Бабскія гісторыі  Міра Лукша

Бабскія гісторыі

Міра Лукша
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 195с.
Беласток 2001
35.61 МБ
Разводная справа, хоць цягнулася доўга, набліжалася да фінішу. Алена Май хацела мець дом з мэбляй, дзіцё, машыну, сваю калекцыю каштбўных камянёў і аліменты, якія дазволілі б выхоўваць дзіцё на не горшым, чым цяпер, узроўні. Адам Май закідаў жонцы, што нахабна лжэ пра ягоныя паводзіны, але, вядома, доказы былі пераканаўчыя — пасведчанні суседзяў, пабітая мэбля і посуд, раны на целе жонкі, пасведчаныя лекарам. Спадар Адам наняў новую кватэру і забраў частку сваіх касцюмаў і кніжак. Але скандалы паўтараліся амаль штодзённа, цяпер і ўвечары, і ноччу.
Пачыналіся ўжо летнія канікулы, Фэлюсь паехаў у лагер. Пані Алена рашыла справу завяршыць яшчэ перад летнім роспускам суда.
Лямант, крык, амаль выццё, трэск мэблі і звон разбітых талерак паўтараліся цяпер нават тры-чатыры разы ў суткі. Паліцыя не рэагавала.
Але аднойчы не вытрымаў сусед, Рыгор Hoc. Збег ён па лесвіцы ў адных кальсонах, з жахам думаючы, што той дэгенерат вось-вось заб’е няшчасную кабету. Заламатаў у дзверы. Нічога не дапамагло. Сусед разбегся і з усяе сілы грымнуўся сваім магутным целам у дзверы. На шчасце, былі яны зачынены толькі на адзін з чатырох замкоў. Дзверы бабахнулі на тэракоту ў калідоры. Задыханы Рыгор уляцеў у салон, адкуль даляталі хвалі неверагоднай бойкі — трашчалі дошкі, бразгала шкло і талеркі, енчыла жанчына...
На канапе сядзела гаспадыня, піла каву, пляла на прутках доўгі шалік. А калонкі-гукаўзмацняльнікі аж падскоквалі. Запіс быў выдатны, сыграны з некалькіх гукавых сцежак. А паганага мужа не было і духу.
Босы Воўк і злодзей цноты
Босы Воўк жыве ў мястэчку на Беласточчыне, славутым колькасцю захворванняў СНІДам. Але мы не пра гэта. Мы пра музыку і каханне.
Босы Воўк займаўся музыкай. Фірму заснаваў калямузычную, са сваім сатанінска-мэталёвым знакам. A сам ён нармалёвы, усё бярэ на здаровы розум. Рокмузыку любіць, але звычайна, без экстазу. Бо і зарабіць на ёй крыху можна. Давялося трошкі папрацаваць над іміджам — прычоскай, адзеннем... I чэрап сабе Роберт-Босы Воўк вытатуіраваў на левым, сардэчным плячы.
3 канцэртнай фірмы грошай не было зашмат, ды і тое ішло на прапой, хоць сам Босы Воўк не піў зашмат і не п’е, дбае пра здароўе. Але трэба мець кантакт з жывымі рокменамі, і трымацца рэпрэзентацыйна. На канцэртныя залы трэба, на фанатак. Паненак каля Ваўка круцілася многа, розныя, і
патлатыя, і астрыжаныя амаль дагала. Але меў Босы Воўк нармальную сястру Рэню, якая працавала ў цырульні. He прыгажэйшую за сябе, а нават падобную. Рэня жыла спакойна на другім паверсе бацькоўскае вілы, да захапленняў брата адносілася памяркоўна, на канцэрты трапляла рэдка, бо там круціўся народ зусім неадпаведны ёй. Перагледзела ўсіх больш прыстойных хлопцаў у мястэчку, але ні адзін ёй не спадабаўся. I так у цноце захавалася да сваіх дваццаці пяці гадоў. Нават псіхадэлічная музыка не даводзіла магчымых кавалераў да таго, каб захапіцца яе прыгожымі вачыма. А татка не быў аж такі багаты, каб хто захацеў купіць “ката ў мяшку”.
Але вось адзіная сястра Босага Ваўка закахалася. 3 узаемнасцю. У раскосага прышчатага рокмена, маладзейшага за сябе на чатыры гады. Пасяліўся кастрабаты маладзён на “горцы” разам з каханай, паабяцаўшы Старому Ваўку (як яго чулліва называлі дзеці), што возьме шлюб у касцёле. Але ўсё ж Старая Ваўчыха не магла сцярпець вечна непрытомнага нямыціка Джэксана на выпаставаных паркетах, і Рэня сабрала свае “цюхі” пад пахі, узяла Джэксана і пайшла жыць у блок да бабулі, а Ваўчыху-Бабку адправілі да сына. I так вось цнатлівая Рэня ўвайшла ў дарослае жыццё, поўнае музыкі і кахання.
Джэксан хаты не пільнаваўся, калі гарэлкі дома не было. Рэня выходзіла на працу з болем, з заўсёднай думкай, што сёння начаўпе каханы. Добра, што хоць быў ён больш-менш пад вокам ейнага брата, у клубе або на канцэрце. “Дынксуе, што зробіш, — усміхаўся Роберт сястры, — а хто гэтага не робіць. Я вось не п’ю столькі, бо ўжо не ў змозе. Хачу жыць, як чалавек. I з яго, Рэня, будуць людзі. Файны ён госць, і, было не было, швагер. Хто ж іншы ўкраў бы тваю цноту? А цяпер хай вышуміцца.”
Хоць Воўк пасмейваўся з “цнатлівае” сястры, але ж любіў яе. Ад малое быў яе абаронцам. Ды і падобныя
яны, як дзве кроплі вады, ды мужчыне хопіць, каб быў крыху прыгажэйшы адд’ябла...
Рэні на працу пазваніла ўсхваляваная суседка. Досыць мела дагэтуль цярпення: канчайце з “імпрэзамі”! У Рэнінай кватэры ў белы дзень такі скандал, такі гвалт, што вытрымаць немагчыма! Пакінула кабета кліентку з незакончанай завіўкай на галаве і папёрла дадому. Гармідар чуўся ўжо за два блёкі ад дому.
Адчыніла ёй дзверы нейкая дзяўчына. Іх там было болей, паненак і хлапцоў, а рэй вадзіў Джэксан.
— Ты хто такая? — спыталася дзеўка, утаропіўшы ў Рэню малапрытомныя вочы.
— Я тут гаспадыня. Дзе мой Джэксан?
Абступілі яе наўкола.
— Зусім, як чэрці ў дыме, усё мне ў вачах памуцілася. 3 тае пары ў мяне нервы, — кажа Рэня. Мне аж слаба стала.
Рэню падхапілі, пасадзілі на канапу. Хтосьці лінуў ёй на твар віном.
— Гэта што за жарты, Джэксан? — рагатнулі дзяўчаты. Гэтае памяло — твая любоў? А ў трыбушку пэўна ўжо маленькі рокменчык?
— Гэта мая траюрадная сястра, з Харошчы ўцякла, хацела забавіцца з вар’ятамі, то мае. Любіць вострыя сцэны. Можа, зробім ёй нейкае прадстаўленне?..
Рэня без слова выйшла ў другі пакой. Упала на тапчан, уціснула галаву ў падушку, каб не чулі, як галосіць. Плакала доўга, аж заснула. Ужо было цёмна, як прачнулася. У другім пакоі сядзелі Джэксан і брат.
— Роберт наліў мне кавы. Узяў у далоні мой твар, пытаўся, што здарылася. Я і слова не магла сказаць. Гэты паганец Джэксан толькі пасміхаўся, — расказвае Рэня. — “Ta dziwka chciala zepsuc nam zabaw^”. Так ён сказаў, а пасля дадаў: “Chodz, porozmawiamy”.
Пайшлі ў другі пакой.
— Як можаш цягнуць у маю хату гэту навалач! I
паводзіш сябе. як свіння! Выбірай — або гэтыя свінні, або я!
— Я табе дам “свіней”! Гэта — маё жыццё! I музыка! Я люблю музыку! — узвіўся Джэксан.
— Калі ласка! Любі сваю музыку і сваіх валацужак! Але не лжы майму брату! Ён з табою палічыцца!
— Ён?! Калі б нават я цябе забіў, ён слова не скажа. Бо не мае ў тым інтарэсу. Вось я зараз цябе выкіну з балкона, а ён мне паверыць, што ты, вар’ятка, сама выкінулася! Або задушу цябе голымі рукамі.
Рэня спачатку хрыпела, пасля паплылі ёй перад вачыма чорныя кругі і страціла прытомнасць. He памятае, колькі праляжала. Калі расплюшчыла вочы, заўважыла з-пад дзвярэй жоўтую пляму святла. Пачула братаў голас:
— Што ты ёй зрабіў? Ты яе пакрыўдзіў?!
— Ат, памяў крыху. Прытвараецца. “Ляскі” любяць, каб іх крыху паціскаць. Дарэчы, трэба яе прывесці да розуму. Хіба ж разумее, што я хачу жыць. A што я маю з ёю ў хаце? Толькі скандалы. А, даруй, пры кілішку мы, то праўду-матку рэзаць можна... To ж сам ведаеш, Рэньку то часам мусіць чалавек газетай зверху накрыць, каб за дупу ўзяцца...
Рэня дапаўзла да другіх дзвярэй.
— Роберт... Вады... Доктара...
Босы Воўк страціў у той вечар сваю памяркоўнасць і цынізм. Перабіў рукі Джэксану, паламаў ногі, калі валок са сходаў. Пакуль шукала яго паліцыя, сядзеў у Еўропе. Вярнуўся два месяцы таму. Прывёз сёе-тое сястры, купіў новую апаратуру. Mae грошы і новыя ідэі. А грошы думае ўкласці ў новы інтарэс. Будзе помнікі ставіць памерлым, даіць з граша жывых. A чэрап на ягоным плечуку падыходзіць да новай прафесіі.
Чорт у хаце
Добры быў калісь гаспадар і муж Коля Несцер. Ды здурэў на старасць. Усюды бачыў сваю Насцю ў абдымках уяўных супернікаў і выбіваў з яе тую здраду заўзята. Аж узяўся за справу... Адны кажуць, што чорт, іншыя — анёл ахоўнік, бо зляцеў і зрабіў у хаце парадак.
У вёсцы Бабуркі N-скай гміны няма чаго людзям плёткамі займацца. Праўда перарастае выдумку, бо часам такога і не выдумаеш, што тварыцца на свеце.
— Усе ведалі, што Коля Несцер пачаў біць сваю старую, — кажа Васіль Супрун, званы Вацкам, пенсіянер з хутара Насавое. — Ніякае гэта ні дзіва, у горадзе і вёсцы такое ўпаткаеш, што добрая сям’я пачынае кепска раптам жыць. Ды калі ўжо столькі нянавісці ў хаце назбіраецца, што дыхаць няможна, то людзі развесціся могуць.
— У горадзе бабы адважнейшыя, — дакладае Надзя Гоздзік. — Там бабы больш вучоныя, умеюць усюды дайсці. Мы, старыя, то і думаць не думалі, калі нават было так, што хоць вешайся. Маладая якая можа і пагражала мужу, што пойдзе ад яго ў свет, але, ведаеце, дзеці, гаспадарка... Муж, хоць чорт самы, то на старасць прыціхне. Ды і якія маладыя! Насці вось ужо 60 гадоў, а адна яна з маладзейшых у вёсцы!
— На Колю кепскага слова ніхто не сказаў бы раней. Усе яму зайздросцілі. Добры гаспадар быў, пабудаваўся што го-го, — паказвае пальцам дзед Андрэй Кастэнцік. — такія хлявы, якая хата! Як у месце! Паніска! А піць пачаў не з бяды хіба? Людзі маюць на скібку хлеба, і то жывуць добра, у згодзе. Ну, гляньце, якія палацы.
I праўда, асабняк Несцераў і гаспадарчыя будынкі робяць уражанне: усе з шэра-блакінай цэглы, бункраватыя, асабліва двухпавярховы дом у модным у
сямідзесятыя гады стылі “запалкавых пушачак”, абудаваны яшчэ нейкімі, ужо “нелегальнымі”, здаецца, прыбудоўкамі, па модзе саміх гаспадароў. Пад домам, ад вуліцы, дзе ў іншых сялян дацвітаюць апошнія летнія кветкі — звычайныя, вясковыя — ды выспявае гародніна, у Несцераў — стрыжаная траўка і нізенькія ні то ядлоўчыкі, ні то туі і пару ружавых кусцікаў. Агарод у іх за вялізнай стадолай, цяпер амаль пустою. Зямлю здалі Несцеры “пад панства”. Сыну паставілі вілу пад Беластокам, дачцэ выкупілі “блёк” у Гайнаўцы. Распрадалі амаль усе машыны. Трымаюць карову і пару свінак. Можа, і ад нуды пачаў піць Коля Несцер?
— I раней выпіваў, як кожны чалавек, — кажа баба Олішча, — але за працаю свету не бачыў. Несцеры налягалі на работу, як дурныя, бы хто хацеў ім што вырваць з горла. Такі род іхні здаўна быў, памятаю яго бацьку і дзеда, Касцюка. Нават у святую нядзелю, калі пагода стаіць, то ехалі ў поле ці на луг. Нават Іллю ці Ганну не ўшанавалі, як паганцы, калі рабіць што трэба было. А колькі чалавеку ўсяго трэба будзе, то ж у магілу за сабою не пацягнеш! — бабуля ўсхвалявана стукае кіёчкам аб тратуар. — Каб хоць усё тое на радасць пайшло! Дзеці пабралі тое, што ім трэба, і нават дахаты не заглянуць, толькі Марыська малога летам падкіне, каб маці папільнавала, калі яна едзе ў цёплы край адпачываць.