Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
К.СенСанса і інііі.). У буйных жанрах (сімфоніі, санаце, квартэце, оперы) выявілася тэндэнцыя да свабоднага самавыяўлення, паступовай тансфармацыі вобразаў, скразнога драматург. развіцця, узніклі свабодныя і мяшаныя формы ў муз. жанрах: сімфанічная паэма, фантазія, арабеска, балада, рапсодыя і інш. У мастацтве 20 ст. традыцыі Р. выяўляюцца ў межах неарамантызму.
Тэндэнцыі муз. Р. адлюстраваліся ў спадчыне кампазітараў 19 ст., творчыя лёсы якіх былі звязаны з Беларуссю. Уплыў суседніх муз. культур (рус. і польская) абумовіў запаволенае развіццё бел. нац. элемента ў творчасці бел. кампазітараў. Аднак зах.еўрап. Р. з уласцівай яму глыбіннай зацікаўленасцю да самабытнага, нац.фалькл. станоўча паўплываў на гіст.культ. працэс станаўлення бел. кампазітарскай творчасці. Засвойваліся новыя сферы муз. вобразнасці, стылістыкі кампазітарскага пісьма, форм, жанраў. Аб раннерамант. уплывах сведчаць песеннарамансавая і інстр. спадчына В.Казлоўскага. Спалучэнне класіцыстычных і раннерамант.
рамат 299
тэндэнцый адчувальна ў вак. спадчыне М.К.Агінскага. Опера эпохі Р. прадстаўлена творамі С.Манюшкі 1850—60х г. («Сялянка», «Галька», «Страшны двор») і к.Радзівіла («Фауст»). Аркестравыя творы ў 19 ст. стваралі Ф.Міладоўскі, Ю.Дашчынскі, Н.Орда, М.Міцкевіч, Манюшка, у пач. 20 ст. — М.Карловіч. Блізкія да традыцый муз. Р. сімф. уверцюры Манюшкі і 6 сімф. паэм Карловіча. Рамант. выразнасцю і стылістыкай пазначаны кантаты Манюшкі, асабліва бел. перыяду («Мільда», «Ніёла», «Мадонна» і інш.). Важнае месца належыць інстр. мініяцюры (фартэпіянная і скрыпічная), рамант. вобразнасць якой (лірычны пейзаж, замалёўкі характараў, настрою, партрэты і інш.) уключае элементы муз. фальклору. Інстр. мініяцюры ў традыц. для муз. Р. жанрах стваралі Агінскі, Казлоўскі, \.Абрамовіч, Орда, М.Ельскі, Міладоўскі, ХГлінскі, Дашчынскі, Манюшка і інш. Завастрэнню рамант. характэрнасці інстр. твораў спрыяе праграмная задума, адлюстраваная ў назвах п’ес або ў аўтарскім каментары (фп. цыклы «Шэсць пораў года», «Шэсць характарыстычных п’ес» Абрамовіча і інш.).
Літ:. В а н с л о в В.В. Эстетнка романтнзма. М., 1966; Дорошевнч Э., Конон В. Очерк нсторнн эстетнческой мыслн Белоруссмн. М., 1972; Лнтературные маннфесты западноевропейскнх романтнков. М., 1980; йсторня зарубежной лятературы XIX в. 2 нзд. М., 1999; Т у р ч н н В.С. Эпоха романтмзма в Росснн. М., 1981; К а з б я р у к У.М. Рамантычны пошук. Мн., 1983; Соллертннс к н й й.й. Романтнзм, его обшая н музыкалбная эстетнка // Соллертанскнй й.й. йсторяческне этюды. 2 нзд. Л„ 1963, Т. 1; В a сннаГроссман В.А. Романтнческая песня XIX в. М., 1966; Музыка Австрнн н Германнн XIX в.; В 3 кн. Кн. 1—2, М„ 1975—90; Г а б а й Ю. Романтмческйй мнф о художннке н проблемы пснхологмн музыкального романтнзма // Проблемы музыкального романтнзма. Л., 1987; Романтязм в музыке. Мн., 1999; Крауклнс Г. Романтмческяй программный снмфоннзм. М., 1999; Антонев н ч В.А. Белорусское компознторское творчество в его связях с фольклором. Мн„ 1999; Дад з і ё м а в а В.У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларусі. Мн., 2000.
М.С.Рагачэўская (літаратура. выяўленчае мастацтва). В.Я.Буйвал (бел. выяўленчае мастацтва), А.М.Кулагін (архітэктура), ТАЦітова (музыка).
РАМАНТЫКА (ад франц. romantique), незвычайнасць. нязведанасць чагон., якая выклікае эмацыянальныя, прыўзнятыя пачуцці, адносіны.
РАМАНШ (Romanche), глыбакаводны жолаб у экватарыяльнай зоне Атлантычнага ак. Даўж. 230 км, сярэдняя шыр. 9 км, найб. глыб. 7856 м. Уяўляе сабой упадзіну тыпу «акіянічнага трога», буйны грабен, адзін з элементаў рэльефу аднайменнай зоны разломаў, якая рассякае СярэдзіннаАтлантычны хр. Ва ўпадзіне выяўлены выхады ультраасн. парод.
РАМАНЬКбЎ Аляксандр Анатолевіч (н. 7.11.1953, г. Карсакаў Сахалінскай вобл., Расія), бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах). Засл. майстар спорту
СССР (1975). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі. Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1977). 3 1973 у Спарт. кце Беларусі. Чэмпіён і бронз. прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул), сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны і бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). 5разовы чэмпіён свету ў асабістым і 5разовы — у камандным заліку. 6разовы чэмпіён СССР у асабістым заліку.
М.Я.Раманькоў.
РАМАНЬКОЎ Міхаіл Ягоравіч (6.2.1926, в. Дубінка Магілёўскага рна — 9.7.1966), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху, з ліп. 1944 на 2м і 3м Бел. франтах. Камандзір кулямётнага разліку мал. сяржант Р. вызначыўся ў сак. і маі 1945 у баях на тэр. Усх. Прусіі: пры авалоданні нас. пунктам Радаў, у час высадкі сав. дэсанта цераз заліў ФрышэсХаф, цяжка паранены працягваў бой. Пасля вайны на гасп. рабоце.
РАМАНЬЯ (Romagna), гістарычная вобласць на Пн Італіі. Як Р. вядома з 6 ст., калі так называлі візант. ўладанні ў Італіі. 3 8 ст. пад уладай лангабардаў, потым рым. пап. 3 962 у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі». У 1278 імператары прызналі сюзерэнітэт папства над Р., аднак папская ўлада ўмацавалася тут толькі ў 16 ст. У 1796 акупіравана франц. войскамі, уваходзіла ў Цыспаданскую, з 1797 у Цызальпінскую рэспублікі, потым у інш. дзярж. ўтварэнні часоў франц. ўладарання ў Італіі. У 1815—59 зноў у Папскай дзяржаве (апрача 1831, калі Р. ўваходзіла ў Аб’яднаныя італьян. правінцыі). У 1860 у выніку рэферэндуму 1859 увайшла ў склад Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства. Паводле канстытуцыі Італьян. рэспублікі 1947 тэр. Р. ўключана ў адм. вобласць ЭміліяРаманья.
РАМАНібК Міхаіл Фёдаравіч (3.1.1944, в. Кавалі Брагінскага рна Гомельскай вобл. — 4.9.1997), бел. мастацтвазнавец, этнограф, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). 3 1974 выкладаў у Бел. AM, з 1989 заг. кафедры (з 1995 праф.). У 1982—84 адначасова гал. рэд. час. «Мастацтва Беларусі». Даследаваў пытанні нар. мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі. Зрабіў мастацтва
знаўчаэтнагр. раянаванне бел. нар. адзення 19 —пач. 20 ст. (альбом «Беларускае народнае адзенне», 1981), каля 100 маст.графічных рэканструкцый традыц. рэгіянальных строяў (1990я г.). Калекцыя бел. нар. адзення, сабраная Р., экспанавалася ў Мінску (1981), Парыжы і Ліёне (1981—82). Стварыў сцэн. касцюмы для Дзярж. акад. нар. хору імя Г.Цітовіча, ансамбля танца Беларусі і некат. самадзейных калектываў.
Тв.: Народны касцюм Чачэрска і ваколіц: Канец XIX — сярэдзіна XX стст. Мн., 1993; Песні і строі Піншчыны. Мн., 1994 (разам з В.Дз.Ліцьвінкам, У.І.Раговічам); Беларускія народныя крыжы. Вільнюс, 2000. І.У.Саламевіч. РАМАСбРТА (Ramos Horta) Хасэ (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор), палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) унты. Удзельнік нац,вызв. руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл. урада Нар.Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ) снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар. прадстаўнік усх.тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі. якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўская прэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
РАМАТГАН, горад у Ізраілі, уваходзіць у агламерацыю г. ТэльАвіў. Засн. ў 1921. Каля 140 тыс. ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Прамсць: алмазагранільная, тэкст., швейная, харч. (гал. чынам перапрайоўка агародніны і фруктаў, вытвсць шакаладу,. тытунёвых
М.Раманюк. КамянецкаВаўкавыскі строй
Мастацкаграфічная рэканструкцыя. 1995.
300 РАМАЧНАЯ
вырабаў), прыладабудаўнічая. Біржа алмазаў. Рэліг. унт БарІлан. Музеі, у т.л. гарадскі.
РАМАЧНАЯ АНТЭНА. накіраваная антэна ў выглядзе аднаго ці некалькіх плоскіх віткоў проваду, якія ўтвараюць рамку квадратнай, круглай або прамавугольнай формы. Перыметр рамкі, як правіла, значна меншы за даўжыню выпрамененай ці прынятай эл.магн. хвалі. Максімум прынятага сігналу адпавядае выпадку, калі плоскасць рамкі ляжыць у напрамку на перадавальную станцыю. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах, радыёкомпасах і інш.
РАМАІПКА Мікалай Васілевіч (13.10.1913, в. Дусаеўшчына Капыльскага рна Мінскай вобл. —30.6.1944), Герой Сав. Саюза (1944). 3 1935 у Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну на Паўн.Зах., 2м Бел. франтах. Нам. камандзіра зенітнага артыл. палка маёр Р. вызначыўся 30.6.1944 у час абароны чыг. моста і пераправы цераз р. Бярэзіна каля в. Свіслач Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл., дзе з яго ўдзелам зенітны полк адбіў некалькі контратак ворага; у баі Р. замяніў камандзіра кулямётнай роты і знішчыў каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. На радзіме Р. пастаўлены помнік.
РАМАШКАВА, вёска ў Коханаўскім пас. Савеце Талачынскага рна Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Талачын, 102 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Коханава. 224 ж., 89 двароў (2001). Пач. школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
РАМАШКАВА В(ІЗЕРА У Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка, за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,17 км2, даўж. 1,1 км, найб. шыр. 230 м, найб. глыбіня 4,1 м, даўж. берагавой лініі 2,38 км. Пл. вадазбору 3 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 12— 15 м (на Пн да 3 м, на Пд невыразныя), у ніжняй ч. параслі лесам і хмызняком, у верхняй разараныя. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, тарфяныя, укрытыя воднабалотнай расліннасцю, хмызняком. Дно ў мелкаводнай зоне пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае пераважна вадзяным арэхам (занесены ў Чырв. кнігу Беларусі).
РАМАІПКЕВІЧ Алена Аляксандраўна (н. 1.4.1949, в. Гаўлі БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл.), бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыла Маладзечанскае муз. вучылішча (1970). 3 1970 салістка Дзярж. акад. нар. хору Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1996 і ў камернаінстр. ансамблі Бел. тэлебачання і радыё. Валодае лёгкім і рухомым голасам. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, творы бел. і рус. кампазітараў, духоўная музыка («Святы Божа» М.Кулінковіча, «Цябе пяём» Ф.Сця
панава, «Малітва» В.Кваснеўскага), аўтарская песня, творы класічнага рэпертуару. Лаўрэат фестывалю «Красавіцкая вясна» ў КНДР (1989).
РАМАШКІН Цімафей Цярэнцьевіч (15.4.1919, в. Марчанкі Гарадоцкага рна Війебскай вобл. —8.1.1954), Герой Сав. Саюза (1954). Скончыў Ульянаўскую авіятэхн. школу (1938). Удзельнік сав.фінл. 1939—40 і Вял. Айч. войнаў. Пасля вайны ў грамадз. паветр. флоце, ст. тэхніклейтэнант. 8.1.1954 у час рэйсу Талін—Ленінград у сутьгчцы з двума бандытамі, што спрабавалі захапіць самалёт, абяззброіў аднаго і смяротна паранены другім, якога абясшкодзілі інш. члены экіпажа. У Мінску каля аэрапорта1 помнік Р.
М.В.Рамашка.