Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Людміла Рублеўская
16+
Выдавец: Звязда
Памер: 272с.
Мінск 2018
— Тым больш у пана Вырвіча там знаёмы прафесар цяпер маецца, — дадала з усмешкай Саламея.
— Што не дасць яму ніякіх патуранняў, — строга зірнуў на Пранціша Лёднік. Вырвіч фыркнуў, паправіўшы новую пухнатую шапку з аграфам: студэнты акадэміі яшчэ не ведаюць, які падаруначак атрымалі ў асобе прафесара Бутрыма Лёдніка. Ганяць будзе, як хорт зай-
цоў! Пранціша вунь як заганяў, рыхтуючы да залічэння ў студыёзусы.
А ў Акадэмію хацелася — Лёднік абяцаў, што там знойдуцца вучоныя механікі, не горшыя ад Пфальцмана. ГІранцішу карцела самому паспрабаваць зладзіць машыну, яшчэ лепшую за жалезную чарапаху, якая б ездзіла хутка і далёка. Філасофія таксама была не самай нецікавай навукай, як раней думаў Вырвіч. А астраномія! Паглядзець на зоркі ў тэлескоп, пабачыць рух каметаў! Так, цяперашні Вырвіч дужа адрозніваўся ад таго шкаляра, які паўгады таму зрабіў неверагодна выгадную пакупку за мядзяны шэлег.
Лейба выцер слёзы і адступіў да весніцаў. Полацак лена прачынаўся, дзівячыся цішыні раніцы, якую ніхто не паспеў зганьбіць крыкамі, стрэламі і лаянкай. Малады фурман, які чакаў ля новенькай брычкі сваіх гаспадароў, у чарговы раз абышоў экіпаж, паправіў наладаваныя куфры, шматзначна зірнуў на неба: развіднела зусім, ці не час у дарогу?
— Ну што, рушым? — Пранціш, які ўжо сядзеў конна, нецярпліва азіраўся, ледзь стрымліваючы свайго — уласнага! — каня, белаплямістага дрыгканта, што так і рваўся паляцець у далёкія далі, дзе чакаюць новыя авантуры і подзвігі.
I яны рушылі па дарозе з Полацка на Вільню.
2011 г.
Тлумачэнне некаторых гістарычных тэрмінаў:
Амарат — каханак.
Банда — так у XVIII стагоддзі называлі каманду, гурт.
Гіцаль — памочнік ката, слова ўжывалася як лаянка.
Гуз — дыямент, якім упрыгожвалі шляхецкую шапку.
Дысідэнты — так у Рэчы Паспалітай называлі вернікаўхрысціян, якія не належалі да каталіцкага веравызнання: прыхільнікаў арыянства, кальвінізму, лютэранства, сацыян, анабаптыстаў, квакераў, менанітаў, а пасля Берасцейскай уніі 1596 года і праваслаўных.
Казакі — не толькі сацыяльная супольнасць, але таксама і від лёгкай кавалерыі.
Канфідэнт — давераная асоба.
Карусель — прыдворны рыцарскі турнір.
Кумпан — блізкі сябар.
Ліберум вета (liberum veto) — права кожнага шляхціца адмяніць рашэнне любога сойма альбо забараніць ягоную працу.
Ліхвяр — той, хто пазычаў грошы і жыў з атрыманых працэнтаў.
Магістрат — гарадская рада.
Маршалак — вялікі маршалак кіраваў вялікакняскім дваром і сенатам, павятовы — ачольваў мясцовы ўрад, вёў павятовы соймік, трыбунальскі — кіраваў судовымі пасяджэннямі.
Сармацкі касцюм — традыцыйны шляхецкі ўбор, складаўся з жупана, кунтуша, пояса ўсходняга тыпу, шапкі з футрам. У Рэчы Паспалітай яго насілі паралельна з нямецкім (французскім) строем еўрапейскага ўзору, але прыхільнікі традыцый «чужую моду» не ўхвалялі.
Трыбунал — галоўны суд ВКЛ.
Фамілія — групоўка магнатаў, якую ачольвалі Чартарыйскія.
Фартуна — улюбёны вобраз куртуазнай літаратуры, удача.
Харугва — рота шляхецкай кавалерыі, у якой было ад 30 да 200 чалавек.
Шэлег — дробная мядзяная манета, роўная адной трэці меднага гроша.
Янычары — від войскаў у ВКЛ.
Літаратурна-мастацкае выданне
Святло мінуўшчыны
РУБЛЕЎСКАЯ Людміла Іванаўна
АВАНТУРЫ ПРАНЦІША ВЫРВІЧА, ШКАЛЯРА I ШПЕГА
Раман прыгодніцкі і фантасмагарычны
Мастак Я. К. Вашчанка
Камп’ютарная вёрстка Д. С. Камейша Стыльрэдактары Н. Ф. Крыцкая, В. С. Рацэвіч
Падпісана ў друк 19.11.2018. Фармат 84x108 V32. Папера афсетная.
Афсетны друк. Ум. друк. арк. 14,28. Ул.-выд. арк. 13,02.
Тыраж 1000 экз. Заказ 1794.
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
Вул. Б. Хмяльніцкага, 10a, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 10.09.2018.
Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
s’
2
’