Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
13.11.1999), бел. кінааператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1957). Працаваў на Свярдлоўскай кінастудыі, з 1959 на кінастудыі «Беларусьфільм». 3 1992 выкладаў у Бел. AM. Кінааператарпастаноўшчык маст. фільмаў «Іду шукаць» (1966), «СашаСашачка» (1967), «Бацька» (1971), тэлевізійных «Вашынттонскі карэспандэнт» (3 серыі, 1973), «Корцік» (3 серыі, 1974), «Бронзавая птушка» (3 серыі, 1975), «Дзяржаўная граніца» (1984—89). Творчай манеры ўласцівы рэаліст. трактоўка выяўл. вырашэння фільма, глыбокае пранікненне ў стылістыку эпохі, якая адлюстроўваецца («Крушэнне імперыі», 1970; «Ятрынская вядзьмарка», 1991), мяккі лірызм характарыстык герояў («Чорны бусел», 1993), свядомае абмежаванне выкарыстання выразных сродкаў. К.І.Рамішэўскі.
РАМНбЗА, шасцівугляродны монацукрыд, C6H12O5. Існуе некалькі форм Р.
Бясколерны крышт. парашок, салодкага смаку, добра раствараецца ў вадзе і спірце. Тра пл.' 94—126 °C. У невял. колькасцях ёсць у многіх раслінах (жэньшэні, ільнасемі і інш.).
РАМНЫ МОСТ, тып моста, статычная схема якога ўяўляе сабой раму. Пралётныя канструкцыі яго жорстка злучаны з маставымі апорамі (стойкамі, калонамі). Існуюць рамнападвесныя масты (з бэлькамі, падвешанымі да канцоў рыгеляў) і рамнакансольныя (з Тпадобных рам, злучаных пасярэдзіне пралёта шарнірам). Невялікія Р.м. звычайна выкарыстоўваюцца як пуцеправоды. Будуюць Р.м. пераважна з жалезабетону (маналітнага і зборнага), часам са сталі.
І.І.Леановіч.
РАМО (Rameau) Жан Філіп (25.9.1683, г. Дыжон, Францыя — 12.9.1764), французскі кампазітар, арганіст, клавесініст, скрыпач, муз. тэарэтык. Служыў арганістам у саборах Францыі. 3 1723 у Парыжы, набыў славу першага арганіста Францыі. 3 1745 прыдворны кампазітар. Развіваў заснаваны Ж.Б.Люлі жанр лірычнай трагедыі. У оперы ўзмацніў эмацыянальную выразнасць музыкі, ролю аркестра, увагу да рэчытатыўнаарыёзнай сферы. Аўтар опер, опербалетаў, балетаў, камедыйбалетаў і інш., свецкіх кантат, матэтаў, канцэртаў для клавесіна і камернага ансамбля, п’ес для клавесіна, музыкі для спекгакляў і інш. У «Трактаце пра гармонію...» (1722) абгрунтаваў тэрцавую будову акордаў, увёў паняцце «гарманічнага цэнтра» (тонікі), дамінантнай і субдамінантнай функцый.
Літ.: А д а м я н А. Эстетнка Рамо // Вопросы теорнн н эстетнкн музыкн. Л., 1963. Вьш. 2; Брянцева В.Н. Ж.Ф.Рамо н французскнй музыкальный театр. М., 1981;
Малнньон Ж. Ж.Ф.Рамо: Пер. с фр. Л., 1983.
РАМОНАК (Chamomilla), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды Р.: аптэчны, ці абадраны (Ch. recutita), і рамонкападобны, або пахучы (Ch. suaveolens). Трапляюцца ўздоўж дарог, на лугах, пашы, палях.
Аднагадовыя травяністыя пахучыя расліны. Сцёблы прамастойныя, уверсе галінастыя выш. да 80 см. Лісце перыстарассечанае. Суквецце — кошык, у якім краявыя кветкі язычковыя, белыя ці плёнчатыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Кошыкі дыяметрам да 2,5 см. Плод — сямянка. Таксама Р. называюць расліны з родаў нівянік, пірэтрум, пупок і інш., у якіх сярэдзінныя трубчастыя кветкі ў кошыку жоўтыя, а краявыя псеўдаязычковыя^веткі («пялёсткі») белыя. Сапраўдныя Р. — адналетнікі з канічным полым ложам суквецця і з сямянкамі, якія ў вільготным стане аслізняюцца. Лек., дэкар. расліны.
РАМОНАЧНІК, род кветкавых раслін сям. складанакветных; тое, што пірэт
РУМ
РАМбНІКАХАЛЬ (Ramon у Cajal) Сант’яга (1.5.1852, ПетыльядэАрагон, Іспанія — 17.10.1934), іспанскі гістолаг. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1909) і Парыжскай АН (1916). Скончыў Сарагоскі унт (1873). 3 1877 праф. Сарагоскага, з 1884 — Валенсійскага, з 1887 —Барселонскага, у 1892—1922 — Мадрыдскага унтаў. Арганізатар і кіраўнік лабараторыі біял. даследаванняў Мадрыдскага унта. Навук. працы па анатоміі і гісталогіі нерв. сістэмы. Адкрыў адросткі нерв. клетак — дэндрыты і неўрыты (аксоны), выканаў класічныя працы па вывучэнні мікраскапічнай струкгуры сятчаткі вока, спіннога мозга, мазжачка і інш. аддзелаў галаўнога мозга. Прасачыў працэсы дэгенерацыі і рэгенерацыі
Схемы рамных мастоў: а, б — з вертыкальнымі і нахіленымі стойкамі; в — рамнападвеснага; 1 — стойка; 2 — рыгель; 3 — шарнір.
РАМЯСТВО 303
нерв. валокнаў, эмбрыянальнага гістагенезу. Стварыў нейронную тэорыю будовы нерв. сістэмы. Нобелеўская прэмія 1906 (разам з К.Гольджы). А.С.Леанцюк.
Ж.Ф.Рамо
С.РамоніКахаль.
РАМбНТ (франц. remonte ад remonter паправіць, папоўніць, зноў сабраць), сукупнасць тэхнікаэканам. і арганізац. мерапрыемстваў, звязаных з падтрыманнем і частковым або поўным аднаўленнем спажывецкай вартасці асн. фондаў (сродкаў вытвсці) ці прадметаў асабістага карыстання. Бывае бягучы, сярэдні і капітальны.
Р. тэхн. аб’ектаў (канструкцый, машын, вырабаў) робяць з мэтай аднаўлення іх спраўнасці і работаздольнасці. Б я г у ч ы Р. праводзяць пры неабходнасці ліквідацыі адказаў і няепраўнасці абсталявання. Уключае ліквідацыю дробных пашкоджанняў заменай або аднаўленнем асобных вузлоў і дэталей, рэгуліровачныя работы. Сярэдні Р. вядуць для аднаўлення зрасходаванага рэсурсу машын, абсталявання. Уключае частковую разборку прыстасавання, устараненне выяўленых дэфектаў, капітальны Р. асобных частак. К a пітальны Р. прадугледжвае поўную разборку і дэфектацыю аірэгатаў, машын, абсталявання, замену або аднаўленне ўсіх зношаных дэталей, вузлоў і механізмаў, іх зборку, комплексную праверку, рэгуліроўку і выпрабаванне. Р. бягучы звычайна выконвае абслуговы персанал, сярэдні і капітальны — спецыялізаваныя службы і прадпрыемствы; асабістыя прадметы рамантуюць пераважна службы быт. абслугоўвання. А.Я.Вакар.
РАМОНТ СТАТКА, сістэма мерапрыемстваў па адборы, вырошчванні і ўводзе ў статак маладых жывёл. Праводзіцца з мэтай павелічэння статка, паляпшэння яго прадукцыйнасці, замены жывёл. Маладняк, які выкарыстоўваюць для Р.с., называюць рамонтным. Пры адборы рамонтнага маладняку ўлічваюцца пародныя і прадукц. якасці бацькоўскай пары, паказчыкі асабістага развіцця (хуткасць росту, устойлівасць да хвароб і інш.). У малочнай жывёлагадоўлі штогод для Р.с. пакідаюць не менш як 30% цялушак і праводзяць адбор пасля першага ацёлу. У свінагадоўлі штогод для Р.с. на адну асн. матку вырошчваюць адну рамонтную, якіх выбракоўваюць пасля першага апаросу. У
авечкагадоўлі для папаўнення статка штогод пакідаюць 25—30% маладняку.
П. Ф.Драбышэўскі.
РАМОНТАПРЫДАТНАСЦЬ, адна з асн. уласцівасцей надзейнасці вырабаў, якая характарызуе іх прыстасаванасць да прадухілення, адшукання і ліквідацыі прычын і наступстваў пашкоджанняў (адказаў) правядзеннем прафілакгычных работ і рамонтаў. Вызначаецца затратамі працы, часу і сродкаў на падтрыманне і аднаўленне работаздольнасці вырабу. Забяспечваецца пры яго праектаванні і вырабе адпаведным выбарам канструкцыі, асн. вузлоў (частак) і выкананнем тэхналогіі вытвсці. Р. вырабу ў працэсе яго эксплуатацыі падтрымліваецца рацыянальнай сістэмай тэхн. абслугоўвання.
РАМбЎШ (RamovS) Фран (14.9.1890, Любляна — 16.9.1952), славенскі філолагславіст. Правадз. чл. Славенскай акадэміі навук і мастацгваў (з 1938). Др філалогіі (1914). У 1910—14 вучыўся ў Венскім і Грацкім унтах. 3 1919 праф. Люблянскага унта. 3 1942 акадэміксакратар, з 1950 прэзідэнт Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Вывучаў гіст. граматыку славенскай мовы і дыялекталогію. Склаў «Дыялекталагічны атлас славенскай мовы», «Атлас славенскіх дыялекгаў» (абодва 1931). Выдаў «Кароткую гісторьпо славенскай мовы» (1936), падрыхтаваў навук. выданне «Брыжынскія помнікі» (1937, з М.Косам). Складальнік і рэдактар некалькіх выданняў «Славенскага правапісу» (1935—50). Збіраў матэрыялы для акад. слоўніка славенскай мовы, запісваў фальклор. ІА. Чарота.
РАМПА (ад франц. rampe схіл, пакатасць), 1) канструкцыя для перамяшчэння трансп. сродкаў паміж двума рознымі ўзроўнямі з нахілам, магчымым для іх руху. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на чыг. платформу, заезду пагрузачнаразгрузачных машын на склады, пераходу цягнікоў метрапа
літэна з паверхні зямлі пад зямлю, для пераходу на асн. магістраль у месцах развязкі руху у двух узроўнях і інш. (гл. таксама Апарэль, Пандус). 2) Асвятляльнае прыстасаванне, размешчанае на падлозе тэатр. сцэны па яе пярэднім краі, а таксама мяжа паміж глядзельнай залай і сцэнай.
РАМСЕС П (троннае імя УсермаатРасатэпенРа), старажытнаегіпецкі фараон [1290—1224 да н.э.] XIX дынастыі. Пры ім Егіпет дасягнуў значнай магутнасці. Працягваў палітыку свайго бацькі Сеці I, аднавіў уладу Егіпта ў Палесціне. Ваяваў з хетамі (у выніку бітвы каля Кадэша спыніў далейшае прасоўванне хецкага войска), у 1278 да н.э. падпісаў з імі мірны дагавор, чым забяспечыў Егіпту на доўгі час стабільнасць. Перанёс сваю рэзідэнцыю з Фіваў у паўн.ўсх. Дэльту, пабудаваў «ПерРамсес» («Дом Рамсеса», цяпер рыбацкае паселішча СанэльХагор у Егішіе). Вёў вял. будва: храмы ў Абідасе, Фівах, пячорныя храмы АбуСімбел, прыбудовы да храмаў у Карнаку, Луксоры і інш.
Літ.: Ж а к К. Егнпет велнкмх фараонов: Мсторня н легенда: Пер. с фр. М., 1992. С. 226—249.
РАМЯЗЫ, вёска ў Ельскім рне Гомельскай вобл., каля в. Чэрцень, на аўтадарозе Ельск—Лельчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на 3 ад горада і чыг. ст. Ельск, 192 км ад Гомеля. 510 ж., 230 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
РАМЯСТВб, рамяство і п р о м ы с е л, вытворчасць прамысловых вырабаў з дапамогай нескладаных традыц. інструментаў; майстэрства ўмелых рук (ад стараж.рус. рукамясло); першая
Да арт. Рамяство. Разьба п< дрэве. Пляценне з саломы.
304 РАМЯСЦВЯНКА
гіст. стадыя ў развшці прамысл. вытвсці. Паралельнае ўжыванне тэрмінаў «Р.» і «промысел» адлюстроўвае поўнае ці частковае супадзенне іх прадметнага зместу, а разыходжанні звязаны з асэнсаваннем іх з пункту гледжання сац.эканам. харакгарыстыкі, сувязі з земляробствам і інш. Вырашальным для Р. з’яўляецца асабістае майстэрства рамесніка і індывід. характар выгвсці (звычайна рамеснік працуе адзін або з невял. колькасцю памочнікаў). У залежнасці ад зыходнага матэрыялу вылучаюць асобныя групы Р. (дрэва і металаапрацоўчыя, гарбарнакушнерскае, апрацоўка мінер. сыравіны, валакністай сыравіны і выраб адзення), якія былі пашыраны на Беларусі і далі пачатак розным галінам прамысл. вытвсці. Паводле сац. арганізацыі Р. падзяляюць на хатнія (для ўласных патрэб), на заказ і на рынак (дробнатаварная вытвсць). У гіст. і сацыяльнаэканам. лры прадметны сэнс Р. нярэдка абмяжоўваецца вьггвсцю на заказ, a Р. на рынак наз. саматужным промыслам, хатняе Р. — хатнім промыслам. Паводле характару арганізацыі працы вылучаюць таксама стацыянарныя і адыходныя, ці вандроўныя Р. і промыслы (дойлідства, будва мастоў, шапавальнае і інш.). У асобную групу вылучаюць маст. промыслы, у якіх найб. яскрав