• Часопісы
  • Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега  Людміла Рублеўская

    Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

    Людміла Рублеўская

    16+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 272с.
    Мінск 2018
    56.55 МБ
    Лёднік, хаця й не паварушыўся, але збялеў. Трапіць у сутарэнні Радзівіла Жорсткага — усё роўна што ў пекла... Ніхто адтуль не выходзіў жывым, вязні розных званняў гнілі жыўцом. А пана яшчэ й падбадзёрвалі крыкі ды стог-
    ны зняволеных — таму майстэрства катаванняў цанілася ў ягоных замках вышэй нат за кухарскае.
    — Калі васпан мяне памятае, дык мусіць і памятаць, дзе мяне знайшлі, калі пан Геранім замак свайго брата захапіў, — змрочна прагаварыў Лёднік. — У сутарэнні на ланцугу я сядзеў. Бо якраз адмовіўся па загадзе пана чарнакніжніцтвам займацца.
    Юдыцкі толькі пакрывіўся.
    — Гэта суд вызначыць. Вось улоў у мяне на чарнакніжнікаў... Нядаўна з Полацку адну вядзьмарку забіраў, таксама лекаркай сябе называе. Кніжкамі гандлюе, цьху! I ясна, якімі, калі звар’яцелы брат пана Гераніма ў ейнага бацькі кніжкі замаўляў. Вучоная баба! Куды свет коціцца!
    Лёднік раптам неяк страпянуўся, зіркнуў цёмнымі вачыма — гэта было як з абцерханых, някідкіх похваў на хвілю паказалася дасканала вострае, смяротна небяспечнае лязо — адзін з жаўнераў нават мімаволі — спрацаваў інстынкт старога воя — перацяў палонніка на спіне, праўда, той як і не заўважыў.
    — А ці не прыпомніць пан імя тае лекаркі?
    — А табе нашто? — Юдыцкі задаволена пагладзіў доўгія вусы. — He ўсё адно, каму суседняя пятля дастанецца? Саламея яе завуць, Рэнічаўна.
    — Сумленнага чалавека асляпіла саламандравымі слёзамі! — угодліва падказаў віж. — Страшнай сілы вядзьмарка!
    — Што за блёкат! — на шчаках Лёдніка ажно праступілі чырвоныя плямы — так усхадзіўся. — Саламандравымі слязамі завецца звычайная рашчына карбанату натрыя, ад яе ніякае шкоды не можа быць...
    — Ты пра сябе думай! — абсёк яго Юдыцкі. — Сваіх грахоў хапае. Усё, час адпраўляцца!
    Жаўнеры зараз жа схапілі Лёдніка пад пахі і штурханулі да выхаду з карчмы. Адэля старалася не глядзець на алхіміка, дый астатнія сведкі зашыліся па кутах так, што
    ні відаць, ні чуваць. Каму ахвота патрапіць пад падазрэнне? Учора ж вядзьмак многіх лекаваў...
    Юдыцкі на развітанне холадна кіўнуў Пранцысю.
    — Няхай пан наступным разам пільней выбірае сабе знаёмых.
    Лёднік жа нават вачэй не падняў. Вараня калісьці гэтак жа пакорліва ішоў у карцар, нават вачыма не просячы аб спагадзе ды паратунку. Суд... Які там суд? Ясна, суддзя прадасць алхіміка Гераніму Радзівілу, а той у сваёй вотчыне што хоча, тое і робіць. А жыць як з гэтым? Адзінае выйсце... Вырвіч узляцеў па лесвіцы ў іхні пакой... Потым — кулём — назад. 3 паперынай у руках. На хвілю падалося, што дзверы суседняга пакою прыадчыніліся, і збліснула ў шчыліне цікаўнае блакітнае вока.
    — Стойце! Лёднік не можа быць пакараны! Ён мой слуга, халоп мой, мне належыць! Я яму загадаў — вось ён і лячыў... У яго нічога свайго няма! Толькі я маю права яго пакараць!
    Суддзя ўзяў паперыну, уважліва прачытаў, яго адтапыраныя вусны варушыліся, як два бледных вусені... Пранцысь сустрэўся поглядам з Лёднікам — і скалануўся. Столькі застарэлага болю, сораму, прыніжанай годнасці... Вырвіч усвядоміў, што гэтаму чалавеку лягчэй было б пайсці на катаванні і ў пятлю, чымся прылюдна пачуць аб сваім рабскім становішчы. Праўда, выгляд у алхіміка стаўся яшчэ больш фанабэрысты, чым у суддзі.
    Юдыцкі скруціў шорсткую паперу і вярнуў гаспадару.
    — Тут юрыдычны казус: з аднаго боку, названы Лёднік знаходзіцца ў залежнасці ад волі пана, і ягоная маёмасць належыць пану Вырвічу. Але гэтае становішча было дасягнутае па добрай волі самога Лёдніка, за нявыплачаную пазыку. А паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага, раздзел дванаццаты, артыкул дзевятнаццаты, калі вольны чалавек у голад прадае сябе ў няволю і дае на тое адпаведны ліст, не можа нават у такім выпадку стаць кметам. I ўжо, ва ўсякім выпадку, мусіць сам адказваць
    за свае ўчынкі! Калі ж пан Вырвіч прызнае, што таксама датычны да яго злачынства...
    — Ды не слухайце вы дурнога хлапчыску! — узарваўся Лёднік, чый спакой садзьмула, як саламяную труху. — Я — лекар, я быў у Марціна Шалёнага, я лячыў у гэтай карчме, на што, між іншым, згодна клятве Гіпакрата і свайму дыплому, выдадзенаму ў Лейпцыгскім універсітэце, маю поўнае права. А з ім, з гэтым падшыванцам, я казаў, мы ўчора толькі сустрэліся! Ён да мяне датычны не болей, чым шабля да бота!
    — Лекар — мая маёмасць! — не здаваўся Пранцысь. — Пан Агалінскі перадаў мне права спагнаць з яго пазыку ў дзвесце дукатаў. Пакуль не атрымаю гэтых грошай, лекар — толькі ў маёй уладзе!
    — Вось як... Практычны малады чалавек, ухваляю, — Юдыцкі дэманстратыўна задумаўся. — Але будзем шчырымі — пан Вырвіч заплаціў за гэтага чарнакніжніка ніяк не дзве сотні дукатаў. А... колькі?
    — Колькі меў пры сабе! — цалкам праўдзіва адказаў Пранціш. Суддзя расцягнуў бледныя вусны ва ўсмешцы.
    — Вялікая, пэўна, сума... Дык вось, зробім усё паводле закона. Я заплачу пану за ягонага слугу дваццаць дукатаў, і ён пазбавіцца гэткага небяспечнага суседства і можа сам быць абсалютна вольны.
    Прапанова, аб якой Пранціш учора толькі марыў. Але цяпер выкрыкнуў з усяе моцы:
    — Мой слуга не прадаецца!
    Твар суддзі пайшоў плямамі.
    — Тады пан Вырвіч адправіцца разам з намі і будзе адказваць за ўдзел у ведзьмакоўскіх рытуалах!
    Лёднік ірвануўся з рук жаўнераў, спальваючы вачыма свайго гаспадара.
    — Табе езуіты хоць трохі клёку пакінулі, хлопча, ці ўсё розгамі выкалацілі? Згаджайся на прапанову суддзі!
    — He! — зацяўся Пранціш, у чарговы раз пашкадаваўшы, што не мае шаблі. — Доктара не прадам! Ён нічога кепскага не зрабіў!
    Юдыцкі расцягнуў вусны ў брыдкай усмешцы.
    — Тады паехалі ў Слуцак!
    Раптам Лёднік затросся ад нейкага дзіўнага смеху, жаўнеры, што трымалі яго, ажно перазірнулся — ці не звар’яцеў? А той прагаварыў:
    — Падобна, я не толькі сабе няшчасці прыношу, але і ўсім, хто са мной звяжацца... Прапаную скарыстаць мяне ў якасці бясхібнай зброі! Перадайце мяне, пан Юдыцкі, свайму найгоршаму ворагу.
    Пранціш таксама хіхікнуў, а Юдыцкі пачырванеў ад злосці, што адразу заўважылі ягоныя жаўнеры, і паспяшаліся ўзнагародзіць нахабнага чарнакніжніка за гнеў начальніка кухталямі.
    Вырвіч ганарліва ўскінуў галаву, паправіў шапку з аблезлым, але сабаліным, футрам... Усё роўна ва ўласную хуткую пагібель ён не верыў, як не можа паверыць маладая плотка ў тое, што недзе на свеце ёсць месца, дзе няма вады. На лесвіцы пачуліся цяжкія крокі і бразганне шпораў. Пранцысь павярнуўся і пабачыў здаровага, як мядзведзь, чалавека з дзіўна белымі валасамі, брывамі і вейкамі, ад чаго ягоны ружовы твар, спаласаваны шнарамі, з перабітым носам, здаваўся ненатуральна вялізным, як надзьмутым. Вочы пана былі таксама светлыя, бялёса-блакітныя, але час ад часу выяўляліся цёмнымі, пачварна барвовымі і бяздоннымі. На незнаёмцу красаваліся дарагі камзол са срэбнымі галунамі, чорны капялюш з высокім верхам і батфорты, похвы ягонай шаблі-серпанціны пры левым боку блішчэлі каштоўнымі камянямі... Такія асабліва выгінастыя шаблі турэцкай работы выбіраліся толькі для смяротных двубояў. I хацелася быць як мага далей ад гэтага воя, які, падобна, можа раздушыць, як казюрку, нават за недастаткова пакорлівы пагляд. Уяўляліся навокал стрэлы гарматаў, уланы, што лятуць у атаку, ды ашклянелыя вочы забітых жаўнераў, якія ўглядаюцца ў неба з запозненым пытаннем: «Ці варта яно таго было?»... Пранцысь адразу скеміў, што звера-
    ватага аблічча пан — ніхто іншы, як Герман Ватман, спадарожнік ваевадзянкі.
    Юдыцкага перасмыкнула, як паляўнічага пры ўсведамленні, што набоі ў ружжы скончыліся, а мядзведзь дакладна ведае, каго валіць.
    — Пан Герман Ватман! Верны хорт Багінскіх!
    — Пан Юдыцкі! Верны хорт Радзівілаў!
    Паны ашчэрыліся, удаючы прывітальныя ўсмешкі. Ясна было, што біцца яны не будуць, не маючы адмысловага загаду гаспадароў. У магнатаў, вядома, свае рахубы: то згаворваюцца, то варагуюць, то зноў разам дамагаюцца нейкае справы, а потым нацкоўваюць адно на аднаго сваіх клеўрэтаў. Ватман акінуў цёмным позіркам двух злачынцаў, узятых пад варту.
    — Багаты ўлоў, Юдыцкі!
    — Справа тычыцца вядзьмарства, Ватман. He лезь.
    — Была ахвота.
    — А твой гаспадар усё каралю не наважваецца дулю паказаць?
    — Мой гаспадар пра сваю прысягу памятае. А твой усё з русалкамі селядцоў нараджае? — адрэзаў Ватман, нагадваючы пра адну з вядомых баек, што любіў расказваць пра сябе ўладальнік Нясвіжа Караль Радзівіл Пане Каханку.
    — Затое нікому азадак не ліжа. Hi расейцам, ні саксонцам, — не паступіўся суддзя.
    Судовы «кручок» Юдыцкі і ландскнехт Ватман з’ядалі адзін аднаго вачмі, запанавала такая ціша, што чуваць было, як дзумкае апошняя восеньская муха. Нарэшце Ватман скрывіў рот:
    — He згубі парык па дарозе, суддзя!
    Развярнуўся і падняўся наверх, ад чаго не толькі Юдыцкі, але й жаўнеры з віжом не стрымалі ўздыху палёгкі. 3 драўляных прыступак ад кожнага кроку сыпаўся пыл. Зверху апякун ваевадзянкі яшчэ раз азірнуўся. Пранцысю падалося, што на гэтым іх знаёмства не скончыцца.
    Раздзел чацвёрты.
    ЯК ПРАНЦІШ I ЛЁДНІК
    HE ДАЕХАЛІ ДА РАДЗІВІЛАЎ НА БУЛЁН
    «Пуць кароценькі. Салодка дзерава к горкаму не прыстане, к чалавеку пуць не прыстане...» — прыгаворвала калісьці старая Агата, Пранцішава нянька, калі выпраўляла маладога гаспадара ў далёкую дарогу.
    Нічога добрага ў тае дарозе людзі паспалітыя зямель тутэйшых не бачылі. Усё, што патрэбнае самавітаму гаспадару, маецца і тут, вунь ад таго балота да таго гая... А далей — іншасвет, нават з вёскі за лесам дзеўку ўзяць — век чужаніцай пражыве, выглядзяць суседзі ў небаракі не тыя звычаі: не тая хада, не так юшку варыць... I ўжо зусім прапашчы чалавек, што ад уласнае хаты сам цягнецца ў дарогу, як старац альбо пагарэлец... Гэна ж толькі ў роднай хацінцы дух агменю Сопуха жыве, перад якім належыць крыжам класціся... Думаеш — каханачка, ажно — печка-гліняначка, а ў чужой хаце і жывая ды гарачая кабета не сагрэе.
    I калі ўжо беларусін спакусіўся ды пацягнуўся ў дарогу, і спыну яму нямашака, дык чаго дзівіцца, што шлях ягоны адны зайцы перабягаць будуць ды самотны восеньскі дождж у калюгах скакаць перад ім стане?
    У карэце для перавозкі асабліва важных і радавітых злачынцаў было цесна, як у клетцы для курэй. Замкнёныя на вялізны замок краты, якія аддзялялі месца для вязняў ад месца для іх турэмшчыкаў, гэтае падабенства ўзмацнялі, і Пранціш ведаў, што лёс яго і ягонага слугі не надта адрозніваецца ад лёсу спамянутых хатніх птушак... Адна надзея — шляхецкае становішча Пранціша не дазволіць ціха зрабіць з арыштаваных накрыпку для пірагоў, бо шляхціца можа судзіць толькі шляхецкі суд, і законы для яго асаблівыя... He дарэмна ж іх з лекарам не пагрузілі на калёсы, не пагналі, беражы, Прасвятая Багародзіца, пешкі, а пасадзілі ў гэтую карэту... Калі што, дык не бізуны і турма шляхціца чакаюць, а заключэнне ўвежу. Найбольш