• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ёльнымі рэшткамі, ёсць драпежнікі. Раздзельнаполыя, некат. відам уласцівы партэнагенез. Развіццё з ператварэннем, 5—8 лічынкавых стадый. Дарослыя не ліняюць. Корм для некат. відаў прамысловых рыб. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў. Ю.Р.Гігіняк.
    286 РАКШАПАДОБНЫЯ
    РАКШАПАДбБНЫЯ (Coraciiformes), атрад птушак. 10 сям., 49 родаў, 194 віды (існуюць інш. класіфікацыі). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, ва ўмераных шыротах пералётныя. Жывуць у разрэджаных лясах, некат. — у саваннах, стэпах, пустынях. Актыўныя днём. Гняздуюцца ў дуплах, расколінах скал, норах; некат. віды ўтвараюць калоніі. На Беларусі трашіяюцца зімародак звычайны (занесены ў Чырв. кнігу), сіваграк, удод, шчурка залацістая.
    Даўж. да 165 см, маса да 4 кг. Алярэнне шчыльнае, яркаафарбаванае, з метал. адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятпыя птуйікі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2—6) яец. А.М.Петрыкаў.
    3
    Ракшападобныя: 1 — шчурка залацістая; 2 — шыракарот усходні; 3 — воран паўночны рагаты; 4 — насарог вялікі індыйскі.
    РАКШАСЫ (стараж.інд. «тыя, хто ахоўвае» або «тыя, ад каго хаваюцца»), у старажытнаіндыйскай міфалогіі адзін з гал. класаў дэманаў. У адрозненне ад дэманаў асураў — сапернікаў багоў — Р. выступаюць пераважна ворагамі людзей. У эпасах «Рамаяна» і «Махабхарата» Р. і іх цара Равану перамагаюць богападобныя героі Рама і Лакшмана.
    РАКШЫНб, вёска ў Мсціслаўскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета
    і калгаса. За 35 км на 3 ад г. Мсціслаў, 63 ад Магілёва, 6 км ад чыг. сг. Цёмны Лес. 191 ж., 74 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
    РАЛА, старажытная ворыўная прылада, папярэдніца сахі і плуга. Пашырана ва ўсіх земляробчых народаў. Складалася з рабочай часткі — ральніка, на канец якога насаджваўся жал. наральнік, градыля (дышля) і ручак для кіравання. Паводле канструкцыі падзяляліся на Р. з полазам і без яго, прама і крываградзільнае, якія ў сваю чаргу мелі шэраг варыянтаў. Ва Усх. Еўропе Р. паявілася ў 1й пал. 1га тыс. н.э. Самае стараж. на Беларусі Р. знойдзена каля в. Капланавічы Клецкага рна Мінскай вобл., якое належала плямёнам зарубінецкай культуры.
    Драўлянае рала 13 ст. з Брэста.
    РАЛАН (Rolland) Рамэн (29.1.1866, г. Кламсі, Францыя — 30.12.1944), французскі пісьменнік, музыказнавец. Гана
    ровы чл. AH СССР (з 1932). Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы (1886—89), з 1897 праф. гэтай школы. У 1895 абараніў доктарскія дысертацыі па музыцы і жывапісе. У 1903—12 праф. Сарбоны. Знаходзіўся пад уплывам Л.Талстога і перапісваўся з ім. У творчасці аддаваў перавагу маштабным гіст. падзеям і гіст. асобам. Першыя драмы «Святы Людовік» (1897), «Аэрт» (1898) разам з п’есай «Надыдзе час» (1903) склалі цыкл «Трагедыі веры». Стварыў драм. цыкл «Тэатр рэвалюцыі» пра франц. рэвалюцыю канца 18 ст': «Ваўкі» (1898), «Трыумф розуму» (1899), «Дантон» (1900), «14 ліпеня» (1902), «Гульня кахання і смерці» (1925), «Вербная нядзеля» (1926), «Леаніды» (1927), «Рабесп’ер» (1939). Свае погляды на мастацтва і яго ролю ў грамадскім жыцці выклаў у тэарэт. даследаванні «Народны тэатр» (1903) і цыкле «Гераічныя жыцці» («Жыццё Бетховена», 1903; «Жыццё Мікеланджэла», 1906; «Жыццё Талстога», 1911). Ідэйнаэстэт. погляды Р.рэаліста найб. ярка адлюстраваны ў раманеэпапеі «ЖанКрыстоф» (т. 1— 10, 1904—12), у якім шырокая панарама жыцця Францыі і Германіі ў канцы 19 — пач. 20 ст., лёс мастака ў тагачасным грамадстве. Узаемаадносіны мастака і народа ў цэнтры аповесці «Кала Бруньён» (1914, апубл. 1919). Антываен. матывы характэрны для драм. сатыры «Лілюлі» (1919), рамана «Клерамбо», лірычнай аповесці «П’ер і Люс» (абодва 1920). Раман «Зачардваная душа» (т. 1—4, 1922—33) пра лёс еўрап. інтэлігенцыі. Аўтар шматлікіх кніг пра лру і мастацтва, збкаў публіцыстыкі, мемуараў. Яго творы адметныя вастрынёй маральнаэтычных і сац.паліт. канфліктаў, манументальнасцю вобразаў, дынамізмам сюжэтаў. Да традыцыі Р. звярталіся Р.Мартэн дзю Гар, Ж.Р.Блок, Л.Арагон і інш. На сюжэт аповесці «Кала Бруньён» Дз.Кабалеўскі напісаў оперу «Майстар з Кламсі» (1938). У Бел. дзярж. тры пастаўлены спектакль «Ваўкі» (1923). На бел. мове надрук. ўрыўкі з аповесці «Кала Бруньён» (1936, пер. Я.Скрыгана), з рамана «ЖанКрыстоф» (1938), арт. «Застольныя гутаркі з Бетховенам» (1937). Нобелеўская прэмія 1915.
    Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—14. М., 1954—58; Соч. Т. 1—9. М„ 1974.
    Літ:. Балахонов В.Е. Ромен Роллан н его время: Раннне годы. Л., 1972; Ромен Роллан, 1866—1966: По матерналам юбнлейной сесснн. М., 1968; Мотылева Т.Л. Ромен Роллан. М., 1969; Урнцкая Б.С. Ромен Роллан — музыкант. 2 взд. Л.; М., 1974; Аннснмов М.Н. Французская класснка co времен Рабле до Ромена Роллана. М., 1977; Петрова Е.А. «Театр революцвн» Р.Роллана. Саратов, 1979; Ромен Роллан: Бнобнблногр. указ. М„ 1959. Е.А.Лявонава.
    РАЛАНД, Р о л а н д (Roland; ?— 15.8.778), маркграф, прэфект Брэтонскай маркі. У час ісп. паходу Карла Вялікага ў 778 камандаваў атрадам брэтонцаў. Вызначыўся ў баі з баскамі ў Рансевальскай цясніне; загінуў, прыкрываючы
    рамадзін	287
    адступленне франкаў цераз Пірэнеі. У эпічнай лры пра Карла Вялікага апісваецца як яго пляменнік і адзін з 12 паладзінаў (доблесны самаадданы рыцар). Стаў героем эпаса «Песня пра Раланда», паэм італьян. паэтаў канца 15 — пач. 16 ст. «Закаханы Раланд» М.Баярда, «Неўтаймаваны Раланд» Л.Арыёста.
    РАЛІ (англ. rally літар. злёт, збор), комплексныя спаборніцтвы на аўтамабілях (аўтаралі) ці матацыклах (мотаралі) на рэгулярнасць руху па зададзеным маршруце; адзін з тэхнічных відаў спорту. У праграму Р. ўключаюцца таксама дадатковыя скарасныя спаборніцтвы: гонкі па шашы, дарожках іпадрома, участках горных дарог, па фігурным ваджэнні і інш. Звычайна дыстанцыя Р. 1—2 тыс. км, колькасць дадатковых спаборніцтваў 20—40. У Р. выкарыстоўваюцца пераважна серыйныя аўгамабілі з некат. канструктыўнымі зменамі.
    Першыя спаборніцтвы тыпу Р. адбыліся ў 1894 па маршруце Парыж—Руан—Парыж. Міжнар. спаборніцтвы «Р. МонтэКарла» праводзяцца з 1911. 3 1940х r. Р. найб. пашыраны ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і інш. краінах. Найбуйнейшыя міжнар. Р.: — «Парыж—Дакар», «1000 азёр» (у Фінляндыі), «Руская зіма» (у Расіі) і інш. Асабістыя чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1953, першынствы свету — з 1972.
    На Беларусі спаборніцтвы па Р. практыкуюцца з 1960х,г. (акрамя 1992— 99). Федэрацыя аўтамаб. спорту працуе з 1992. У 1997 у Мінскай вобл. праведзены этап міжнар. Р. «Парыж—Краснаярск» і дадатковая (карусельная) гонка на трасе «Баравая». Штогод адбываюцца рэсп. летнія і зімовыя спаборніцтвы. Гл. таксама Аўтамабільны спорт.
    РАЛЬГАНГ (ням. Rollgang ад Rolle ролік, каток + Gang ход), устарэлая назва ролікавага канвеера.
    РАЛЬДАН (Roldan) Амадэа (12.12.1900, Парыж — 2.3.1939), кубінскі кампазітар, скрыпач, дырыжор, педагог, адзін з заснавальнікаў афракубінскага кірунку ў нац. музьшы і кампазітарскай школы Кубы. Скончыў Мадрыдскую кансерваторыю (1915). 3 1919 у Гаване, з 1920 дырыжор аркестра Нац. тра, з 1923 скрыпачканцэртмайстар, з 1932 гал. дырыжор Філарманічнага аркестра. 3 1935 праф., з 1936 дырэктар Муніцыпальнай кансерваторыі (прысвоена імя Р.). Аўтар балетаў, твораў для арк., для хору, для голасу і інстр. суправаджэння, музыкі для дзяцей і інш.
    РАЛЬКб Іван Дзмітрыевіч (21.11.1929, в. Макраны Капыльскага рна Мінскай вобл. — 27.12.1979), бел. літ.знавец, крытык, паэт. Канд. філал. н. (1968). Скончыў БДУ (1958). 3 1951 працаваў настаўнікам, з 1961 у Інце лры АН Беларусі. Друкаваўся як крытык з 1958. Даследаваў праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі бел. вершаскладання («Вершаскладанне, 1977). Кн. «Беларускі верш. Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969) — першае ў бел. літ.знаўстве
    гісторыкатэарэт. даследаванне праблем бел. верша. 3 1954 выступаў як паэт. Яго паэзіі ўласцівы зварот да маральнаэтычных праблем сучаснасці, любоў да роднай зямлі.
    Тв:. Святло зары вячэрняй: Вершы. Мн., 1983; Верш і мова: (Прабл. тэорыі і гісторыі бел. верша). Мн., 1986. В.Ю.Дэконская.
    Р Ралан
    У.А.Ралько.
    РАЛЬКб Уладзімір Антонавіч (н. 30.7.1922, в. Падарэссе Старадарожскага рна Мінскай вобл.), бел. гаспадарчы і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1976). У 1950—92 старшыня калгаса «Аснежыцкі» Пінскага рна. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1959—63, дэп., нам. Старшыні Вярх. Савета БССР у 1985—90. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1966—70 і 1974—89. Пад яго кіраўніцтвам у калгасе «Аснежыцкі» дасягнуты высокія паказчыкі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі, шырока выкарыстоўваліся інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання.
    Тв.: Всего достмгнешь. еслн любншь труд. Мн., 1966; Оснежнцшй помск. Мн., 1979.
    Літ.: Владмммр Ралько / Авт. текста С.В.Бородовскнй. Мн., 1982.
    РАЛЬЦЙВІЧ Вікенцій Іванавіч (н. 20.1.1936. в. Гарбавічы Чавускага рна Магілёўскай вобл.), бел. графік, акварэліст. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1963). У 1963—70 выкладаў у Віцебскім пед. інue. Асн. творы: акварэлі «Партрэт студэнткі» (1964), «На Камчатцы» (1967), «Адзінокае дрэва» (1981), «Глыбокая восень», «Лучоса» (абедзве 1982), «Элегія» (1991), «Раніш ва Ушачах», «Шторм», «Лета», «Вечар» (усе 1999); серыі «Лепшыя людзі Віцебска» (1970), «Дрэвы» (1973—74), «Прасёлкі» (1975—78),
    В.Ральцэвіч. Элегія. 1991.
    «Партрэты сучаснікаў» (1970—80я г.), «Пейзажы Віцебшчыны» (2001); серыя гравюр паводле аповесці «Мядзведзічы» К.Крапівы (1963), трыпціх «Заваёўнікі» (1967—68); экзатэрычныя серыі «Абліччы», «Міфы», «Віцебск» (усе 1997— 2000); тэмперныя кампазіцыі «Пасля дажджу», «Рэчка» (абедзве 2000). Творам уласцівы шырокае вольнае пісьмо, пластычныя і каларыстычныя абагульненні, дэкаратыўнасць, плаўныя кампазіцыйныя рытмы, паэтыкасімвалічны характар вобразаў. М.Л.Цыбульскі.
    РАМА (стараж.інд. цёмны), у рэлігіі і міфалогіі індуізму богападобны герой, сёмае ўвасабленне (аватара) бога Вішну, у вішнуізме разам з Крышнай гал. аб’ект культу. Паводле стараж.інд. эпасаў «Рамаяна» і «Махабхарата», сын