Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Цымбераў
Памер: 500с.
Мінск 2024
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАТЫ
Сімпліцы ўбачыў, як людзі пілі і елі, і падумаў, што яны падурнелі
На гэтай гасціне (я так мяркую, што і на іншых) прыступіліся да стала па-хрысціянску: казалі застольную малітву вельмі ціха, нішкам і, па ўсім відаць было, вельмі пабожна. Спакойны роздум у сэрцы доўжыўся пакуль не прынеслі поліўку і першае, як бы ўсё роўна ў якім капуцынскім канвенце. Але ледзь толькі кожны тры-чатыры разы прамовіў: «Дабраславі, Божа, піціе і ясціе», як тут і пайшло і паехала. He магу апісаць, як спакваля голас кожнага застольніка ўбіраўся ў сілу, лепш параўнаю ўсю кампанію з прамоўцам, які пачынае задуменна-ацішана, а тады раптам выбухае громам. Прынеслі нешта, называнае «разгонным», моцна
1 Далібог (франц.). 108
паперчанае, прадпісанае для разгону перад напоямі, каб гэта ўжо яны пайшлі добра, гладка і слізка, item, прыкорм, ужо каб сама-сама са смакам елася і запівалася, не кажучы пра ўсялякія французскія potages' і гішпанскія olla potriden2, якія дзякуючы майстэрскаму прыгатаванню і тысячам розных прыправаў і таму што былі паперчаныя, пасоленыя, падпашаныя спецыямі, пасыпаныя, памяшаныя і пад пітво падведзеныя, аж усімі гэтымі дадаткамі цалкам мянялі сваю субстанцыю, якая ім была дадзена ад прыроды, і, бадай што, сам Кнэй Манлій3, калі першага разу вярнуўся з Азіі і меў пры сабе найлепшых кухараў, не пазнаў бы, што тут з чаго зроблена і скялемзана. Я падумаў: «Няўжо не магла б такая ежа, а яшчэ калі яе так запіваць, дык вось ці не можа яна так і мазгі чалавеку перамяшаць, што ўжо і не пазнаць, дзе тут чалавек, а дзе жывёла? Хто яго там ведае, можа, Цырцэя якраз і заўжыла нечагась такога, каб ператварыць Адысеевых спадарожнікаў у свіней?»
Я бачыў, што госці акладаліся гэтым «ясціем», як свінні, наброхваліся «піціем», як каровы, строілі з сябе аслоў, а потым рыгалі і блявалі, як гарбаровыя сабакі. Высакародныя букеты «Гохгаймерскага», «Бахарахскага», «Клінгенбергскага» яны хлябталі і залівалі ў тэльбухі цабровымі куфлямі, і ўсё гэта хутка страляла ў галаву. I тут я на сваё вялікае здзіўленне, убачыў, як усё мянялася, як прыстойныя людзі, што яшчэ нейкую хвіліну назад былі ў здаровым розуме і вялі дужа дасціпныя гавэнды, як яны раптам на вачах дурнелі, вычваралі неверагодна што і плявузгалі немаведама якія пошласці. Глупствы, якія яны ўчынялі, новыя куфлі, якія яны спаражнялі раз за разам, рабіліся чым далей, тым паўнейшыя, аж здавалася, быццам першае і другое пабіліся на
1 Супы з мяса і гародніны.
2 Страва з мяса і гародніны.
3 Імя рымскага консула II ст. да н. э., які ўзбагаціўся на войнах у Азіі.
заклад, каторае з іх адужае; напаследак іхняе перасільванне пераходзіла ў агідную оргію без дна і берагоў. Сама пекнае ў тым было, што я не ведаў, чаму іх ногі не трымаюць роўна, бо ўздзеянне віна і само ап’яненне мне тады яшчэ былі зусім невядомыя, ці не таму ў маёй галаве мяшаліся ўсякія смешныя выцінкі і фантастычныя подумкі; я добра бачыў іх рассалавелыя твары, але не разумеў прычыны гэтага. Да гэтага ўсе дабрахоць спаражнялі свае міскі, усё ішло як след, жываты напаўняліся, і раптам іх прарывала, як рамізнікаў, калі каторы вядзе сваю падводу па роўным і пагігіквае «ноно, каб табе дабро было!», а на гару «тпру-дзе, каб цябе воўк зарэзаў!». А як пашалеюць, тут ужо яны як сабакі кручаныя адзін куражыцца, што, бач, топіцца ў віне, той шчыруе і пануквае суседа паддаць яшчэ, трэці выдурніваецца ў германскай пачцівасці на рыцарскіх адказах. А пасля, калі ўжо, здаецца, далей няма куды, пачынае заклінаць другога імем Госпада, ці прыяцельскай любоўю, ці здароўем каханкі, каб той, другі, ужо трымаўся прыстойнай меры, а ў таго, другога, ужо вочы на лоб лезуць, сам халодным потам мыецца, а піць далей ужо ў прыстойную меру мусіць-такі. Ба, зрэшты, і бубны, і пасвісцёлы, і струны рабілі свой гвалт і спрыялі гумору і як бы пад’юджвалі піць, не спыняцца, сіламоц напампоўваць вантробы віном. Мяне здзіўляла, як і куды яны маглі ўбухаць аж столькі віна, бо я яшчэ не ведаў таго, што не паспее яно ў іх як след адстояцца і нагрэцца, як яго з вялікімі рэзямі выпускалі адтуль, куды толькі што з вялікай небяспекай здароўю залівалі.
Мой святар таксама быў на гэтай гасціне; ён, як і ўсе іншыя, таксама ж чалавек, як і ўсе іншыя, мусіў рабіць супроць волі ўсё, як і ўсе іншыя, бегаў да малога ветру альбо падзівіцца, ці коням у яслі закладзена. Я пайшоў за ім і сказаў: «Пане мой святару, чаму людзі робяць так дзіўна? Адкуль яно тое, што яны хістаюцца, спатыкаюцца, не стаяць на нагах роўна, чаму? Мне здаецца, у іх рассохліся і рассыпаліся клёпкі. Яны ж усе дазяла наеліся і напіліся і божацца, і каб іх чорт забраў, што
больш не могуць, а ўсё не перастаюць, а ўсё мурзаюцца, натоптваюцца! Альбо яны мусяць так рабіць, альбо ж насуперак Богу і па добрай волі спакушаюцца на благое?» «Мілае дзіця, адказаў святар, віно ў рот, розум пад плот! Гэта нішто перад тым, што яшчэ будзе. Заўтра, як развіднее, у іх будзе цяжкі час пахмелу; пакуль жываты не параспірала, лічы, не елі і не пілі і не навесяліліся ўдосыць». «А не палопаюцца, сказаў я, у іх жываты, гэта ж трэба столькі ўбухаць, а жывот жа не прорва? Як могуць іхнія душы, якія падабенства Божае ёсць, спадзявацца на ратунак, седзячы ў такіх свіных тушах, у якіх яны, нібы злодзеі ў цямніцах і акішэлых паразітамі норах, і няма ў іх ніякіх богаспадобных парыванняў? Іх высакародныя душы, кажу я, як яны могуць трываць такую псоту? Чаму яны замыкаюцца ў такіх смярдзючых клааках? Ці ж іхнія пачуцці і розум, якімі паслугуюцца душы, не пахаваныя ў вантробах неразумных жывёл?» «Утні язык, сказаў святар, каб не дастаў па храпе; тут не час і не пара казані казаць, інакш я зрабіў бы гэта сам, лепей за цябе». Пачуўшы гэта, я ўжо далей голядзеў моўчкі, як тут пераводзілі і глумілі ежу і пітво, тым часам як убогі Лазар, які мог бы тут добра падсілкавацца, у вобразе сотняў выгнаных бежанцаў з Вэтэрау1, у якіх голад выглядваў з вачэй, таміўся перад нашымі дзвярыма, макавай расінкі ў роце не меўшы.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ПЕРШЫ
Сімпліцы першы досвед з навукі здымае і на конскім карыце вынікі мае
Калі я так стаяў і чакаў з місаю ў руцэ перад сталом з цяжкімі думкамі ў галаве, жывот мой узяўся за мяне і не даваў мне спакою; ён бурчаў, ён вурчаў бесперастанку, напа-
1 Мясціна непадалёк ад Франкфурта і Ханау, вядомая ў той час жытніца.
мінаючы мне, што сабраліся ў ім духі і просяцца на свежае паветра; я падумаў, што пасоблю сабе ад гэтых пакутлівых курчаў і рэзяў, калі, скарыстаўшыся навукай майго прыяцеля, якую ён даў мне мінулае ночы, адчыню засланку. Па ўсіх правілах я падняў левую нагу на поўнае сцягно, як мага вышэй, напнуўся, націснуў на клямку і ўжо хацеў быў тройчы паўтарыць чароўны заклён «шыкі-пшыкі», як уся тая кампанія вясёлых духаў, што шмарганула з маёй (s. v.) задніцы, насуперак майму спадзяванню нарабіла такога грому, бабахнула з такой сілай гідотным грукатам, што ад страху я аж забыўся, што раблю; я так перапалохаўся, як шыбенік на драбінцы, калі кат ужо накладвае на шыю шворку; ад страху я ўвесь здранцвеў і ўжо не мог далей кіраваць сваім целам, а тым часам і мой рот у гэтым раптоўным гвалце таксама ўзбунтаваўся і ніяк не хацеў ні забараніць, ні дазволіць задніцы, каб тая сама закончыла казань, і гэта рот, які дадзены на тое, каб ім гаварыць і крычаць, каб той рот ціха прамовіў усе патрэбныя заклёны. А таму праз гэты бунт словы, якія я меў сказаць нішчачкам, каб чула адна толькі задніца, словы прагучалі страшна, як калі б мне хацеў хто здушыць горла. Чым жахлівей страляў ніжні вецер, чым жудасней зверху гучалі заклёны «шыкі-пшыкі», нібыта верхні і ніжні выхады са страўніка пабіліся ў заклад, каторы з іх здатнейшы грымнуць мацнейшым зыкам. Усё гэта разам дало палёгку маім гізунталам, але ж і ўвяло мяне ў няласку майго пана губернатара. Ягоныя госці ад гэтых нечаканых «шыкаў-пшыкаў, барабаннага перабору і ніжняй карцечы аж есці перасталі, аж працверазелі; а я, як ні намагаўся, як ні стараўся, ужо не мог прыпыніцца, бо ж такі прарвала. Я быў пакладзены на конскае карыта, і высцебаны, і патрактаваны пугамі, што па край жыцця свайго не забудуся.
Такая была мая першая лупцоўка, такая жыццёвая дойма, такое, браточкі, аблашчанне музы (5. v.) лупу-цупу, лупу-цупу, то ў сраку, то ў дупу, раз, два, тры, больш не
сяры! якую я дастаў з часу, калі першы раз удыхнуў паветра, якое цяпер так ганебна сапсаваў, хоць, як вядома, у ім мы павінны жыць супольна, згодна і дыхаць на поўныя грудзі. Прынеслі ўсякія выкурвальні і свечкі, госці падаставалі нюхальныя пушачкі, розныя флакончыкі і пуздэрачкі з бальзамамі, нават нюхальны тытунь; але ўсе гэтыя пахошчы не маглі перабароць майго мацнейшага. А я як узнагароду пасля гэтага акту, адыгранага мною лепш за найлепшага камедыянта на свеце, атрымаў нарэшце спакой у жываце, сінякі на спіне і задніцы, госці поўныя насы смуроду, а чэлядзь загад напоўніць памяшканне здаровым пахам.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ДРУГІ
Сімпліцы бачыць, што адбыць гасціну гэта ператварыцца ў скаціну
Пасля ўсяго, што адбылося, я прыслужваў, як і раней. Мой святар быў яшчэ там, і, як і іншых, яго змушалі піць; ён вельмі не хацеў і бараніўся, кажучы, што не хоча жлукціць, як жывёла. Адзін добры выпівоха даказваў, што якраз ён, святар, п’е, як жывёла, а астатнія прысутныя п’юць, як людзі: «Бо, сказаў ён, жывёла п’е роўна столькі, колькі ёй усмак і колькі трэба ад смагі, бо яна не ведае, што добра, што не, і не ўмее піць віна; а нам, людзям, падабаецца, каб пітво ішло на карысць, і ўліваем у сябе высакародны сок, як гэта рабілі і нашыя продкі». «Так, адказаў святар, але ж мне след трымацца пэўнай меры». «Слушна, адказаў той, сумленны чалавек трымае слова», і даў наліць вялікі келіх і падаў святару; але той прапусціў гэта міма і пакінуў выпівоху стаяць з налітым.
Калі ён адышоў, тут усе й завяліся і пачалі даводзіць, што гасціна павінна спраўляцца а пэўным часе, з пэўнай нагоды, каб людзі маглі ўзаемна паквітацца выпіўкай, даць адзін аднаму ганьбы ці яшчэ якую штуку ўрэзаць; а калі каторы
ўпіваецца аж так, што не можа болей ні сядзець, ні хадзіць, ні стаяць, гэта называецца: «цяпер і ты свіння, і табе пірог адпечаны», і так далей, etc. А хто трымаецца даўжэй і п’е ўмеючы, той на вышыні, не выстаўляе сябе на смех і глум; але ўрэшце ўсе выспельваюцца і вычвараюцца, як усё роўна чмурнага зелля наеўшыся. Камедыя глядзець на ўсё гэта, а няма ж чалавека, які здзіўляўся б, як я. Адзін спявае, гарлае, другі плача, скавыча; адзін рагоча-заліваецца, як з гары едучы, другі ўвесь у меланхоліі кволіцца, румзае; адзін лаецца, другі моліцца; адзін крычыць: «Ура!», другі нешта языком замельвае, сказаць нічога не могучы; адзін сядзіць ціха і замірана, другому хоць з чортам узачубкі брацца; той спіць і маўчыць, а той бурдоліць і балбоча, што на язык налезе, без упыну, без угамону. Той болбат нешта пляце пра свае мілосныя флірты і выправы, а той пра неверагодныя ваенныя подзвігі; закідаюцца і пра царкву, пра матэрыі духоўныя, a то і пра ratione status1, палітыку, дачыненні ўнутраныя і замежныя; а каторыя бегаюць, мітусяцца, шнуруюць туды-сюды, не могучы нідзе спыніцца, тым часам як назюзюканыя покатам качаюцца, пальцам варухнуць не могучы, не тое каб стаяць роўненька ці спаважна пахаджаць; а вунь жа тыя, бач, няло ім, усё яшчэ замалочваюць, усё яшчэ мурзаюць, мурзаюць, папускаюць папругі і зноў акладаюцца, быццам тыдзень расінкі макавай у роце не мелі, а натаптаўшыся, зараз пойдуць бляваць і рыгаць усім, чым аб’еліся за дзень. Часам усе іхнія ўхваткі і высцебкі такія смешныя і распацешныя, блазнівыя і дзіўныя, ну ж і такія грэшныя і пахібныя, што той мой нявінны пшык, які так знагулу выхапіўся з мяне і за які я быў так жорстка выперцаваны, проста мілы дзіцячы досціп, на які і зважаць добрым людзям не след было б. Нарэшце за сталамі ўсчынаецца страшэнны кавардак: пачынаюць шпурляцца шклянкамі, келіхамі, міскамі і талеркамі, садзіць адзін ад-