Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ў перамогу радыкальнай большасці (прыхільнікі УЛЛеніна) над больш памяркоўнай меншасцю (Л. Map may. П.Б.Аксельрод, Г.'В.Пляханаў і інш.). Паводле вынікаў II з’езда ў партыі склаліся 2 плыні: камуніст. — бальшавікі і сацыялдэмакр. — меншавікі', яны вялі паміж сабой барацьбу, але заставаліся ў рамках адной РСДРП. VI (Пражская) Усерас. канферэнцыя РСДРП (1912) выключыла з партыі меншавікоўліквідатараў (прыхільнікаў пераўтварэння РСДРП у легальную парламенцкую партыю). 3 гэтага часу фактычна існавалі 2 партыі; РСДРП бальшавікоў і РСДРП меншавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у Расіі (у т.л. на Беларусі) непрацяглы час (да жн.—вер. 1917) існавалі аб’яднаныя с.д. арганізацыі РСДРП («аб’яднанкі»), якія ліквідаваны па ініцыятыве бальшавікоў. Ha VII з’ездзе (1918) РСДРП бальшавікоў перайменавана ў Рас. Камуніст. партыю (бальшавікоў), на XIV з’ездзе (1925) — ва Усесаюзную Камуніст. партыю (бальшавікоў), на XIX з’ездзе (1952) — у Камуністычную партыю Савецкага Саюза (КПСС). РСДРП меншавікоў адмоўна ўспрыняла Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917. \ грамадз. вайну актыўна змагалася супраць бальшавікоў. У 1924 яна як арганізаваная сіла спыніла існаванне на тэр. СССР. У сак. 1931 на сфальсіфікаваным суд. працэсе 14 чл. т.зв. меншавіцкага «Саюзнага Бюро РСДРП» асуджаны на розныя тэрміны пазбаўлення волі.
Літ.: йстормя полятнческнх партнй Россмм. М., 1994; Гл. таксама літ. пры арт. Камуністычная партыя Савецкага Саюза, Меншавікі.
РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ, афіцыйная назва Расіі з 25.12.1991.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ВАЕННАМАРСКбГА ФЛбтУ ў СанктПецярбургу. Створаны ў 1724 пры Дзярж. Адміралцействаўкалегіі для збору і зберагання дакументаў калегіі, яе экспедыцый і кантор. 3 1827 Агульны архіў Марскога мінва, з 1917 Цэнтр. архіў флоту і марскога ведамства. У 1918 увайшоў у 3ю секцыю Адзінага дзярж. архіўнага фонду як 2е (ваеннамарское) аддзяленне. 3 1922 ва
316 РАСІЙСКІ
ен.марская секцыя Цэнтр. архіва РСФСР, з 1925 секцыя арміі і флоту Ленінградскага гіст. архіва, з 1929 ваен.марская секцыя Ленінградскага аддзялення Цэнтр. гіст. архіва. У 1934 вылучаны ў самаст. марскі гіст. архіў, з 1937 Цэнтр. дзярж. ваен.марскі архіў, з 1941 Цэнтр. дзярж. архіў ВМФ СССР, з 1992 сучасная назва. 2909 фондаў, 1 216 800 адзінак захоўвання за 1659—1940 (асобныя дакументы з 1550 і да сённяшняга дня). Зберагае дакументы цэнтр. органаў кіравання ВМФ, нпабоў і ўпраўленняў флатоў, флатылій, эскадраў, ваеннамарскіх баз, партоў, крэпасцей, злучэнняў і часцей флоту, ваен.марскіх навуч. устаноў, розных устаноў і аргцый ваен.марскога ведамства; 30 калекцый дакументаў; асабістыя фонды вядомых ^латаводцаў, мараплаўцаў і вучоных.
сць дакументы па адм.тэр. падзеле тэр. Беларусі ў 18—19 ст., тапаграфічныя карты бел. губерняў 19 — пач. 20 ст., карты і атласы рэк Дняпро (1784,1886), Сож (1776, 1784), Зах. Дзвіна (1891), Прыпяць (пач. 20 ст.). Захоўвае фонды Дняпроўскай (1919—22, 1932—40), Заходнядзвінскай (Віцебск, 1918—21) і Прыпяцкай (1918—19) ваен. флатылій, Асобнага дывізіёна бранявых катэраў р. Зах. Дзвіна (Віцебск, 1925— 27), ваен. порта ў Гомелі (1919—20), Упраўлення начальніка рачных флатылій дзеючай арміі ў Оршы (1917—18), Ваен.марскога ўпраўлення пры штабе Вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве (1914—17) і інш.
Літ.: Архнвы Росснн: Москва н СанкгПетербург. М., 1997. С. 163—167; Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ КІНАФОТАДАКУМЬіТАЎ у К р a с Haro р с ку (Маскоўская вобл.). Бярэ пачатак са збораў кінадакументаў Маскоўскага і Петраградскага кінакамітэтаў пры Наркамасветы РСФСР (з 1918). Фотадакументы з 1919 канцэнтраваліся ў 8й секцыі Адзінага дзярж. архіўнага фонду ў іканаграфічным аддзеле Архіва Кастр. рэвалюцыі. У 1926 створаны Цэіпр. архіў кінафотадакументаў РСФСР, з 1934 — Цэнтр. фотафонакінаархіў СССР, з 1941 Цэнтр. дзярж. архіў кінафотафонадакументаў СССР, з 1967 Цэнтр. дзярж. архіў кінафотадакументаў СССР, з 1992 сучасная назва. У 1978 у г. Уладзімір створаны Цэнтр. дзярж. архіў кінафотадакументаў РСФСР, які ў 1992 падпарадкаваны як філіял архіва ў Краснагорску; у 1998 спыніў існаванне ў сувязі з перамяшчэннем дакументаў у Краснагорск. Захоўвае 38 806 адзінак уліку (назваў), што складае 217 982 адзінкі захоўвання (скрыні) кінадакументаў з 1896 да нашага часу; 1 018 140 адзінак захоўвання фотадакументаў з 1855; 217 адзінак захоўвання відэафанаграм з 1988. Зберагае хронікадакумент. фільмы і фотаз
дымкі, якія асвятляюць гісторыю Расіі і СССР з сярэдзіны 19 ст., у тл. Крымскую, рус.японскую, 1ю сусв., грамадз., сав.фінл. войны, Вял. Айч. вайну (больш за 80 500 фотаздымкаў); ваен. вучэнні, парады; паліт. падзеі і мерапрыемствы (жыццё імлератарскага двара, пратакольныя прыёмы, з’езды, паліт. працэсы і інш.); новабудоўлі, асваенне космасу, развіццё навукі. Асн. крыніцы камплектавання архіва: Цэнтр. студыя дакумент. фільмаў, акц. тва «Фармат», кінастудыі «Бацькаўшчына», «Юнацтва», «Сучаснік» і інш., агеніггва Фота—ІТАР—ТАСС, Рас. інфарм. агенцтва «Весці», «Фатаграфія» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рас. Федэрацыі, Дырэкцыя Міжнар. фотавыставак, рэдакцыі рас. газет і часопісаў і інш. Кінафотадакументы архіва асвятляюць і гісторыю Беларусі 1920—80х г. У пач. 1990х г. бел. ўлады выкупілі ў архіва шэраг кінафільмаў і сюжэтаў з кіначасопісаў пра падзеі на Беларусі ў пач. — сярэдзіне 20 ст.
Літ.: Росснйскнй государсгвенный архнв кннофотодокументов: (Краткнй док. обзор). Красногорск,, 1994; Архнвы Росснн: Москва н СанктПетербург. М., 1997. С. 190—195.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ЛІТАРАТЎРЫ I МАСТАЦТВА ў Мас к в е. Створаны ў 1941 як Цэнтр. дзярж. літ. архіў СССР часткова на базе збору Дзярж. літ. музея. Сюды перададзены профільныя фонды з Цэнтр. дзярж. архіва Кастр. рэвалюцыі СССР, Дзярж. гіст. музея, Цэнгр. архіва стараж. актаў, Дзярж. Траццякоўскай галерэі і інш. архівасховішчаў. У 1954 перайменаваны ў Цэнтр. дзярж. архіў лры і мастацтва СССР, з 1992 сучасная назва. 2886 фондаў, 1 101 400 адзінак захоўвання з 18 ст. да 1994 (ёсць асобныя дакументы 14, 16, 17 ст.); 5 181 612 кадраў мікрафільмаў. Найбуйнейшае сховішча дакументаў па гісторыі рус. лры, грамадскай думкі, музыкі, тэатра, кіно, выяўл. мастацтва. Захоўвае фонды адм. органаў у галіне культуры: Кта па справах мастацтваў пры СНК СССР (1936—53) і РСФСР (1938—53), Галоўмастацтва (1925—28), Мінва культуры СССР і яго адцзелаў (1953—91), галіновых органаў упраўлення асобнымі відамі мастацтва. Зберагае дакументы творчых саюзаў, тваў і аргцый, выдваў, тэатраў, кінастудый, музеяў і інш., асабістыя фонды дзеячаў лры і мастаптва. У дарэв. фондах захоўваюцца дакументы Акадэміі мастацтваў (1757—1918), Тва аматараў рас. славеснасці (1811 — 1930), Маскоўскай канторы Імператарскіх тэатраў (1842—1917), рэдакцый газет і часопісаў, у т.л. «Русскнй вестнмк», «Дело», «Русское богатство», «Современннк». Сярод асабістых фондаў — «Астаф’еўскі архіў» Вяземскіх, фонды Ф.Дастаеўскага, І.Ганчарова, М.Някрасава, І.Тургенева, М.СалтыковаШчадрына, А.Астроўскага, АСухавоКабыліна, АЧэхава, Г.Ахматавай, АБлока, М.Цвятаевай, І.Буніна, А.Купрына, АГрына, У.Маякоўскага, К.Паустоўскага, Б.Пастарнака, Ю.Тынянава,
А.Фадзеева, І.Эрэнбурга, С.Ясеніна і інш. Мастацтва прадстаўлена фондамі І.Рэпіна, П.Чайкоўскага, Дз.Шастаковіча, С.Пракоф’ева, С.Эйзенштэйна, У.Меерхольда, АДаўжэнкі, В.Камісаржэўскай і інш. У архіве зберагаюцца матэрыялы бел. мастацгва: аўіографы вершаў Я.Купалы, М.Багдановіча; пераклады на рус. мову твораў Я.Коласа, П.Броўкі, П.Глебкі, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, Э.Самуйлёнка; лісты АМіцкевіча, Э.Ажэшкі, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Лынькова, І.Мележа, Я.Брыля, В.Быкава, Ф.Турука, І.Шамякіна, М.Янчука, П.Малчанава і інш. У фондах Н.Лойтара і С.Розанава — дакументы пра іх дзейнасць у БДТГ2, рэжысёрская распрацоўка камедыі «Несцерка» В.Вольскага; у фондзе В.БялыніцкагаБірулі — матэрыялы па бел. выяўл. мастацтве, эскізы і фатаграфіі работ Я.Чамадурава, В.Цвіркі, У.Сухаверхава; у фондзе Ю.Тарыча — матэрыялы пра пастаноўкі кінафільмаў, перапіска з У.Корш:Сабліным. У фондах архіва шмат фатаграфій бел. музыкантаў, акцёраў (Л.Александроўскай, Я.Цікоцкага, Г.Цітовіча), у фондах Галоўрэперткома і «Масфільма» — п’есы К.Крапівы, АМакаёнка, М.Клімковіча, лібрэта і сцэнарыі розных аўгараў і інш. Дакументы архіва публікуюцца ў выданнях «Літаратурная спадчына» (т. 1 — 98, 1931—91), «Сустрэчы з мінулым» (вып. 1—8, 1970—96).
Літ:. Центральный государственный архнв лнтературы н мскусства СССР: Путеводмтель. Вып. 1—7. М., 1959—98; Архнвы Росснн: Москва м СанктПетербург. М., 1997; Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ НАВЕЙШАЙ ПСТОРЫІ ў Маскве. Створаны ў 1991 як Цэнтр захоўвання сучаснай дакументацыі на базе дакументаў бягучых архіваў структурных падраздзяленняў ЦК КПСС, з 1999 сучасная назва. 1 500 000 млн. адзінак захоўвання за 1952 — жн. 1991. Зберагае дакументы па гісторыі паліт. партый, грамадскіх аб’яднанняў і аргцый. Сярод іх матэрыялы з’ездаў КПСС, пленумаў ЦК КПСС, Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПСС, усесаюзных канферэнцый і нарад пры ЦК КЛСС, структурных падраздзяленняў апарата, інфарм.паліт. цэнтра і рэгіянальных бюро ЦК КПСС, міжнар. нарад і перагавораў з камуніст. і рабочымі партыямі. Захоўвае дакументы вышэйшых і цэнтр. органаў Кампартыі РСФСР за 1990—91, рэдакцый перыяд. выданняў ЦК КПСС, матэрыялы, рассакрэчаныя для Канстьггуцыйнага суда Рас. Федэрацыі па «справе КПСС» за 1922—91. Дакументы па гісторыі КЛБ знаходзяцца ў фондах Палітбюро, Сакратарыята і апарата ЦК КПСС, у фондзекалекцыі «па справе КПСС».
Літ.: Архмвы Росснм: Москва м СанктПетербург. М., 1997. С. 205—208. Н.ГТамітна.
РАСІЙСКІ 317
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ НАВУКбВАТЭХНІЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ зфіліялам уг. Самара. Створаны ў 1995 у Маскве на базе рэарганізацыі Рас. дзярж. навук.тэхн. архіва (РДНТА) у г. Самара (засн. ў 1967 у Маскве як Цэнтр. дзярж. архіў навук,тэхн. дакументацыі на базе аддзела навук.тэхн. дакументацыі Цэнтр. дзярж. архіва нар. гаспадаркі СССР, у 1976 пераведзены ў Самару, з 1992 РДНТА), яго філіяла ў Маскве і Рас. н.д. цэнтра касм. дакументацыі. 1062 фонды, 2 347 211 адзінак захоўвання з 1855 да нашага часу. Зберагае н.д., канструкгарскую, праекгную і патэнтную дакументацыю ўстаноў Рас. імперыі, аргцый саюзнага і федэральнага падпарадкавання Рас. Федэрацыі. Сярод фондаў матэрыялы па гісторыі рас. ракетнакасм. тэхнікі і касманаўтыкі, комплексы дакументаў мінваў СССР: агульнага машынабудавання, авіяц. прамсці, сувязі, аховы здароўя і мед. прамсці, энергетыкі. паліўнай прамсці, прыладабудавання, сувязі, будва і транспарту; AH СССР, Дзяржкіно, Дзяржтэлерадыё і інш.; асабістыя фонды вучоных і вынаходнікаў, першых касманаўтаў. Матэрыялы ў Самарскім філіяле (больш за 800 фондаў) па гісторыі электраэнергетыкі. машынабудавання, металаапрацоўкі, паліўнай, металургічнай, хім. і нафтахім., лясной і дрэваапрацоўчай, лёгкай, харч. прамсці, транспарту. У асобнае архівасховішча вылучаны дакументы прадпрыемстваў Дзяржкамабаронпрама. Захоўваецца дакументацыя пра ўдзел у міжнар. і нац. выстаўках, кірмашах, матэрыялы навук. і тэхн. з’ездаў, кангрэсаў, нарад, канферэнцый, вядучых н.д. і праекгных устаноў. Зберагаецца праектная дакументацыя нар.гасп. аб’ектаў Беларусі, Бел. тэатра імя Я.Коласа, запаведнапаляўнічай гаспадаркі «Белавежская пушча» і інш. Частка фондаў архіва засакрэчана ў адпаведнасці з Законам Рас. Федэрацыі «Аб дзяржаўнай тайне».
Літ.: Архнвы Росснм: Москва н СанктПетербург. М„ 1997. С. 180—186.
РАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ САЦЫЯЛЬНАПАЛІТЫЧНАЙ ПСТОРЫІ ў М а с к в е. Створаны ў сак. 1999 шляхам аб’яднання Рас. цэнтра захоўвання і вывучэння дакументаў навейшай гісторыі і Цэнтра захоўвання дакументаў маладзёжных аргцый, заснаваных у 1991—92 на базе б. Цэнтр. парт. архіва Інта марксізмуленінізму пры ЦК КПСС і Цэнтр. архіва ВЛКСМ. 685 фондаў і калекцый (2,1 млн. адзінак захоўвання) і 2 калекцыі музейных матэрыялаў (больш за 200 тыс. адзінак захоўвання). Архіў захоўвае 3 асн. дакумент. комплексы. Сац. і паліт. гісторыя Зах. Еўропы 18 — пач. 20 ст. адлюстравана ў калекцыях дакументаў Вял. франц. рэвалюцыі, рэвалюцый 1848— 49 у Германіі, Францыі і інш. краінах, Парыжскай камуны (1871), міжнар. аргцый «Саюз камуністаў» (1847—52) і 1га Інтэрнацыянала (1864—76). Сярод
фондаў асабістага паходжання фонды франц. філосафаўсацыялістаў А.СенСімона, Ш.Фур’е, ням. філосафа Л.Феербаха, К.Маркса,