• Часопісы
  • Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега  Людміла Рублеўская

    Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

    Людміла Рублеўская

    16+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 272с.
    Мінск 2018
    56.55 МБ
    3-за патрэбы абараняць гонар двубоі ў XVIII стагоддзі забралі шмат жыццяў. Ды што шляхцюкі — дамы часцяком біліся адна з адной, арудуючы шаблямі і шпагамі не менш спрытна, чым мужчыны. Але найболып шкодзілі звады між іМагнацкімі групоўкамі. Кожны сойм ператвараўся ў пабоішча. Дробны шля-
    хціц не мог існаваць сам па сабе — ён павінен быў падрымліваць нейкую партыю, нейкага магната.
    Цяпер наконт трымання шляхецкага слова... Сучаснаму чалавеку, які звык, што слова значыць дужа мала, цяжка ўявіць, што калі ты штось паабяцаў — нават калі сто разоў пасля пашкадаваў, калі табе гэта ўпоперак жыцця — выканай... Аднойчы такім чынам шляхціц Ян Салагуб займеў багатую і прыгожую нявесту. Ён гасцяваў у пана, у якога была дачка-прыгажуня, і на развітанне па звычаі запатрабаваў, каб панна Алена Шымоўская яму «прапіла чару» — адпіўшы, падала госцю... I папрасіў у бацькі яе рукі. А той і прамармытаў нешта няпэўна-станоўчае, абы п’янога ў дыміну надакучлівага госця выправіць... Але Салагуб, і праспаўшыся, пачутага не забыўся... I стаў мужам панны Алены.
    Словы шмат значаць і для мяне. Я пастаралася, каб у рамане гучала сакавітая, поўнагалосная беларуская мова, прыкрашаная перлінамі, якія я знайшла ў дыярыушах і хроніках, каб фразы звіваліся трохі велягурыста і весела, прыблізна так, як у тагачаснай куртуазнай літаратуры і мемуарах. Некаторыя незразумелыя тэрміны вы зможаце знайсці ў маленькім слоўнічку напрыканцы кнігі. Напрыклад, слова «дысідэнты», як бы сучаснае, насамрэч было звычайным і ў беларусаў XVIII стагоддзя — так называлі некаталікоў.
    Пабачыце вы і яшчэ да канца не знішчаны шматмоўны, шматнацыянальны свет Вялікага Княства Літоўскага, у якім суіснавалі беларусы, палякі, габрэі, стараверы, што перасяліліся з Расіі ад ne­pacnefly, татары, якія пісалі свае кітабы на беларускай мове, што дазволіла нам атрымаць пацверджанне — і тады наша мова гучала з сённяшнімі асаблівасцямі, толькі яны не перадаваліся ў тагачасных пісьмовых помніках на кірыліцы.
    Але галоўнае не змяняецца з эпохі ў эпоху — героі мусяць выбіраць паміж баязлівай бяспекай і небяспечным подзвігам, змагацца за каханне, абараняць уласную годнасць і ўсведамляць, што з’яўляецца сапраўднымі каштоўнасцямі, а што — не...
    Прыгоды Пранціша Вырвіча і Баўтрамея Лёдніка ствараліся не запар. Я напісала некалькі раздзелаў— і пакінула недапісанае на некалькі гадоў. За якія ўзніклі два раманы пра часы куды болып бліжэйшыя да нас і пра сучаснасць. А потым вярнулася да калісьці пачатага... Мяркуючы — ну вось, зараз напішу невялікую вясёлую аповесць.
    Але аповесць ператварылася ў раман, а героі ўсё ніяк не жадалі са мной развітвацца, гістарычны фон аказаўся настолькі багаты, што пакінуць сваіх персанажаў на парозе вызначальных падзеяў
    не дазваляла цікаўнасць. Так гэты твор стаў першай кнігай з цыкла прыгодаў Пранціша Вырвіча.
    Наступны раман перанясе вас ужо ў 1762 год, дзе шкаляр Вырвіч зробіцца студэнтам Віленскай акадэміі, і падарожнічаць ім з Лёднікам давядзецца ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу. У трэцяй кнізе Пранціш зробіцца драгунам і будзе здзяйсняць свае подзвігі ў першыя гады царавання Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
    Вы, напэўна, звярнулі ўвагу, што раман я назвала «прыгодніцкі і фантасмагарычны»... Чаму? Бо хаця ў ім дастаткова дакладных звестак — ажно да колькасці вояў у полацкай харугве — ёсць і шмат фантазіі. Настолькі, што філасофскі камень і танк на паравым рухавіку ў старажытным Слуцку не падаюцца немагчымымі. Часам мне нават даводзілася трохі змяняць прозвішчы гістарычных асобаў— каб дазволіць сабе вольнае абыходжанне з імі. А што — хіба рэальны д’Артаньян здабываў падвескі французскай каралеве? Ён увогуле быў шпегам, ілгуном, баязліўцам і досыць непрыемнай асобай.
    Але калі Слуцкі замак згодна рэканструкцыям вучоных быў аднапавярховы — дык я так і не «нарасціла» яму паверхаў, хаця па сюжэце вельмі хацелася.
    Спадзяюся, што прыгоды Пранціша Вырвіча і Баўтрамея Лёдніка дапамогуць вам яскрава ўявіць Беларусь стагоддзя авантурыстаў і асветнікаў.
    У шлях, сябры! Дарогі, сутарэнні і палацы старажытнай Беларусі чакаюць вас!
    Д /едны шэлег — гэта вам не срэбны грош... I тым F L болей не чырвоны талер.
    Але каб вызначыць, куды далей рушыць з гэтага няўтульнага раздарожжа, дзе толькі і ёсць што тры асіны, пахілены драўляны крыж ды вялізная, як саксонскі ложак караля Аўгуста, і бяздонная, як кішэні ягоных амаратаў, лужына, дык і мядзяк прыдасца.
    Пранцысь — учарашні навучэнец Менскага езуіцкага калегіюма, а сёння — прайдзісвет, галадранец, валацуга ды як яго там яшчэ ўшаноўвала гандлярка булкамі на Ніжнім рынку, і што наперадзе — невядома, бо ў васямнаццаць гадоў нават святы Францішак Асізскі меў у галаве вецер, а ў руках — чарку віна...
    Праўда, віном, салодкім і спакусным, нібы яблык у руцэ прабабулі Евы, як відаць, пачаставацца Пранцысю выпадзе яшчэ не хутка... Маем на ўвазе — за ўласны кошт.
    Але дзе-небудзь ды знойдзецца халяўны келіх для не дужа моцнага, але ладнага блакітнавокага шкаляра з усмешлівымі вуснамі і ўпартым русявым чубам...
    Дзе?
    Пранцысь падкінуў шэлег уверх. Шэлег вярнуўся назад нібыта неахвотна, некалькі разоў перакруціўшыся ў паветры, — ясная справа, кампаніі, нават такой жа мядзянай, у торбе гаспадара яму не прадбачылася. Баявіты вершнік з мячом на цьмяным твары манеты скакаў у бок Валожына. А можа, Варшавы... Ці Дрэздэна...
    А чаму б шкаляру, які дасканала авалодаў кухоннай лацінкай, не дайсці да Дрэздэна ці нават Рыма? Паўсюль знойдзецца таўсманная гандлярка булкамі, якая час ад часу
    страчвае пільнасць дзеля вельмі карыснага для разгону флегмы і спальвання лішняй жоўці перабрэху з суседкамі па кірмашы, і ўжо, ясная справа, не здольная дагнаць жвавага, як вадкае срэбра, нашчадка згалелага шляхецкага роду Вырвічаў герба «Гіпацэнтаўр», на якім некалькі стагоддзяў кентаўр з сімпатычным, дужа рахманым тварам замахваецца мячом на ўласны хвост, што ператварыўся ў ікластага цмока. Бацька, пан Даніла Вырвіч, а ён часам прыпадабняўся пасля карчмы пабітаму цмоку, казаў, выява на іхнім гербе азначае, што ў кожным хаваецца і анёл, і пакорлівая жывёла, і драпежны звер, і трэба заўсёды мець пры сабе бліскучы меч шляхецкай годнасці ды адвагі, каб застацца чалавекам...
    Асіны мілажальна зашаргацелі вузкімі лістамі, нібыта касцельныя дэвоткі заскавыталі ў спіну: ой, прападзе, скруціць голаў, загубіць душу сваю грэшную неслух чубаты...
    А Пранцысь перахрысціўся на пахілены крыж з парэшткамі аброчнага рушніка, гадоў дваццаць таму вытканага зляканай, што не павядуць да шлюбу альбо што не вернецца са слаўнага каралеўскага войска ейны чалавек, ткалляй... Паправіў на галаве шляхецкую шапку з сапраўдным, хаця й паедзеным моллю собалем і жаўтаватым дыяментавым гузам — адзінае, што старэйшы пан Вырвіч змог падарыць сыну-студыёзусу акрамя пацямнелага ад часу прадзедавага залатога сыкгнету ды шаблі з выгравіраваным на дзяржальне гербам «Гіпацэнтаўр». Старанна начышчаны Гіпацэнтаўр быў ганебна пакінуты ў канвенце — інтэрнаце калегіюма падчас тэрміновай рэтырацыі... Пранціш здушыў горкі ўздых пры ўспаміне пра страчаную шляхецкую зброю і рушыў — туды, куды вецер дзьме, лятуць першыя восеньскія лісты і аблокі, і птушкі Сімург, і мроі недавучаных шкаляроў езуіцкага калегіюма.
    Раздзел першы.
    ЯК ПРАНЦЫСЬ КУПІЎ АЛХІМІКА
    Карэта была шыкоўнай — і бруднай. Бруднай, як мужыцкі скураны поршань. 3-за наліплай гразі нельга было разгледзець нават герб на дзверцы карэты. А коні сытыя, імклівыя... Бруд фантанамі з-пад капытоў... Эх, калі б тут кустоўе на ўзбочыне, ды прыцемак, ды коні трохі замарудзіліся... Тут бы Пранцысь і прычапіўся да экіпажа і, з дапамогай святога Франтасія, даехаў бы хоць да Каменнай Горкі. Але было светла, а фурман злосна пазіраў па баках, як пугач у пошуках неасцярожлівай мышы. Пранцысь тужліва глядзеў услед карэце, калі раптам... Няўжо святы Франтасій паспрыяў? — фурман, пачуўшы вокліч гаспадара, нацягнуў лейцы... Карэта спынілася. Але мудры шкаляр не спяшаўся падбегчы — мала што заманецца панам? Можа, злосць на кім спагнаць захацелася... Ведама, шляхціц да шляхціца павінен звяртацца «пане браце», як да роўні, незалежна, ці ты магнат, ці «шарачок», у якога нямашака ніводнага прыгоннага. Але насамрэч шыты золатам кунтуш аблезламу собалю не роўня. 3 братамі Валадковічамі, кумпанамі Радзівілаў, спаткаешся не ў добры час, не дай гасподзь, — сто і адзін бізун гарантаваны... Hi за трэску, а для форсу. А з акенца карэты між тым высунулася вусатае аблічча падарожнага. Твар чырвоны, вусы пшанічныя даўжэзныя, на шапцы дыяментавы гуз амаль са сліву, а ад злосці ледзь не агнём дыхае. Чырванатвары спыніўся позіркам на Пранцысевай шляхецкай шапцы, недарэчна спалучанай са шкалярскай мантыяй... He прамінуў залаты сыкгнет, што цьмяна пабліскваў на Пранцысевым пальцы, — нездарма шляхціц хутчэй здохне з голаду, чым застанецца без адзнакаў свайго звання. Хлопец у чарговы раз пашкадаваў, што не мае шаблі. Эх, дзе ты, шабелька... Няхай чорная, не парадная, у похвах са скуры вугра... Без каня — таксама кепска, але заўсёды можна салгаць,
    што прайграў вернага дрыгканта ў карты. А шляхціц без шаблі — усё роўна што голы.
    — Гэй ты, гіцаль! Шкаляр! Табе кажу, не лужыне. Падыдзі. Фартуну сваю лаві!
    Ага, фартуну... Такі чырванатвары хіба кулаком у пысу адорыць.
    Але Пранцысь асцярожна наблізіўся, гатовы ўвобмірг адскочыць.
    — Што, у езуітаў вучышся? — слізгануў падарожны позіркам па Пранцысевай апратцы. — Шляхціц?
    — Шляхціц! — ганарыста адказаў Пранцысь, паклаўшы руку з сыкгнетам на ўяўную шаблю.
    — А грошы маеш, лабідуда? Стаяць! — раўнуў, заўважыўшы, што хлопец пры недалікатным пытанні пра грошы адскочыў на тры лужыны, а Пранцысь, у сваю чаргу, заўважыў самае прыкрае, што пабачыць можна на пустэльным восеньскім гасцінцы, а менавіта рулю настаўленага на яго пісталета. Тут не пабегаеш надта... Ды і фурман вунь які пагрозны, і таксама з пісталетам за пасам — гэты не прамарудзіць пагнацца па гаспадарскім загадзе.
    — Ты што думаеш, пан Агалінскі рабаваць цябе будзе? Я прадаць адну каштоўную рэч жадаю. Ну хоць які ламаны паўгрош маецца?
    Пранцысь неахвотна палез у кішэню.
    — Вось... Шэлег...