• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     1837—41. У цэнтры грамадскай думкі 1830—50х г. была вострая палеміка пра далейшыя шляхі развіцця краіны паміж прыхільнікамі формулы «самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць», заходнікамі, славянафіламі і рэв. дэмакратамі (АА.Герцэн). Міжнар. аўтарытэт Р. ўзрос пасля яе перамогі ў вайне 1812 і замежных паходаў рускай арміі 1813—14, якія адыгралі вял. ролю ў крушэнні імперыі Напалеона 1 і вызваленні народаў Еўропы ад франй. панавання. Аляксандр 1 у 1815 ініцыіраваў стварэнне Свяшчэннага саюза Аўстрыі, Прусіі і Р. для бараньбы з рэв. рухам. 3 1820х г. асаблівае месна ў знешняй палітыны Р займала «ўсходняе пытанне» Каб уманавайь свае пазіныі на Чорным м., Балканскім пве і Б. Усходзе, яна правяла паспяховыя войны з Турцыяй (1828—29) і Персіяй (1826—28), Каўказскую вайну 1817— 64. Але ў Крымскай вайне 1853—56 супрань каалійыі еўрап. дзяржаў і Турйыі яна пацярпела паражэнне, што выявіла неабходнасць рэфармавання яе адсталай прыгоннткай сістэмы. У часы наравання Аляксандра /1 [1855—81] праведзены бурж. рэформы: Сялянская рэформа 1861 (адмена прыгоннага права), судовая 1864, гарадская 1870—:75, ваен. 1862—74 (гл. адпаведныя арт.) і інш. Краіна стала на шлях ператварэння феад. манархіі ў буржуазную. Імператар Аляксандр 111 [1881—94] праводзіў палітыку зацвярджэння «непахіснасні самадзяржаўя», ажыццявіў шэраг «контррзформ» Тым не менш да канна 19 — пач. 20 ст. захоўваліся створаныя рэформамі спрыяльныя ўмовы для развінйя эканомікі. У пач. uapaвання Мікалсія 11 [1894—1917], у многім, дзя
    куючы дзейнасці С.Ю.Вітэ (вінная манаполія 1894, грашовая рэформа 1897, дзярж. падтрымка цяжкай прамсці і чыг. будва), Р. па шэрагу паказчыкаў эканам. развікця наблізілася да вядучых індустр. дзяржаў свету. У парэформенны перыяд актывізавалася грамадскае жыццё краіны, хоць пераважная большасць насельніцтва прытрымлівалася кансерватыўных традыцый. Пашыралася кола прыхільнікаў ліберальных ідэй (земскі рух), на аснове рэв.дэмакр. ідэалогіі Герцэна і М.Г.Чарнышэўскага сфарміравалася народніірпва. Прадстаўнікі яго найб. радыкальнай аргцыі «Народная воля* ў сак. 1881 забілі імператара Аляксандра II. У 1880—90х г. пашыраўся рабочы рух. Пранікненне ў Р. ідэалогіі марксізму прывяло да заснавання ў 1898 у Мінску Расійскай сацыялдэмакратычнай ра~ бочай партыі (РСДРП), якая ў 1903 раскалолася на бальшавікоў і меншавікоў. Паслядоўнікі народніцтва ў 1901—02 аб’ядналіся ў партыю сацыялістаўрэвалюцыянераў (эсэраў). Гал. дасягненнем рас. знешняй палітыкі 2й пал. 19 ст. была ліквідацыя наступстваў паражэння ў Крымскай вайне на Лонданскай канферэнцыі 1871 і ў выніку перамогі ў рус.тур. вайне 1877—78. Ва ўмовах абвастрэння міжнар. абставін на рубяжы 19—20 ст. Р. з Вялікабрытаніяй і Францыяй стварылі у 1907 антыгерм. ваен.паліт. блок Антанта. Сусв. эканам. крызіс пач. 20 ст. (спад вытвсці, беспрацоўе, нізкія заробкі), нявырашанасць зямельнага пытання, паражэнне ў рускаяпонскай вайне 1904—05 сталі прычынамі рэвалюцыі 1905—07 у Расіі, у час якой царызм быў вымушаны даць насельніцтву пэўныя грамадз. і паліт. правы і свабоды (гл. Маніфест 17 кастрычніка 1905). Узніклі паліт. партыі акцябрыстаў, кадэтаў (гл. Канстытуцыйнадэмакратычная партыя) і інш., легалізаваліся прафсаюзы. Хоць рэвалюцыя была задушана царызмам, стварэнне выбарнага заканад. органа Дзяржаўнай думы (1906), нават з абмежаванымі правамі, азначала змену паліт. ладу Рас. імперыі. Ажывіўся і нац.вызв. рух на ўскраінах. ПА.Сталыпін (старшыня Савета Міністраў у 1906—11) зрабіў спробу ліквідаваць архаічныя і неадпаведныя ўмовам капіталіст. развіцця абшчынныя формы землекарыстання (гл. Сталыпінская аграрная рэформа).
    У выніку бурнага росту прамысл. і с.г. вытвсці ў 1912—14 Р. выйшла на самыя высокія ў яе гісторыі сац.эканам. паказчыкі. У сувязі з гэтым асабліва востра адчуваўся цяжар першай сусветнай вайны 1914—18, у якой Р. пасля першых перамог пачала цярпець паражэнні (у 1915 герм. і аўстравенг. войскі акупіравалі Каралеўства Польскае, Літву, Зах. Беларусь, зах. Латвію, ч. Правабярэжнай Украіны). У 1915—16 узнікла апазіцыя самадзяржаўю ў Дзярж. думе і Дзярж. савеце (гл. Прагрэсіўны блок), нарастала незадаволенаснь у народзе. Чарговы агульнарас. крызіс канца 1916 — пач. 1917 (харч. цяжкасні ў Петраградзе, кампраметаныя нарскай сям’і Р.Я.Распуцшым, «міністэрская чахарда» і інш.) выліўся ў Лютаўскую рэвалюцыю 1917, у выніку якой у Р ліквідавана манархія. 2(15).3.1917 Мікалай II адрокся ад прастола. У той жа дзень Часовы камітэт Дзяржаўнай думы сфарміраваў Часовы ўрад (да склікання Устаноўчага сходу) з прадстаўнікоў акцябрыстаў і кадэтаў. Паколь
    кі Часовы ўрад не мог дзейнічаць без падтрымкі Саветаў, узнікла двоеўладдзе. У краіне дзейнічалі больш за 50 паліт. партый, праходзіла вострая паліт. барацьба, адбыліся красавіцкі, чэрвеньскі і ліпеньскі паліт. крызісы. Пасля красавіцкага крызісу 1917 у склад Часовага ўрада ўвайшлі лідэры меншавікоў і эсэраў, у выніку ліпеньскага крызісу 19/7 паўната ўлады перайшла да Часовага ўрада (з ліп. 1917 старшыня А.Ф.Керанскі), скончылася двоеўладдзе. У жн. (вер.) задушаны Карнілава мяцеж 1917. І(14).9.19І7 Р. абвешчана рэспублі
    расія	327
    кай. Няздольнасць Часовага ўрада стабілізаваць. сітуацыю ў краіне і неадкладна вырашыць набалелыя пытанні (спыненне вайны, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і сял. малазямелля, скасаванне нац. прыгнёту, барацьба з ваен. разрухай і інш.) выклікала масавую незадаволенасць. На гэтай хвалі значную папулярнасць набылі бальшавікі. Яны (разам з левымі эсэрамІ) заваявалі большасць у Саветах, у выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 улада перайшла да бальшавікоў. Другі Усерасійскі зёзд Саветаў [7—9.11(25— 27.10). 1917] абвясціў пераход усёй улады ў краіне да Саветаў, утварыў ВЦВК і часовы ўрад — Савет народных камісараў (СНК) на чале з лідэрам бальшавікоў УЛ.Леніным, прыняў дэкрэты аб міры (прапанова ўсім урадам пачаць перагаворы аб спыненні 1й сусв. вайны) і зямлі (скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю і памешчыцкага землеўладання). Прынцыпы новай нац. палітыкі (роўнасць, суверэнітэт і самавызначэнне народаў Р) былі сфармуляваны ў зацверджанай СНК 2(15).1І.І9І7 Дэкларацыі правоў народаў Расіі. Устаноўчы сход, дзе пераважалі меншавікі і эсэры, 5(18).1.1918 адмовіўся санкцыяніраваць устанаўленне ўлады Саветаў і быў распушчаны бальшавікамі. Ill Усерас. з’езд Саветаў [10—18(23—31). 1.1918] аб’яднаў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў з Саветамі сял. дэпутатаў, выключыў слова «часовы» з назвы сав. ўрада, абвясціў Р. Рас. Сацыяліст. Федэратыўнай Сав. Рэспублікай (РСФСР), прыняў Дэкларацыю правоў працоўнага і эксплуатуемага народа. Пасля працяглых спрэчак у бальшавіцкім кіраўніцтве, за час якіх герм. і аўстравенг. войскі ў парушэнне перамір’я акупіравалі Латвію, Эстонію, большую ч. тэр. Беларусі і Украіны, падпісаны Брэсцкі мір 1918 (3.3.\9\8) на вельмі цяжкіх для Р. ўмовах (ануляваны 13.11.1918 у сувязі з рэвалюцыяй у Германіі). Вясной 1918 пачаўся працэс афармлення нац. дзяржаўнасці народаў РСФСР. 10.7.1918 V Усерас. з’езд Саветаў прыняў 1ю сав. канстытуцыю. Летам 1918 як вынік нязгоды ч. рас. грамадства з Кастр. рэвалюныяй, Брэсцкім мірам і сац.эканам. курсам бальшавікоў (нацыяналізацыя зямлі, прамcui, буйных нёрухомасней і інш.) разгарнулася грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—22, якая ў асн. завяршылася ў 1920 перамогай бальшавікоў. Вайна суправаджалася тэрорам з абодвух бакоў супраць паліт. і класавых праціўнікаў. Комплекс надзвычайных захадаў сав. ўрада па мабілізацыі ўсіх сіл на вядзенне вайны (паскораная нацыяналізайыя, канфіскайыя лішкаў харчавання ў сялян шляхам харчразвёрсткі і інш.) атрымаў назву «ваеннага камунізму». Незадаволенаснь гэтай палітыкай выклікала шматлікія хваляванні, сярод якіх найб. небяспечнымі для бальшавікоў былі Кранштацкае паўстанне 1921, Антонава паўстанне 1921 (на Тамбоўшчыне), Заходнесібірскае паўстанне 1921 Вынікі 1й сусв., грамадз. войнаў і інтэрвенцыі былі для Р. спусташальнымі. У 1920 прамысл. вытвсць складала '/? ад узроўню 1913, с.г. вытвснь — 62%. У баях грамадз. вайны і інтэрвенцыі, ад тэрору, голаду і хвароб запнулі 8 млн. чал., 2 млн. чал. эмігрыравалі. 3 пач. 1920х г. партыя бальшавікоў [з 1925 ВКП(б), з 1952 КПСС] была адзінай паліт. аргцыяй, якая кіравала краінай да 1991 Аднаўленне нар. гаспадаркі ажыццяўлялася на базе новай эканамічнай палітыкі, якая азначала адыход ад «ваен. камунізму» і частковае вяртанне да рыначных метадаў гаспадарання Імкненне бальшавікоў (перш за ўсё рас.) захаваць фактычнае паліт. і эканам. адзінства тэр. б. Рас. імперыі прывяло да аб’яднання (30.12.1922) юрыдычна незалежных сав. рэспублік (РСФСР, Украіна, БССР і Закдўказская Федзрацыя) у новую дзяржаву — Оіюз Савенулх Сацыялістычных Рзспублік (СССР), з існаваннем якога (1922—91) непарыўна звязаны наступны перыяд рас. гісіорыі.
    У 1920—30я г. тэр. РСФСР значна зменшылася ў выніку вылучэння ў самаст. саюзныя рэспублікі Туркменіі, Узбекістана (1924), Таджыкістана (1929), Кіргізіі, Казахстана (1936) і КарэлаФінскай Рэспублікі (1940, у 1956 вернута ў склад Р.). Калектывізацыя і індустрыялізацыя ў РСФСР праходзілі вельмі супярэчліва, аднак у выніку іх была створана новая машыннатэхн. база краіны, якая істотна змяніла сац. структуру насельніцтва. Да пач. 1940х г. агульны аб’ём прамысл. вытвсці на тэр. РСФСР у 8,7 раза перасягнуў адпаведны паказчык 1913. У адрозненне ад інш. саюзных рэспублік, РСФСР не мела асобнай рэсп. камуніст. партыі, асобнай АН і інш. Унутры РСФСР шмат этнасаў атрымалі свае нац.дзярж. або нац.адм. ўтварэнні ў выглядзе аўт. рэспублік, абласцей і нац. акруг (з 1977 аўт. акругі). Трагічнымі для лёсу народаў Р былі рэпрэсіі палітычныя.
    Народы Расіі зрабілі вял. ўклад у перамогу СССР у Вялікай Айчыннай вайне 1941—45. На яе тэр. выпускалася 80% усёй індустр. прадукцыі, адбыліся вырашальныя бітвы — Маскоўская (1941 — 42), Сталінградская (1942—43) і Курская (1943). 2 373 068 воінаў з Р. ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Матэрыяльныя страты РСФСР ад акупацыі ням.фаш. захопнікамі шэрагу яе абласцей склалі ў тагачасных цэнах 249 млрд. руб. з 679 млрд. па ўсім СССР. У час вайны да РСФСР далучана (1944) тэр. Тувінскай Нар. Рэспублікі (з 1961 АССР). Пасля перамогі ў вайне ў склад РСФСР уключаны. на Пн вобласць Пячэнга, на Д. Усходзе Паўд. Сахалін і Курыльскія авы, на 3 — г. Кёнігсберг (пераназваны ў Калінінград) з прылеглай ч. б. Усх. Прусіі (цяпер Калінінградская вобл.). Пасляваен. аднаўленне гаспадаркі ў асн. завершана да 1950. У 1954 у гонар 300годдзя ўз’яднання Украіны з Р. са складу РСФСР у склад Украіны перададзена Крымская вобл. У пасляваен. перыяд РСФСР заставалася найб. эканамічна магутнай рэспублікай СССР. У пач. 1980х г. яна вырабляла 62% электраэнергіі, 100% збожжаўборачных камбайнаў, здабывала 91% нафты. Вялікія дасягненні зроблены ў развіцці навукі, атамнай энергетыкі, у асваенні космасу (першым касманаўтам свету стаў ЮА.Гагарын). У перыяд перабудовы (з крас 1985) у СССР пачалі складвацца новыя цэнтры рэальнай улады ў выглядзе рэсп. з’ездаў нар. дэпутатаў і Вярх. Саветаў, выбраных на дэмакр. ум