summa зрабіць амаль усё, што пляжыць іншых людзей і шкодзіць тваёй душы і ўсяляк супрацівіцца Божай волі. Але што самае прыкрае, гэта тое, што ты так спачвараны сваімі ж пахлебцамі, аж і сам сябе ўжо не ведаеш, бо так змардаваны і атручаны, што, ідучы па нябеснай дарозе, не бачыш яе; а ўсё, што ты робіш, яны люта ненавідзяць і ўсе твае заганы абвяшчаюць цнотамі, тваю зласлівасць —справядлівасцю, і калі ты дазваляеш рабаваць і зняхайваць людзей і краіну, дык яны кажуць, што ты бравы служака, падбухторваюць цябе рабіць псоту і шкоду іншым людзям, каб утрымаць ласку і ўпадабанне ды заграбаць пад сябе ўсё болей і болей».
    «Ах ты, нехлямяга, ах ты, неабольнік, ах ты, агуднік! закрычаў мой пан. Хто навучыў цябе так языком мянціць?» Я адказаў: «Даражэнькі паночку, ці ж я няпраўду сказаў, што ты так спачвараны сваімі крытыкамі і шаптунамі і... (s. v.) гаўнаедамі, аж бо ўжо табе і рады не дасі? Тым часам людзі вельмі добра бачаць твае заганы і пахібы ды судзяць пра цябе не толькі па тваіх вынёслых і важных справах, але і ў тваіх простых учынках знаходзяць шмат чаго, каб дакараць і асуджаць. Ці ж не мала табе прыкладаў з высокімі славутымі асобамі, якія жылі за даўніх часоў? Афіняне наракалі на Сіманіда толькі за тое, што ён гаварыў надта
    гучна; фіванцы скардзіліся на свайго Панікула1, што ён пляваў; спартанцы лаялі свайго Лікурга за тое, што ён вечна хадзіў, унурыўшы голаў; рымляне думалі, што Сцыпіёну вельмі дрэнна таму, што ў сне ён моцна хроп; ім здавалася агідным, калі Пампей пачухваўся толькі адным пальцам; Юлія Цэзара яны высмейвалі за тое, што не ўмеў прыгожа заперазаць пояс; жыхары Утыкі2 плявузгалі на свайго добрага Катона за тое, што ён, як ім здавалася, занадта прагна еў, за абедзве шчокі; а карфагенцы ліхасловілі Ганібала, што той ходзіць, бачыце, расхрыстаны і з голымі валасатымі грудзьмі. Як табе здаецца цяпер, што я памяняюся з тым, хто, маючы дванаццаць альбо трынаццаць застольнікаў, падлізнікаў, лісахвостаў ды прыматкабожаных падсуседаў, мае больш за сто альбо, дапусцім, болып за дзесяць тысяч тайных альбо яўных ворагаў, плявузнікаў і зайздрослівых незычліўцаў? А яшчэ якое шчасце, радасць і ўцеха галаве, пад аховай якой, у клопаце і даглядзе якой жыве столькі народу? Ці ж не трэба, каб ты сам над усімі імі чуваў, турбаваўся пра іх і ўбольваўся душою, выслухваючы ад кожнай скаргі і ўсялякія бздуры? Ці ж аднаго гэтага не дастаткова, каб агрэбціся і ад непраталяў і ад сяброў? Бачу, як табе гэта бывае непрыемна і колькі ўсякай халеры на цябе кладзецца. Дарагі пане, чаго ж урэшце варціцца тая аддзяка табе? Скажы мне, што ты маеш з яе? Калі ты гэтага не ведаеш, дык хай табе скажа грэк Дэмасфен, які, пасля таго як ён, на агульную карысць усталяваўшы ў Афінах права і законнасць, адважна ацаляў і абараняў той закон, сам супрацьзаконна і несправядліва пазбыўся ўсіх правоў як чалавек, які дапусціў грознае злачынства і быў высланы з краіны і ўкінуты ў галечу. Сакрату было аддзячана атрутай; Ганібалу так адплацілі свае ж прыяцелі, што ён у страшэннай нэндзы мусіў выправіцца ў свет, уцякаць і бадзяцца, як валацуга
    1 Асоба з такім імем актор-пантамім згадваецца ў Марцыяла.
    2 Рымская калонія ў Афрыцы.
    і туляга. А як заплацілі рымляніну Камілу', грэку Лікургу і Салону першага з іх пабілі камянямі, другога, спярша выкалупаўшы яму вока, выгналі як забойцу з краіны. Сама гэтак і Майсей і іншыя святыя мужы зведалі ятру, шаленства і лютасць чэрні. А таму заставайся, паночку, пры сваёй пасадзе і пэнсіі, якую мецьмеш з яе; бо калі ў цябе ўсё абыдзецца, калі ўсё і закончыцца дабром, дык не атрымаеш з таго сабе анічога, акрамя ліхога сумлення. Калі ж ты захочаш паслухаць голасу свайго сумлення, дык, як чалавека няздатнага, цябе сапхнуць з тваёй пасады, нібыта ўжо і ты сам сцяляціўся».
    РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы бліскуча прыкладвае голаў да мазгоў «неразумных» жывёлаў
    Падчас усяго майго дыскурсу ўсе госці глядзелі на мяне і дзіву даваліся, што я выказваю такія думкі, як яны лічылі, пахвальныя нават у разумнага чалавека, калі б той так з ходу выступаў і гаварыў так мудра. А я закончыў, сказаўшы: «Таму вось, мой любасны пане, я і не хачу з табою мяняцца! Зрэшты, і патрэбы ў гэтым ніякай няма, бо крыніцы даюць мне здаровае пітво замест тваіх дарагіх вінаў, а той, каму заўгодна было пакінуць мяне ў стане цяляці, павінен умець дабраславіць мне на спажытак і плады зямныя так, каб яны мне, як Навухаданосару, не сталіся залішне нястраўнымі ў спажыванні і падтрыманні імі майго жыцця. Так, прырода яшчэ дала мне прыгожую футру, якая цябе, пэўна, проста гідзіць, віно чмурыць табе галаву і даводзіць да той ці іншай хваробы».
    Мой пан адказаў: «Не ведаю, што я ў табе знайшоў; як на цяля ты мне здаешся занадта разумным; я мяркую, пад
    1 Рымскі палкаводзец (пам. у 364 г. да н. э.).
    тваёй цялячай скурай павінна быць яшчэ скура добрага прайдохі». Я абурана ўгневаўся і сказаў: «Дык вы, людзі, думаеце, што мы, жывёлы, зусім ужо дурныя? А й не думайце і не мысліце. Я лічу, што калі б старэйшыя за мяне жывёлы ўмелі, як я, гаварыць па-чалавечы, вой бы яны вам утнулі. Калі вы нас зусім за дурных маеце, дык скажыце мне, хто навучыў дзікіх лясных галубоў, соек, жоўнаў і курапатак, як ім ачышчацца лаўровым лісцем, а галубоў, горлінак і курэй святаяннікам. Хто вучыць сабак і катоў есці росную траву, каб ачысціць перапоўнены жывот? А чарапах, каб яны лячыліся ад укусаў змеяў бледнай паганкай, а параненага аленя бадзянам і дзікім палеем? Хто навучыў суслікаў, каб ужывалі руту, калі на іх нападае кажан або які гад? Хто навучыў дзікоў пазнаваць плюшч, а мядзведзяў мандрагору і падказаў, што гэта прыдатна ім на добрыя лекі? Хто параіў арлу знайсці арліную скалу, каб класці там свае яйкі? I хто даўмеў ластаўку лекаваць хворыя вочы сваім птушаняткам чысцікам? Хто настрэнчыў гадзюку, што, калі падаспее пара скідаць скуру, дык, каб высвеціць пагаслыя вочы, трэба есці фенхель і кроп? Хто вучыць бусла клісціравацца, пелікана адчыняць сабе жылу, а мядзведзя дазваляць пчолам пускаць яму кроў, ці, так бы мовіць, ставіць яму банькі? Што? Ды я толькі настойваю, што вы, людзі, усе вашыя мастацтвы і ўмельствы перанялі ў нас, жывёл! Вы жараце і п’яце да ўпаду і да смерці; а мы, жывёлы, гэтага не робім. Леў альбо воўк, калі лішне ўтлусцее, посціцца, аж пакуль зноў не стане худы, свежы і здаровы. Хто ж тады мудрэйшы? А падзівіцеся на птаства нябеснае! Паглядзіце, як па-рознаму ў іх складзены іх цудоўныя гнёзды! А як што ніхто з людзей не ўмее пераймаць іх у працы, дык вы павінны прызнаць, што ўсе яны разумнейшыя і здольнейшыя за вас, людзей. Хто кажа летнім птушкам, калі ўвесну ляцець да нас з выраю і выседжваць дзетак, а пад восень калі зноў трэба ляцець у цяпло? Хто назначыў ім зборнае месца? Хто вядзе іх альбо хто ім пака-