Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
лётаў — Смаленск, Варонеж, Саратаў, Іркуцк, КамсамольскнаАмуры; верталётаў — Казань, РастоўнаДоне. Вытвсць грузавых аўгамабіляў (175 тыс. шт., 1999) у Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Набярэжных Чаўнах, Міясе; легкавых (954 тыс. шт.) у Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Ульянаўску, Іжэўску, Елабузе, Серпухаве; аўтобусаў (50 тыс. шт.) у ЛікіноДулёве, Паўлаве, збожжаўборачных камбайнаў (2 тыс. шт.) у РастовенаДоне, Таганрогу, Краснаярску; ільноўборачных у Бежацку; бульбаўборачных у Туле, Разані; сіласаўборачных у Люберцах; трактароў (15,4 тыс. шт., 1999) у Валгаградзе, Чэлябінску, УладзімірЫ, Чэбаксарах, С.Пецярбургу і інш. Выпуск металарэзных станкоў (7,7 тыс. шт.) у Маскве, Іванаве, Саратаве, Самары, Екацярынбургу, С.Пецярбургу і інш. Вытвсць радыёпрыёмнікаў (332 тыс. шт.) і тэлевізараў (281 тыс. шт), халадзільнікаў і маразільнікаў (1173 тыс. шт.), электрапыласосаў (745 тыс. шт.), пральных машын (999 тыс. шт.). Электронная прамсць у Маскве, Арле, Самары, Пензе і інш. Хім. прамсць (7,3%) поўнасцю забяспечана мясц. сыравінай і вызначаецца шырокім асартыментам прадукцыі. Развіта прамсць мінер. угнаенняў (11,5 млн. т у пераліку на 100%нае ўгрыманне дзейных рэчываў; 5е месйа ў
расія 329
свеце, 1999), хім. валокнаў (136 тыс. т), сінт. смол і пластмас (2,2 млн. т), шын (28 млн. шт.), сернай кты (7,1 млн. т), кальцыніраванай (1,9 млн. т) і каустычнай (1 млн. т) соды. Вытвсць угнаенняў: азотных у Новамаскоўску, Ніжнім Тагіле, Кемераве, Вял. Ноўгарадзе, Тальяці, Нявіннамыску і інш.; калійных у Беразніках, Салікамску; фосфарных у Васкрасенску, Бранску, Пермі, Краснаўральску і інш.; хім. валокнаў у Энгельсе, Балакове, Цверы, Кліне, Серпухаве, Разані і інш.; пластмас v Ніжнім Тагіле, Цюмені, Уфе, Казані, Мыцішчах; соды ў Беразніках, Салікамску, Стэрлітамаку, КаменскУральску і інш. Лясная, дрэваапр. і цэлюлознапапяровая прамсць (3,9%) мае трывалую сыравінную базу. Вытвсць дзелавой драўніны (69,8 млн. м3, 4е месца ў свеце), піламатэрыялаў (19,1 млн. м3, 6е месца), паперы (3 млн. т), кардону (1,6 млн. т), фанеры (1,3 млн. м3) у Паўн.Заходнім (Котлас, Сыктыўкар, Кондапага, Себеж), Уральскім (Краснакамск, Салікамск, Перм), ВолгаВяцкім (Балахна, Праўдзінск) і Зах.Сібірскім раёнах. Развіта вытвсць мэблі, драўнянавалакністых і драўнянастружкавых пліт. Вял. значэнне мае прамсць буд. матэрыялаў, доля якой у структуры прамсці, раза'м са шкляной, складае 4,2%. Ва ўсіх эканам. раёнах пашырана вытвсць цэменту (28,5 млн. т), зборных жалезабетонных канструкцый і дэталей (14,2 млрд. м3), буд. цэглы (10,5 млрд. шт., 2е месца ў свеце). 3 цэнтраў шкляной прамсці вылучаецца г. ГусьХрустальны (каля 50% вытвсці шкла Р ). Эканам. крызіс, які ахапіў усе галіны прамсці, у найб. ступені адбіўся на лёгкай прамсці, асабліва на тэкст. галіне, якая страціла сыравінную базу ў Сярэдняй Азіі. Вытвсць тканін усіх відаў у 1999 склала 1657 млн. м2 (5е месца ў свеце па вытвсці баваўняных і 14е месца па вытвсці шарсцяных тканін), абугку — 29,9 млн. пар, шкарпэтачных вырабаў — 251 млн. пар, трыкат. вырабаў — 79,2 мн. шт. Асн. раёнам вытвсці тканін з’яўляецца Цэнтральны (70%) — Іванава, Масква, Уладзімір, Яраслаўль, Кінешма, НараФамінск. У харч. прамсці (13,7%) вядучыя галіны — малочная, мясная, цукровая, алейная, рыбная і рыбакансервавая, мукамольная, масларобная, спіртавая, піваварная і інш. Вытвсць малака 5,5 млн. т, цукру 6,8 млн. т (2е месца ў свеце), алею 845 тыс. т (1999). Мясная прамсць развіта ў Цэнтр. і Паўн.Каўказскім рнах, цукр. і алейная ў Цэнтр.Чарназёмным, Паўн.Каўказскім і Паволжскім рнах, рыбная і рыбакансервавая ў гарадах Мурманск, Архангельск, Калінінград, Астрахань, Уладзівасток і інш.
На долю сельскай гаспад а р к і прыпадае 5,5% ВУП. У структуры валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі доля раслінаводства складае 51,8%, жывёлагадоўлі — 48,2% (1999). Вядучая роля ў вытвсці збожжа, цукр. буракоў, сланечніку (адпаведна 92%, 93,8%, 86,1%) належьшь с.г. прадпрыемствам; бульбы, агародніны, мяса і ма
лака (адпаведна 93%, 79,1%, 61,3%, 50,9%) фермерскім і асабістым гаспадаркам насельніцтва. Узровень развіцця сельскай гаспадаркі Р. не забяспечвае патрэбы насельніцтва ў асн. прадукгах харчавання. Р. імпартуе мяса і малочныя прадукты пераважна з краін Зах. Еўропы. Агульная пл. с.r. угоддзяў 222 млн. га, у т.л. 132 млн. га займаюць ворныя землі, 90 млн. га сенажаці і паша. Вял. масівы меліяраваных зямель. Пл. пасяўных зямель у 1999 склала 88,3 млн. га, у т.л. пад збожжавымі культурамі 52,7%, тэхн. 8,5%, кармавымі 34%, бульбай і агароднінай 4,8%. Аснова сельскай гаспадаркі Р. — вытвсць збожжа, гал. культура — пшаніца ( /з пл ). Яе вырошчваюць у Цэнтр.Чарназёмным, Паўн.Каўказскім, Паволжскім, Зах.Сібірскім рнах, жыта, ячмень, авёс, грэчку сеюць у лясной зоне, кукурузу, проса — у лесастэпавай і стэпавай, рыс — на Д. Усходзе і Паўн. Каўказе (нізоўі рэк Кубань і Церак), сою — на Д. Усходзе. Гал. тэхн. культуры — цукр. буракі, сланечнік — вырошчваюць пераважна ў Цэнтр.Чарназёмным рне, на Паўн.Каўказе, у Паволжы, лёндаўгунец — у Цэнтр. і Паўн.Заходнім рнах, бульбу і агародніну — амаль усюды. Пладоваягадныя і вінаградныя насаджэнні пераважна на Паўн. Каўказе. Збор (млн. т, 1999) збожжа 54,7 (ураджайнасць 11,7 ц/га), цукр. буракоў 15,2 (169 ц/га), сланечніку 4,1 (7,4 ц/га), лёнудаўгунцу 23,7 (2,3 ц/га), бульбы 31,3 (96 ц/ra), агародніны 12,3 (142 ц/га). Жывёлагадоўля мясамалочнага кірунку Пагалоўе (млн. галоў, 2000) буйн. par. жывёлы 27,5, у т.л. кароў 12,9, свіней 18,3, авечак і коз 14, птушак 350. Вял. пагалоўе буйн. par. жывёлы ў Паволжы, Цэнтр. рне, Зах. Сібіры, свіней у Цэнтр.Чарназёмным рне, Паволжы, на Паўн. Каўказе, авечак і коз у Паволжы, на Паўн. Каўказе, Усх. Сібіры. Аленегадоўля ў зоне тундры і лесатундры, пчалярства ў Татарстане, Башкортастане, на Аітаі, Д. Усходзе. Зверагадоўля і паляванне. Рыбалоўства ў навакольных морах, унутр. вадаёмах, сажалках. Улоў рыбы ў 2000 склаў 4,7 млн. т. Здабываюць таксама крэветак, крабаў, малюскаў, водарасці. Па эканам. і прыродных асаблівасцях у Р. вылучаецца 10 эканам. раёнаў: Паўн.Заходні, Цэнтр., ВолгаВяцкі, Цэнтр.Чарназёмны, Паволжскі, Паўн.Каўказскі, Уральскі, Зах.Сібірскі, Усх.Сібірскі, Далёкаўсходні.
Транспарт. У Р. развіты ўсе віды транспарту. Доля яго ў ВУП складае 6,6% (1999). Асн. віды транспарту — чыгуначны, марскі, рачны, паветраны, трубаправодны — утвараюць адзіную трансп. сістэму, дзе кожны від мае сваю рацыянальную сферу выкарыстання. У грузаабароце краіны доля чыг. транспарту 36,3%, марскога 3,6%, рачнога 1,9%, аўтамаб. 0,7%, трубаправоднага 57,5%. У пасажыраабароце вядучае месца належыць аўтамаб. (36,5%), чыг. (30%) і паветранаму (І1,3%) транспарту. Даўж. чыгунак 86,2 тыс. км (3е месца ў
свеце, пасля ЗША і Канады), у т.л. каля 30% электрыфікавана. Асн. чыг. магістралі маюць шыротны напрамак і лініі, што злучаюць Маскву з рэгіёнамі Расіі. Гал. пасажырапатокі на чыг. лініях паміж Масквой і С.Пецярбургам, Масквой і курортнымі гарадамі Каўказа. Марскому транспарту належыць асн. роля ў знешніх эканам. сувязях. У Р. 695 суднаў, агульны танаж іх 3,9 млн. рэгістравых т (1999). 90% знешняга грузаабароту прыпадае на Балт. і АзоваЧарнаморскі марскія басейны. Гал. парты С.Пецярбург, Выбарг, Калінінград, Новарасійск, Уладзівасток, Находка, Туапсэ і інш. Агульная даўж. рачных суднаходных шляхоў 89,1 тыс. км. Усе буйныя рэкі еўрап. ч. пры дапамозе каналаў утвараюць адзіную глыбакаводную сістэму. На долю р. Волга і яе прытокаў прыпадае больш за 60% грузаабароту рачнога транспарту. Вял. значэнне мае рачны транспарт для абслугоўвання паўн. раёнаў Сібіры. Даўж. аўтадарог 573,5 тыс. км, у т.л. 517,4 тыс. км з цвёрдым пакрыццём. Аўтамагістралі веерам разыходзяцца ад Масквы да буйных гарадоў і партоў. Паветраны транспарт выкарыстоўваецца пераважна для перавозкі пасажыраў, хуткапсавальных грузаў і для дастаўкі грузаў у аддаленыя раёны Поўначы. У Р. 845 аэрапортаў, з іх 66 федэральнага і 45 міжнар. значэння. Гал. аэрапорты ў Маскве, С.Пецярбургу, Новасібірску, Екацярынбургу, Адлеры, Мінеральных Водах, Краснаярску, РастовенаДоне. У Р. створана адзіная сетка нафта і газаправодаў, якая злучае асн. раёны здабычы нафты і прыроднага газу з прамысл. цэнтрамі Р. і краінамі Зах. Еўропы. Даўж. трубаправодаў 213,8 тыс. км, у 1999 перамешчана 802 млн. т грузаў. Агульны аб’ём знешняга гандлю Р. ў 1999 склаў 123,6 млрд. дол., у т.л. экспарт 75,4 млрд. дол., імпарт 48,2 млрд. долараў. Сярод экспартуемых тавараў пераважаюць нафта і нафтапрадукты, прыродны газ, электраэнергія, чорныя і каляровыя металы, кашт. камяні, машыны і абсталяванне, узбраенне, хім. прадукцьія і інш. Сярод імпартуемых пераважаюць машыны і абсталяванне, харч. тавары і с.г. прадукцыя, хім. прадукцыя, чорныя і каляровыя металы, кашт. камяні і вырабы з іх. Гал. гандл. партнёры: Германія (8,3% экспарту і 12,7% імпарту), Беларусь (6,4 і 10,4), Украіна (7,7 і 7,4), ЗША (7,4 і 9,5), Італія (4,5 і 4,2), Вялікабрытанія (4,1 і 2,8) і інш. Аб’ём знешняга гандлю Р. з Беларуссю ў 1999 склаў 7 млрд. дол., у т.л. экспарг 3,8 млрд. дол., імпарт 3,2 млрд. долараў. Р. экспартуе ў Беларусь нафту, прыродны газ, каменны вугаль, электраэнергію, цэлюлозу, паперу і кардон, чорныя металы, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, станкі і інш.: імпартуе грузавыя аўгамабілі, трактары, тэлевізары, халадзільнікі і маразільнікі, радыёпрыёмнікі, пракат, тавары нар. спажывання і інш. Важнымі формамі эканам. супрацоўніцтва Р. з інш. краі
330 расія
намі з’яўляюцца сумесныя прадпрыемствы (больш за 25 тыс., 1999) і свабодныя эканам. зоны, якія створаны ў С.Пецярбургу, Выбаргу, на Сахаліне, у Кузбасе, Калінінградскай робл. і інш. У Р. дзейнічае каля 8 тыс. турыстычных фірм, 15,8 млн. турыстаў наведалі краіну ў 1998, прыбытак ад турызму склаў 7,1 млрд. долараў. Грашовая адзінка — рубель.
Узброеныя сілы. Падзяляюцца на віды: сухап. войскі, ВПС і ППА, ВМФ, a таксама роды войск, якія не уваходзяць у віды ўзбр. сіл: ракетныя войскі стратэг. прызначэння, касмічныя войскі; у ваен.адм. адносінах — на 6 ваен. акруг: Ленінградская (С.Пецярбург), Маскоўская (Масква), Паўн.Каўказская (РастоўнаДоне), ПрыволжскаУральская (Екацярынбург), Сібірская (Чыта), Далёкаўсходняя (Хабараўск). Рэгулярныя ўзбр. сілы налічваюць 1 млн. 265 тыс. чал. (2001). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Кіраванне ўзбр. сіламі ажыццяўляюць міністр абароны цераз мінва абароны і Ген. штаб. Камплектаванне на аснове прызыву на ваен. службу — па экстэрытарыяльным прынцыпе, а таксама па кантракце. Тэрмін абавязковай службы 2 гады, для некат. катэгорый — 1 год