• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ладаў у ёй (з 1943 праф.). Асн. месйа ў творчасці займае інстр. музыка. Сярод твораў: 3 сімфоніі (1940—62); для стр. арк. — 2 паэмы (1979, 1981), сюіты, п’есы; 8 канцэртаў для розных інстр. з арк.; камерныя ансамблі, музыка для духавога арк. і арк. нар. інструментаў; хоры, рамансы, творы пед. рэпертуару. Аўтар метадалагічных прац «Задачы па інструментоўцы» (1975), «Практычны курс інструментоўкі» (1985) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1946.
    РАКАЎСКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы з в. Ракаў Валожынскага рна Мінскай вобл. Як ганчарны цэнтр Ракаў вядомы з сярэдневякоўя. Тут выраблялі гасп. посуд, аздоблены выціснугым арнаментам ці ангобнай размалёўкай, а таксама кафлю з рэльефным малюнкам рэнесансавага, барочнага, класіцыстычнага характару, з канна 19 ст. ў стылі мадэрн. Найб. развійця Р.к. дасягнула ў 19 — пач. 20 ст. (прайавала больш за 100 ганчароў). Паводле памераў і аб’ёмаў гасп. посуд меў пэўныя назвы: цацкавы (аб’ёмам да 0,5 л), смятанкавы (1 л), рублёвы (2 л), квартавы (3 л), паўгарцавы (4—5 л), гарцавы (10 л), двухгарцавы (20 л), васьміквартавы, ui пакавы (больш за
    Да арт. Ракаўская кераміка. Міска. 1930я г.
    20 л). Посуд пластычных акруглых форм звонку і ўнутры звычайна пакрывалі празрыстай палівай, у 1920—30я г. нярэдка аздаблялі падглазурнай ангобнай размалёўкай расл. харакгару. Да канца 19 ст. бытаваў і чорнаглянцаваны посуд. Сярод вырабаў дэкар. керамікі — талеркі з пажадальнымі надпісамі, букетнікі, чарнільныя прыборы, попельніцы, фігурныя пасудзіны ў выглядзе бараноў.
    мядзведзяў, ільвоў, дзіцячыя цацкі. Наіўнарэаліст. трактоўкай вызначаецца дробная пластыка 1920—30х г. у выглядзе коннікаў, паненак, кавалераў у характэрным адзенні, з муз. інструментамі ці букетамі ў руках. 3 1939 прайавала арйель «Чырвоны ганчар», у 1945 — канны 1950х г. — «3га ліпеня», якія выпускалі гасп. посуд нешырокага асартыменту і гладкую тэракотавую кафлю.
    Літ.: Сахута Я.М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987. Я.М.Сахута. РАКАЎСКАЯ СПАСАПРААБРАЖ^НСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока з рысамі рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Ракаў Валожынскага рна Мінскай вобл. Пабудавана ў 1730—93 з цэглы як храм уніяцкага манастыра (засн. ў 1702, скасаваны ў 1839) на сродкі прыхаджан, кн. Сангушкі і членаў Ракаўскага брацтва св. Ганны. У 1866 храм пераасвячоны ў правасл. царкву. 1нефавы прамавугольны ў плане будынак з выцягнутай паўкруглай апсідай, да якой з паўн. боку далучана рызніна, з паўд. — Мікалаеўская капліца з 3граннай апсідай. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам і быў фланкіраваны вежамі (захаваліся 1я ярусы). Сцены рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках, апяразаны па перыметры прафіляваным карнізам. У 1866 па цэнтры 2схільнага даху надбудаваны магутны драўляны 8гранны барабан, накрыты сферычным гранё
    Да арт Ракаўская кераміка. Цацкі «Коннікі» 1930я г.
    Ракаўская СпасаПраабражэнская царква.
    280 РАКАЎСКІ
    ным купалам з галоўкай, над апсідай — макаўка на 8граннай шыі. Пад царквой крыпта, у якой хавалі мясц. памешчыкаў (у 1866 засыпана). Перад храмам — мураваная 2ярусная пірамідальная брамазваніца ў рэтраспектыўнарус. стылі.
    А.М.Кулагін.
    РАКАЎСКІ КАНГЛАМЕРАТ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). Размешчаны за 1 км на ПнУ ад в. Ракаў Валожынскага рна Мінскай вобл., на паўн. адхоне выемкі аўтадарогі Мінск—Ашмяны. Даўж. 6,5 м, шыр. 5 м, выш. 2,2 м, у абводзе 22 м, аб’ём бачнай часткі 37,9 м3, маса каля 100 т. Утварыўся ў выніку цэментацыі пясчаных, пясчанажвіровагалечных адкладаў і дробных валуноў пры падняцці падземных вод і напорным уздзеянні ледавіка каля 150 тыс. г. назад.
    В.Ф.Вінакураў.
    РАКАЎСКІ КАСЦЁЛ, по.мнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ракаў Валожынскага рна Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1906 з жоўтай цэглы замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай (17 ст.) на правым беразе р. Іслач. Трохнефавая 2вежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай. Цэнтр. неф накрыты спічастым 2схільным, бакавыя (больш нізкія) нефы — пакатымі 1схільнымі дахамі. На гал. фасадзе шчыпец з зубчастым абрамленнем, 2ярусныя чацверыковыя вежы, завершаныя высокімі шпілямі. Гал. ўваход вырашаны 3 стральчатымі парталамі з акномружай над імі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў пра. сценках, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі і паясамі. А.М.Кулагін.
    Ракаускі касцёл.
    РАКАЎЦЫ, вёска ў Крэўскім с/с Смаргонскага рна Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі МінскАшмяны. Цэнтр калгаса. За 26 км ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 226 км ад Гродна. 426 ж., 149 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РАКАЦЫ (Rakdczi) Дзьёрдзь I (8.6.1593, г. Серэнч, Венгрыя — 11.10.1648),
    князь Трансільваніі ў 1630—48. Пераемнік Г.Бетлена. У 1643 заключыў антыгабсбургскі саюз са Швецыяй, у 1645 і з Францыяй і ўключыўся ў Трыццацігадовую вайну 16IS—48. У лют. 1644 на чале 30тыс. войска рушыў у паход супраць Габсбургаў, у ходзе якога заняў б.ч. Славакіі, у 1645 злучыўся са швед. войскамі, якія трымалі ў аблозе г. Брно. У снеж. 1645 заключыў у г. Лінц (Аўстрыя) мірны дагавор з венг. каралём Фердынандам III Габсбургам, паводле якога прызнана далучэнне да Трансільваніі 5 заваяваных Р. венг. камітатаў (адм. адзінак) і прадастаўлена свабода веравызнання на падуладных Габсбургам венг. землях. Устанавіў сяброўскія сувязі з Б.Хмяльніцкім. Заахвочваў развіццё гарнарудных промыслаў, рамяства і гандлю. Заснаваў унт у г. Шарашпатак (Венгрыя).
    РАКАЦЫ ФЁРЭНЦ II (Rakdczi Ferenc; 27.3.1676, г. Борша, Румынія — 8.4.1735), князь Трансільваніі [1704—11], рэгент Венгрыі [1705—11], кіраўнік вызв. антыгабсбургскага Ракацы Ферэнца II руху 1703—11. Сын князя Трансільваніі Ферэнца I Ракацы [1652—76], пасынак Х.Цёкёя. У 1688—97 змушаны Габсбургамі жыць у Чэхіі і Германіі, вучыўся ў Пражскім унце і ў Італіі. 3 1701 зняволены Габсбургамі ў крэпасці пад Венай. У 1703 уцёк у Польшчу і ўзначаліў ваен.паліт. рух за вызваленне Венг. каралеўстаа ад габсбургскага панавання. У ліп. 1704 выбраны трансіль > ванскім князем. У 1705 скліканы ім Дзярж. сход абвясціў Р. «правячым князем» Венгрыі. Пасля паражэння вызв. вайны не прызнаў Сатмарскі мір 1711 і эмігрыраваў у Францыю, потым у Турцыю, дзе і памёр. Аўтар успамінаў пра вызв. вайну 1703—11.
    РАКАЦЫ ФЁРЭНЦА II РУХ 1703—11, аўстравенгерская вайна, вызваленчая вайна ў Венг. каралеўстве пад кіраўніцтвам Ракацу Ферэнца II супраць панавання ў краіне аўстр. Габсбургаў. Пачаўся ў маі 1703 як працяг паўстання сялян на ПнУ Венгрыі (з 1697). Паўстанцы (куруцы; пераважна сяляне, збеглыя і дэмабілізаваныя салдаты, а таксама гараджане, дваране і асобныя прадстаўнікі родавай знаці; паводле нац. прыналежнасці—венгры, славакі, закарпацкія ўкраінцы, валахі) у пач. 1704 вызвалілі ад габсбургскіх войск амаль усе славацкія землі, у ліп. 1704 — Трансільванію, у снеж. 1705 — Задунайскі край. Ракацы выдаў дэкрэт аб вызваленні прыгонных сялянпаўстанцаў і членаў іх сем’яў ад феад. павіннасцей, стварыў структуры самаст. венг. дзяржавы (прыдворны савет, канцылярыя, рэгулярная армія і інш.), абапіраўся на фін., дыпламат. і ваен. дапамогу франц. караля Людовіка XIV. Пасля паражэнняў венг. войск у 1708 і 1710 у крас. 1711 у г. Сатмар (цяпер СатуМарэ, Румынія) падпісаны мірны дагавор (куруцы канчаткова капітулявалі ў маі—чэрв. 1711), Венгрыя зноў страціла незалежнасць.
    Літ:. Краткая нсторня Венгрнн: С древнейшнх времен до нашнх дней. М., 1991. С. 135—141.
    РАКАШЫ (Rakosi; сапр. Розенбе р г) Мацьяш (9.3.1892, г. Ада, Югаславія — 5.2.1971), венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Усх. акадэмію ў Будапешце (1912). У 1912—14 удзельнічаў у рабочым руху ў Гамбургу (Германія) і Лондане. У 1 ю сусв. вайну ваяваў на рас. фронце (з лета 1914), дзе трапіў у палон (крас. 1915, вызвалены ў лют. 1918). 3 1918 чл. Камуніст. ііартыі Венгрыі. У 1919 чл. урада Венг. сав. рэспублікі. У 1921—24 сакратар Выканкома Камуніст. Інтэрнацыянала. 3 1925 зняволены ў Венгрыі. У 1940—44 у СССР, дзе ўзначальваў цэнтр венг. камўністаў у эміграцыі. 3 крас. 1945 ген. сакратар ЦК адноўленай Венг. камуніст. партыі, з чэрв. 1948 ген. сакратар аб’яднанай Венг. партыі працоўных (ВПП), са жн. 1952 адначасова прэм’ерміністр Венгрыі. 3 1949 праводзіў курс на насаджэнне ў краіне Сав. мадэлі сацыялізму (у т.л. кўльт асобы Р., рэпрэсіі супраць Л.Райка, Я.Кадара, Х.Надзя і многіх інш. камуністаў), зневажаў нац. асаблівасці Венгрыі, што выклікала рост грамадскай напружанасці. У чэрв. 1953 —ліп. 1956 1ы сакратар ЦК ВПП. У 1962 выключаны з партыі. У апошнія гады жыў у СССР.
    РАКЕМЧЎК Аляксандр Яўсеевіч (н. 25.12.1927, г. Адэса, Украіна), рускі пісьменнік, сцэнарыст. Скончыў Літ. інт імя Горкага ў Маскве (1952). Займаўся журналістыкай. У аповесцях «Час летніх адпачынкаў» (1959, аднайм. фільм, 1960), «Молада —зелена» (1961, аднайм. фільм, 1962), рамане «Бедны мацярык» (1968), збках апавяд. і нарысаў «Сцюжа» (1956), «Берагі» (1958) жуццё сучаснікаў. Аповесць «Хлопчыкі» (1970,. экранізавана) пра выхаванцаў Маскоўскага харавога вучылішча. Аўтар аўгабіягр. рамана «Пяшчотны ўзрост» (1979, аднайм. фільм, 1983), рамана «Трыццаць шэсць і шэсць» (1982), аўтабіягр. аповесці «Таварыш Ганс» (1965; фільм «Яны не пройдуць»), апавяданняў, п’ес, вершаў, сцэнарыяў паводле сваіх твораў і інш.
    Тв.: Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1977; йзбранное. М., 1982; Старое русло Клязьмы: Рассказы. Повесть. Роман. М., 1986.
    РАКЕТА (ням. Rakete ад італьян. rocchetta шпуля, верацяно), лятальны апарат, які рухаецца ад дзеяння рэактыўнай цягі. Можа рухацца і ў беспаветранай прасторы, што дае магчымасць выкарыстоўваць Р. для палётаў у космас. Бываюць адна і шматступеньчатыя ракеты, кіравальныя (маюць сістэму кіравання, якая забяспечвае палёт па зададзенай траекторыі, напр., балістычныя ракеты) і некіравальныя (звычайна баявыя тактычныя Р. з далёкасцю палёту да дзесяткаў кіламетраў). Выкарыстоўваюцца ў ваен. справе (ракетная зброя), для навук. (напр., «Космае»), геафіз. (напр., «Вертыкаль») і метзаралаг. даследаванняў, а таксама для запус
    РАКЕТА 281
    ку касмічных апаратаў (гл. Ракетаносьбіт).
    Асн. часткі Р.: корпус з адсекамі (злучае ўсе часткі Р. ў адзіную канструкцыю), адзін або некалькі ракетных рухавікоў, ёмістасці з ракетным палівам (запас рабочага цела), карысны груз (баявая частка, касм. апарат, метэапрылады), сістэма кіравання (на кіравальных Р.). Канструкцыя Р. залежыць ад яе прызначэння і тыпу выкарыстаных рухавікоў. Асн. тып рухавіка для Р.носьбіта — вадкасны ракетны рухавік, для