• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 500с.
    Мінск 2024
    125.95 МБ
    звае дарогу, альбо ж, можа, вы, людзі, пазычаеце ім компас, каб яны з дарогі не збіліся? He, мілыя людцы, яны і без вас ведаюць свае дарогі, і колькі ім па іх вандраваць, і калі і з якога месца адлятаць, ім не патрэбныя ні вашы компасы, ні календары. A то яшчэ паглядзіце на рупліўца-павука, яго ж тканіна гэта чысты цуд, подзіву варты! Паглядзіце ж, ці знойдзеце вы ў яго творы хоць адзін вузельчык! Які такі лавец альбо рыбак вучыў яго, як трэба напінаць сетку, а пасля падпільноўваць сваю дзічыну ў самым бяспечным куточку альбо ў самым цэнтры? Вы, людзі, ахаеце з крумкача, пра якога Плутарх сведчыць, што, каб дастаць вады з паглыблення, ён кідае туды столькі камення, пакуль вада не падымецца і ён тады ўсмак нап’ецца, Што вы рабілі б, калі б жылі сярод звяроў і назіралі за іх паводзінамі, учынкамі і вынікамі іх дзеянняў? Мабыць, прызналі б, што звяры маюць нейкія свае прыродныя сілы і цноты, што выяўляюцца ва ўсіх іхніх affectus апіті' і схільнасцях духу абачлівасці, асцярожлівасці, моцы, самазапабеглівасці, мяккасці, баязлівасці, дражлівасці, улеглівасці, дзіклівасці, здольнасці вучыць і вучыцца; адзін звер ведае другога, яны адрозніваюцца адно ад аднаго, дападаюць да таго, што ім найбольш карыснае, унікаюць шкоднага, уцякаюць ад небяспекі, збіраюцца разам, калі гэта спрыяе пракорму, а часам нават дураць вас, людзей. Ці не таму старыя філосафы сур’ёзна ўзважвалі ўсё гэта і не саромеліся распытвацца і дыспутаваць ці ёсць розум у неразумных жывёл. Але што пра гэта доўга разводзіць! Мудры цар Саламон пасылае вас да нас у школу, кажучы ў «Прыпавесцях», 30: «Вось чатыры малыя на зямлі, але яны мудрэйшыя за мудрых: мурашкі народ не дужы, але ўлетку назапашвае ежу сваю; горныя мышы народ слабы, але ставяць дамы свае на скале; у саранчы няма цара, але выступае ўся яна роўна; павук лапкамі чапляецца, але бывае і ў царскіх харомах.
    1	Душэўныя хваляванні (лац.).
    Але я не буду далей гаварыць пра такія рэчы; ідзіце да пчол і падзівіцеся, як яны робяць соты і мёд, а тады ўжо скажыце мне, што вы пра ўсё гэта думаеце».
    РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы расказвае шмат; вы б ведаць хацелі, пра што? прачытайце ў гэтым раздзеле
    Пасля гэтай маёй прамовы ў панавых застольнікаў былі самыя розныя меркаванні пра мяне. Сакратар стаяў, што мяне трэба лічыць не кепам, а дурнем, раз я і сам сябе выдаю за неразумную жывёлу, бо тых, каму не хапае клёпкі ў галаве, усё-такі маюць сябе за разумных, а насамрэч бываюць такія прыбзікнутыя, што проста чыстае дзіва дзівіцца на іх. А іншыя што каб не гэтыя мае фантазіі і ўявы, быццам я цяля, альбо калі б уталкаваць мне, што я не цяля, а што зноў зрабіўся чалавекам, дык чаму ж? можна пагадзіцца, што я дастаткова дасціпны і вынаходлівы хлопец. А мой пан сказаў: «Што да мяне, дык ён дурань, бо не баіцца казаць кожнаму праўду ў вочы; і разам з тым ягоныя дыскурсы такія дасціпныя, што як і не дурным казаныя». I ўсё гэта яны гаварылі на лаціне, каб я не зразумеў. Ен спытаўся ў мяне, ці прайшоў я якія штудыі за часы, калі быў чалавекам. Я не ведаў, што такое «штудыі», і адказаў: «Але ж, дарагі пане, скажы мне, што гэта за «штуды» такія, што іх праходзіць трэба? Можа, так ты называеш кеглі, якія ўвогуле трэба збіваць?» На гэта адказаў кручаны фэндрык: «Ну, чаго вы хочаце ад гэтага хлопца, у ім д’ябал засеў, гэта той, у ім седзячы, брэша ўсялякія талабасы». Гэта дало зачэпку майму пану папытацца ў мяне, ці, зрабіўшыся цялём, малюся я, як іншыя людзі, і ці спадзяюся спадобіцца нябеснай даброці. «А то як жа, адказаў я, я ж яшчэ маю несмяротную чалавечую душу, якую, як ты можаш лёгка здагадацца, не забраў яшчэ нуд па тваім пекле хоць бы
    таму, што ўжо аднаго разу мне там не дужа добрая дагода выйшла. Я толькі змяніўся, як калісьці Навухаданосар, але, можа, сваім часам я яшчэ зноў на чалавека выпнуся».-»Я табе гэтага вельмі зычу», сказаў мой пан, уздыхаючы, з чаго я лёгка мог вывесці, як ён раскайваецца, што зрабіў з мяне блазна. «Але ж пакажы нам, сказаў ён далей, як ты молішся?» Тут я адразу ўкленчыў, узвёў вочы і рукі да неба, як гэта рабіў пустэльнік, і як што панава літасць, якое я не мог не заўважыць, напоўніла мне сэрца ўцехай і жалем, я не мог стрымаць слёз: я маліўся, як усім было відаць, са шчырай пабожнасцю, я казаў «Войча наш» за даброці ўсяму хрысціянству, за маіх сяброў і ворагаў і каб Гасподзь Бог даў мне жыць у ягоным царстве так, каб я быў годны славіць яго ў вечным шчасці, балазе мой пустэльнік навучыў мяне патрэбным пабожнасцям. Ад гэтага некаторыя размяклыя сэрцам госці-гледачы ледзь не заплакалі ўголас ад шчырай спагады мне; нават майму пану слёзы нагарнуліся на вочы, і, як мне здалося, сам засаромеўся іх і перапрасіўся, кажучы, што, маўляў, яму сэрца кроіць напалам у целе, калі бачыць такую замаркочанасць, якая яму адразу нагадвае пра страчаную сястру.
    Пасля абеду мой пан паслаў па святара і расказаў яму ўсё, што я тут учыняў, і даў таму зразумець, што ён вельмі заклапочаны з апасення, што не так баіцца за мяне, як за тое, што, мабыць, ці не ўшыўся тут пад коўдру сам нячысты, бо калі раней я паказваў сябе вельмі прастадушным і дурнаватым, дык тут раптам выдаю такія дзівосы, што проста грэх і падумаць якія. Святар, які лепш за ўсіх ведаў, як яно ўсё тут са мною, якою я мірнасцю цешу анёлаў, адказаў, што пра гэта варта было падумаць раней, перш чым наважвацца рабіць з мяне блазна; людзі, бачыце, створаны паводле вобразу Божага, і з імі, асабліва ў такім далікатным узросце, нельга жартаваць, як з жывёламі. Але ён ніколі не паверыць, што ліхому духу тут дадзена поўная воля браць удзел у гульні, раз я ўвесь час палка малюся Богу. Калі ж
    насуперак усім спадзяванням наканавана ўсё-такі горшае і д’ябал прычасціўся маёй душы, дык прыйдзецца строга адказваць перад Богам, бо наўрад ці ёсць большы грэх, як калі адзін чалавек рабуе ў другога ягоны розум, а значыцца, хвалу і службу Богу, дзеля чаго чалавек і быў створаны. «Я раней яшчэ заўважыў, што ён досыць разумны і кемлівы; а што не змог прыстасавацца да свету, дык гэта таму, што выхаваны бацькам, грубым селянінам, і вашым шваграм у пустэльні і на поўнай самоце. Каб на самым пачатку з ім не паспяшаліся, а перачакалі, ён з часам прывык бы; а было ж гэта пабожнае прастадушнае дзіця, якое зусім яшчэ не ведала ліхога свету. Але я не паняверуся, што ўжо й рады ніякай яму не дасі, што ўжо й спасу няма, і з ім будзе поўны лад! Ён выйдзе на чалавека, калі ўталкаваць, навучыць, пераканаць, каб ён больш не верыў, што ператвораны ў цяля. Чытаем жа мы пра аднаго такога, які цвёрда верыў, што ён ператварыўся ў гліняны збанок і прасіў сваіх сямейнікаў паставіць яго ўгары, каб не разбіцца. А другі такі ўявіў сабе, што ён певень; дык жа з такой хваробы кукарэкаў дзень і ноч. А яшчэ адзін такі думаў, што ён ужо сканаў і лунае навокал духам, і ўжо як дух адмаўляўся ад лекаў, ад есці і піць, пакуль нарэшце адзін мудры доктар не прывёў яшчэ двух хлопцаў, якія прыкінуліся духамі, але пры пры гэтым смела выпівалі і закусвалі, яны падсуседзіліся да хворага і ўгаварылі таго, што цяперашнім часам духам вой як трэба запраўляцца ежай і мокрым, дый той паслухаўся і меў рацыю, бо як бач паправіўся. У мяне самога ў парафіі быў адзін такі хворы бузук; калі я адведаў яго, ён паскардзіўся, што ў яго целе тры-чатыры вядры вады; калі б выпусціць яе, ён выздаравеў бы, але прасіў, каб я ні разразаў яго, выпускаючы ваду, ні каб не вешаў яго ў комін на самапросых. Я сказаў яму і пераканаў, што выведу з яго ваду зусім іншым спосабам, узяў пасля гэтага трубку, якія на броварах устаўляюцца ў вінныя ці піўныя бочкі, прывязаў да яе кішку, а другі канец да чопа ў цэбры, у які дзеля
    гэтага папрасіў загадзя нанасіць вады, зрабіў выгляд, быццам уваткнуў яму трубку ў жывот, які ён дазволіў абматаць рознымі анучамі, нібыта каб жывот не лопнуў. Пасля гэтага я прапусціў праз трубку ўсю ваду з цэбра, і пры гэтым небарака шчыра радаваўся, паскідаў з сябе пасля працэдуры тыя анучы і праз некалькі дзён быў здаровенькі, як Бог даў. Такім самым манерам далі рады і яшчэ аднаму, які напускаў на сябе, што ў яго ў целе конская збруя, цуглі і ўсякае такое іншае; яму доктар пусціў газы, зрабіў пургацыю і паклаў пад крэсла ўсе тыя конскія рэчы, так што хлопец мусіў паверыць, што ўсё яно якраз і павылазіла з яго ў вялікай патрэбе. Расказваюць яшчэ пра аднаго такога блазна, які верыў, што ў яго нос дастае да самай падлогі, дык яму падчапілі да носа каўбасу і ўразалі яе па скрыліку да самага носа, а як дайшлі да носа, тут яго й забрала, тут і залямантаваў, што нос стаў, як і быў раней, у былым кшталце; так, як усім гэтым, падобна, можна было б памагчы і добраму Сімпліцыю».
    «Рады паверыць у гэта, адказаў мой пан, але адно мяне мітрэнжыць: раней ён быў такі невук і няхлюй, а тут раптам выдае такое, ды яшчэ з такім бляскам, што нават у старэйшых, вопытнейшых і начытанейшых за яго людзей рэдка пачуеш. Ён расказаў мне пра многія ўласцівасці жывёлаў ды так дзельна і трапна апісаў маю ўласную пярсону, нібыта цэлы век свой пражыў у свеце, аж так я падзівіўся з усяго гэтага, казані ягоныя акурат як у аракула праўды Божай».
    «Пане, адказаў святар, гэта цалкам адпавядае прыродзе. Я ведаю, што ён добра начытаны, бо ж ён, як і ягоны пустэльнік, не толькі прачытаў усе мае кнігі, прайшоў іх, а як што ў хлопца добрая маладая памяць, якая цяпер у ім мала чым занятая, дык вось глузды ў галаве і навярнуліся, вось і бурдоліць з яго ўсё тое, чаго ён раней набраў у мазгі. Прадбачу таксама, што з часам і мазгі ўлягуцца на сваё месца». Так вось святар затрымаў губернатара паміж страхам
    і надзеяй; ён выдатна прадставіў усе мае справы і адным банкетам два вяселлі справіў і даў мне шчаслівыя дні, а самому свабодны доступ да майго пана. Канчатковы яго вырак быў нейкі час яшчэ трэба паназіраць за мною, папрыглядвацца, і рабіў гэта святар не так дзеля маёй, як дзеля сваёй выгоды; бо, прыходзячы і прыходзячы і ўдаючы заклапочанасць маім станам, ён увайшоў у ласку да губернатара; яму далі службу і зрабілі гарнізонным капланам, што, як на такі цяжкі час, зусім нямала, а я яму ў гэтым шчыра паспрыяў.
    РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
    Сімпліцы, пажыўшы як след кум-сватам, трапляеў палон да ліхіх краатаў