Бабскія гісторыі  Міра Лукша

Бабскія гісторыі

Міра Лукша
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”
Памер: 195с.
Беласток 2001
35.61 МБ
Вітак — убачыў Антон голым вокам, што сабе знайшоў палову не да пары. Жонка, лянівая ды бяздарная, не падавала нават віду, што хоча быць гаспадыняй, маткай і жонкай.
На разводнай справе было шмат істэрыкі, віску ды плачу. Але развод практычна мала што змяніў у жыцці Аліферукоў. Амаль два гады жылі ў кватэры Антона. Магдзе суд пакінуў дзіцё, як найчасцей рашае суд у такой справе, але малым і далей займаўся бацька. Шукаў сабе кватэру — дом меў астацца пры жонцы, разам з дзіцём, а Антонаву частку мела яна выплаціць. He хапала, што хату сплаціў са сваіх ашчаднасцяў, грошай, заробленых у Іраку, з дапамогай бацькоў! Вядома, адкуль было ўзяць Магдзе тыя мільёны, калі нават не плаціла за кватэру? He працавала, жыла за Антонавы аліменты для малога... Назбіралася таго каля дваццаці мільёнаў. Грошы ў касу жыллёвага кааператыва заплаціў Антон пасля заявы адміністрацыі, што пададуць на Аліферукоў у суд і зоймуць кватэру.
Пасля года пачалі паяўляцца ў Магды немалыя грошы, але, відна, працавала яна ноччу, бо выходзіла па вечарах. Антон забіраў малога з садка, карміў, мыў, укладваў яго спаць, вечарамі глядзеў фільмы на сваім маленькім тэлевізарыку ў малым пакойчыку, а былая жонка вярталася на досвітку (прывозілі яе на машыне), валілася спаць, нават не змыўшы “марафет”. Раніцай Антон рыхтаваў сабе і сыну сняданак, адводзіў яго ў садок, сам падаваўся на будоўлю...
Аж урэшце навіна — у Магды зноў будзе дзіця. Зусім як адмянілася, пачала раней класціся спаць, выязджаць на выхадныя. Урэшце знікла на тры месяцы. Прывёз яе малады мужчына з крыклівым немаўляткам. Занялі два пакоі. Вітак прытуліўся да бацькі — у свой пакойчык Антон перанёс ложак малога, ужо нармальны, вялікі, без штыкецінак; Вітак адчуваў сябе дарослым, стараўся зразумець — у яго
цяпер два таты.
Януш, той маўклівы Магдзін партнёр, які трактаваў гаспадара як паветра, здабыў на сплату тыя мільёны; меў магчымасці, займаўся гандлем. Антон забраў свае манаткі і трохі мэблі (свае выбітыя два зубы схаваў у пушачку ад запалак, як калісьці ў дзяцінстве “для мышкі”). Тыя зубы панёс у паліцыю: вось пабіў мяне жончын муж. Дзе? У нашай кватэры, там, дзе прапісаны. Але ж там і Януш Дарманскі прапісаны, як муж Магдалены. А ён сведчыць, што Антон Аліфярук прыставаў да былое жонкі, дамагаецца яшчэ больш грошай, да таго ж хоча ўкрасці сына, якога пад апеку аддаў матцы суд! Ці ёсць сведкі? Могуць гэта пасведчыць сама Магдалена Дарманская і яе госць Стэфан К., пры якім грубіяніў і нішчыў рэчы грамадзянін Аліфярук, да таго ж яўна абяцаў помсту сужонству Дарманскіх!
Прыйшлося без агаворак шукаць Антону новае прытулішча. Наняў пакойчык у самотнай пенсіянеркі — прасіла яго толькі ціха быць і не брудзіць, да таго ж “nie sprowadzac”. He прыводзіў паненак нанач, выпіваў зрэдку ў кампаніі сяброў у іх сем’ях, курыў няшмат, а дым выпускаў за акно, а акуратнасці магла б Антону пазайздросціць не адна чысцюля-дама — бабуля была рада мець такога кватаранта. Антон цешыўся спакойным жыццём, адно яго толькі турбавала — з сынам мог бачыцца толькі ў школе, Магда не хацела, каб заходзіў у іхнюю хату, на святы не пускала Вітка ні да бацькі, ні да дзядоў у вёску. Вітак скардзіўся бацьку, што няма цяпер для яго месца ў хаце, што найважнейшая — малая Каміля, a “тата Януш” бярэцца за рэмень...
У госці не думаў Антон выходзіць у той дзень, калі пастукаў у дзверы яго дваюрадны брат Яўген.
— Чаго ты, Антось, зваліўся, як сноп? Распусціў нюні, што табе свет нямілы? Збірай старыя косці, пойдзем пагуляць у госці! — густы Яўгенаў барытон
падарваў Антона на ногі.
Пабег бы адразу, але ж трэба пераапрануцца, пагаліцца... Раздушыў Антон цыгарэту ў попельніцы, доўга глядзеў у раскрытую шафу, урэшце выцягнуў швэдар і джынсы.
— Ну ты што, апраніся як след! Касцюм, гальштук, белая кашуля... He, лепш начапі муху! — Яўген прымерыў да Антонавай майкі аксамітную мушку. — Ну, файна!
— Ты што, у сваты мяне вядзеш, так ці не?
— А хто нас возьме, Антось, калі мы самі не захочам? Ну, яшчэ шкарпэткі, пантофлі... Ну, цуд, не фацэт\
Адзяваючыся ў новы касцюм,Антон весялеў. На вуліцы зусім акрыяў.
Паненак было дзве — белая і чорная. Значыць, дзеўка была адна — тая фіялетава-чорная фарбаваная поўненькая весялушка, новы Яўгенаў “улоў”, a стройная бландзінка з вострым носікам, удава — прапанавалася Антону. Усё ж — сваты, іначай не скажаш.
Глянулі Антон і Марыся ў вочы адно аднаму, і ведалі ўсё.
Сустракаліся паўгода. Планавалі пасяліцца разам, узяць шлюб. Яшчэ вясной бачылі іх разам. На свята незалежнасці сустрэла я Антона аднаго. А дзе ж Марыся?
— He для мяне яна. Ведаеш, што яна зрабіла?! Гэта страшны чалавек! Я думаў, што такое, як яна, няма ў свеце, а яна так!..
Што зрабіла Марыся?
Нервавалі яе галубы, што як апантаныя лёталі каля балкона, мецілі пасяліцца ў кветніках, сядалі на парэнчы, вуркаталі, тупалі, брудзілі!.. Пачаставала іх Марыся атручаным зернем. He прылятаюць ужо крылатыя госці на велізарны, чысты, уквечаны Марысін балкон, не наведвае яе і Антон.
Як дзве бабе
Колькі жанчын у нашай краіне, а колькі “брыдчэйшага”, хоць быцццам бы мацнейшага полу? Статыстыкі кажуць, што кабет трошкі болей.
— О, не, — скажуць па нашых вёсках, — у нас-то якраз мужчын больш. Колькі кавалераў страціла ўжо надзею...
А не, няпраўда. Польскія статыстыкі сцвярджаюць, што ў вёсках болей кабет!! Таксама “вольных”, але ўдоваў. А чаму ж гэта бабы даўжэй жывуць? Можа, не так яны спрацаваліся, як мужчыны? О не, сённяшнія ўдовіцы ўставалі і клаліся зацямна, гнулі, бывала, спіны яшчэ і за сярпом, за матычкай. I дзяціскаў у іх было столькі, што школы ў швах трашчалі! А што чалавекаў, апроч працы, столькі звяло ў магілу? Махорка і гара. Калі яна печані не спаліла, то замарозіла пад плотам ці ўвалакла пад машыну. A то за нажы браліся, рэзаліся. 1 маладыя, і сталыя па ўзросту, а розуму як не мелі, так і не маюць. Цяпер кажуць, што ад роспачы п’юць. А маткам і жанкам глядзець на гэта толькі і хаваць іх аднаго за адным. За жыццё наплачуцца, нашкадуюць. Жывёла здохне, і то шкада, а што ўласны чалавек!
1 ўдоваў таму столькі цяпер па нашых вёсках. Статыстыку набіваюць.
Значыць, мужыкі сёння ў цане, тыя старэйшыя. Як цуд прыроды яны нейкі. Такі, пэўна, і памяркоўны быў з чаркай, і з курэннем у час адумаўся. Ну, еў усё жыццё “здаровую ежу”, не толькі было на продаж ці дзецям тое яйка, сыр ці кумпячок. Такому дзядзьку цяпер — во! якая цана! Бо хоць нашы бабы ўсё ў гаспадарцы ўмеюць зрабіць, то што мужчынская рука, то яно вядома. А калі хоць нават абы-які мужчынка паявіцца на вуліцы, то аж жыць хочацца, весялей робіцца, — жартуе Верка, хоць у яе самое ёсць свой
уласны чалавек, не такі ўжо і стары і досыць яшчэ дужы. Ён жа зранку і з вечара пампуе малако з кароў, Верка не мусіць амаль да нічога ў гаспадарцы дакранацца. Маглі б, дарэчы, абое на пенсію ісці, зямлю здаць дзяржаве. Але сэрца баліць, як зямля быльнягом зарасце, бо ні свае, ні чужыя яе не хочуць. А зямля ў Веркі і Жоры добрая, тарфяністая, дбала вырабленая. Ім добра, сыны прыедуць з Беластока, памогуць, то жартаваць можна. Гумар старых не пакідае, бо не каб той смех, то гатоў жывым лезці ў магілу. Ёсць аб чым пагаварыць на лавачках пад хатамі.
— Ужо перамылі костачкі кума куме, то абгаворым усю гміну. А што тут рабіць, ано серыялы, тыя “Моды на сукцэс” усё глядзець, і чакаць абвознае крамы. Час ад часу — “пагатове”, хуткая, значыцца, дапамога. Звыкліся. Сваіх адводзім да крыжыка ў канцы вёскі, хіба што сям’я залатвіць аўтобус на могілкі. Такі вось серыял у нас штодзень — устаў, дзівішся, жывы яшчэ, то і добра, — кажа баба Стэпа.
А часам “серыял” свой, вясковы людзі маюць. 3 уласнымі вядомымі акцёрамі.
— 3 “прыключэннямі”, — кажа дзед Ясько. — 3 гэтымі самымі, трукамі, як ім там. Такое можна і найграць і пусціць у тэлевізары ў праграме “Смеху варта”, то ці не выйграў бы?
Бо ці не смешна, як старая (якая гэта старасць у 63 гады?) баба ўзлазіць на суседчыну лавачку і амаль прылюдна кладзе на ёй сваю пракуду? За такое паведаміць адразу як не пракуратуру, то хоць ваяводскую санэпідэмстанцыю!
— Гэта злачынства ў афекце, то засудзіць павінны менш, — дзед Ясько робіць сур’ёзную міну; сын ягоны працуе ў судзе, то знаецца на такіх вось справах. — А тут такія страсці! Так бывае ў гарачым каханні, гэ-гэ-гэ. 3 любоўю няма жартаў.
— Ды якое тут каханне! — махае рукой абдораная
суседчынай кучай васьмідзесяцігадовая Агата. — Ці мне, старой, над магілкай, углядацца ў чужога мужчыну? To ж яму мала больш, як майму сыну! Учапілася Гэлька, што яе чалавек да мяне ходзіць! Жыць не дае! Як мяне яна ўжо ні абзывала! Хай Тодар вязе яе ў псіхушку ў Харошчу, бо як не, то паеду ў пракуратуру ў Беласток!
— Здаецца, Гэлька зусім нармальная баба, ведаю ж яе ад малое, — ківае галавою Яська. — Праходу Агаце не дае. Абазве ад найгоршых, біцца кідаецца. A сама ж такая хароша, як пончык, румяная; я, стары, на яе наглядзецца не магу. He то, што тая тычка Агата, яе толькі на полі, як пудзіла, паставіць. Эй, дурнота, каб Тодар хацеў, меў бы бабулек паўвёскі, і малых, і вялікіх, і тлусцейшых, і танчэйшых, ано выбірай. Дай, Божа, дайсці Гэльцы да розуму!
I дадае, гледзячы на мяне ацэньваючым вокам:
— Вы толькі не ідзіце да Макаркавых. A то Гэлька палічыць вас наступнай у чарзе, не будзе глядзець на вашы рэдактарскія паперы, а добра ўлупіць!
Блудная дачка
Варку Віпшу з-пад Саколкі чамусьці бацькі не любілі. Гэта яна заўсёды адчувала, і быўшы дзяўчынкай, і дзеўкай, і ўсё сталае жыццё. Здавалася, што асабліва недалюблівае яе матуля, бо для меншай дачкі, Іркі, заўсёды мела яна пяшчоту, ласунак і добрае слова, а Варку быццам і не бачыла, калі не біла. Таксама і бацька.
— Можа, не была я ягоным дзіцём? — гэта турбуе і сёння пані Варвару, ужо шасцідзесяцігадовую пенсіянерку. — А, можа, мама мусіла праз мяне замуж выходзіць? Бо хіба таты не кахала яна. Быў ён
гаспадар дбайлівы, добры, але і сям’ю, і рэчы, і жывіну трактаваў аднолькава, — дбаў, каб было ўсё накормлена, напоена, каб было ўсё на сваім месцы і не замінала. Хто робіць, той патрэбны. Дарам не есць, карысць дае. Я, як толькі кончыла сёмы клас, папрасіла ў бацькоў, каб пусцілі мяне далей вучыцца. Бо навука мне надта добра давалася. А тата тады сказаў, што пара мне ісці на свой хлеб, бо дарам аддаваць грошай не будзе. Прыходзілі да нас дадому і настаўнік, і дырэктар школы, але тата быў няўмольны. Спакавала я сваю сукенку, паліто, падушачку ды паехала ў Беласток.