Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
1 Міфалагічная асоба, якая помсціла за забойства.
2 Паводле Авідыя («Метамарфозы»), Атаманта, сына бога вятроў Эола, зрабіла вар’ятам Юнона за тое, што той паддаўся намовам другой жонкі забіць сваіх дзяцей ад першай.
мяне хочуць перакроіць на дурня. У гэтай была пара вачэй, як два сподкі, а паміж імі тырчаў даўжэзны худы шулячы нос, канец якога амаль даставаў да ніжняй губы. Толькі два зубы ўбачыў я ў яе пашчы; але яны былі такія вялізныя, круглыя і тоўстыя, што кожны з іх кшталтам можна было параўнаць з залатым напарсткам, а колерам з самым золатам. In summa, кусання ў іх было як на поўную храпу зубоў, але былі яны вельмі брыдка адстаўленыя адзін ад аднаго. Твар у яе выглядаў, як гішпанская скура, а сівыя валасы звісалі дзіўнымі патламі, быццам яе толькі што вывалаклі з ложка. Доўгія грудзі сам не ведаю з чым параўнаць, хіба што з абвіслымі бычынымі пузырамі. 3 якіх дзве траціны змесціва выцекла; і на кожнай знізу вісеў чорна-буры, велічынёю з паўпальца, смок. Відовішча проста жудаснае, якое магло паслужыцца бадай што толькі на астуду пажадліваму казлу, апантанаму пахацімствам. Дзве другія былі нічым не лепшыя і не прыгажэйшыя, хіба што толькі малпаўскія кірпы ды вопратка былі, бадай, ладнейшыя. Крышку адышоўшы, я пазнаў, што адна з іх была наша кухарка, а дзве другія жонкі фуражыраў. Я прыкінуўся, што мне ўсё ўва мне адбілі, што я не магу паварухнуцца, хоць і дапраўды мне было не да скокаў. Гэтыя шаноўныя кабеткі распранулі і раздзелі мяне да голай скуры, абмылі, як малое дзіця, ад благоцця. А было мне пры гэтым досыць прыемна, бо яны паказалі ў такой працы вялікую цярплівасць, аж я ім ледзь быў не адкрыўся, як насамрэч усё тут ёсць. Але ўспомніў: «Не, Сімпліцы, не вер ніякай старой бабе, але памятай, што гэта вялікая вікторыя, калі табе пры тваёй маладосці ўдасца надурыць тры старыя прайдохі-сцервы, якія маглі б у чыстым полі забрытаць старога чорта; з гэтай аказіі ты можаш чэрпаць надзею, што з гадамі, увабраўшыся ў век, ты даможашся большага». Закончыўшы са мною, яны паклалі мяне на раскошны ложак, на якім я і без калыханкі моцна заснуў; а яны пайшлі, забраўшы цэбар і іншыя прычындалы, якімі мылі мяне і маё заквэцанае нацеліва. fly-
маю, гэтым разам мой спанак задоўжыўся болын за дваццаць чатыры гадзіны, і калі я прачнуўся, каля ложка стаялі два прыгожыя хлопчыкі з крыламі, у прыгожых кашульках, аздобленых стужкамі, кляйнодамі, залатымі ланцужкамі і іншымі бліскоткамі. У аднаго была пазалочаная міска, поўная смачнага печыва, цукровага хлеба, марцыпанаў і іншых канфэктаў, другі аберуч трымаў пазалочаны кубак. Абодва хлопцы, анёлы, якіх з сябе ўдавалі, хацелі запэўніць і мяне, што цяпер я быццам ужо таксама на небе, бо шчасліва прайшоў праз ачышчальны агонь і ўвінуўся ад чарцей і іхніх мацярок-д’ябліц, а таму цяпер я магу пажадаць сабе, чаго толькі душа мая запрагне, чаго заўгодна а ўсё будзе альбо ўжо тут, альбо прынясуць, усё яны могуць. Мяне даймала смага, і, убачыўшы перад сабою кубак, я папрасіў толькі напіцца, і мне з самай добрай ласкай ахвотна паднеслі. Але гэта было не віно, гэта быў прыемны сонны напой, яго я прагна і напіўся і пасля, як толькі ён угрэў мяне, заснуў.
Назаўтра я зноў прачнуўся (бо ўсё яшчэ спаў), але ўжо не ў ложку, не ў той зале і не пры тых анёлах і ўжо ж ні ў якім разе не на небе, а ў сваёй старой гусінай турме. Зноў жа было цёмна, як і ў склепе, апроч таго на мне была вопратка з цялячай скуры навыварат; штонікі былі пашытыя па-польску ці па-швабску, а каптан вымудраваны зусім на блазенскі манер. На шыі прышыта нейкая кукла, як манаскі гугель, і нацягнены мне на галаву з добрай парай вялікіх асліных вушэй. Я сам пасмяяўся са свайго няшчасця, бо па гняздзе і пер’і пазнаў, якім птахам я павінен быць. Тут я і пачаў уваходзіць у самога сябе і думаць, як мне зрабіць лепей сабе, і як што было дастаткова прычыны падзякаваць Богу за тое, што ён пакінуў мне здаровую галаву, я яшчэ і сам падумаў, што трэба папрасіць, каб ён і далей асланяў мяне, кіраваў мною, даваў добрую раду і вёў. Я пастанавіў сабе строіць з сябе дурным-дурня, як толькі гэта мне ўмажлівіцца, і пры гэтым цярпліва чакаць, як далей павернецца мой лёс.
РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
Сімпліцы строіць з сябе цяля, але ніхто не пазнаў круцяля
Скарыстаўшыся дзіркай, якую выразаў у дзвярах кручаны фэндрык, я лёгка мог бы вызваліцца, але як што я мусіў быць блазнам, дык застаўся і зрабіў усё не толькі як блазан, якому не хапіла клёку самому вылезці, а пачаў удаваць з сябе галоднае цяля, якое спраглася па сваёй маці карове. Маё рыканне неўзабаве было пачута тымі, якія на тое і былі пастаўлены, каб усё прыкмячаць, бо да катушка падышлі два жаўнеры і спыталіся: «Хто там?» Я адказаў: «Эй вы, заморкі, не чуеце, што тут цяля?» Яны адчынілі катушок, вывелі мяне вонкі і вялікаму дзіву даліся, як гэта, бач, цяля ўмее гаварыць па-чалавечы, а не па-цялячы: як бы тое яму больш прыставала; і гэты іхні блізір быў такі штучны і ўдаваны, бы навязаныя жарты ў маладога неспрактыкаванага камедыянта, які не ўмее строіць з сябе асобу, якую павінен пераймаць, я нават падумаў сабе, а ці не пасобіць ім, ці не падыграць, ці не паслужыцца ім рознымі штукамі. Яны параіліся, што рабіць са мною, і пастанавілі падарыць мяне губернатару, які за тое, што я ўмею гаварыць, відаць, адгодзіць ім шчадрэй, чым заплаціў бы разнік. Спыталіся ў мяне, як мне маецца. Я адказаў: «Даволі паскудна». Яны спыталіся: «Чаму?» Я сказаў: «А таму, што, бачыце, тут прынята замыкаць прыстойных цялят у гусіны катух! Вы ж ведаеце, хлопцы, што калі з мяне павінен вырасці ладны бугай, дык і гадаваць мяне след, як шанаваную гавяду». Пасля гэтых кароткіх перамоваў павялі мяне па вуліцы да губернатаравага дома; за намі вялася цэлая плойма дацеклівых. Цікаўных раззяваў, якія, як і я, раўлі цялячымі галасамі, і калі б які сляпы пачуў іх, ён мог бы падумаць, што гоняць цэлы статак на бойню; але на вочы гэта выглядала, як гурт малых і старых дурняў.
Так двое жаўнераў падарылі мяне губернатару, як якінебудзь трафей, захоплены на фуражоўцы. Аддзячыў ён ім 136
грашмі на прапой; а мне самому паабяцаў, што мне будзе ў яго добра. Я падумаў, як залатароў чаляднік, і сказаў: «Добра, паночку, але не трэба мяне замыкаць у катух, бо мы, цяляты, не прывыклі, каб нас гадавалі як папала, бо з нас, цялят, павінен вырасці ладны кавалак ялавічыны». Губернатар суцешыў мяне; яму здавалася, што ён няма ладу які мудрэц, калі вось зрабіў з мяне такога дурняка, а я, дурняк, падумаў сабе: «Пажджы, пажджы, паночку-галубочку, я вытрымаў выпрабаванне агнём і загартаваўся; а цяпер пабачым, хто каго».Тут якраз нейкі беглы селянін гнаў паіць быдла; убачыўшы гэта, я памкнуўся да губернатара і, мыкаючы-рыкаючы, пабег да кароў, нібыта хацеў малачка. Каровы, калі я падбег да іх, гізанулі ад мяне, як ад воўка, бо на мне ж, як і на іх, была аднолькавая шэрсць; яны перапалохаліся і разбегліся, быццам у жнівеньскую спёку, калі на іх напусціць цэлую хмару шэршняў, слепакоў і ўсякай заедзі, аж гаспадар больш не мог сагнаць іх у адзін гурт і смеху-смеху ж было! Імгненна збегся тлум людзей падзівіцца на камедыю; пан мой рагатаў, як наняты як толькі пуп не развязаўся, нарэшце сказаў: «Дурань сотню дурняў надурыў». А я падумаў: «Ушчыкні сябе за нос, ты ж якраз іх сотнік».
А як з гэтага дня ўсе называлі мяне цялём, так і я папераназываў усіх смешнымі мянухамі, большасці людзей, асабліва майму пану, яны здаліся вельмі трапнымі і дасціпнымі, як па мерцы, бо перахрышчваў я паводле якасцяў кожнага. Сумарна сказаўшы, кожны лічыў мяне бязглуздым ёлупам, а я лічыў кожнага разумным дурнем. Такі звычай, як на маю думку, яшчэ вельмі пашыраны ў свеце, прынамсі, кожны дурань смяецца са сваіх досціпаў і думае, што менавіта ён самы хітры праныра сярод усіх, нездарма ж кажуць: «Stultorum plena sunt omnia»1.
Хвілінка забавы з селянінам і быдлам, якою я так удала разбавіў кароткае перадпалудне, яшчэ больш яго скараціла;
1 Усюды поўна дурняў (лйц.).
быў якраз час зімовага сонцавароту. За абедам я па-ранейшаму слугаваў, падносіў, адносіў, але калі дайшло есці самому, сталася дзіўная рэч, я ўпёрся рогам, і ніхто не мог увапхнуць у мяне ніякай людскай ежы ці пітва, от, падавай мне толькі траву, а дзе яе, тае травы, возьмеш такою парою. Мой пан паслаў да разніка па пару свежых цялячых скур і загадаў нацягнуць іх на двух падлеткаў. Іх ён і падсадзіў мне за стол, патрактаваў нас па-панску зімовай салатаю, потым загадаў прывесці жывое цяля, пасаліў салату, каб тое жэрла разам з намі. Я ўтаропіўся, нібыта страшэнна здзівіўся; але сітуацыя вымагала, каб я ўпісаўся ў яе. «Канечне, казалі яны, убачыўшы мяне такога спакойнага, якое дзіва, што цяляты жаруць мяса, рыбу, сыр, масла і ўсё, што хоч. Што? Любяць часам і добрае віно! Ведаюць заразы, што добра». «А ўжо ж, казалі потым, сённяшнім часам зайшло так далёка, што ўжо і не разбярэш толкам, дзе людзі, а дзе быдла; а чаму ты не захацеў далучыцца?»
He хацелася дужа ўдумвацца ў іхнія словы, бо я быў галодны і, больш за тое, я і сам ужо дацяміў, што некаторыя людзі бруднейшыя за свіней, люцейшыя за львоў, пажадлівейшыя за казлоў, зайздрослівейшыя за сабак, неакілзанейшыя за коней, тупейшыя за аслоў, п’юць больш за быдла, хітрэйшыя за лісаў, пражорлівейшыя за ваўкоў, блазнавацейшыя за малпаў, ядавіцейшыя за гадзюк і жаб-падрубніц, а ўсё ж ядуць тым часам людскую ежу і адрозніваюцца ад жывёл толькі кшталтам, пры гэтым каб жа ж хоць здалёку былі такія нявінныя, як цяляты. Я абедаў з маімі братамі-цялятамі, як на тое было смаку і ахвоты, і калі б хто чужы нечакана ўбачыў нас разам за сталом, не сумняваюся, падумаў бы, што ўваскрэсла старая Цырцэя і ператварае людзей у жывёл, а ўсю гэтую штуку тым часам ведаў і тварыў мой зацны пан. Сама рыхтык так, як і апалудні, я быў патрактаваны і вячэрай. I гэтак сама як мае застольцы ці сужэнцы храпалі са мною, мусілі яны са мною таксама ісці ў пасцелі, бо майму пану не заўгодзілася, каб я спаў у хляве,
а ўчыніў я гэта дзеля таго, каб падурыць тых, хто думае, што зрабілі з мяне дурня, і вывеў сабе з гэтага цвёрдую выснову, што добры Гасподзь Бог дае кожнаму чалавеку ў ягоным стане, у які ён пакліканы, столькі клёку і здаровага розуму, колькі яму трэба на самазахаванне, а таму розныя вучоныя лабэціны дарма сабе думаюць, быццам адны яны толькі такія дасціпнікі і рызыканты, хвігай носа не падатрэш, усюды яны дома, усюды яны Гансы, але ж не, мой ты пане, не адной лацінай чалавек жыве, і за гарамі людзі ё!