Бабскія гісторыі  Міра Лукша

Бабскія гісторыі

Міра Лукша
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 195с.
Беласток 2001
35.61 МБ
Хацела Нюрка неяк супакоіць раз’юшаных сваякоў, прасіла, маліла, каб пусцілі старога...
— Ага, будзеце вы мець шлюб! — учапіўся ў яе валасы Філіпаў зяць. — He дажывеш, стары пень, таго дня! Марш у сваю вёху!
Суседзі не прыбеглі. Яны заўсёды добра ведаюць: ніколі не суньце носа ў чужыя сямейныя справы.
— Што, думаеш, хтосьці прыбяжыць? He крычы, не заві, — рагатаў Стась. — I ніхто ведаць не будзе, як
мы тут з вамі справу аформім!
— He, сведак ёсць, — паказала Нюрка на магнітафон, сёння прынесены з рамонту, што поруч стаяў на паліцы. — Тут усё запісана!
Няпрошаныя госці зніклі хутчэй, чым прыйшлі.
На сціплым вясельным прыёме, які ўдалося падрыхтаваць Філіпу і Нюрцы, не было нікога з радні маладога. Так і жывуць паціху цяпер абое ўжо пару месяцаў. А вось тыдзень таму хтосьці іх кватэру на першым паверсе абкідаў каменнем і грудамі гліны. Невядома, хто гэта быў, бо зламысніка не злавілі.
Вазьмі знайдзі ты тое шчасце
Колькі мне будзе год? Васьмідзесяты ўжо пайшоў! Я і не думала, што столькі нажывуся! А тут яшчэ жыць далей трэба. Дзяцей уласных у мяне было толькі тро.е, двое ў жывых засталося, бо дзяўчынка, што перад Стасікам была, у пяць месяцаў памерла. Маруська ў Беластоку замужам, Стасік во з намі на гаспадарцы. I ягоных, майго чалавека, дзяцей было сваіх сямёра, я на іх прыйшла, хоць страшнавата было. Самы старшы — Ясько; ён хварэе, і яго жонка нядужая, другі — Жоржык, а Коля ўзяў сабе жонку з Піша, то што яна — глядзіць толькі сама сябе, каб смачна і мякка, пра мужа не дбае... Зінка дачку ў палякі замуж аддала, і сына, ну, якась там жывуць... Зінчына сынавая вось нядаўна да нас прыязджала, кажа: “Бабулю, я на вёскэ в жыцю не пуйдэ, едно ноц пшэноцоваць і то ценшко”... Усе Максімавы дзеці — як мае, усе дзевяцёра ж я выхоўвала. Усе разляцеліся па свеце, апрача Стасіка. He мае ён добрага лёсу, Бог мусіць не даў. Чаму не, ажаніўся і ён быў. Якраз стан ваенны быў. Толькі з арміі прыйшоў, яны там у
войску страшэнна ўсё перажывалі, нервы страцілі. A наша дзеўка, з суседняе вёскі, з Каўпакоў, пяць гадоў за яго старэйшая, за яго ўчапілася. Казала я Стасіку, угаворвала: “He бяры яе. To ж і старэйшая за цябе, ты ж пры ёй дзяцюк, і без бацькі гадаваная, распушчаная!” Ну, што ж, узяў. Год пабыла ў нас, усё добра. He пасварыліся мы з ёю ні разу, нічагусенька, усё добра, усё харашэ. А пасля штосьці такое ёй стрэльнула, пацягнулася лепшага шчасця шукаць. Прыйшоў раз увечары Стасік і кажа: “Чаму вы, мамо, самі прыбіраеце, дзе ж Крыська? Пайду на будову, пагляджу”. Пайшоў шукаць жонку, я сама ўсё парабіла, а шмат было працы, як то на гаспадарцы: дзве каровы, конь, двое жарабят... Чакаем, чакаем, аж бацька выйшаў за імі. Урэшце, прыплялася Крыська. Дзе ты была? Тая села і давай спяваць. Нічога не гаворыць, сядзіць, глядзіць як той слуп ды пяе. He слухае, што Стасік кажа: “Так? To ты думаеш мне о так усё рабіць?! Хто так бачыў!” Меў раніцай выязджаць у нядзелю па справах, то не вытрымаў, паехаў у суботу. Казала я ім: “Можа, паладзіцеся, усё будзе добра.” Але не, паехаў, не памірыўся. A Крыська давай цягацца, ано сябры, п’янкі, забавы, Павыцягала ўсё, што я ім дала, да бацькоў у свае Каўпакі. Знайшла сабе новага кавалера, у. нас жа жанчын мала, кожна знойдзе сабе аматара, хоць найгоршая, а з ёю асабліва хлопцам лёгка прыходзілася. Стасік не мог на яе глядзець, развёўся.
Зышоўся з іншаю, разведзенаю, дзеўчынку сваю мела маленькую. Сама маладая, выскачыла была ў семнаццаць гадоў замуж, цераз суд. А якая ж недарэка! Стасік прыйдзе з працы, мусіць наварыць, накарміць дзяцей (нарадзіўся ім хлопчык), усё памыць. Казала я яму: “He бяры бабу з дзіцём! Я сама прыйшла на такую грамадку, у свае 35 гадоў, то ведаю, як цяжка гадаваць чужых дзяцей, дагадзіць кожнаму, быць за матку і сваім, і чужым. I мне самой
цяжка будзе, трэба ж будзе вам дапамагаць! А гэта твая мэмла нават пасцелі не памые, пральку не ўмее ўключыцьі? I такая дзіўная: прыйдзе, сядзе, адчыніць поўны халадзільнік, паглядзіць. Сядзіць, потым возьме чыкаляду, з’есць яе, пап’е вадою, кажа, ужо пад’ела. А дзіця бегае, просіць: “Мамо, дай, мамо, дай!” А то ж не дасць, сама ўсю плітку ўвапрэ, абліжацца. Я не магу глядзець на гэта, ці то будзе яе Анечка, ці мой унучак: як так можна з дзіцём! Аж слёзы мне з вачэй плывуць, так мне малога шкада. Мы, старыя, нічога ёй не шкадуем, памагаем, даем усё-ўсянюсенька — наце вам дыван, наце вам мэблю, наце вам ласункі, наце вам усё, дзеткі. А яна, разумееш, усё тое, што дамо, вынясе ў рэчку выкіне! I кумпяк, і спадніцу, і дзе што! Ну, як ненармальная якая! Прыйшоў раз да мяне Стасік і кажа: “Мамо, мая Лілька хоча сабе добры кажух купіць. Маёй зарплаты не хопіць, пазычце”. Далі. Дастаў Стасік выплату, паехала Лілька з маткай спачатку ў Гайнаўку, але кажухі не спадабаліся. Заехалі і ў Ворлю. I ў Бельску добрага кажуха не знайшлі. А дзе грошы? На што магла іх столькі выдаць? На гэту блузачку? Узяў Стасік не вытрываў, парваў тую шматку: “Калі ты такая, Лілька, то пайшлаты прэч!”'
Ды дзіцяці шкада. Што ты зробіш. I так малы ўжо тры гады. як не з намі, а ўжо шосты яму пайшоў. Такое малое звітнае, файнае, харошанькае. Памятаю, глядзіць у акно: “Бабуленька, глядзі, наш дзядулек ідзе”... Гэта тады, як Максім яшчэ мог хадзіць, па падворку ўпраўляўся. I ўсё следам малы за дзедам, пасабляе. А такі харошанькі, пацешны, кучаравенькі. Усе мы так яго любілі, ды і яго сястрычку, Лільчыну дачку, ніколі ў нічым не абміналі, дбалі, як пра сваё, давалі абодвум ўсяго пароўну. Але як жа вытрымаць з такою маткай, якая нават за сабою нічога не зробіць! Прыйшла да мяне Лільчына маці, раскрычалася: “Чыя гэта віна, што разводзяцца? Напэўна, яго, яна ж
маладая і дурная, то павінен яе жыць навучыць, запанаваць над ёю, а не адразу кідаць!” Ну, вазьмі ты жыві, нават быўшы анёлам, калі на кожным кроку з нерваў цябе выводзяць!
Стаў Стасік з таго ўсяго папіваць, але не можам на яго наракаць. Добры з яго сын. Пра бацьку так дбае, як дачка — а яго ж і памыць трэба, і перавярнуць. Я слабая, не дам рады. Усё ў нас у хаце Стасік прыбірае, гатуе, мые. Дзяўчына так не зробіць, як ён, спячы пірог умее нават. Стараецца. Калі б не ён, даўно мы абое былі б у магіле, а гаспадарка зарасла б крапівою. Толькі толку ў яго жыцці мала, я, старая бачу, як яму горка жыць. Што ж зробіш! Як мы стараліся дапамагаць, дагадзіць, і ўступалі, але гэта нічога не дало яму сямейнага шчасця. Такі лёс мусі ў яго быў, не? Дурны лёс. А які мой лёс быў? Я сюды прыйшла ў сталыя ўжо гады. He было калі пайсці раней замуж, вайна, потым мама памерлі, трэба было бацьку дапамагаць. Ой, як цяжка было, бедаў столькі. Ды і ўсім не было салодка. Столькі гора я перажыла, што не выкажаш! Лягу цяпер, у першы сон крыху засну, потым прачнуся, і такі мяне жаль возьме, плач над маім жыццём. Нервы аж дрыжаць... Я тутака ўжо амаль 50 гадоў, а мне мой родны хутар сніцца...
Столькі тут пакінула, столькі дзяцей выхавала, a амаль адна засталася. Да Максіма ўжо бацюшка прыходзіў, ледзь стары дыхае, ды і што за жыццё... I Стасік чахне мне ў вачах. Што ж я зраблю, скажэце...
Раман і Юля
— Што з табою, Раманчык, што так шапялявіш?
— Зубоў, Юлечка, нямашака, і паставіць няма за што...
— Ой, дурненькі такі... To ж прыязджай, што ж
зробіш...
Баба Юлька адкладае тэлефонную трубку на апарат сваёй сухой белай далонню. Папраўляе вузел хустачкі пад барадою, памаленьку падымаецца з рыпучага плеценага крэсла ў пярэдняй і з нахіленым станам, апіраючыся аб сцяну сунецца ў кухню.
Нядужая цяпер баба Юлька, прыхварэла. Паўгода таму ніхто ў такой хустачцы б яе не ўбачыў. На працы ў чэпчыку ходзіць. I валасы фарбавала хною, клала па дзве пачкі на сваю густую капіцу моцных, жорсткіх валасоў, і набіралі яны каштанавага колеру з медным адценнем. I фігура Юльчына толькі нядаўна страціла фасон, і бяссільна выглядае нядаўна горда трыманая галава з буйным вянком касы над лебядзінай гнуткай шыяй і высокімі грудзьмі ў белым халаце. Працуе бабка Юля трыццаць сёмы год медсястрой у бальніцы ў горадзе, які вырас у яе на вачах. Паўгода таму ў Юлі Кавальскай быў інсульт, і цяпер прыходзіцца ёй больш думаць і пра сваё здароўе.
3 Раманам Кавальскім пазнаёмілася на забаве. Толькі што пачала працаваць у бальніцы, знаёмых у яе не было шмат. Малады, прыгожы высокі хлапец у вайсковай форме вельмі ж спадабаўся маладзенькай медсястры ў раскляшованай блакітнай сукеначцы. Юлька стаяла ў групцы вясёлых напаказ дзяўчат, зіркаючых на шыкоўных кавалераў, што прыехалі з акалічных вёсак на працу ці ў армію. 3 паненак было найбольш бойкіх дзяўчат, што працавалі на фабрыцы, яны першыя і кінуліся ў танцы. Юлька пагладжвала складкі сукенкі і сціпла заўсміхалася, паглядаючы на боты, калі да яе падышоў чарнявы юнак з вясёлымі вачыма. 3 кожным іншым баржджэй пайшла б ёй размова, чым з гэтым, які ўмомант давёў ейнае сэрца да таго, што білася яно ў грудзях, як злоўленае ў далонь птушаня. Раман, бо так называўся прыгажун, канчаў ужо служыць у X., збіраўся спачатку вярнуцца на бацькаўшчыну, у падкялецкую вёску, а пасля
зачапіцца недзе ва Усходняй Прусіі ці ў шахтах. У вёсцы, апрача бацькоў і камяністых палосак, чакала яго нейкая Марыля (аб гэтым данёс Юльцы Коля Захарэвіч, што служыў разам з Раманам), адзіная дачка павятовага багацея, і яе лісты ў блакітных канвертах штотыдзень чытаў усяму атраду шчаслівы адрасат. Марыля пісала вельмі ж прыгожа, як з нейкай кніжкі, і ваякі спісвалі ўсе гэтыя прыгоствы ў свае лісты, мяняючы толькі імёны і некаторыя факты. Напэўна, рабіла тая літаратура ўражанне на дзевак. 3 несхаванай зайздрасцю распытвала Юлька пра таямнічую Марылю ў хлопцаў. Бачылі яны, казалі, прыязджала яна з сяброўкай, тую другую з асалодай успамінае ўвесь батальён, а Марыля глядзела ў вочы яму аднаму — Раману. А калі кавалер загаварыў да Юлі, быццам нейкі верш пра каханне зачытаў, не сцярпела яна, і хоць сэрца сціснулася, запытала:
— Ты што, Раманчыку, Марыліным вершам мяне спакушаеш? Адной пра каханне гаворыш, і другую зводзіш? Гэта ж нельга так гуляць пачуццямі людзей, якія цябе кахаюць!
— Я ж нічым не гуляю! Я ж цябе па-сапраўднаму кахаю, навекі! Кожная на тваім месцы мне паверыла б ужо даўно! На калені перад табою падаю, глядзі!