Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
Парнасе», творы В.ДунінаМарцінкевіча, «Дудка беларуская» Ф.Багушэвіча (1891), публіцыстыка пач. 20 ст. і інш. У лют. 1988 ад пажару найб. пацярпеў самы каштоўны фонд замежнай кнігі (188 тыс. экз.). Усяго сапсавалася або загінула каля 3,6 млн. экз. кніг і газет. У сістэме бкі 40 філіялаў і спецыялізаваных аддзелаў пры інтах Pac. АН. Бка з’яўляецца таксама інфармацыйнабібліягр. цэнтрам, выдае серыю «Кніга ў Расіі ў XVIII — пач. XIX ст.» і даведнікі «Бібліяграфія выданняў Акадэміі навук», «Шкодныя рэчывы ў навакольным асяроддзі», «Рускі фальклор», «Паказальнік зместу рускіх дарэвалюцыйных газет» і інш. Праводзіць доследы па палеаграфіі, археаграфіі, гісторыі кнігі. Выдае манаграфіі, навук, апісанні рукапісаў, друкаваныя каталогі асобных збораў і калекцый.
Літ.: Нсторня Бнбллотекн AH СССР, 1714—1964. М.; Л., 1964; Матерналы н сообіцення по фондам отдела рукопнсной н редкой кнлгн Бнбллотекн AH СССР. [Вып. 1— 3], М.; Л., 1966—87; Пергаментные рукопнсн Бнблнотекн AH СССР: Опнсанне рус. н слав. рукопнсей XI—XVI вв. Л., 1976; К о м а р о ва В.П. Славянсклй фонд Бмблнотекм АН СССР a его отраженне в каталогах. Л., 1987; Опмсанме рукопвсного отдела Бнблнотекн AH СССР. Т. 3—8. Л., 1959—89; Ннколаев Н.В. Несвнжская бнблнотека князей Радзнвнллов // Кнмга в Росснн XVIII — середаны XIX в. Л., 1989; Кннга в Росснн XVI — середаны XIX в.: Матерналы м нсслед.: Сб. науч. тр. Л., 1990.
Г.Я.Галенчанка, М.В.Нікалаеў, А.А. Савельева.
РАСІЙСКАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ (РАМ), вышэйшая навуковатворчая арганізацыя мастакоў і архітэктараў Расіі. Створана ў Маскве ў 1992 на базе б. AM СССР (з 1947). Размяшчаецца ў б. асабняку І.Марозава (Марозаўскай галерэі), пабудаваным ў сярэдзіне 18 ст. (у 1870—71 перабудаваны ў
духу неабарока, арх. А.Камінскі). Mae аддзяленні: жывапісу, графікі, скульптуры, дэкар. мастацтваў, архітэктуры, мастацтвазнаўства і маст. крытыкі. У сістэму РАМ уваходзяць таксама Акад. маст. інт імя В.Сурыкава з Акад. маст. ліцэем імя М.Томскага, НДІ тэорыі і гісторыі выяўл. мастацтваў (усе ў Маскве), Акад. інт жывапісу, скулытгуры і архітэкгуры імя Рэпіна з Акад. маст. ліцэем імя Б.Іагансона, з філіяламі (Музейсядзіба Рэпіна «Пенаты», Музей^ кватэра І.Бродскага, музеімайстэрні П.Чысцякова, А.Куінджы, С.Канёнкава, Дз.Налбандзяна), навук.бібліягр. архіў (усе ў Пецярбургу), навук. бка ў Пецярбургу з філіялам у Маскве, рэгіянальнае аддзяленне «Урал, Сібір, Далёкі Усход» з цэнтрам у Краснаярску, творчыя майстэрні, лабараторыі. Праводзіць выстаўкі рас. і замежных мастакоў. Т.В.Пешына.
Будынак Прэзідыума Расійскай акадэміі на вук у Маскве.
РАСІЙСКАЯ АКАДЭМІЯ НАВЎК (РАН), вышэйшая навук. самакіравальная ўстанова Рас. Федэрацыі. Засн. ў пач. 1724 (адкрыта ў канцы 1725). Да мая 1917 наз. Пецярбургская АН, да 1925 — Pac. АН, да 1991 — AH СССР. У 1725 налічвала 17 правадз. чл., у 1917 мела 49 правадз. чл. і аб’ядноўвала каля 30 навук. падраздзяленняў (109 навук. супрацоўнікаў). Прэзідыум у Маскве (з 1934). Аспірантура з 1929. Філіялы і н.д. базы з 1930х г. У 1991 рэарганізавана, у яе ўвайшлі члены былой AH СССР і зноў выбраныя. У 1994 больш за 440 правадз. чл., звыш 600 чл.кар., больш за 120 замежных членаў. Аб’ядноўвае 18 аддзяленняў па галінах і кірунках навук: матэматыкі; агульнай фізікі і астраноміі; ядз. фізікі; фіз.тэхн. праблем энергетыкі; выліч. тэхнікі і аўтаматызацыі; праблем машыназнаўства, механікі і працэсаў кіравання; агульнай і тэхн. хіміі; фізікахшіі і тэхналогіі неарган. матэрыялаў; біяхіміі, біяфізікі і хіміі фізіялагічна актыўных злучэнняў; фізіялогіі; агульнай біялогіі; геалогіі, геафізікі 1 геахіміі і горных навук; акіяналогіі, фізікі атмасферы і геаграфіі; гісторыі; філасофіі і права; эканомікі; сусв. эканомікі і міжнар. адносін; лры і мовы; рэгіянальныя аддзяленні — Сібірскае (з 1957, прэзідьгум у г. Новасібірск), Уральскае (з 1987, прэзідыум у г. Ека
цярынбург), Далёкаўсходняе (з 1987, прэзідыум у г. Уладзівасток) і навук. цэнтры. Усяго каля 300 навук. устаноў (каля 60 тыс. навук. супрацоўнікаў), больш за 200 навук. саветаў. Mae н.д. флот. Рыхтуе навук. кадры. Публікуе навук. лру. Прысуджае медалі і прэміі за навук. працы. Падтрымлівае міжнар. навук. сувязі, у тл. з Нац. АН Беларусі. Прэзідэнты РАН (у 1741—46, 1810—18 і ў 1916—17 не было); Л.Л.Блюментрост (1725—33), Г.К.Кейзерлінг (1733), І.А.Корф (1734—40), К. фон Брэверн (1740—41), К.Р.Разумоўскі (гл. Разумоўскія; 1746—98), А.Л.Нікалаі (1798— 1803), М.М.Навасільцаў (1803—10), С.С.Увараў (1818—55), Дз.М.Блудаў (1855—64), Ф.П.Літке (1864—82), Дз.А.Талстой (1882—89), вял. кн. Канстанцін Канстанцінавіч (Раманаў; 1889—1915), А.П.Карпінскі (1917—36), У Л.Камароў (1936—45), СА.Вавілаў (1945—51), АМ.Несмяянаў (1951—61), М.У.Ке.ідыш (1961—75), А.П.Аляксандраў (1975—86), ГА.Марчук (1986—91), Ю.С.Осіпаў (з 1991).
Літ:. Росснйская Академня наук: Персональный состав. Кн. 1—3. М., 1999; Уставы Росснйской академнн наук, 1724—1999. М., 1999. У.Я.Калаткоў.
РАСІЙСКАЯ АКАДЭМІЯ ТЭАТРАЛЬНАГА МАСТАЦТВА, адна з буйнейшых тэатр. вышэйшых навуч. устаноў Расіі. Засн. ў 1878 у Маскве як муз. школа, з 1883 Муз.драм. вучылішча пры Маскоўскім філарманічным тве. У 1886 стала першай вышэйшай муз.тэатр. навуч. установай, дзе выкладалі У.НеміровічДанчанка, А.Южын, У.Меерхольд і інш.; сярод выпускнікоў — В.КніперЧэхава, І.Масквін, І.Пяўцоў, А.Ляшкоўская, А.Гогалева, Л.Собінаў і інш. 3 1935 пасля шэрагу рэарганізацый наз. Дзярж. інт тэатр. мастацтва імя А.В.Луначарскага. 3 1992 сучасная назва. Рьіхтуе акцёраў і режысёраў для драм. і муз. траў, эстрады і цырка, тэатразнаўцаў, педагогаўхарэографаў, менеджэраў сцэн. мастацтваў і інш. Фты: акцёрскі, рэжысуры, драмы, тэатразнаўчы, прадзюсерскі, балетмайстарскі (уключае каледж), эстрады (уключае ліцэй), муз. тра, сцэнаграфіі. Пры акадэмй існуюць навук.практычны цэнтр па праблемах акцёрскага і рэжысёрскага майстэрства, музеі, вучэбны тр, выдва, бка. Сярод выкладчыкаў акадэміі В.Андроўская, М.Ахлопкаў, Р.Баяджыеў, М.Гарчакоў, А.Джывелегаў, ІО.Завадскі, С.Ігнатаў, А.Лабанаў, Л.Лаўроўскі, С.Макульскі, А.Папоў, М.Пятроў, І.Раеўскі, В.Сахноўскі, Ю.Собалеў, І.Судакоў, М.Тарханаў, У.Філіпаў і інш.
РАСІЙСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ПРАЛЕТАРСКІХ МАСТАКОЎ (РАПМ), аб’яднанне сав. мастакоў у Маскве ў 1931— 32. Створана мастакамі, якія выйідлі з Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі, Аб’яднання моладзі гэтай асацыяцыі і
314 РАСІЙСКАЯ
Тва мастакоўсамавукаў. Чл. РАПМ былі Т.Гапоненка, Ф.Конаў, Я.Цырэльсон і інш. Падзялялі мастакоў на «буржуазных» і «пралетарскіх», выступалі за «чысціню пралетарскага мастацтва», схіляліся да адміністравання ў мастацтве. Асацыяцыя выдавала час. «За пролетарское лскусСтво» (1931—32).
РАСІЙСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ІІРАЛЕТАРСКІХ ПІСЬМЁННІКАЎ (РАПП), літаратурная арганізацыя, якая існавала ў 1925—32. Аформілася на 1й Усесаюзнай канферэнцыі пралет. пісьменнікаў, уваходзіла ва Усесаюзную асацыяцыю пралет. пісьменнікаў (ВАПП), створаную ў 1924 на базе Маскоўскай асацыяцыі пралет. пісьменнікаў (МАПП). Тэарэт. органам МАПП быў час. «На лосту» (1923—25). Па яго назве кіраўнікі РАЛП тагачасны літ. кірунак характарызавалі як напостаўскі. У сваёй дзейнасці напостаўцы дапусцілі шмат сур’ёзных памылак: камчванства, сектанцкія настроі, нігілістычныя адносіны да класічнай спадчыны, пагарда да пісьменнікаў, якія паходзілі з інтэлігенцыі, прэтэнзіі выступаць у лры ад імя партыі. Гэта было асуджана ў рэзалюцыі ЦК РКП(б) ад 18.6.1925 «Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры».
У лют. 1926 у РАПП адбыўся раскол. Частка яго кіруючых дзеячаў (С.Родаў, Г.Лялевіч, І.Вардзін, АБезыменскі) засталася на ранейшых пазіцыях, а болыпасць (Л.Авербах, Ю.Лібядзінскі, Дз.Фурманаў, У.Кіршон) прыняла рэзалюцыю ЦК РКП(б) як праграмны дакумент. Праз пэўны час у апошнюю групу ўліліся АФадзееў, У.Ярмілаў, АСеліваноўскі і інш. Тэарэт. органам РАПП стаў час. «На лмтературном посту» (1926—32).
У літ. дыскусіях канца 1920х г. з ірупай «Перавал», са школай В.Пераверзева і інш. рапаўская крьггыка выступала супраць прыніжэння ролі светапогляду ў маст. працэсе, аднак пры гэтым наклейвала паліт. ярлыкі, з вульгарызатарскіх пазіцый ацэньвала творчасць М.Горкага, У.Маякоўскага, АТалстога, М.Шолахава і інш.
На 1м Усесаюзным з’ездзе пралет. пісьменнікаў (крас. — май 1928) структура ВААПП рэарганізавана. Замест Усесаюзнай асацыяцыі створана Усесаюзнае аб’яднанне асацыяцый пралет. пісьменнікаў (ВААПП), што спрыяла пэўнаму павароту РАПП да масавага літ. руху. РАПП перагледзела некат. ранейшыя ўстаноўкі, але новай канструктыўнай праграмы не выпрацавала. Паранейшаму кіруючыя вярхі РАПП і іх паслядоўнікі ў асацыяцыях нац. рэспублік, у т.л. ў Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, беспадстаўна прэтэндавалі на вядучае становішча ў лры, выхаваўчую работу падмянялі голым адміністраваннем, тактыкай літ. каманды. Яны насаджалі дагматызм, стваралі атмасферу падазронасці, недаверу, распальвалі варожасць паміж пісьменнікамі пралет. і непралет. паходжання, абвяшчалі паліт. лозунгі, якія дэзарыентавалі пісьменнікаў (лозунгі «адзям’яньвання», «арабочвання»). Спыніла дзейнасць у адпаведнасці з пастановай ЦК ВКП(б) «Аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый» (23.4.1932).
Літ.: Шешуков С. Ненстовые ревннтелн: Мз нсторнм лнт. борьбы 20х rr. М., 1970.
М./.Мушынскі.
РАСІЙСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ БІБЛІЯТЭКА ў М а с к в е, нацыянальная бібліятэка Расіі, адна з найбуйнейшых бібліятэк свету; навуковадаследчы, метадычны і каардынацыйны цэнтр па праблемах кнігазнаўства, бібліяграфіі, бібліягэказнаўства, культуры.
Засн. ў 1862 у складзе Маскоўскага публічнага Румянцаўскага музея. Атрымлівала абавязковы экзэмпляр усіх рас., а пазней сав. выданняў. Значна папоўнілася за кошт нацыяналізаваных пасля Кастр. рэвалюцыі прыватных, царкоўнаманастырскіх і некат. дзярж. збораў. 3 1924 наз. Расійская публічная бка імя У.І.Леніна, з 1925 Дзярж. бка СССР імя Леніна, з 1992 сучасная назва. У фондах бкі больш за 41 млн. экз. друкаваных адзінак на 247 мовах, у т.л. 16,5 млн. кніг і брашур (2000). У аддзеле рукапісаў захоўваюцца помнікі 6—20 ст. (многія зборы маюць каталогі, апісанні), сярод якіх каля 60 славянарус. рукапісных кніг 11—13 ст., у т.л. Архангельскае евангелле 1092, Марыінскае евангелле (або Афонскае) пач. 11 ст., частка Супрасльскага рукапісу 11 ст., Дабрылава евангелле 1164 з мініяцюрамі евангелістаў і ўкладным запісам Івана IV, а таксама больш познія царкоўнарэліг. рукапісы традыц. жанраў, напр., кодэксы слуцкіх скрылторыяў (Евангелле 1502, напісанае на заказ слуцкага архімандрыта А