Бабскія гісторыі  Міра Лукша

Бабскія гісторыі

Міра Лукша
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 195с.
Беласток 2001
35.61 МБ
He схацеўшы ламаць сябе, вяртаецца з горада ў родную вёску на добрую, дагледжаную, бацькоўскую гаспадарку далікатны і душэўны юнак Федзік. Але што чакае яго тут, дзе “Коля п’е, Збышак п’е... Старыя кавалеры, якім жонак тут не знайсці... Поле палыны зарастаюць і чартапалох, аблогі цягнуцца аж за Рабінку” (“Федзік”).
Лёс хлопца прадвызначаны. У глушы і самотнасці з ім станецца тое самае, што сталася з іншымі яго суайчыннікамі: будзе цяжка працаваць і паціху співацца. He стрымаюць яго ні маральныя ўстоі, ні моцны характар, як не стрымалі яны Моцнага Янака, які перажыў здраду бацькі і смерць мацеры, але, застаўшыся адзін, не змог адолець
нуды.
“3 суму вялікага, казалі, з адзіноты, Янак піць пачаў. Спачатку не так многа. Ды і сёння рэдка ўбачыш, каб напіўшыся, як бонак, валокся дахаты, а пад плотам жа яго не ўбачыш паўмёртвага, як шмат з кім бывае. Хутчэй у яго доме спыняцца сасмаглыя сябрукі, кавалеры і нават сямейнікі. Бо жанчыны тут у ваколіцы няма, якая б узяла дзяркач ды паганяла гэтую кампанію! Хоць Янак дужы яшчэ і прыгожы, ды і неблагі з яго чалавек, і гаспадар старанлівы,не знайсці яму гаспадынькі. (...)
Цюцька ды коцік, адзіныя істоты, якія ведаюць, што мроіцца ў глухую ноч іхняму гаспадару, Моцнаму Янаку, ды.нічога пра гэта нікому не скажуць” (“Моцны Янак”).
Пустазеллем, палыном і чартапалохам зарастае не толькі колішняя “свая” зямля, бацькоўская спадчына беларускіх гаспадароў, глыбокае карэнне пустазелле бездухоўнасці пускае і ў душах людзей. Нішчацца традыцыйныя нормы маральна-этычнай духоўнасці, людскасці, элементарнай чалавечай прыстойнасці.
У артыкуле 3. Пазьняка “Мінула XX' стагоддзе...”, змешчаным у “Народнай волі” 12 студзеня 2001 года, прыводзіцца жахлівая статыстыка адносна таго, якіх памераў дасягнула на Беларусі спажыванне алкаголю. Паводле гэтых паказчыкаў, Беларусь апярэдзіла нават традыцыйна п’ючую Расію, дзе спажыванне алкаголю складае 9 літраў на жыхара, на Беларусі ж — больш за 11, у той час, як “навукова і міжнародна прынятая норма алкаголнага парогу, пасля якой пачынаецца дэградацыя этнічнай супольнасці, складае 8 літраў”. Зрэшты, каб уявіць маштабы гэтай нацыянальнай трагедыі, не трэба і статыстыкі, варта сесці ў цягнік мясцовага прызначэння, які курсуе з пагранічных Гародні ці Бярэсця ў Беласток. Здаецца, што чалавек трапляе ў іншасвет, свет пачвараў і нелюдзяў, дзе не існуюць ніякія нормы чалавечай прыстойнасці, людскасці, — усё падпарадкавана жорсткаму праву выжывання за кошт іншых. За кошт тых, хто, спажываючы правезеную кантрабандай атруту, таксама згубіць свой чалавечы воблік, нармальныя чалавечыя інстынкты самазахавання і прадаўжэння роду.
Гартаючы старонкі “Бабскіх гісторый” М. Лукшы, бяду
гэтую бачыш вельмі выразна, і, дзякуючы спецыфіцы мастацкага адлюстравання, неяк па-асабліваму балюча. Пісьменніца ўмее выкарыстаць як быццам выпадковую дэталь, якая скажа нашаму сэрцу больш, чым сухія лічбы статыстыкі. Чаго вартая, напрыклад, запамінальная сцэна наведання гераіняй свайго колішняга знаёмца па студэнцкім інтэрнаце, якому ў восемдзесят другім “дзеўкастудэнтка ў твар наплявала, калі спакойна ішоў па варшаўскай вуліцы, з польскім арлом на шапцы.
— Плюй, дурная, на свайго арла, ён жа не мой,” — адказаў тады ёй Яська, але і зараз не хоча ўспамінаць таго часу. Пацёгаўшыся па свеце, змушаны быў вярнуцца ён да бацькоў. I вось зараз “аброслы рудой барадой гаспадар” вядзе госцю “ў свае харомы. За сталом спіць, апёршыся няголенай шчакой на бліскуючу цырату, малады вельмі прыгожы хлопец. Русая доўгая чупрына мокне ў мутнай калюжынцы. Падсоўваюся да яго на столку. Гаспадыня нясе міску з густой цёплай капустай, Яська — бабах! — на стол зялёны буталь. He, у ім не шампанскае!” (“Яська з-пад бору”).
Выкарыстоўвае часам аўтарка і нетрадыцыйны сюжэтны ход, удала яднаючы рэальнасць з міфалагічным светам мінуўшчыны. Так адбываецца ў навеле “Цуд на Семяноўскім возеры”, калі да вогнішча, раскладзенага мясцовымі п’яніцамі, прыходзіць русалка. Хлопцы спачатку думалі, “што гэта была якая ўцякачка з-пад Ваўкавыска ці Свіслачы. Ну, бо калі б гэта была турыстка, то мела б з сабою нейкі багаж, так ці не, рукзак, спальны мяшок, a то нават і сваю палатку, а тая красуня была ў адной сукенцы, і то слабенькай, выцвілай, пашытай па старой модзе”, якую ёй, як пазней выявілася, “у дваццэць сёмум дала Прузына з Таніцы”. Спатканне гэтае скончылася сумна, русалку пачаставалі салам і кантрабандным спіртам “Раял”, і “вана посьле ж чы вадою, чы расою расплыласэ”.
“Калі здарыцца вам сустрэць тую істоту, — заканчвае свой расповед пісьменніца, — дайце, беднай, якое адзенне — міні-спаднічку, джынсы, ці нават і фуфайку (толькі не частуйце яе гарэлкай, нават, калі будзе вельмі прасіць!). Файная ж дзеўка, і па-нашаму гаворыць. Можа, з якім
нашым хлопцам застанецца, расой не расплывецца?..”
Зянон Пазьняк у згаданым артыкуле сцвярджае даволі распаўсюджаную ў грамадстве (і слушную) думку, што ўратаваць сённяшні свет, і ў тым ліку наш этнас, здольная толькі вера, хрысціянства, як традыцыйная рэлігія нашых продкаў.
М. Лукша праблему веры не закранае, аднак, здаецца, і ў яе ёсць свой погляд на ратаванне. У пэўным сэнсе нетрадыцыйны, і выказаны ў кнізе апасродкавана. Захавальніцай духоўнай спадчыны, гэтак жа, як і выратавальным фактарам на шляху дэградацыі асобы, у яе выступае жанчына. 3 сімпатыяй і замілаваннем апісвае яна воблік мужных і працавітых жанчын старэйшага пакалення, што вытрымалі на сваіх плячах цяжар вайны і акупацыі, працавалі за сябе і сваіх схварэлых душой і целам мужоў, гадуючы сваіх і чужых дзяцей (“Ад Бога”, “Пад акупацыяй”, “Ратунак”, “Смерць і Волька” і інш.). Расказваючы пра пакручастыя лёсы сённяшніх падбелавежскіх гаспадароў, неаднаразова падкрэслівае адсутнасць у іхніх старасвецкіх дамах жаночай рукі (“Моцны Янак”, “Ёзік”, ‘Торкая вада”). Насуперак афіцыйным дэмаграфічным паказчыкам, якія сведчаць, што і ў Полынчы, як у нас у Беларусі, колькасць жанчын перавышае колькасць мужчынаў, яна сцвярджае “Ой не, у нашых вёсках кажуць адваротнае”, і паказвае ў сваіх творах неблагіх вясковых хлопцаў, якім няма дзе знайсці гаспадыньку, якая б навяла парадак не толькі ў іхнім доме, але і ў іхнім бязладным жыцці.
Хто ведае, можа і праўда гэты жаночы погляд Міры Лукшы мае сваю рацыю? Можа, і праўда, што гэта ўсёдаравальная і ахвярная жаночая любоў і міласэрнасць, якія з’яўляюцца найболын адметнай праявай спрадвечных асноў хрысціянскай маралі, — і ёсць адзіны шлях да ратавання сваёй чалавечай самасці не толькі ў нацыянальна-беларускім, але і ў агульначалавечым маштабе?..
3 м е с т
1.	АД БОГА
Добрая Маруся 5
He мела баба... дзеда 1
Вазьмі знайдзі ты тое шчасце 11
Раман і Юля 14
Пад акупацыяй 20
Марысенько, не ўмірай 24
Надзя з Пядзі 27
Настуля 30
На сваім 35
Аўдосіна неба 38
Ноч у Бельску 39
Дом Паўліны 43
Піліп у фасолі 49
Ратунак 52
Раман 55
Марыя Кузьма 57
Русалчын дом 60
Старэнькія 68
Свята 71
Віктар, Нічыпар і Рэня 73
Тры вёскі, тры палоскі 75
Як Кастэнцік з Чортам за зямлю біліся 78
Смерць і Волька 82
Вёска 85
Хата з краю 86
Адпачывайце, бабо! 88
Хата 90
Сасанна 92
2.	МОЦНЫ ЯНАК
Яська з-пад бору 96
Моцны Янак 100
Ёзік 103
Машка і Золька 105
Панас 109
Горкаявада 110
На злосць павешуся! 113
Цуд над Семяноўскім возерам 117
Федзік 120
3.	НАШ ЧАЛАВЕК
Агледзіны 125
Антон 129
Якдзвебабе 133
Блуднаядачка 135
Чалавечыя словы 138
Найму хату добрым людзям 142
Да апошняе крыві 146
НаПаторцы 150
Скарб 154
Стражнік старое сцежкі 158
Спосаб на поспех у каханні 162
Вырадак 166
Босы Воўк і злодзей цноты 169
Чортухаце 173
Зязюльчыны слёзы 177
Галіна Тычка, Жаночы погляд Міры Лукшы 181
Хто ведае, можа і праўда гэты жаночьі погляд Міры Лукшы мае сваю рацыю? Можа, і праўда, што гэта ўсёдаравальная і ахвярная жаночая любоў і міласэрнасць, якія з’яўляюцца найбольш адметнай праявай спрадвечных асноў хрысціянскай маралі, і ёсць адзіны шлях да ратавання сваёй чалавечай самасці не толькі ў нацыянальна-беларускім, але і ў агульначалавечым маштабе?..
Галіна Тычка
ISBN 83-85918-30-2