• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ржаўны лад. Р. —дэмакр. федэратыўная прававая дзяржава з рэсп. формай праўлення. Дзейнічае Канстытуцыя 1993. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад. Старшыню ўрада назначае прэзідэнт са згоды Дзярж. думы. Прадстаўнічы і заканад. орган — двухпалатны Федэральны Сход (Савет Федэрацыі і Дзярж. дума). У Савет Федэрацыі ўваходзяць па 2 прадстаўнікі ад кожнага суб’екта федэрацыі: па аднаму ад прадстаўнічага і выканаўчага органаў дзярж. улады. Дзярж. дума складаецца з 450 дэпутатаў, палавіна якіх выбіраецца па аднамандатных акругах, другая палавіна — па парт. спісах на аснове прапарцыянальнай сістэмы прадстаўніцтва. Рэспублікі, якія ўваходзяць у склад Рас. Федэрацыі, маюць уласныя канстытуцыі і органы заканад. і выканаўчай улады.
    Прырода. Паверхня пераважна раўнінная. На 3 Усх.Еўрапейская раўніна, у межах якой чаргуюцца невысокія (да 250—500 м) узвышшы (Валдайскае, Сярэднярускае, Прыволжскае, Ціманскі краж) і нізіны (ОкскаДанская, Прыкаспійская, ч. якой на 28 м ніжэй узр. м.). На Пн і ПнЗ раўніны знаходзяцца горы Хібіны і ўзвышшы Карэліі, на Пд Каўказскія горы (найвышэйшы пункт Р. г. Эльбрус, 5642 м), на У Уральскія горы (выш. да 1895 м, г. Нарадная). На У ад Урала Зах.Сібірская раўніна. Паміж рэкамі Енісей і Лена — Сярэднесібірскае пласкагор’е (выш. 500—700 м), якое на Пн акаймоўвае плато Путарана (выш. да 1701 м). На пве Таймыр горы Быранга і Паўн.Сібірская нізіна. На Пд і У ад Сярэднесібірскага пласкагор’я пераважаюць горныя вобласці паўд. і паўн.ўсх. Сібіры і Д. Усходу: Алтай (выш. да 4506 м, г. Бялуха), Кузнецкі Алатау, Зах. і Усх. Саян, хрыбты Перадбайкалля і Забайкалля, горы Тывы, хрыбты Станавы, Верхаянскі, Чэрскага, Бурэінскі і Джугджур, Каракскае нагор’е, горы СіхатэАлінь, Камчаткі (выш. да 4750 м, вулкан Ключаўская Сопка). Большую ч. Р. займаюць Усх.Еўрап. і Сібірская платформы, Зах.Сібірская пліта. У іх будове вылучаюць ніжнюю ч., прадстаўленую ў асн. крышт. і метамарфічнымі дакембрыйскімі пародамі, і верхнюю, складзеную з палеазойскіх і мезазойскіх асадкавых парод. У межах Балтыйскага і Алданскага шчытоў і Анабарскага падняцця пароды дакембрыю выходзяць на паверхню. Шырока
    распаўсюджаны горныя складкавыя сістэмы — каледонскай (Саяны, Кузнецкі Алатау, горы Тывы), герцынскай (Урал, Алтай), кімерыйскай (СіхатэАлінь, горы ПнУ Сібіры), альпійскай (Каўказ, горы Камчаткі, Сахаліна, ПнУ Сібіры) складкавасцей. Значная ч. тэр. Р. сейсмічная. Землетрасенні сілай да 8 балаў бываюць на Камчатцы, Сахаліне, Курыльскіх авах, у Перадбайкаллі і Забайкаллі, на Пд Алтая, у перадгор’ях Каўказа. На Камчатцы актыўная вулканічная дзейнасць. Р. поўнасцю забяспечана амаль усімі відамі мінер. сыравіны. На яе тэр. сканцэнтравана больш за палавіну сусв. запасаў вугалю і торфу, /з нафты і прыроднага газу, 2/s жал. руд і калійных солей, '/4 фасфарытаў і апатытаў. 90% паліўнаэнергет. рэсурсаў Р. знаходзяцца ў яе паўн. і ўсх. частках. 2/з запасаў нафты і газу прыпадае на ЗаходнеСібірскую нафтагазаносную правінцыю. Радовішчы нафты і газу ёсць таксама ў Паволжы, на Урале (ВолгаУральскі нафтагазаносны басейн), Паўн. Каўказе, Сахаліне. Асн. запасы каменна
    Герб і сцяг Расіі
    га вугалю ў Кузнецкім вугальным басейне, усх. ч. Данецкага вугальнага басейна, Пячорскім вугальным басейне, Ленскім вугальным басейне, Тунгускім вугальным басейне і інш. Буры вугаль у Падмаскоўным вугамным басейне, КанскаАчынскім вугальным басейне, Алданскім, Кізелаўскім і інш. басейнах. Каля 75% запасаў торфу прыпадае на Зах. Сібір і Урал. Запасы гаручых сланцаў у Паўн.Зах. раёне і Паволжы. Агульныя балансавыя запасы жал. руды 65 млрд. т, у т.л. больш за 30 млрд. т — багатыя руды, якія маюць у сабе да 50% і больш жалеза. Асн. запасы прымеркаваны да Курскай магнітнай анамаліі. Жал. руды залягаюць таксама на Кольскім пве, Урале, у Карэліі, Горнай Шорыі, ніжнім цячэнні Ан
    11. Зак. 194.
    Т а б л і u a
    322
    РАСІЯ
    гары, Забайкаллі, на Д. Усходзе і інш. Р. багатая запасамі руд каляровых металаў. Руды, як правіла, комплексныя, маюць у сабе золата, серабро, цынк, кобальт і інш. элементы. Медныя руды — на Урале, у Чыцінскай вобл. і Краснаярскім краі, свінцовацынкавыя — у Кузбасе, Забайкаллі, на Д. Усходзе. Для вытвсці алюмінію ёсць буйныя паклады баксітаў на Урале, у Ленінградскай і Архангельскай абласцях, нефелінаў — у Кемераўскай вобл. і Краснаярскім краі. Асн. запасы золата — у Саха (Якуція), Магаданскай вобл., на Д. Усходзе, Урале, Алтаі і Іркуцкай вобл. Ёсць вял.'паклады апатытаў (Хібіны), фасфарытаў (Кіраўская вобл.), каменнай солі (Усх. Сібір, Арэнбургская вобл., азёры Эльтон і Баскунчак), слюды [Іркуцкая вобл., Карэлія, Саха (Якуція)], азбесту (Урал), алмазаў
    Саха (Якуція), Урал], разнастайная сыраві
    Да арт Расія. У зоне тундры.
    на для вытвсці буд. матэрыялаў і інш. Р. размешчана ў арктычным, субарктычным, умераным і субтрапічным паясах. У арктычным поясе, які ахоплівае большую ч. астравоў Паўн. Ледавітага ак., пануе халоднае арктычнае паветра. Тра ліп. каля 0 °C (пры адмоўнай сярэднегадавой тры). Субарктычны пояс распасціраецца да Паўн. палярнага круга ў еўрап. частцы і да 60° паўн. ш. ў азіяцкай частцы краіны. Сярэднія тры ліп. ад 5 да 12 °C, ападкаў 200—400 мм за год. Большая ч. Р. размешчана ва ўмераным поясе, дзе клімат зменьваецца ад умерана кантынентальнага на 3 да рэзка кантынентальнага на У, на Пд Д. Усходу — умераны мусонны. Сярэднія тры студз. ад 0 °C у Перадкаўказзі да 50 °C на У Сібіры, дзе ў раёне Верхаянска—Аймякона зафіксавана самая нізкая тра ў Еўразіі 72,2 °C. Тра ліп. ад 12 ° С на Пн зоны да 25 °C на Пд і ў перадгор’ях Каўказа. Ападкаў вьшадае ад 600—650 мм за год на 3 да 400—450 мм на У. Мінім. колькасць ападкаў прыпадае на паўпустынныя раёны Прыкаспійскай нізіны (каля 170 мм), макс. — на горныя раёны Каўказа (да 3200 мм) і Пд Д. Усходу (да 2000 мм). Суровы клімат і маласнежныя зімы — прычына фарміравання ў раёнах Сібіры і Д. Усходу вечнай мерзлаты. Невял. паласа на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа (ад Туапсэ да Адлера) мае субтрапічны клімат. На тэр.
    Суб’екты Расійскай Федэрацыі
    Суб’ект	Плошча, тыс. км2	Насельніцтва ў 2000, тыс. чал.	Цэнтр
    1	2	3	4
    Адыгея (Рэспубліка Адыгея)	7,6	448	Майкоп
    Алтай (Рэспубліка Алтай)	92,6	204	ГорнаАлтайск
    Алтайскі край	169,1	2654	Барнаул
    Амурская вобл.	363,7	998	Благавешчанск
    Арлоўская вобл.	24,7	897	Арол
    Архангельская вобл.	587,4	1459	Архангельск
    у т.л.: Ненецкая аўтаномная акруга	176,7	45	Нар’янМар
    Арэнбургская вобл.	124,0	2219	Арэнбург
    Астраханская вобл.	44,1	1016	Астрахань
    Башкортастан (Рэспубліка Башкортастан)	143,6	4110	Уфа
    Белгародская вобл.	27,1	1495	Белгарад
    Бранская вобл.	34,9	1438	Бранск
    Буранія (Рэспубліка Бурація)	351,3	1032	УланУдэ
    Валагодская вобл.	145,7	1319	Волагда
    Валгаградская вобл.	113,9	2677	Валгаград
    Варонежская вобл.	52,4	2456	Варонеж
    Дагестан (Рэспубліка Дагестан)	50,3	2143	Махачкала
    Іванаўская вобл.	21,8	1219	Іванава
    Інгушэшя (Рэспубліка Інгушэція)	3.6	315	Магас
    Іркуцкая вобл.	767,9	2742	Іркуцк
    у т. л.: УсцьАрдынская Бурацкая аўтаномная акруга	22,4	143	УсцьАрдынскі
    КабардзінаБалкарыя (КабардзінаБалкарская Рэспубліка)	12,5	785	Нальчык
    Кал і н і н град с кая' вобл.	15,1	948	Калінінград
    Калмыкія (Рэспубліка Калмыкія)	76,1	314	Эліста
    Калужская вобл.	29,9	1076	Калуга
    Камчацкая вобл.	472,3	389	Петрапаўлаўск Камчацкі
    у т.л.: Каракская аўтаномная акруга	301.5	30	Палана
    КарачаеваЧэркесія (КарачаеваЧэркеская Рэспубліка)	14,1	431	Чэркеск
    Карэлія (Рэспубліка Карэлія)	172,4	765	Петразаводск
    Кастрамская вобл.	60,1	781	Кастрама
    Кемераўская вобл.	95,5	2982	Кемерава
    Кіраўская вобл.	120,8	1590	Кіраў
    Комі (Рэспубліка Комі)	415,9	1137	Сыктыўкар
    Краснадарскі край	76,0	5007	Краснадар
    Краснаярскі край	2339,7	3051	Краснаярск
    у т.л/ Таймырская (ДаўганаНенецкая аўтаномная акруга)	862,1	44	Дудзінка
    Працяг таблійы
    РАСІЯ
    323
    і
    Эвенкійская аўтаномная акруга	767,6	19	Тура
    Курганская вобл.	71,0	1096	Курган
    Курская вобл.	29,8	1311	Курск
    Ліпецкая вобл.	24.1	1240	Ліпецк
    Магаданская вобл.	461,4	239	Магадан
    Мардовія (Рэспубліка Мардовія)	26,2	929	Саранск
    Марый Эл (Рэспубліка Марый Эл)	23,2	759	ЙашкарАла
    г. Масква	47,0	8537	Масква
    Маскоўская вобл.		6464	
    Мурманская вобл.	144,9	1001	Мурманск
    Наўгародская вобл.	55,3	727	Вялікі Ноўгарад
    Ніжагародская вобл.	76,9	3663	Ніжні Ноўгарад
    Новасібірская вобл.	178,2	2740	Новасібірск
    Омская вобл.	139,7	2164	Омск
    Паўночная Асеція—Аланія (Рэспубліка Паўночная Асеція—Аланія)	8,0	670	Уладзікаўказ
    Пензенская вобл.	43,2	1530	Пенза
    Пермская вобл.	160,6	2956	Перм
    у т.л.: КоміПярмяцкая аўтаномная			Кудымкар
    акруга	32,9	150	
    Прыморскі край	165,9	2173	Уладзівасток
    Пскоўская вобл.	55,3	801	Пскоў
    Разанская вобл.	39,9	1286	Разань
    Растоўская вобл.	100,8	4341	РастоўнаДоне
    Самарская вобл.	53,6	3295	Самара
    г. СанктПецярбург	85,9	4694	
    Ленінградская вобл.		1666	Санкт Пецярбург
    Саратаўская вобл.	100,2	2709	Саратаў
    Саха (Якуція) [Рэспубліка Саха (Якушя)]	3103,2	989	Якуцк
    Сахалінская вобл.	87,1	599	ЮжнаСахалінск
    Свярдлоўская вобл.	194,8	4603	Екацярынбург
    Смаленская вобл.	49,8	1128	Смаленск
    Стаўрапольскі край	66,5	2660	Стаўрапаль
    Тамбоўская вобл.	34,3	1270	Тамбоў
    Татарстан (Рэспубліка Татарстан)	68,0	3783	Казань
    Томская вобл.	316,9	1068	Томск
    Тульская вобл.	25,7	1740	Тула
    Тыва (Рэспубліка Тыва)	170,5	311	Кызыл
    Удмурція (Удмурцкая Рэспубліка)	42,1	1629	Іжэўск
    Уладзімірская вобл.	29,0	1604	Уладзімір
    Ульянаўская вобл.	37.3	1463	Ульянаўск
    Хабараўскі край	788,6	1506	Хабараўск
    Р. густая рачная сетка — каля 120 тыс. рэк з даўж. больш за 10 км і агульнай працягласцю 2,3 млн. км. Большасць рэк належаць да бас. Паўн. Ледавітага ак — Паўн. Дзвіна, Пячора, Об з іртышом, Енісей, Хатанга, Алянёк, Лена, Індыгірка, Калыма і інш. (пл. вадазбору 12,8 млн. км2, 75% тэр. Р.); да бас. Ціхага ак. — Амур, Анадыр, Пенжына і інш.; Атлантычнага ак. — Нява, Дон, Кубань; да бяссцёкавага Каспійскага м. — Волга, Урал, Церак. Жыўленне рэк пераважна снегавое і дажджавое. Ледастаў ад 1—2 месяцаў на Пд да 8 месяцаў у Сібіры. Рэкі багатыя гідраэнергіяй (гідраэнергет. патэнцыял 340 млн. кВт), выкарыстоўваюцца для суднаходства і арашэння. Азёр каля 2 млн., пераважна на ПнЗ Усх.Еўрапейскай раўніны і ў Зах. Сібіры. Найб. азёры: Каспійскае, Байкал (самае глыбокае на Зямлі — 1640 м),
    Да арт. Расія. Рака Сораць у Пскоўскай вобласці.
    Ладажскае, Анежскае, Таймыр, Ханка і інш. Буйныя вадасховішчы: Куйбышаўскае, Брацкае, Рыбінскае, Валгаградскае, Цымлянскае, Зейскае, Красна