Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
уйцы), моцна метысаваныя, гавораць на рапануйскай мове, якая ўваходзіць у групу палінезійскіх моў; астатнія пераважна чылійцы. Звязаны авіялініяй з г. Сант’яга (Чылі) і ввам Таіці. Востраў мае форму трохвугольніка, па баках якога ўзвышаюцца вулканы: РанаАроі 539 м (вышэйшы пункт вва), Катыкі (377 м), РанаКао (324 м). Паміж імі ўзгорыстая раўніна, складзеная з вулканічных туфаў і базальтаў і ўкрытая травяністай расліннасцю. Берагі скалістыя, цяжкадаступныя. Клімат трапічны. Сярэднія месячныя тры 16—23 °C. Аладкаў больш за 1400 мм за год. Расліннасць: пераважна травы, нешматлікія эўкаліігты. Трапічнае земляробства (бататы, цукр. трыснёг, бананы). Рыбалоўства, авечкагадоўля. Адм. цэнтр — пас. АнгаРоа (ХангаРоа). Рэшткі зніклай культуры палінезійцаў (скулытгура, дошчачкі з пісьмёнамі). Адкрыты галандскім мараплаўцам Я.Рогевенам у 1722 у Вялікдзень (адсюль адна з назваў). Нац. парк Рапануі, які займае % вострава, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
РАПАНЫ (Rapana), род марскіх пярэдняшчэлепных малюскаў сям. пурпуровых смаўжоў. 3 віды. Пашыраны ў морах Д.Усходу. Від Р. тамазіяна (R. thomasiana, або R. venosa) занесена ў Чорнае м., адкуль пашыраецца ўздоўж узбярэжжа Міжземнага мора.
Ракавіна даўж. да 22 см, шырокаавальнай формы, шараватакарычняватая, са спіральнымі рэбрамі. Сіфон кароткі, вусце шырокае, часта ярка афарбаванае (белае, жоўгае, аранжавае). Драпежнікі. Выдзяленні гіпабранхіяльнай залозы ядавітыя для двухстворкавых малюскаў (вустрыц, мідый), якімі Р. кормяцца. Раздзельнаполыя.
РАІІАПбРГ Павел Аляксавдравіч (29.6.1913, С.Пецярбург — 11.9.1988), рускі археолаг, гісторык архітэктуры. Др гіст. н. (1965). Скончыў Ленінградскі інж.буд. інт (1937). Працаваў у Ленінградскім аддз. Інта археалогіі АН СССР (1939—88). Выкладаў гісторыю архітэкгуры у Ленінградскім інце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Акадэміі мастацтваў СССР. Даследаваў праблемы гісторыі і археалогіі манум. архітэктуры Кіеўскай Русі і Маскоўскай дзяржавы. Даследаваў 12 помнікаў архітэкгуры Беларусі часоў сярэдневякоўя; абследаваў некалькі дзесяткаў гарадзішчаў на тэр. стараж. ТураваПінскай і Полацкай зямель і ў гарадах т. зв. Чорнай Русі, археалагічна вывучыў канструкцыю абарончых збудаванняў больш як 10 гарадзйпчаў на тэр. Беларусі, у тл. абарончыя збудаванні стараж. Ваўкавыска, Навагрудка, гарадзішча Турэцкая горка каля Слоніма і інш.
Тв:. Раскопкм в Волковыске в 1959 г. // Сов. археологмя. 1963. № 1; Полоцкое зодчество XII в. // Там жа. 1980. № 3; Памятнмкн культуры: Новые открытая, 1979. Л., 1980 (у сааўг.); Новые данные об архнтекгуре древнего Гродно // Древнерусское нскусство: Худож. культура X — первой пол. XIII в. М., 1988. А.А.Трусаў.
РАІІАПОРТ Рыгор Якаўлевіч (1890, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 10.2.1938), дзяржаўны дзеяч БССР. Камісар дзяржбяспекі 3га рангу (1935). 3 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1929—31 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па БВА і нач. асобага аддзела БВА; у 1936—37 нач. інспекцыі Наркамата харчовай прамсці СССР. Чл. ЦК КП(б)Б (1930—31). 16.7.1937 арыштаваны і 8.2.1938 асуджаны да пакарання смерцю «па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі правых». Рэабілітаваны ў 1956.
Ракавіна рапаны тамазіяны.
РАІІАРТ, уВМФ р а п о р т (польск. raport ад франц. rapport паведамленне), 1) вусны або пісьмовы даклад ваеннаслужачага начальніку па службовых пытаннях. У выглядзе Р. афармляюцца таксама заявы, прапановы і асабістыя просьбы ваеннаслужачых. Ва Узбр. сілах Беларусі і шэрагу інш. краін парадак аддання (падання) Р. вызначаецца Статутам унугранай службы. 2) Справаздача аб выкананні задання або абавязацельства.
РАПЕТ Іван Паўлавіч (сапр. П я т р о ў Іван Мікалаевіч; 1845—25.12.1908), рускі архітэкгар; заснавальнік аднаго з кі
І.Рапет. «Церамок» у сядзібе Абрамйава пад Масквой. 1873.
РАПУХІ
309
рункаў псеўдарускага стылю. Правадз. чл. Пецярбургскай AM (1893). Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1861—71) у А.М.Гарнастаева. У пабудовах і праектах (у тл. эскізах убрання інтэр’ераў і прадметаў дэкар.прыкладнога мастацтва) шырока выкарыстоўваў дэкар. матывы рус. архітэктуры 17 ст. і нар. мастацтва: «Церамок» у сядзібе Абрамцава (Маскоўская вобл.; 1873), рус. павільёны на выстаўках у Парыжы (1878) і Чыкага (1893), будынак рус. пасольства ў Токіо (1890я г., з В.Харламавым) і інш. РАПШЧЎК Андрэй Сцяпанавіч (н. 2.10.1960, Мінск), бел. матэматык. Др фй.матэм. н. (1991). Скончыў БДУ (1980). У 1991—95 у Інце матэматыкі АН Беларусі. 3 1996 у ЗША. Навук. працы па тэорыі алг. груп, алг. тэорыі лікаў. Даследаваў і апісаў нармальныя струкгуры падгруп рацыянальных пунктаў алг. груп над лікавымі палямі, прынцып Гасе ддя аднародных прастор, групы канечнай шырыні і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Тв.. Алгебраяческяе группы н теорня чнсел. М., 1991 (разам з У.В.Платонавым).
РАПІРА (ням. Rapir ад франц. гаріёге), колючая, радзей колючасякучая зброя. Вядома з 2й пал. 17 ст. Уяўляла сабой прамы плоскі або гранёны стальны клінок з завостраным (у дуэльных Р.), затупленым або забяспечаным засцерагальным патаўшчэннем (у фехтавальных Р.) канцом і эфес. У канцы 19 ст. на аснове фехтавальнай Р. ўзнікла спартыўная колючая зброя, якая складаецца э лёгкага стальнога эластычнага клінка, эфеса (засцерагальнай чашападобнай гарды і рукаяткі). У звычайных (трэніровачных) Р. наканечнік на клінку нерухомы, у электрыфікаваных (выкарыстоўваюцца ў афіц. спаборніцгвах па фехтаванні з 1954) — з рухомым электракантактным устройствам.
Іспанская
рапіра 17 ст.
РАПП, гл. Расійская асацыяцыя пралетарскіх пісыненнікаў.
РАПРЫНЦАВА Валерыя Міхайлаўна (н. 11.1.1932, г. Варонеж, Расія), бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі. Др мед. н. (1989). Скончыла Мінскі мед. інт (1955). 3 1965 у Інце фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па механізмах рэгуляцыі і выдзялення катэхаламінаў у гангліях, уплыў на гэты працэс розных тэмператур.
Тв.: Катехоламнны в сммпатмческмх ганглмях. Мн., 1983 (разам з І.АБулыпным); Высвобожденне катехоламннов в снмпатмческнх ганглмях прн антадромном раздраженнй // Успехн фнзнол. наук. 1986. Т. 17, № 3. РАПС (Brassica napus var. napus), кветкавая расліна сям. крыжакветных. Спантанны гібрыд капусты агароднай і свірэпіцы. Часам Р. вылучаюць у самастойны від. У культуры вядомы з 4га тыс. да н.э., у Расіі — з 19 ст. Вырошчваюць як алейную і кармавую расліну ў Індыі, Кітаі, Канадзе, Еўропе, у т.л. на Беларусі.
Аднагадовая травяністая, азімая або яравая расліна, пакрытая васковым налётам. Галінасгыя сцёблы выш. 50—150 см. Разетачнае лісце лірападобнаперыстанадрэзанае, ніжняе сцябловае — лірападобнае, верхняе — прадаўгаватаавальнае. Кветкі дробныя, жоў тыя, зрэдку белыя, у гронках. Плод — стручок. Насенне мае ў сабе да 50% рапсавага алею, які спажываецца ў ежу. Макуха — высокабялковы (да 32% бялку) канцэнтраваны корм. Зялёная маса, багатая аскарбінавай ктой і карацівам, ідзе на корм жывёле. Тэхн., харч., кармавая і меданосная расліна.
В.М.Прохараў.
РАПСАВЫ АЛЁЙ, тлусты алей з насення рапсу. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Вадкасць ад светлажоўтага да цёмнарудога колеру, шчьшьн. 914 кг/м3 (15 °C), тра застывання ад 4 да 10 °C. Паўвысыхальны алей (гл. Алеі}. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытвсці мыла, пакостаў, алкідных смол, кампанент змазачных матэрыялаў, сродак для тлушчавання скуры, рафінаваны — сыравіна для атрымання маргарыну.
РАПСОДЫЯ (ад грэч. rhapsodia спяванне ці дэкламацыя эпічных паэм; эпічная песня, песня рапсода), жанр інструментальнай (зрэдку вакальнай) музыкі, якому ўласцівы эпічны характар, свабодная форма, апора на тэмы нар. паходжання, паслядоўнасць рознахарактарных эпізодаў, кантрастнасць, віртуознае выкладанне. Тэрмін упершыню выкарыстаў для вызначэння серыі сваіх песень і фп. п’ес Д.Шубарт (1786). Развіццё жанру ў 19—20 ст. звязана са станаўленнем многіх нац. муз. школ. Класічныя ўзоры Р. створаны Ф.Лістам, І.Брамсам, А.Дворжакам, М.Равелем, Э.Лало, Дж.Гершвінам, С.Рахманінавым і інш. 3 бел. кампазітараў Р. стварылі М.Чуркін, П.Падкавыраў, А.Туранкоў, С.Палонскі, ЯДзягцярык і інш.
Літ.: Мейен Е.В.. Рапсодмя. М., 1960.
І.Дз.Назіна.
РАПТЫ, рака ў Непале і Індыі, левы прыток р. Гхагхра (бас. р. Ганг). Даўж.
болып за 600 км, пл. басейна каля 30 тыс. км2. Пачынаецца ў Гімалаях, перасякае ў вузкай цясніне горы Сівалік, ніжняе цячэнне на ІндаГангскай раўніне. Летнія паводкі. Выкарыстоўваецца ддя арашэння. Суднаходная ніжэй г. Гаракхпур (Індыя).
Pane
РАПЎХІ сапраўдныя (Bufonidae), сямейства бясхвостых земнаводных. Вядомы з верхняй юры і ніжняга мелу
рая.
310 РАПУШКІ
(каля 140 млн. г. назад). 21 род, 304 віды. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Найб. вял. род — уласна Р. (Bufo) — каля 200 відаў. Пераважна наземныя жывёлы. Актыўныя ў змроку. 6 відаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 3 віды Р.: зялёная (В. viridis); шэрая, або звычайная (В. bufo); чаротная (В. calamita), занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж да 25 см. Тулава звычайна шырокае, грузнае, канечнасці кароткія. Зубы ў большасці часткова або цалкам рэдукаваныя. Р. роду Bufo маюць гарыз. зрэнку, пальцы задніх канечнасцей часткова звязаны плавальнай перапонкай. За вачамі — буйныя ядавітыя залозы (паратыды), а па ўсёй спіне — дробныя. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Большасць размнажаецца ў вадаёмах, некат. на сушы; ёсць яйцажывародныя і жывародаыя віды. А.М.Петрыкаў.
РАІІУШКІ, рыбы сям. сіговых атр. ласосепадобных. 2 віды: Р. еўрапейская, або балтыйская, або сялява (Coregonus albula), і Р. сібірская, або зельдзь (С. sardinella). Прэснаводныя і паўпрахадныя рыбы, утвараюць мноства форм. Р. еўрап. пашырана ад Ірландыі да бас. Балт. і Баранцава м., трапляецца ў азёрах вярхоўя Волгі. Буйная Р. з Анежскага і Ладажскага азёр наз. рыпус. Р. сібірская пашырана ў рэках бас. Паўн. Ледавітага ак. ад Белага м. да Аляскі, трапляецца таксама ў вярхоўі Волгі. На Беларусі Р. еўрап. трапляецца ў азёрах бас. рэк Зах. Дзвіна і Нёман, у т.л. воз. Дрывяты, Нарач і інш.
Даўж. да 46 см, маса Р. еўрап. да 1,2 кг (на Беларусі даўж. да 25 см, маса да 200 г), сі