Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ім).
РАМАНАЎКА, вёска ў Слабадскім с/с Мазырскага рна Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 26 км на 3 ад горада і чыг. ст. Мазыр, 159 км ад Гомеля, 361 ж., 165 двароў (2001). Лясніцтва. Базавая школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан.
РАМАНАЎСКАЯ ПАРбДА а в е ч а к, грубашэрсная парода аўчыннамяснога кірунку. Выведзена ў 19 ст. ў Расіі шляхам адбору паўн. караткахвостых авечак
па якасці аўчьшы і плоднасці. Назву атрымала ад месца першапачатковага пашырэння — РаманаваБарысаглебскага пав. (Яраслаўская губ.). На Беларусі гадуюць у Віцебскай вобл.
Жывёлы сярэдняй велічыні, моцнай канстытуцыі. Бараны і маткі бязрогія і з рагамі. Маса бараноў 60—70 (да 80), матак 45—50 (да 60) кг. У нованароджаных ягнят воўна чорная; у дарослых шэрая з блакітным адценнем (доўгі белы пух і кароткія чорныя восці), на пысе і вушах бываюць белыя плямы. Гадавы настрыг з бараноў да 3, з матак 1,5—2 кг. Маткі здольныя апладняцца і прыносіць прыплод на працягу ўсяго года. Плоднасць 200— 300 ягнят на 100 матак. А.А.Козыр.
РАМАНКА 293
РАМАНАЎСКІ ЗАМАК. [снаваў у 18 ст. ў мяст. Раманава (цяпер в. Леніна Горацкага рна Магілёўскай вобл.). Драўляныя збудаванні былі абнесены валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара стаяў гал. жылы дом з сенцамі (2 жылыя пакоі, алькеж, 3 каморы), накрыты драніцай; унутры сйены памяшканняў атынкаваны. Непадалёку стаялі турма, дом старасты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканні, камору), варыўня, пякарня. Гасп. двор уключаў 2павярховую скарбніцу, свірны, вазоўню, стайню, пограб, з замкам злучаўся варотамі. Паза межамі Р.з. размяшчаўся комплекс са стадолай, гумном з 2 асецямі, броварам.
Ю.А.Якімовіч.
РАМАНЕНКА Вальдэмар Віктаравіч (н. 14.3.1937, в. Цімкавічы Капыльскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Др мед. н., праф. (1991). Скончыў Мінскі мед. інт (1960). 3 1981 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па механізмах рэадаптайыі кардыярэспіраторнай сістэмы і прагназіраванні вынікаў хірург. лячэння хворых з набытымі заганамі сэрца, эпідэміялогіі, структуру і прычынах інваліднасці пры ўнутр. хваробах, тэхналогіях медыкаcau. рэабілітацыі.
Тв.: Реадаптацня к фнзмческой нагрузке прн монотерапйй трнтаце больных гнпертоннческой болезнью (у сааўт.) // Здравоохраненне. 1999. № I; Гнпертрофня левого желудочка прн артернальной гмпертензнн й возможность ее обратного развнтня под влняннем ннгнбнторов ангнотензннпреврашаюшего фермента (разам з З.В.Раманенка) // Там жа. 2001. № 2.
РАМАНІНКА Пракоп (Пётр) Логвінавіч (25.2.1897, хутар Раманенкі Роменскага рна Сумскай вобл., Украіна — 10.3.1949), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.палк. (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933), Генштаба (1948). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік войнаў: 1й сусв., грамадз. 1918—20, у Іспаніі 1936—39, сав.фінл. 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Зах., Бранскім, Паўд.Зах., 1м Бел. франтах: камандуючы арміямі, нам. камандуючага фронтам. У час вызвалення Беларусі камандуючы 48й арміяй, якая ўдзельнічала ў ГомельскаРэчыцкай аперацыі 1943, Бабруйскай аперацыі 1944, ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944. У 1945—47 камандуючы Усх.Сібірскай ваен. акругай. Дэп. Вярх. Савета СССР з 1946.
РАМАНІНКА Юрый Віктаравіч (н. 1.8.1944, пас. Калтубанаўскі Бузулукскага рна Арэнбургскай вобл., Расія), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1978, 1980). Лётчыккасманаўт СССР (1978), палкоўнік (1977; у адстаўцы). Скцнчыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1966). 3 1970 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 10.12.1977— 16.3.1978 з Г.М.Грэчкам здзейсніў палёт на касм. караблі (КК) «Саюз26» і арбітальнай станцыі (AC) «Салют6». У час палёту
да AC прыстыкоўваліся КК «Саюз27» (экіпаж УАДжанібекаў, АР.Макараў), грузавы трансп. карабель «Прагрэс1», КК «Саюз28»(экіпаж АА.Губараў, У.Рэмек). На Зямлю вярнуўся на КК «Саюз27». 18—26.9.1980 з АТамаё Мендэсам здзейсніў палёт на КК «Саюз38» і AC «Салют6» (асн. экіпаж AC Л.І.Папоў, В.В.Румін); 6.2 —29.12.1987 з А.І.Лавейкіным —на КК «Саюз ТМ2» і AC «Мір» (на Зямлю вярнуўся на КК «Саюз ТМ3»). У палётах удзельнічаў як камандзір. Правёў у космасе 430,76 суг. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага.
У. С.Ларыёнаў.
РАМАНЕШЫТ, другая назва мінералу псіламелан.
П.Л.Раманенка. Ю.В.Раманенка
РАМАНІСТЫКА, комплекс філалагічных дысцыплін, якія вывучаюць матэрыяльную і духоўную культуру раманамоўных народаў; раздзел мовазнаўства, які вывучае гісторыю ўзнікнення і развіцця раманскіх моў і дыялектаў, іх сучасны стан і функйыянаванне. Узнікла ў сярэднявеччы, развіваецца з эпохі Адраджэння. Адзін з першых філолагаўраманістаў — Дантэ (трактат «Пра народнае красамоўства», 1305—08). Навук. этап Р. пачаўся ў 1830я г. з прац Ф.Дзійа, які апіраўся на параўнальнагіст. метад вывучэння раманскіх моў у іх эвалюцыі ад класічнай латыні. Новы імпульс Р. набыла ў выніку пераносу ўвагі на праблему рэканструкцыі нар. латыні як рэальнай асновы раманскіх моў (працы Г.Шухарта, Г.Гробера). У канйы 19 ст. на Р. паўплывалі ідэі младаграматызму (працы В.МаерЛюбке). Вял. значэнне для Р. мела пашырэнне лінгвагеагр. (картаграфічнага) метаду даследавання дыялектаў, асновы якога закладзены Ж.Жыльеронам. У пач. 20 ст. пад уплывам ідэй Ф. дэ Сасюра павялічылася цікавасць да апісання сучаснага стану раманскіх моў. 3 2й пал. 20 ст. параўнальнагіст. вывучэнне гэтых моў характарызуецца большай увагай да праблем нар. латыні. 3 1925 дзейнасйь раманістаў каардынуе Тва раманскага мовазнаўства. На Беларусі праблемамі Р. займаліся і займаюцца Л.Ф.Кістанава, М.ІДешчанка, З.НЛявіт, У.В.МакаМ.В.Шарамета і інш. Романское языкозна
раў, А.М.Сцяпанава, Літ.: Й о р д а н Й.
нне: Пер. с рум. М., 1971; Алнсова Т.Б.. Репнна Т.А., Тарнверднева М.А.
Введенне в романскую фнлологмю. 2 йзд. М., 1987. У.В.Макараў. РАМАНІЦЮ Барыс Васілевіч (30.3.1891, с. Чарнабай Чаркаскай вобл., Украіна — 24.8.1988), украінскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1944). Скончыў Кіеўскую муз.драм. школу (1915). 3 1913 выступаў у трупе П.Саксаганскага. У 1922 адзін з заснавальнікаў і маст. кіраўнік (да 1948), акцёр і рэжысёр Укр. тра імя М.Занькавецкай у Львове. Вастрынёй характарыстык, разнастайнасйю фарбаў вылучаюцца ролі: Чалы («Сава Чалы» І.КарпенкіКарага), Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» І.Франко), Гайдай («Гібель эскадры» А.Карнейчука), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Храпаў («Васа Жалязнова» М.Горкага), Карл («Разбойнікі» Ф.Шылера), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра). Паставіў спектаклі «Гібель эскадры» Карнейчука (1933), «На вялікую зямлю» А.Хіжняка (1949). Аўгар кн. «Украінскі тэатр у мінулым і сучасным» (1950). Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія імя Т.Шаўчэнкі 1974.
РАМАНКА Расціслаў Міхайлавіч (н. 13.3.1936, г. Гомель), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1968). 3 1968 выкладае ў Бел. AM. Аўтар манум. твораў з А.М.Зінгуном: вітражы «Беларусь працоўная» на ВДНГ Беларусі (1969, з І.Эйдэльманам), «Радыёаўтаматыка» ў НДІ сродкаў аўтаматыкі (1980); мазаіка «Швейнікі» ў ПТВ (1970), усе ў Мінску; чаканка «Спорт» у спарткомплексе «Стайкі» Мінскай вобл. (1971); «Медыцына і жыццё чалавека» ў мед. інце ў Мінску (1990, з Г.Лойкам). Сярод жывапісных твораў: «Любімыя вершы» (1981), «Восень» (1986), «Ледзяное сэрца Алтая», «Марэннае возера» (абодва 1993), «Зіхатлівыя вяршыні», «Захад перад штурмам», «Раніца пасля цяжкага дня», «Турысты 60х» (усе 1996), «Алтайскае знаменне» (1997), серыі «Эцюды з рукзака», «Сцяжынамі Рэрыха» (абедзве 1998), «Мае горы» (1999), «Пакінугая лыжня» (2001). Творам уласціва абагульненасць маст. вобразаў, жывапісная лепка буйнымі каляровымі плямамі, яркасць каларыту.
Л. Ф. Салавей.
Р.Раманка. Марэннае возера. 1993.
294 раман
РАМАНКОШ, найбольш высокая вяршыня Крьшскіх гор. Размешчана ў іх Паўд. градзе, у масіве БабуганЯйла. Выш. 1545 м. Складзена з вапнякоў. Камяністыя горныя лугі, каля ўсх. падножжа — карставы ландшафт.
РАМАНбВІЧ Яўгенія Міхайлаўна (н. 6.7.1922, в. Дараганава Асіповіцкага рна Магілёўскай вобл.), бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1954). Скончыла БДУ (1948). У 1952—91 у Інце мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе бел. дыялекгалогію, гісторьпо бел. мовы, сучасную бел. літ. мову. Адзін з аўтараў «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1—2, 1961—62), «Дыялекталагічнага атласа бгларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), кн. «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Слоўніка беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993— 98). Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі. Дзярж. прэмія Беларусі 2000 за цыкл работ «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак».
Тв.: Бібліяграфічны ўказальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству. Мн., 1960 (разам з М.А.Жыдовіч, А.К.Юрэвіч); П.АБузук. Мн., 1969 (разам з А.К.Юрэвіч); Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. ўказ. (1825—1965 гг.). Мн., 1967 (у сааўт.); Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ. (1966—1975). Мн., 1980 (разам з А.Д.Васілеўскай); Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ., 1976—1985. Мн., 1993 (з ёй жа). М.Н.Крыўко.
РАМАНбВІЧ Яўген Сцяпанавіч (21.1.1905, Мінск —25.2.1979), бел. драматург, празаік, тэатр. дзеяч. Засл. арт. Беларусі (1944). Вучыўся ў БДУ (1922—24). У 1922—48 акцёр, рэжысёр, заг. літ. часткі Бел. тра імя Я.Купалы, у 1949—63 працаваў у Мінве культуры Беларусі. Друкаваўся з 1923. Аўтар п’ес «Кантракт, альбо Усё добра будзе» («Усё добра будзе», паст. 1924), «Вір» (паст. 1926), «Крывая аблона», «Мост» (абедзве паст. 1929), «Камяні на дарозе» (паст. 1931), «Палешукі», «Таварыш Андрэй» (абедзве паст. 1944; усе ў тры імя Я.Купалы). Творы вызначаюцца напружанасцю дзеяння, драматызмам. Аўтар оперных і балетных лібрэта «У пушчах Палесся» (паводле аповесці Я.Коласа «Дрыгва», паст. 1939), «Алеся» (з П.Броўкам, паст. 1944), «Дзяўчына з Палесся» (паст. 1953), «Падстаўная нявеста» (паст. 1958), «Мара» (паст. 1961; усе ў Бел. тры оперы і балета). Даследаваў гісторыю бел. тра: кн. «Першы тэатр» (1946), «Народны артыст СССР Б.В.Платонаў» (1954), «Рэкі цякуць з ручаёў» (1969), «Людзі і маскі» (1977). Выдаў збкі апавяд. і аповесцей «Галіна Званцова» (1958), «Знаёмыя сілуэты» (успаміны пра бел. пісьменнікаў, 1974). Перакладаў на бел. мову п’есы Л.Тал
стога, А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Горкага і інш.
Тв:. Па пройдзеных сцежках // Вытокі песні. Мн., 19