• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    СР. Мн., 1990.
    РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ВАЁННЫ АРХІЎ у М а с к в е. Засн. ў 1920 як Архіў Чырв. Арміі пры Ваен.гіст. камісіі Усерас. Гал. штаба ў якасці ведамаснага архіва. У 1921 перададзены ваен.марской секцыі Адзінага дзярж. архіўнага фонду, з 1925 самастойны дзярж. архіў, з 1933 Цэнтр. архіў Чырв. Арміі, з 1941 Цэнтр. дзярж. архіў Чырв. Арміі, з 1958 Цэнтр. дзярж. архіў Сав. Арміі, з 1992 сучасная назва. 32 817 фондаў, 3 393 110 адзінак захоўвання за 1917—91 (асобныя дакументы з 1877). Зберагае матэрыялы па гісторыі стварэння і дзейнасці сав. узбр. сіл за гады грамадз. вайны і да 1940, пагранічных і ўнутр. войск за 1918—91, асабістыя фонды вядомых ваен. дзеячаў. Захоўвае фонды Наркамата па ваен. справах (1917—18), Штаба Вышэйшага ваен. савета (1918), Усерас. гал. штаба (1918—21), РВС СССР (1918—30), Штаба РСЧА (1920— 24), Палявога штаба Рэўваенсавета РСФСР (1917—21), Канцылярыі галоўнакамандуючага Ўзбр. сіламі (1918— 24), Усерас. бюро ваен. камісараў (1917—20), Паліт. ўпраўлення пры Рэўваенсавеце (1918—30), упраўленняў Зах., Паўд.Зах., Паўн., Туркестанскага, Усх. і Паўд. франтоў і падначаленых ім армій, стралк. і кав. карпусоў, дывізій, дакументы фарміраванняў белай арміі. Гісторыя войск спец. прызначэння прадстаўлена ў фондах Усерас. Надзвычайнай Камісіі, Наркамата ўнутр. спраў, Мінва ўнутр. спраў, Мінва дзярж. бяспекі за 1918—91 і паіранічных войск з 1918. Захоўвае фонды Гал. ўпраўлення ваен.навуч. устаноў (1917—24), ваен. акадэмій, школ і курсаў, упраўленняў ваен. акруг, у т.л. Мінскай (1918), Зах. (1918—20, 1940), Бел. (1926—40), Наркамата па ваен. справах БССР (1920—24) і Бел. ваен. камісарыята (1924—25); вайск. аб’яднанняў, злучэнняў, камандаванняў арм. карпусоў, дывізій і часцей Чырв. Арміі за 1918—41 і інш.
    Літ.: Архнвы Россня: Москва н СанктПетербург. М., 1997. С. 176—179; Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
    РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ГІСТАРЫЧНЫ АРХІЎ у СанктПецярб у р г у. Засн. ў 1925 як Ленінградскі цэнтр. гіст. архіў на базе ленінградскіх секцый Цэнтр. архіва РСФСР, створа
    РАСІЦА 319
    нага ў 1922 (секцыі як часткі Адзінага дзярж. архіўнага фонду ствараліся з 1918). У 1929 Маскоўскі і Ленінградскі цэнтр. гіст. архівы аб’яднаны ў Цэнтр. гіст. архіў. У 1934 на яго базе створаны 4 архівы: нар. гаспадаркі, унутр. палітыкі, культуры і побыту, з 1936 наз. цэнтральнымі. У 1941 на іх базе створаны Цэнтр. дзярж. гіст. архіў у Ленінградзе, з 1961 Цэнтр. дзярж. гіст. архіў СССР, з 1992 сучасная назва. 1367 фондаў, 6 571 911 адзінак захоўвання за 1703—1918 (асобныя дакументы з 1218 і да 1986). Захоўвае фонды вышэйшых і цэнтр. органаў дзярж. улады і кіравання Расіі з 19 ст. да 1917 (акрамя фондаў арміі, флоту і МЗС), грамадскіх аргцый, устаноў і прыватных асоб дарэв. Расіі, у т.л. Дзярж. савета (1810—1917) і яго дэпартаментаў, Дзярж. думы (1905—17); Гал. кта па сял. справе (1858—61), Кабінета Міністраў (1802—1906) і Савета Міністраў (1857—82, 1905—17), Кадыфікацыйнага аддзела Дзярж. савета, Аддзялення збору законаў Дзярж. канцылярыі і інш. Найбуйнейшымі з’яўляюцца комплекс фондаў з б. Архіва Урадавага Сената (1711—1917) і фонды Сінода (1721—1918); ёсць калекцыі рукапісных кніг 14 — пач. 20 ст., карт, буд. планаў і фотаздымкаў. Зберагае фонды Дзярж. кантролю, амаль усіх мінваў і гал. упраўленняў Рас. імперыі 19 — пач. 20 ст., падначаленых ім устаноў, у т.л. Кта Зах. губерняў 1831—48, пазамшістэрскіх і міжведамасных устаноў; дакументы прыватных акц. суполак, ганда.прамысл. тваў і банкаў, чыг., параходных і страхавых кампаній, навук., культ.асв. і маст. устаноў. Захоўвае асабістыя фонды значных дваранскіх родаў (Валконскіх, Вяземскіх, Далгарукіх, Дашкавых, Зубавых, Корфаў, Паніных, Талстых і інш.), дзярж. дзеячаў С.Ю.Вітэ, П.А.Сталыпіна і інш., гісторыкаў М.М.Карамзіна, М.П.ПаўлаваСільванскага, М.П.Пагодзіна і інш. Гісторыя правасл. і уніяцкай царквы на Беларусі адлюстравана ў фондах Сінода і Канцылярыі уніяцкіх мітрапалітаў Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі, каталіцкай царквы — Бел.Літ. духоўнай калегіі Сінода, канцылярыі Магілёўскага рымскакаталіцкага мітрапаліта. Развіццё бел. лры асвятляюць дакумепты пра газ. «Мужыцкая праўда», «Наша доля», «Наша ніва», «Ммнсюій лмсток», «СевероЗападный край», час. «Гомон», выдва «Грамада», пра рэв. дзейнасць А.Гурыновіча і забарону цэнзурай выданняў твораў Ф.Багушэвіча, В.ДунінаМарцінкевіча, А.Рыпінскага, Я.Купалы; пра жыццё і дзейнасць Я.Карскага. Зберагаюцца дакументы пра ахову бел. помнікаў старажытнасці, апісанні бел. гарадоў і інш.
    Літ.: Архлвы Росснм: Москва н СанктПетербург. М., 1997. С. 152—157; Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
    РАСІН (Racine) Жан (21.12.1639, г. ЛаФертэМілон, Францыя — 21.4.1699), французскі паэт і драматург, прадстаў
    нік класіцызму. Чл. Франц. акадэміі (з 1673). Вучыўся ў янсенісцкіх школах і калежах (1649—59). 3 1677 каралеўскі гістарыёграф. Літ. дзейнасць пачаў як паэт (ода «Німфа Сены», 1660). Зблізіўся з Ж.Лафантэнам, Мамерам, Н.Буало. Раннія трагедыі «Фіваіда, або Братыворагі» (1664), «Аляксандр Вялікі» (паст 1665, выд. 1666) напісаны пад уплывам П.Карнеля. У вершаваных драмах «Андрамаха» (паст. 1667, выд. 1668), «Брытанік» (паст. 1669, выд. 1670), «Берэні
    Ж Расін	Дж.Расіні
    ка» (паст. 1670, выд. 1671), «Баязет» (1672), «МітрыДат» (1673), «Іфігенія ў Аўлідзе» (паст. 1674, выд. 1675), «Федра» (1677) складаны і шматбаковы ўнутр. свет чалавека, праблемы маральнага выбару, барацьба герояў з самімі сабой у вострых калізіях супярэчнасці паміж пачуццём і абавязкам, розумам і страсцю. У позніх трагедыях на біблейскія сюжэты «Эсфір» (1689) і «Гафалія» (паст. 1690, выд. 1691) праблемы адносін жорсткага тырана і падуладнага яму народа, які належыць да інш. веравызнання і імкнецца адстаяць сваю веру. Аўтар камедыі «Суцягі» (паст. 1668, выд. 1669), зб. «Духоўныя песні» (1694), кн. «Кароткая гісторыя ПорРаяля» (выд. 1742) і інш.
    Тв.: Рус. пер. — Соч. Т. 1—2. М., 1984.
    Літ:. Обломневскнй Д. Раснн // Обломневскнй Д. Французскнй класснішзм. М., 1968; Мормак Ф. Жнзнь Жана Расмна; Нерваль Ж. де. йсповедь Ннкола: Пер. с фр. М., 1988; Кадышев В.С. Раснн. М., 1990.
    Г.В.Сініла.
    РАСІНІ (Rossini) Джаакіна Антоніо (29.2.1792, г. Пезара, Італія — 13.11.1868), італьянскі кампазітар. Скончыў Балонскі муз. ліцэй (1810). 3 1815 кампазітар тра «СанКарла» ў Неапалі, дырэкгар Італьян. тра ў Парыжы, з 1826 каралеўскі кампазітар і гал. інспепар спеваў. У мастацтве Р. арганічна ўвасоблены традыцыі італьян. нар.песеннай культуры. 3 яго імем авязаны росквіт італьян. нац. оперы. Найб. поўна талент Р. раскрыўся ў операхбуф, якія вылучаюцца дасціпнасцю, яскравасцю муз. харапарыстык, тэмпераментнасцю і дэмакратычнасцю музыкі, адзінствам драм. і муз. развіцця: «Шаўковая лесвіца» (паст. 1812), «Італьянка ў Алжыры» (паст. 1813), «Севільскі цырульнік» (паст. 1816; ставілася ў Нац. акад. тры оперы Беларусі). У шэрагу оперсерыя, у тл.
    «Майсей у Егіпце» (паст. 1818), «Магамет II» (паст. 1820), узмацніў ролю масавых хар. сцэн і ансамбляў, спрасціў вак. партыі, узбагаціў функцыі аркестра. Уздым патрыят. руху ў Італіі найб. выразна адлюстраваны ў героікарамант. оперы «Вільгельм Тэль» (паст. 1829). Сярод інш. твораў операсерыя «Сароказладзейка», муз. камедыя «Папялушка» (абедзве паст. ў 1817) і інш. Пісаў таксама царк. музыку, кантаты, гімны, камернавак. і інстр. творы.
    Літ. тв.\ Рус. пер. — Нзбранные пнсьма. Высказывання. Воспомлнання, Л., 1968.
    Літ.: Сннявер Л.С. Джоаккнно Россннн. М.,1964; Бронфнн Е.Ф. Джоаккнно Россннн. 2 нзд. Л., 1986. Г.С.Ілушчанка.
    РАСІЦА, р а с я н к a (Drosera), род кветкавых раслін сям. расіцавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных і ўмераных паясах, пераважна ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 4 віды Р.: адваротнаяйцападобная (D. obovata), англійская, ці даўгалістая (D. anglica), круглалістая (D. rotundifolia) і прамежкавая (D. intermedia), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляюцца на балотах, асабліва сфагнавых.
    Шматгадовыя насякомаедныя травы выш. да 25 см з паўзучым або клубнепадобным карэнішчам. Лісце ў прькаранёвай разетцы, доўгачаранковае, распасцёртае па зямлі. На верхнім баку і па краі пакрытае адчувальнымі валаскамі з чырв. залозістай галоўкай, якая
    Расіца прамежкавая.
    ўтрымлівае кроплю ліпкай вадкасці (здаецца, што на лісці раса, — адсюль назва). Калі насякомае трапляе на ліст, валаскі накрываюць яго і абвалакваюць сліззю. Адначасова ліст складваецца па цэнтры (стрымлівае насякомае) і выдзяляе стрававальныя ферменты. Пасля ператраўлівання насякомага ліст зноў раскрываецца. Кветкі дробныя, белыя, у негустых гроакападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка. Лек. і фарбавальныя расліпы. В.М.Прохараў.
    320	РАСІЧКА
    РАСІЧКА (Digitaria), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 350 Biflay. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных (пераважна ў Афрыцы) і часткова ў цеплаўмераных абласцях. На Беларусі 4 віды Р.: егіпецкая (D. aegyptiaca), звычайная, або лінейная (D. ischaemum), крывавачырвоная (D. sanguinalis) і раснічастая (D. ciliaris). Трашіяюцца на пясках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях.
    Шмат, радзей аднагадовыя травы выш. 10—80 см. Сцёблы моцна галінастыя каля асновы, прамастойныя або ляжачыя, часта чырванаватыя. Лісце лінейналанцэгнае. Агульнае суквецце — прамы колас з 2—20 пальчата сабраных коласападобных галінак на верхавінцы сцябла. Плод — зярняўка. Кармавыя, пераважна пашавыя расліпы, некат. культывуюць у Паўд.Усх. Азіі як збожжавыя злакі. Выкарыстоўваюць для барацьбы з эрозіяй, для замацавання пяскоў, насыпаў, стварэння газонаў. Салома ідзе на выраб паперы, цыновак, кошыкаў і інш.
    В.М.Прохараў.
    Расічка крывавачырвоная.
    РАСІЯ. Расійская Фэдэрац ы я, дзяржава ва Усх. Еўропе і Паўн. Азіі. На ПнЗ мяжуе з Нарвегіяй і Фінляндыяй, на 3 з Эстоніяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Беларуссю, на ПдЗ з Украінай, на Пд з Грузіяй, Азербайджанам, Казахстанам, на ГІдУ з Кітаем, Манголіяй і КНДР. На Пн абмываецца водамі Паўн. Ледавітага ак. (Баранцава, Белае, Карскае, Лапцевых, Усх.Сібірскае і Чукоцкае моры), на У — Ціхага ак. (Берынгава, Ахоцкае і Японскае моры), на 3 і ПдЗ — Атлантычнага ак. (Балтыйскае, Чорнае і Азоўскае моры). Працягласць сухапугных граніц 20,3 тыс. км, марскіх — каля 38 тыс. км. Пл. 17 075,4 тыс. км2 (найбуйнейшая краіна свету). Нас. 145 561
    тыс. чал. (2000; 6е месца ў свеце). Дзярж. мова — руская. Сталіца — г. Масква. Падзяляецца на 89 суб’ектаў федэрацыі, у т.л. 21 рэспубліку, 10 аўт. акруг, 1 аўт. вобласць, 6 краёў, 49 абласцей, гарады федэральнага значэння Масква і С.Пецярбург (гл. табл., а таксама асобны арт. пра кожны суб’ект). Усе 89 суб’ектаў згрупаваны ў 7 федэральных акруг (Далёкаўсходнюю, Паўднёвую, Прыволжскую, Паўн.Заходнюю, Сібірскую, Уральскую, Цэнтральную). Нац. свята — Дзень незалежнасці (12 чэрв.). На тэр. Р. 11 гадзінных паясоў.
    Дз