Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
Ф.Энгельса і членаў іх сем’яў, дзеячаў рэв., рабочага і сацыяліст. руху еўрап. краін Ф.Бабёфа, А.Бебеля, Э.Бернштэйна, Л.Блана, А.Бланкі, Д.Вайнкапа, В.Вейтлінга, М.Геса, К..Каўцкага, Ф.Ласаля, П.Лафарга, В. і К.Лібкнехтаў, Р.Люксембург, П.Прудона, К.Цэткін і інш. У дакумент. комплекс па гісторыі дарэв. Расіі ўваходзяць фонды і калекцыі з’ездаў, канферэнцый ЦК РСДРП, кіруючых цэнтраў, органаў друку, фракцый, аргцый і груп РСДРП (балынавікоў, меншавікоў, СДКПІЛ. Бунда і інш.), эсэраў, лібералаў. ПаалейЦыён і інш. Архіў зберагае матэрыялы з’ездаў, канферэнцый. пленумаў, Палітбюро, Аргбюро, Сакратарыята РКП(б) — ВКП(б) за 1917—52, Саўнаркома, Савета Працы і Абароны (1917—24), Дзярж. кта абароны СССР (1941—45), Цэнтр. штаба партыз. руху (1942—44); матэрыялы дзейнасці кампартый саюзных рэспублік, крайкомаў, абкомаў партыі, краявых, абл, партарганізацый за 1918—91; рэдакцый газет і часопісаў, навук і навуч. цэнтраў ЦК КПСС; дакументы з’ездаў, канферэнцый. ЦК, саюзнарэспубліканскіх, краявых, абл. ктаў камсамола, органаў друку і ўстаноў ВЛКСМ. Сярод асабістых фондаў дзеячаў кампартыі і сав. дзяржавы фонды У.І.Леніна, І.В.Сталіна, Р.К.Арджанікідзе, І.ФАрманд, К.Я.Варашылава, Ф.Э.Дзяржынскага, Р.Я.Зіноўева, М.І.Калініна, Л.Б.Каменева, С.М.Кірава, Г.М.Кржыжаноўскага, В.У.Куйбышава. А.В.Луначарскага, А.І.Мікаяна, В.М.Молатава, П.К.Панамарэнкі, К.Б.Радака, Я.М.Свярдлова, Г.В.Чычэрына і інш. Гісторыя міжнар., рабочага, сацыяліст. і камуніст. руху прадстаўлена калекцыямі дакументаў 2га і Сацыяліст. рабочага інтэрнацыяналаў (1889—1941), фондамі Камінтэрна і кампартый, якія ў яго ўваходзілі, Камуніст. інтэрнацыянала моладзі, Прафінтэрна (1919—43) і інш. Архіў на дагаворнай аснове папаўняецца дакументамі сучасных рас. паліт. партый, грамадскіх рухаў і іх лідэраў.
Літ:. Архввы Росснн: Москва н СанктПетербург. М„ 1997. С. 196—205; 209—212.
Ю.М.Аміянтаў.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ СТАРАЖЫТНЫХ АКТАЎ у М а с к в е. Склаўся на базе 5 асн. гіст. архіваў Рас. імперыі: Маскоўскага архіва Мінва юстыцыі, Маскоўскага гал. архіва Мінва замежных спраў, Дзярж. архіва МЗС (з 1917 Дзярж. архіў Рас. імперыі), Маскоўскага аддз. Агульнага архіва Мінва імператарскага двара, Архіва Межавой канцылярыі (у 1919—39 Цэнтр. межавы архіў). У 1918 дакументы гэтых архіваў увайшлі ў склад юрыд. і гіст.культ. секцый Адзінага дзярж. архіўнага фонду. У 1925 яны (за выключэннем Цэнтр. межавога архіва) зліты ў Старажытнасховішча Маскоўскага ,аддз. Цэнтр гіст. архіва РСФСР, сюды далучаны нацыяналізаваныя архівы маскоўскіх устаноў
Сінода, манастыроў, асабістыя і родавыя фонды. У 1931 Старажьпнасховішча пераўтворана ў Дзярж. архіў феад.прыгонніцкай эпохі, у склад якога ўвайшоў і Цэятр. межавы архіў. У 1941 перайменаваны ў Цэнтр. дзярж. архіў стараж. актаў, з 1992 сучасная назва. 1383 фонды, 3313 тыс. адзінак захоўвання з 11 ст. да 1917. Зберагае матэрыялы ўстаноў вышэйшага, цэнтр. і мясц. кіравання Рас. дзяржавы і Рас. імперыі да адм. рэформ канца 18 — пач. 19 ст. (акрамя фондаў Адміралцейскай, Замежнай і Ваен. калегій), цэнтр. межавых устаноў Расіі 18 — пач. 20 ст., дакументы дзярж. і грамадскіх дзеячаў, дзеячаў навукі і кулыуры, памеснавотчынныя, родавыя і манастырскія архівы, зборы пісьмовых помнікаў гісторыі, культуры і побыгу рус. і інш. народаў Рас. імперыі, зборы рус. і замежных рукапісных кніг, старадрукі і рэдкія выданні 15—19 ст. Захоўвае асн. частку Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. дакументы Прыказа ВКЛ, матэрыялы, якія асвятляюць дыпламат. адносіны і ваен. канфлікты Расіі з ВКЛ, дзейнасць рас. адміністрацыі на тэр. Беларусі, перапісы бел. насельніцтва, гісторыю Мяшчанскай слабады ў Маскве, заселенай выхадцамі з Беларусі; сувязі рус. і бел. цэркваў 16—18 ст., выдачу прывілеяў бел. гарадам і інш. У рукапісных зборах архіва ёсць рукапісы бел. асветнікаў, у т.л. Сімяона Полацкага, матэрыялы аб іх службе пры маскоўскім двары; у архівасховішчы старадрукаў і рэдкіх выданняў — кнігі Ф.Скарыны і бел. друкароў 16—18 ст.
Літ.. Росснйскнй государственный архнв древннх актов: Пугеводатель. Т. 1—4. М., 1991—99 [назва т. 1—2: Центральный государственный архнв древннх актов СССР]; Архнвы Росснв: Москва м СанктПетербург. М., 1997. С. 146—151; Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дэяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ФОНАДАКУМЕНТАЎ у М а с к в е. Засн. ў 1932 як Цэнтр. архіў гуказапісаў, з 1934 у складзе Цэнтр. фотафонакінаархіва СССР (з 1941 Цэнтр. дзярж. архіў кінафотафонадакументаў СССР), у 1967 вылучаны як Цэнтр. дзярж. архіў гуказапісаў СССР, з 1992 сучасная назва. Зберагае маст. і дакумент. гукавыя запісы з 1898 да нашага часу. 92 фонды, 184 304 адзінкі захоўвання, у т.л. 591 васковы валік, больш за 130 тыс. грампласцінак, 1400 матрыц грамлласцінак, 1100 тонфільмаў, 26 тыс. магнітных стужак, шарынафоны, лазерныя кампактдыскі. Асн. крыніцы камплекгавання архіва: Дзяржтэлерадыё СССР, Усерас. дзярж. тэлерадыёкампанія «Астанкіна», кампанія «Радыё Расіі», аргцыі па вьгтвсці гуказапісаў (фірмы «Мелодыя», «Рускі дыск» і інш.) і кінапрадукцыі (Цэнтр. студыя навук.папулярных фільмаў, Цэнтр. студыя дакумент. фільмаў і інш.), дамы творчых работнікаў, гра
318 РАСІЙСКІ
мадскія і рэліг. аргцыі, культ.асв. ўстановы, тэатры і інш. Асн. частка архіўных збораў — маст. запісы муз. і літ.драм. твораў. Зберагаюцца гуказапісы ўспамінаў членаў «Народнай волі», удзельнікаў рэвалюцыі 1905—07, Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, грамадз. вайны; фанаграмы XX—XXVIII з’ездаў КПСС, Пленумаў ЦК КПСС, XI—XXII з’ездаў ВЛКСМ, з’ездаў прафсаюзаў СССР. Значная колькасць фонадакументаў прысвечана Вял. Айч. вайне, у іх ліку ваен. рэпартажы, «гукавыя лісты» на фронт і інш. Захаваліся запісы 1941—42, дзе паведамляецца пра баявыя дзеянні бел. партызан. Партыз. рух асвятляецца ва ўспамінах У.Е.Лабанка (1965), А.Ф.Фёдарава (1965, 1968, 1975), П.К.Панамарэнкі (1975) і інш. Зберагаюцца фанаграма ўрачыстасцей у сувязі з уручэннем Брэсцкай крэпасці ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (1965), успаміны абаронцаў крэпасці (1956, 1965), фанаграма тэлеперадачы, прысвечанай 25годдзю абароны Магілёва (1966), успаміны П.І.Батава (1972) і А.В.Гарбатава (1973) пра аперацыю «Баграціён» і вызваленне Беларусі, фанаграмы вечарын, прысвечаных вядомым военачальнікам. Ёсць фанаграма ўрачыстага пасяджэння, прысвечанага 50годдзю БССР і КПБ (1968). Развіццё культуры асвятляецца ў фанаграмах і запісах асобных выступленняў на з’ездах пісьменнікаў СССР (у т.л. Я.Коласа на 1м з’ездзе ў 1934), мастакоў, кампазітараў, архітэктараў, кінематаграфістаў, настаўнікаў і інш. Зберагаюцца запісы чьгтання пісьменнікамі сваіх твораў, выступленні вядомых вучоных, фанаграмы сесій і гадавых сходаў AH СССР і інш.
Літ:. Центральный государственный архнв звукозапнсей СССР Очеркпугеводатель. М., 1991; Архмвы Росснн: Москва м СанктПетербург. М„ 1997. С. 187—190.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ЭКА
НОМІКІ ў М а с к в е. Засн. ў 1961 як Цэнтр. дзярж. архіў нар. гаспадаркі СССР шляхам вылучэння з Цэнтр. дзярж. архіва Кастр. рэвалюцыі СССР фондаў устаноў агульнасаюзнага значэння, якія займаліся эканомікай СССР; з 1992 сучасная назва. 2027 фондаў, амаль 4 млн. адзінак захоўвання за 1917—91 (асобныя дакументы з пач. 19 ст. і да 1994). Зберагае фонды цэнтр. органаў кіравання эканомікай СССР: ВСНГ РСФСР (1917—22) і СССР (1923—32), Дзярж. планавага кта СССР (1921—91), Дзярж. банка СССР (1921—9), нар. камісарыятаў, мінваў, дзярж. ктаў і іх гал. упраўленняў, Дзяржплана і ЦСУ СССР (1918—87); вытв.гасп. аргцый: усесаюзных трэстаў, аб’яднанняў, глаўкаў, акц. тваў; н.д. устаноў, між і ўнутрыгаліновых усесаюзных аргцый: Ўсесаюзнай акадэміі с.г. навук імя Леніна, Акадэміі будва і архітэктуры, галіновых НДІ, гідраметэаслужбы і інш.; фонды цэнтр.
органаў кіравання аргцыямі прамысл. і спажывецкай кааперацыі: Савета Усерас. каап. з’ездаў, Цэнтр, каап. савета, галіновых усерас. і ўсесаюзных цэнтраў с.г. кааперацыі. Сярод фондаў асабістага паходжання фонды кіруючых асоб дзяржапарата Г.М.Кржыжаноўскага, Р.Г.Арджанікідзе, дзеячаў навукі і тэхнікі К.Э.Цыялкоўскага, М.Дз.Кандрацьева, А.В.Чаянава і інш. Сярод дакументаў архіва матэрыялы па падрыхтоўцы планаў сац.эканам. развіцця Беларусі, вьь нікі іх выканання, стат. звесткі пра стан людскіх і матэрыяльных рэсурсаў Беларусі. Комгоіексы дакументаў асвятляюць нацыяналізацыю прамсці ў Беларусі ў 1918—20, далучэнне Зах. Беларусі да СССР у 1939, дзейнасць акупац. ул'ад на тэр. Беларусі ў 1941—44, пасляваен. адбудову гаспадаркі і інш.
Літ.: Росснйскнй государственный архнв экономмкм: Путеводатель: В 4 т. Выл. 1—2. М., 1994—96; Архнвы Росснм: Москва н СанктПетербург. М., 1997. С. 168—171; Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ВАЕННАГІСТАРЫЧНЫ АРХІЎ у Маскве. Бярэ пачатак ад ваен. архіваў Рас. імперыі: створанага ў 1819 Маскоўскага аддз. архіва Інспекгарскага дэпартамента Гал. штаба (з 1865 Маскоўскае аддз. Агульнага архіва Гал. штаба, з 1906 Маскоўскае аддз. Агульнага архіва Гал. ўпраўлення Генштаба) і створанага ў 1797 Імператарскага дэпо карт (з 1812 Ваен.тапаграфічнае дэпо Ваен. мінва, з 1863 Ваен.гіст. і тапаграфічны архіў Гал. ўпраўлення Генштаба, з 1867 Ваен.вучоны архіў Гал. штаба, з 1906 — Гал. ўпраўлення Генштаба). 3 1921 гэтыя архівы былі асн. сховішчамі 3й (ваен.марской) секцыі Адзінага дзярж. архіўнага фонду, у 1925 на іх аснове створаны Ваен.гіст. архіў (да яго далучаны дакументы б. Маскоўскага ваен,акр. архіва і вылучаны дакументы Чырв. Арміі), з 1933 Цэнтр. ваен.гіст. архіў, з 1941 Цэнтр. дзярж. ваен.гіст. архіў СССР, з 1992 сучасная назва. У 1956— 58 папоўнены дакументамі б. Ленінградскага філіяла (створаны ў 1819 як архіў інспектарскага дэпартаменіа Ваен. мінва, пасля — Агульны архіў Гал. штаба, у 1934—41 Ленінградскі ваен,гіст. архіў). 13 870 фондаў, 3 397 628 адзінак захоўвання за 1520—1918 (асобныя дакументы за 1919—41). Зберагае матэрыялы дзейнасці вышэйшых, цэнтр. і мясц. органаў вайск. кіравання і вайск. устаноў Расіі з канца 17 ст. да сак. 1918, у т.л. Ваен. калегіі (1717— 1812), Ваен. мінва (1808—1918), Гал. штаба (1865—1918), Гал. ўпраўлення Генштаба (1905—18), Штаба Вярх. галоўнакамандуючага Стаўкі (1914—18), ваен. акруг, крэпасцей, ваен.навуч. устаноў, армій, карпусоў, дывізій, палкоў і інш. вайск. злучэнняў, зборы картаграфічных матэрыялаў. Дакументы асвятляюць войны і ваен. кампаніі, якія вяла Расія: Лівонскую вайну 1558—83, войны з Рэччу Паспалітай 1632—34,
1654—67, 1792, Паўн. вайну 1700—21, вайну 1812, 1ю сусв. вайну, барацьбу з Барскай канфедэрацыяй 1768, задушэнне паўстанняў 1794, 1830—31 і 1863— 64 у Беларусі. Захоўвае фонды вайск. часцей і ўстаноў, размешчаных на тэр. Беларусі ў 19 — пач. 20 ст., тапаграфічныя карты і планы гарадоў Беларусі канца 18 — пач. 20 ст., карты дзярж. межаў Расіі з Рэччу Паспалігай 18 ст.
Літ.: Архнвы Росснн: Москва н СанктПетербург. М., 1997. С. 158—162; Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах С