• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ру, які набыў падкрэслена мудрагелісты і ўскладнены характар. На раннім этапе развіцця Р. (1700—25, т.зв. стыль рэгенцтва) формы барока страцілі сваю манументальнасць, у афармленне памяшканняў уводзіўся дробны арнамент, прадметам інтэр’ера надаваліся вычварныя паверхні. Развіты этап Р. (1725—50. т.зв. стыль Людовіка XV) характарызаваўся выкарыстаннем складаных разных і ляпных узораў, завіткоў, ракайм і інш.; у аддзелцы памяшканняў важную ролю сталі адыгрываць рэльефы і жывапісныя пано ў вытанчаных абрамленнях, шматлікія люстэркі і інш. Архітэктуры Р. ўласціва візуальнае разбурэнне буд. канструкцый, наданне ім расл. форм, ілюзорнае пашырэнне рэальнай прасторы з дапамогай вял. колькасці люстэркаў, залачэння, хрусталю. Быў пераважна сістэмай дэкору інтэр’ераў, афармленне якіх спалучалася з адносна строгім вонкавым абліччам збудаванняў. Сярод архітэктараў, якія працавалі ў такім стылі Ж.М.Апенар, Ж.Бафран, Ж.А.Мейсанье (Францыя), Г.Кнобельсдорф, Б.Нойман, Д.Пёпельман (Германія), В.Растрэлі, С.Чавакінскі (Расія) і інш.
    На Беларусі рысы Р. выявіліся ў палацавасядзібнай і культавай архітэктуры 18 ст. Важную ролю ў стварэнні арх. аблічча палаца, узбагачэння яго аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі адыгрывалі
    пластычныя формы мансардавага даху з заломам (Гродзенскі Новы замак), вуглавыя алькежы з фігурнымі шлемамі ў завяршэнні (Дзятлаўская сядзіба). Гал. акцэнтам быў цэнтр. рызаліт (сядзібны дом у р.п. Татарка Асіповіцкага рна), часам завершаны крывалінейным франтонам або шчытом перарывістага плаў
    бернардзінцаў у г. Слонім), амбонаў (у касцёлах езуітаў у Гродне, в. Новая Мыш Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл.) і інш. абсталявання храмаў (бра ў касцёле бернардзінцаў у Гродне). Майстры садовапаркавага мастацтва ўносілі арнаментальнае багацйе палацавага інтэр’ера ў формаўтварэнне зялёных на
    Да арт. Ракако Інтэр’ер касцёла ў г. Дысен. Германія. 2я пал. 18 ст.
    278 РАКАПАДОБНЫЯ саджэнняў, якія набывалі шарападобныя, пірамідальныя, кубападобныя формы, Дамінуючым элементам кампазіцыі паркаў былі курціны з перспектывамі; месцы адпачынку абсталёўвалі ажурнымі альтанкамі. Кветнікі і газоны набывалі ракайльны і арабескавы малюнак (парк у г.п. Свіслач).
    Літ.: Кулагін А.М. Шэдэўры архітэктуры ракако. Мн„ 1991. А.М.Кулагін. РАКАПАДОБНЫЯ. рак і (Crustacea), клас (падклас) беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх. Вядомы з кембрыю (больш за 500 млн. г. назад). 5 (паводле інш. класіфікацый да 9) падкл.: ракушкавыя, жабраногія (Branchiopoda), максілаподы (Maxillopoda), цэфалакарыды (Cephalocarida), вышэйшыя ракі (Маіаcostraca); каля 30 тыс. відаў. Пашыраны ва ўсіх марскіх і прэсных вадаёмах. Жывуць у тоўшчы вады і на дне вадаёмаў, некат. на сушы (макрыцы. некат. трапічныя крабы). На Беларусі каля 100 відаў з атр. галінаставусых, дзесяціногіх ракападобных, карпаедаў, раўнаногіх, жабраногаў, разнаногіх, ракавінкавых. Бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, понтапарэя, рак шыракапальцы занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
    Даўж. ад долей міліметра да 80 см, маса да 15 кг і больш. Цела сегментаванае, мае 3 аддзелы: галаву, грудзі і брушка, укрыта кутыкулаЛ. На галаве 2 пары вусікаў (антэнулы і антэны), верхнія сківіцы (мапдзібулы) і 2 пары ніжніх сківіц (максілулы і максілы). Органы зроку — фасетачныя вочы, часам няпарнае вока. Органы раўнавагі — статацысты. Нерв. сістэма складаецца з брушнога нерв. ланцужка. Крывяносная сістэма незамкнёная. Дыхаюць жабрамі або ўсёй паверхняй цела.
    Пераважна ўсёедныя. Большасць Р. раздзельнаполыя, ёсць гермафрадыты, некат. уласцівы партэнагенез. Развіццё пераважна з ператварэннем. Лічынка — наўпліус. Многія Р. (бакаплавы, весланогія рачкі, цыклопы, эўфаўзіевыя, мізіды, галінаставусыя, кумавыя і інш.) — корм для рыб, вадаплаўных птушак, водных млекакормячых. Некат. Р. — паразіты або прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Многія (пераважна лланктонныя формы) — біял. меліяратары. Амары, крабы, крэветкі, лангусты, рачныя ракі і інш. — аб’екты промыслу і развядзення. Гл. таксама Артэмія, Вадзяны вослік, Вусаногія, Дафніі, Коранегаловыя. Лістаногія, Шчытні.
    Літ:. Догель В.А. Зоологня беспозвоночных. 7 нзд. М., 1981; Жнзнь жявотных. Т. 2. 2 язд. М., 1988; Ш а р о в a Н.Х. Зоологня беспозвоночных. М.. 1999. Ю.Р.Гігіняк.
    РАКАСКАРПІЁНЫ. вымерлыя членістаногія жывёлы, гл. ў арт. Мерастомавыя.
    РАКАСОЎСКІ Канстанцін Канстанцінавіч (21.12.1896, Варшава, па інш. звестках г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобл., Расія — 3.8.1968), савецкі военачальнік, удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Маршал Сав. Саюза (1944). Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Маршал Польшчы (1949). Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу кавалерыі (1925) і вышэйшага начсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1929). У арміі з 1914, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1й сусв. і грамадз. войнаў, баёў на Кіт.Усх. чыгуйцы (1929). Інструктар кав. дывізіі Мангольскай нар.рэв. арміі (1926—28), камандзір палка, брыгады, дывізіі (з 1930 на Беларусі), з 1936 кав. корпуса. У жн. 1937 —сак. 1940 рэпрэсіраваны. 3 1940 на камавдных пасадах. У Вял. Айч. вайну камандаваў механізаваным корпусам, арміяй на Зах. фронце, вой
    скамі Бранскага, Данскога, Цэнтр., Бел., 1га і 2га Бел. франтоў. Удзельнік Смаленскай бітвы 1941, Маскоўскай бітвы 1941—42, Сталінградскай бітвы 1942—43, Курскай бітвы 1943, ЧарнігаўскаПрыпяцкай аперацыі 1943, КалінкавіцкаМазырскай аперацыі 1944, РагачоўскаЖлобінскай аперацыі 1944, Беларускай аперацыі 1944, ВіслаОдэрскай аперацыі 1945, УсходнеПрускай аперацыі 1945, УсходнеПшнеранскай аперацыі 1945, Берлінскай аперацыі 1945. 24.6.1945
    камандаваў Парадам Перамогі ў Маскве. У 1945—49 галоўнакамандуючы Паўн. групай войск. 3 1949 міністр нац. абароны і нам. старшыні Савета Міністраў ПНР. 3 1956 у СССР — нам. міністра абароны СССР (1956—57, 1958—62), гал. інспектар Мінва абароны СССР, камандуючы войскамі ваен. акругі. 3 1962 на адказных пасадах у Мінве абароны СССР. Чл. ЦКК КП(б)Б (1932— 34), чл. ЦВК БССР (1931—34). Аўтар мемуарных твораў, у т.л. ў збках «Сталінградская эпапея». (1968), «Курская бітва» (1970), «Няскораная Беларусь» (1963) і інш. Узнагароджаны ордэнам Перамогі.
    ^ка”адобныя: 1 — калянус; 2 — капілія; 3 — марскі таракан мезідатэя; 4 — анандалеум японскі, 5 вослік вадзяны; 6 — рак вузкапальцы; 7 — ракшчаўкун альфеус; 8 — басміна даўгаротая; 9 — лептадора драпежная. ^чмша дау
    Капліца святой Ганны ў в. Ракаў
    Тв:. Солдатскнй долг. 4 нзд. М., 1984.
    Літ.. Кардашов В.Н. Рокоссовскнй. 2 нзд. М., 1973; Корольченко А.Ф. Маршал Рокоссовскяй. М., Ростов н/Д, 1999.
    РАКАЎ, вёска ў Валожынскім рне Мінскай вобл., на р. Іслач, каля аўтадарогі Мінск—Гродна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдЎ ад г. Валожын, 39 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Беларусь. 2106 ж., 765 двароў (2001). 3д буд. вырабаў, лясніцтва. Сярэдняя школа, філіял муз. школы, Дом культу
    РАКАЎСКАЯ 279
    ры. бка, бальнійа, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква хрысціян веры евангельскай «Божая ласка». Брайкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік на магіле бел. кампазітара М.Р.Грушвіцкага. Помнікі архітэктуры: Ракаўская СпасаПраабражэнская царква, Ракаўскі • касцёл дамініканцаў, капліца св. Ганны (2я пал. 19 ст.). Стараж. цэнтр ганчарнага промыслу (гл. Ракаўская кераміка). Каля вёскі гарадзішча жал. веку. У наваколлі Р. санаторый Нац. АН Беларусі, санаторыйпрафілакторый «Іслач», дзіцячы санаторый «Пралеска», 9 дзіцячых устаноў адпачынку і аздараўлення, геал. помнік прыроды Ракаўскі кангламерат.
    Вядомы з 15 ст. Уласнасць Кежгайлаў, Завішаў, Сангушкаў, Салагубаў, Агінскіх. Пры Сангушках горад, гандл. цэнтр. У канцы 16 — пач. 17 ст' працавала друкарня. У 1686 заснаваны дамініканскі, у 1702 — базыльян кляштары. У 1701 атрымаў прывілей на 2 кірмашы ў год. 3 1793 у Рас. імперыі. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці Мінскага пав., 1006 ж., 159 двароў, царква, школа, сінагога, зды с.r. прылад, ганчарны, цагельня, піваварня, 2 млыны, 29 крам. У 1897—3641 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Маладзечанскага пав. Віленскага ваяв. Са снеж. 1939 у Вілейскай вобл. БССР. У 1940—54 rap. пасёлак, да 1960 у Радашковіцкім рне Маладзечанскай вобл. У Вял. Айч вайну ням. фашысты слалілі Р., загубілі больш за 2 тыс. чал. У 1960—62 і з 1965 у Валожынскім, у 1962—64 у Маладзечанскім рнах Мінскай вобл.
    Літ.: Рагойша В. Заходнебеларускае мястэчка як асяродак беларускапольскага культурнага сумежжа (на прыкладзе Ракава) // Куфэрак Віленшчыны. 2000. №2.
    В.М.Налецкі.
    РАКАЎ Андрэй Андрэевіч (н. 7.10.1931, в. Церахаўка Добрушскага рна Гомельскай вобл.), бел. эканаміст і сацыёлаг. Др эканам. н. (1985), праф. (1990). Скончыў БДУ (1954). 3 1981 заг. аддзела ў Інце эканомікі Нац. АН Беларусі. 3 1991 заг. аддзела ў Інце сацыялогіі Hau. AH Беларусі. Навук. працы па сац. і эканам. дэмаграфіі, тэорыі і метадалогіі сац.дэмаграфічных прайэсаў, сац,дэмаўзнаўленчых і міграцыйных працэсаў на Беларусі, праблемах дэмаграфічных вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 1988—91 кансультант па народанасельніцтве Еўрап. эканам. камісіі ААН.
    71?.: Населенне БССР. Мн., 1969; Белоруссня в демографвческом нзмеренян. Мн., 1974; Демографнческне основы народнохозяйственного планнровання. Мн„ 1990.
    РАКАЎ Віктар Афанасьевіч (22.1.1935, в. Целяшы Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл. — 10.6.2000), бел. паэт. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1971). Прайаваў настаўнікам, у шклоўскай раённай газеце, у газ. «Звязда», з 1975 у час. «Полымя», з 1982 адказны сакратар. Друкаваўся з 1956. У збках вершаў і паэм «Вернасць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песня і памяць» (1979), «1 сноп, і гттах, і я...» (1983), «Жыць —
    палоць» (1995) тэмы любві да радзімы, ваен. дзяцінства, пераемнасць пакаленняў, праблемы сучаснай вёскі. Аўтар нарысаў, крытьгчных артыкулаў, рэцэнЗій Л.С.Савік.
    РАКАЎ Мікалай Пятровіч (14.3.1908, г. Калуга, Расія — 3.11.1990), расійскі кампазітар, педагог, дырыжор. Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1931; кл. Р.Гліэра), з 1932 вык