Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
бірскай каля 0,5 кг. Цела верацёнападобнае. Кормяцца планкгонам, ракападобнымі, дробнай рыбай. Аб’екты промыслу і акліматызацыі. А.М.Петрыкаў.
РАП’ЯХ Станіслаў Апанасавіч (н. 14.5.1938, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна), украінскі паэт і перакладчык. Засл. работнік культ. Чувашыі (1983). Скончыў Вінніцкі пед. інт (1962). Друкуецца з 1960. Аўтар збкаў вершаў «Тваім імем» (1965), «Колеры» (1967), «Лісце» (1969), «Многавугольнік» (1972), «Творцы дабра» (1977), «Паэзія» (1983),
«Сыноўняе» (1985); дакумент. аповесцей, нарысаў. На ўкр. мову перакладае вершы М.Багдановіча, У.Верамейчыка, Н.Гілевіча, А.Грачанікава, В.Зуёнка, Я.Коласа, М.Кусянкова, П.Макаля, А.Пысіна, М.Танка, С.Шушкевіча, Я.Янішчыц, В.Яраца, апавяданні Л.Гаўрылкіна, М.Даніленкі, Я.Каршукова і інш. Яго творы на бел. мову перакладалі Гілевіч, І.Кірэйчык, А.Пісьмянкоў, Пысін, Ярац.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Гілевіч Н. Роднасць. Мн„ 1983; У кн.: Далягляды. Мн., 1978. В.Я.Буран.
РАРЫТЭТ (ням. Raritat ад лац. raritas рэдкасць), выключная рэдкасць; дзіўная рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць.
РАСА (франц. race род, парода) у б і я л о г і і, група арганізмаў, якая адасобілася ўнутры віду або падвіду ў экалагічных, марфал. або геагр. адносінах. Асобіны, што складаюць Р., маюць падобныя морфафізіял. і экалагічныя асаблівасці, аб’яднаны раёнам размяшчэння, які складае ч. арэала віду ці падвіду. Часта розныя Р. трапляюцца ў адным і тым жа месцы, але адрозніваюцца па ўмовах існавання (экалагічная Р.). Напр., у раслін паяўляюцца Р. альпійскага тыпу, ксераморфнага, ценявога; у жывёл — сезонныя Р. ракападобных і інш. У паразітаў Р. адрозніваюцца функцыян. прыстасаванасцю (спецыялізацыяй) да пэўных гаспадароў — раслін ці жывёл. У іхтыялогіі тэрмін «Р.» абазначае мясц. папуляцыі (чароды) рыб. Часам геагр. Р. атаясамліваюць з падвідам. Тэрмін «Р.» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да парод свойскіх жывёл.
РАСА, атмасферныя ападкі ў выглядзе кропель вады, якія асаджаюцца пры дадатнай тэмпературы на паверхні зямлі, раслін, наземных прадметаў вечарам, ноччу ці раніцай. Утвараецца ў выніку ахаладжэння паветра і кандэнсацыі вадзяной пары на асобных паверхнях, тра якіх апускаецца ніжэй пункту расы ў выніку страты цяпла выпраменьваннем. Утварэнню Р. спрыяе яснае надвор’е і слабы вецер. Колькасць ападкаў пры Р. невялікая (каля 0,1—0,3 мм за ноч). На Беларусі за год бывае 80—120 сут з Р. (у крас.—ліст.).
РАСАДА, маладыя расліны, якія вырошчваюць у ахоўным грунце для перасадкі на пастаяннае месца. Выкарыстоўваюць у агародніцтве, кветкаводстве, пладаводстве, лесаводстве і інш.
Дае магчымасць скараціць перыяд вегетацыі раслін у адкрыгым грунце, атрымліваць раннія і высокія ўраджаі агародніны (на 2—3 месяцы раней, чым пры сяўбе насеннем), культываваць познаспелыя агароднінныя расліны ў раёнах з кароткім летам, эканоміць пасяўны матэрыял (у 3—5 разоў). Дадатковае эл. асвятленне Р. паскарае плоданашэнне і павышае ўрадлівасць. На Беларусі расадным метадам вырошчваюць памідоры, капусту, баклажаны, перац струкавы і інш.
РАСАДАПАСАДАЧНАЯ МАШЬІНА, машына для пасадкі ў адкрыты грунт расады гароднінных, тэхн. (тытунь), эфіраалейных культур, чаранкоў пладоваягадных культур і вусоў суніцы. Бываюць навясныя і прычапныя, 2, 4 і 6радковыя.
Маюць пасадачныя секцыі (апараты), сашнікі, каткі, паліўную сістэму, механізм прывода, стэлажы для расады і інш. У працэсе работы Р.м. ўгварае ў глебе баразну, падае ў яе расаду і ваду, закрывае каранёвую частку глебай і ўшчыльняе яе вакол расліны. Пашыраны 6радковыя Р.м. з шырьшёй захопу да 4,2 м. Для пасадкі сеянцаў і саджанцаў дрэвавых і хмызняковых парод выкарыстоўваюць лесапасадачныя машыны. В:М.Кандрацьеў.
Расадапасадачная машына: 1 — стэлаж для расады; 2 — бак з вадой; 3 — эжэктар; 4 — палівачнае прыстасаванне; 5 — высаджвальны апарат; 6 — тэнт; 7 — каток; 8 — сашнік.
РАСАЛАЙ, возера ў Шумілінскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,69 км2, даўж. 1,6 км, найб. шыр. 580 м, даўж. берагавой лініі 3,66 км. Пл. вадазбору 4,13 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Выцякае р. Глыбачка.
Расамаха.
РАСАМАХА (Gulo.gulo), млекакормячаесям. куніцавых атр. драпежных звяроў. Адзіны від роду. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве ў тайзе, лесатундры, трапляецца ў тундры. На Беларусі Р. вадзілася да пач. 19 ст.
Даўж. цела да 105 см, хваста да 23 см, маса да 32 кг. Поўсць грубая, доўгая, рыжа ці карычневабурая. Ад асновы хваста па баках цела шырокая рыжаватая ці жоўтая паласа. На лбе, шыі, грудзях белаватыя плямы. Ногі кароткія, масіўныя, хвост кудлаты. Mae каля хваста парныя спецыфічныя скурныя залозы, сакрэт яш выпырсквае на адлегласць да 3 м. Драпежмік. Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) дзіцЯнят двойчы за год. Аб’ект палявання.
РАСЕЦІ 311
РАСАМАЧЫНСКАЕ ВОЗЕРА У Расонскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Нешчарда, за 10 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,48 км2, даўж. больш за 2 км, найб. шыр. 320 м, найб. глыб, 6,2 м, даўж. берагавой лініі 4,76 км. Пл. вадазбору 4,17 км2. Катлавіна лагчьшнага тыпу. Схілы выш. 5—10 м, на Пн участкамі невыразныя, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн тарфяныя, на 3 і Пд зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае, у паўн.зах. заліве сапрапелістае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у р. Нешчарда.
РАСАРЫО (Rosario), РасарыодэСантаФе (Rosario de Santa Fe), горад на У Аргенціны, на р. Парана. Засн. ў 1730. 1278 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, у тл. Панамерыканскай шашы. Аэрапорт. Рачны порт даступны для марскіх суднаў. Прамсць: металургічная, маш.буд., мясахоладабойная, мукамольная, цукровая, гарбарнаабутковая, дрэваапр., цэментная. Нац. унт. Музеі.
РАСАСЕНКА рака ў Дубровенскім рне Віцебскай вобл., левы прьпок р. Дняпро. Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 271 км2. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Пішчыкі, вусце на паўн. ускраіне в. Расасна. Цячэ па зах. схілах Смаленскага ўзв. Даліна трапецападобндя, шыр. 1—2 км. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 2,4 км каналізаванае, на' астатнім працягу звілістае, шыр. 5—7 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
РАСАСНА, вёска ў Маласавінскім с/с Дубровенскага рна Віцебскай вобл., на р. Расасенка. Цэнтр калгаса. За 17 км на ПнУ ад г. Дуброўна, 109 км ад Віцебска, 25 км ад чыг. ст. Асінаўка. 287 ж., 106 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Вадома з 16 ст. як уладанне Глябовічаў у Аршанскім пав. ВКЛ. 3 1772 у Рас. імперыі, мястэчка Аршанскага, потым Горацкага пав. Магілёўскай губ. У 1897 у мястэчку 1023 ж., 167 двароў, царк.прыходская школа, 2 драўляныя царквы, яўр. малітоўны Дом, багадзельня, хлебазапасны магазін, млын, 3 Кузні, 7 крам, карчма; 2 разы на год праводзіліся кірмапіы. 3 1919 у Гомельскай, з 1922 у Смаленскай губ. РСФСР. 3 1924 у БССР, мястэчка, цэнтр сельсавета Дубровенскага рна Аршанскай акр., 1071 ж., 184 двары. У 1940 BecKa, 1800 ж., 345 двароў. У Вял. Айч. ваййу ням. фашысты ў кастр. 1943 спалілі вёску, загубілі 343 яе жьіхары. 3 1960 у Маласавінскім с/с. У 1962—65 у Аршанскім рне. У 1963 — 290 ж., 102 двары. В.М.Князееа. РАСДАШ^Н, найвышэйшая вяршыня Эфіопскага нагор’я, у гарах Семіен, у Эфіопіі. Выш. 4623 м. Складзена з вулканічных парод. У ніжняй ч. схілаў горныя лясы з перавагай дрэвападобнага ядлоўцу, вышэй — горныя стэпы.
РАСЕЛ (Russell) Бертран Артур Уільям, лорд (18.5.1872, Трэлек, Вялікабрытанія — 2.2.1970), айглійскі матэматык, філосаф, грамадскі дзеяч; адзін са ства
ральнікаў сучаснай матэматычнай логікі. Скончыў Кембрыджскі унт (1894). Прафесар шэрагу унтаў Вялікабрьгганіі і ЗША. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (з 1908). Адкрыў лагічны парадокс (названы яго імем), які прывёў да пабудовы арыгінальнага варыянта аксіяматычнай тэорыі мностваў. Аўтар (з А.Уайтхедам) фундаментальнай працы «Асновы матэматыкі» (т. 1—3, 1910— 13). Адзін са стваральнікаў канцэпцыі лагічнага атамізму і роданачальнік неапазітывізму. Прызнаваў рэальнасць толькі «пачуццёвых даных», тлумачыў іх у духу «нейтральнага манізму», зыходзячы з якога разглядаў паняцці «дух» і. «матэрыя» як лагічныя канструкцыі з «пачуццёвых даных». Дапускаў існаванне «атамарных факгаў», якія, у адрозненне ад «элементаў вопыту», аб’екгыўныя, але іх аб’ектыўнасць заснавана толькі на веры ў быццё знешняга свету. У галіне этыкі лічыў найвышэйшай мэтай жыццё, якое накіроўваецца пачуццёвай любоўю і зыходзіць з веры ў магутнасць розуму. У палітыцы выступаў супраць тэорый, якія падпарадкоўваюць асобу дзяржаве, асуджаў фапіызм і камунізм. Быў адным з ініцыятараў Пагуашскага руху. Аўтар прац «Філасофія лагічнага атамізму» (1918), «Перспекіывы індустрріяльнай цывілізацыі» (1923), «Улада і асоба» (1949), «Цвярозы розум і ядзерная вайна» (1960) і інш. Сааўтар «Маніфеста Расела—Эйнштэйна» (1955), прасякнутага ідэяй неабходнасці мысліць пановаму ў ядзерны век. Нобелеўская прэмія па лры 1950.
Тв.: Рус. пер. — Воздействне наукн на обшество. М., 1952; Человеческое познанне. Его сфера м граннцы. М., 1957; Почему я не хрмстнаннн М., 1958; йсторня западной фмлософпп. М., 1959. Я.М.Бабосаў.
РАСЕЛІНІ (Rossellini) Раберта (8.5.1906, Рым — 3.6.1977), італьянскі кінарэжысёр. Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе. У першых фільмах «Белы карабель» (1941, пад кіраўніцтвам Ф. Дэ Рабертыса), «Пілот вяртаецца» і «Чалавек з крыжам» (аббдва 1942) імкнуўся наблізіць маст. кінематограф да дакументальнага. Фільм «Рым — адкрыты горад» (1945, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1946) стаў маніфестам неарэалізму ў кіно. Значным быў і трагічны па гучанні антыфаш. фільм «Пайза» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі). Тэма маральнай дэградацыі, звязанай з грамадскім спадам канца 1940х г., адлюстравана ў карцінах «Германія, год нулявы», «Машына забівае дрзяных» (абедзве 1948), «Дзе свабода?» (1953). Зняў шэраг фільмаў на рэліг. тэматыку: «Францыск, менестрэль Божы», «Стромбалі, зямля Божая» (абодва 1950), «Еўропа, 51» (1952). Пасля творчага крызісу вярнуўся да патрыят. і антыфаш. тэматыкі: «Генерал Дэла Раверэ» (1959, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «У Рыме была ноч», «Няхай жыве Італія!» (абодва I960). У сярэдзіне 1960х г. працаваў на тэлебачанні, дзе зняў шэраг фільмаў пра гіст. дзеячаў («Сакрат», 1970; «Блез
Паскаль», 1971; «Дэкарт», 1973, і інш.) і гіст. падзеі («Гісторыя амерыканскай рэвалюцыі», 1971; «Італія, год першы», 1975).
РАСЁЦІ (Rossetti) Дантэ Габрыэл (сапр. імя Габрыэл Чарлз Дантэ; 12.5.1828, Лондан — 9.4.1882), англійскі жывапісец і паэт. Вучыўся ў ЛонДане ў рысавальнай школе Х.Сэса (з 1843), у AM (з 1845), пазней у М.Браўна. Адзін з заснавальнікаў «Бра