Бабскія гісторыі  Міра Лукша

Бабскія гісторыі

Міра Лукша
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 195с.
Беласток 2001
35.61 МБ
Гаворка ідзе не толькі пра паслядоўныя творчыя парыванні Сакрата Яновіча, пра яго імкненне асэнсаваць вытокі трагедыі беларускай нацыі, але і пра творчую практыку іншых белавежскіх літаратараў, таго ж Міколы Гайдука, напрыклад, ці прадстаўніцы маладзейшага пакалення М. Лукшы, асноўным тэматычным аб’ектам якіх з’яўляецца вёска.
Адметнасць творчай манеры Міры Лукшы выразна пазначана ў загалоўку яе новай кнігі — “Бабскія гісторыі” Менавіта — “бабскія”, гэта значыць тыя, якія апавядаюцца кабетамі і якія выяўляюць спецыфіку народнага жаночага светаўспрымання, менталітэт вясковых бабулек, надзе-
леных мудрасцю перажытага, перажытых бедаў і крыўд. Невялічкія навелы, што складаюць змест кнігі, акурат і паказваюць гэты адметна жаночы, па-мацярынску спагадлівы і міласэрны погляд на боль і праблемы людзей, асуджаных часам і гісторыяй на паступовае выміранне разам з адыходзячым у нябыт светам старой белавежскапушчанскай рэчаіснасці.
Герояў сваіх апавяданняў пісьменніца бярэ з рэальнага жыцця, чаму ў немалой ступені, відаць, паспрыяла яе журналісцкая практыка, праца ў “Ніве”, непасрэдны і пастаянны кантакт з насельнікамі таго звычайнанезвычайнага і таму для многіх ужо экзатычнага свету, свету першароднай еднасці чалавека з зямлёй, з прыродай Белавежскае пушчы, які абумоўлівае іхнія характары, светапогляд і, у многім, іхні лёс.
Паводле свайго жаночага пункту гледжання выбрала М. Лукша і галоўную інтанацыю кнігі — спакойнаразважлівую, даверлівую, па-народнаму мудра-абстрагаваную манеру апавядання пра самыя розныя — драматычныя, смешныя ці па-будзённаму дробязныя — жыццёвыя жарсці, якімі насычана паўсядзённае жыццё яе герояў. Гэта аб’ектывізаванасць дакладна перадае ўстойлівы народны погляд на жыццёвыя каштоўнасці, на прынцыпы традыцыйнай маралі і этыкі, нормы паводзін чалавека ў грамадстве.
“He трэ было Раману, дзякуй Богу, ніколі па судах цягацца. He спатрэбілася. I не судзіўся, і як сведка не ставаў, ні ў справах уласных, ні ў чужых. Калі раз трэба было ў суд ехаць на зацвярджэнне тастамента па бяздзетным браце, сваю спадчыну пісьмова пераказаў іншаму сваяку-сіраце: вядома, паперка была пацверджаная, а сам Раман на ўсякі выпадак “захварэў”. Бо чаго валачыцца ў Беласток, плаціць грошы за дарогу, час, прызначаны на гаспадарку, траціць. Бачылі вы такое!”
Так пачынаецца апавяданне “Раман”, пра сапраўдную непаказную маральнасць і высокую духоўнасць вясковага дзядзькі, які мусіў змяніць свае звычкі і пераадолець нелюбоў да судоў, калі сталася так, што ад яго паказанняў залежыў лёс чалавека.
Гэтак жа натуральна, без залішняй афектацыі і націску
вядзе пісьменніца свой жаноча-народны роспавед і пра трагедыю мінулай вайны, і пра драматызм сённяшняга няскладнага лёсу сваіх суайчыннікаў. Гаворка гэтая распачынаецца заўсёды нечакана і, як прынята ў народным асяроддзі, адразу па сутнасці справы, без дэталізаваных апісанняў прасторы і часу, ці папярэдняй аўтарскай характарыстыкі герояў. Пачаткам яе можа стаць асобная фраза, прамоўленая самім героем, як, напрыклад, у навеле “Марысенько, не ўмірай”. “Марысенько, не ўмірай, бо ты мне адна засталася”, — просіць стары дзядуля такую ж старэнькую, як і сам, кабету, з якой пазнаёміўся на могілках і хацеў бы пабрацца, ды не дазволілі сваякі. Яго, разбітага паралічом, пакінулі ўсе блізкія, прадбачліва забраўшы перад тым усю нажытую ім маёмасць. Трагедыя жыцця самотных старых, супраць якіх выступае не толькі няўмольны час і абставіны, але найперш найбліжэйшыя, найраднейшыя людзі, што адмаўляюць ім у праве на асабістыя пачуцці, а значыць, і на паўнацэннае чалавечае існаванне, бадай, упершыню ў нашай літаратуры так псіхалагічна пераканальна адлюстравана ў “Бабскіх гісторыях” М. Лукшы.
Выкарыстоўвае пісьменніца і форму маналога, выдатна перадаючы своеасаблівасць і спецыфіку лексікі гераінь, найчасцей старэнькіх вясковых бабулек.
“Колькі мне будзе год? Васьмідзесяты ўжо пайшоў! Я і не думала, што столькі нажывуся. А тут яшчэ жыць далей трэба. Дзяцей уласных у мяне было толькі трое, двое ў жывых засталося, бо дзяўчынка, што перад Стасікам'была, у пяць месяцаў памерла. Маруська ў Беластоку замужам, Стасік во з намі на гаспадарцы. I ягоных, майго чалавека, дзяцей было сваіх сямёра, я на іх прыйшла, хоць страшнавата было. Самы старшы — Ясько; ён хварэе, і яго жонка нядужая”, — даверліва расказвае бабуля пра сваю бяду, пра няўдалае жыццё пакінутага на гаспадарцы Стасіка, пра сваю крыўду на лёс. Як жа так сталася, што яна, “пагадаваўшы столькі дзяцей, столькі парабіўшы”, чуецца ў старасці самотнай і нешчаслівай (“Вазьмі знайдзі ты тое шчасце”)...
Свет герояў М. Лукшы цесна знітаваны з дзвюма прыроднымі субстанцыямі: з традыцыйнай для беларускай
літаратуры — зямлёй, а яшчэ — з Белавежскай пушчай. У свой час I. Мележ у “Палескай хроніцы” яскрава адлюстраваў феномен светаадчування беларуса-палешука, што жыве на дрыгве. М. Лукша, працягваючы досвед В. Карамазава (“Пушча”), М. Кусянкова (“Арляк і зязюля”), даследуе феномен чалавека, што вырас у пушчы. Псіхалагічна дакладна перадае яна адчуванні вясковага беларускага хлопца, вырванага са свайго натуральнага асяроддзя, яго тугу па звыклым жыцці і простых радасцях у паяднанні з натуральнай прыродай і традыцыйнапатрыярхальным побытам:
“Школы ў горадзе не кончыў, плакаў па начах у інтэрнаце і падчас практыкі на фабрыцы, а пілавінкі са станка былі вінаватыя ў тым, што вочы яго чырванелі. Федзікава сэрца трапятала, калі даходзіў пах мокрае мяты на далёкім ветры з-над Нарвы, пах сытага торфу, сітніку і трысця на падрэчках. Хутка без са станцыі ў бок, дзе ў цемнаце, над даляглядам, над якім удзень сінеў зубчаты бераг Белавежскай ггушчы, глыбока пабрэхвалі сабакі. Пазнаваў голас сваіх, якія нудна адклікаліся да суседскіх, ці сумна падвывалі на полі, прывязаныя да слупка, пільнуючы жыта ці рэпу ад дзікоў.
Федзікавы рукі патрэбны ў гаспадарцы. Старэйшыя сёстры пайшлі вучыцца, брат у арміі. Дзе тут пхацца ў вялікія паны, хай вучацца больш здольныя ды крутыя. Чаго мучыць сваю душу, скавытаць па начах, як гэты Рэкс пад месяцам на рэпіску.
Прыехаў дахаты пад Вялікдзень і не вярнуўся больш у школу” (“Федзік”).
Праблема сваёй зямлі, уласнай гаспадаркі, што вызначала ў свой час лёсы герояў Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, I. Мележа, і якая ў выніку ўсеагульнай калектывізацыі на Беларусі набывае іншае вымярэнне, у творчасці беластоцкіх літаратараў захавала сваю першапачатковую сутнасць. Эканамічна-гаспадарчая палітыка Польшчы ніколі не адмяняла цалкам прыватнае землеўладанне, таму для сённяшніх насельнікаў Белавежжа зямля застаецца па-ранейшаму непераўзыйдзенай каштоўнасцю. На гэтай зямлі яны працуюць, не шкадуючы сіл, з ранку да вечара, бо не могуць змірыцца з думкай, што
зямля можа пуставаць, можа аказацца непатрэбнай нават іхнім дзецям. Цяжка, ой, як цяжка, героям М. Лукшы, нават страціўшы здароўе, адмовіцца ад уласнага поля, аддаць яго ў арэнду дзяржаве. Перакананне, што зямля — адзіная сапраўдная і найвялікшая ў свеце каштоўнасць, “воля і сіла”, жыве ў іхніх душах да апошняга ўздыху. Адданасць уласнаму кавалку зямлі, жаданне быць яго адзіным гаспадаром, не маглі вытруціць з беларускай душы ні калектывізацыя, ні камасацыя (узбуйненне зямельных надзелаў), ні меліярацыя.
Бяда прыйшла з іншага, нечаканага боку. Здабытая і захаваная з такой цяжкасцю, цаной поту і крыві, свая зямелька аказалася непатрэбнай нашчадкам. Тэндэнцыі развіцця сучаснага свету вылучылі на першы план іншыя чыннікі і каштоўнасці. На працягу дзесяцігоддзяў біліся аднавяскоўцы паміж сабой за паўметра зямлі, за плот, што нібыта стаіць на чужым гародзе.
“Ой, нямала грошай выдалі сваякі, Борка ды Зюня, на суды, даказваючы, хто мае рацыю і за кім сапраўдная праўда.
Самі яны ўжо засталіся са сваім плотам. Абое на пенсіі, здалі дзяржаве свае гаспадаркі. А для чаго так біліся? Каб справядлівасць была, каб сваіх дзяцей не пакрыўдзіць, каб нічога не страціць з бацькоўскае спадчыны, з таго, да чаго вярталіся з далёкага свету. Боркавы дзеці нават у Польшчы не жывуць —дачка ў Францыі, сын у Канадзе, другі сын ад нядаўна ў Нямеччыне, малодшая дачка за венгерца пайшла. Зюнеў сын Коля ў Варшаве інжынерам, падземныя шляхі будуе, яму бацькоўская хата не была і не будзе патрэбна, нават летам не загляне, унучкаў дзеду не прывязе; Зюнева дачка ў Нямеччыне малых немчыкаў няньчыць, сваіх малых у Беластоку мужу на выхаванне пакінуўшы, грошы зарабляе”. (“Як Кастэнцік з Чортам за зямлю біліся”).
Такім чынам, неяк незаўважна ўзнікае ў “Бабскіх гісторыях” глабальная і надзвычай актуальная не толькі для Беларусі ці Польшчы, але і для шмат якіх краін свету праблема эміграцыі. Праблема вымывання інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі, разбурэння нацыянальнага генафонду шляхам перацягвання больш прадпрымальных, актыўных прадстаўнікоў у эканамічна больш развітыя
краіны. Беларускі народ на працягу стагоддзяў у выніку неспрыяльных палітыка-эканамічных абставін быў донарам для іншых больш моцных краін свету, аднак добраахвотная эміграцыя ніколі яшчэ не дасягала такіх вялікіх маштабаў, як гэта адбываецца ў апошнія дзесяцігоддзі.
На тэрыторыі Беласточчыны працэс гэты пачаўся раней і больш інтэнсіўна, чым у Рэспубліцы Беларусь. Таму і вынікі яго больш заўважальныя. Ужо сёння ў пушчанскіх вёсках дажываюць свой век самотныя старыя, стаяць пустымі і нікому непатрэбнымі “хаты, як звон”, зямля зарастае палыном і альшэўнікам, а спрадвечныя жыхары гэтых мясцін абжываюць тэрыторыі Канады, Аўстраліі, Францыі ці Нямеччыны.
Трагічны і непрадказальны паводле сваіх наступстваў адыход у нябыт феномена чалавека-гаспадара, феномен вёскі, як асноўнай захавальніцы нацыянальна-адметнай самасвядомасці, што на балючай, мінорнай ноце прагучаў і ў сучаснай польскай літаратуры, у прыватнасці, у рамане О. Такарчук “Правек і іншыя часы”, у кнізе М. Лукшы паказаны надзвычай выразна.
Сюжэтам многіх “Бабскіх гісторый” (некаторыя з іх, як ужо адзначылася, можна назваць былямі) робяцца не толькі лёсы старых, але і тых людзей з маладзейшага пакалення, якія ці то паводле сваіх духоўных схільнасцяў, ці то паводле абставінаў застаюцца на сваёй зямлі. Пісьменніца паказвае, што доля іхняя больш, чым незайздросная. У выніку жыццё іх аказваецца пакалечаным альбо няспраўджаным.