• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     драўляная скульптура Літвы, Польшчы, народаў Афрыкі і інш. На Беларусі пашырана контурная, выемчатая (пераважна трохграннавыемчатая), рэльефная, скразная, аб’ёмная Р. па д., сродкамі якой ствараюць скульптуру. Схематычна, умоўна трак
    Да арт. Разьба па дрэве. Коўш. Беларусь. Пач. 20 ст.
    РАІЧКАВІЧ	269
    нізы, ганкі (гл. Разьба архітэктурная), a таксама мэблю. Р. па д. займаюцца многія нар. майстры, прафес. і самадзейныя мастакі (М.Няхай, М.Свірачкоў, М. Рышкевіч і інш.). Пашыраны ўсе яе віды. Асаблівую папулярнасць набыла драўляная скульптура (І.Супрунчык, А.Маголін, ІЛізура, АЛавор, Ф.Максімаў, М.Тарасюк і інш.). Утылітарнадэкар. вырабы і сувеніры ў тэхніцы Р. па д. выпускаюць многія прадпрыемствы маст. прамсці (гл. Мастацкіх вырабаў вытворчасць). У 1999 праведзена 1е Рэсп. святаконкурс разьбярства «Дрэва жыцця». Іл. гл. таксама да арт. Разьба мастацкая, Скульптура драўляная.
    Літ:. Л е о н о в a А.К. Народная деревянная скульптура Белорусснн. Мн., 1977; С a хута Я.М. Народная разьба па дрэву. Мн., 1978; Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1983; Канцеднкас А.С. Лнтовская народная скульптура. М., 1974; Дерево в архнтектуре м скульптуре славян: Пер. с фр. М., 1987. Я.М.Сахута. РАЗЬБбВАЕ ЗЛУЧЭННЕ. раздымнае злучэнне дэталей з дапамогай разьбы. Забяспечвае адносную нерухомасць злучаных дэталей машын, прылад, апаратаў ці механізмаў. Да асн. частак Р.з. адносяцца балты, вінты і інш. крапеж
    ныя дэталі, ад канструкцыі і дакладнасці вырабу якіх залежаць трываласць і даўгавечнасць злучэння. Р.з. выкарыстоўваешіа таксама ў некаторых механізмах (напр., дамкраты), машынах (вінтавыя прэсы і інш.).
    РАЗ’ЯДНАЛЬНІК, электратэхнічнае прыcracasajHHe для раз’яднання і пераключэння асобных участкаў эл. ланцугоў пры адсутнасці ў іх току. Робіцца ў выглядзе рухомага і нерухомага кантактаў, замацаваных на ізалятарах. Стварае бачны разрыў эл. ланцуга і выкарыстоўваецца ў размеркавальных устройствах і на ЛЭГІ для стварэння бяспекі прафілактычных і рамонтных работ на адключаных участках.
    РАІЗІЙ, Пётр (?—1571), прававед, адзін з заснавальнікаў навук. школы юрыспрудэнцыі ў ВКЛ. Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў Падуі і Балонні. Выкладаў права ў Кракаўскім унце. Перасяліўшыся ў ВКЛ, служыў у жамойцкага біскупа Я.Даманеўскага і пакінуў вял. літ.прававую спадчыну. У 1561 склаў для біскупства Канстытуцыю і Навелы — законапалажэнні і правілы, якімі яно павінна было карыстацца. У Вільні ўваходзіў у склад гаспадарскага суда, дзе разглядаліся апеляцыі ад гарадоў з магдэбургскім правам. Аўтар працы «Заключэнне Пятра Раізія, каралеўскага юрысконсульта, аб справах, што слухаліся на судовых пасяджэннях Літвы, і аб абскарджанні судовых рашэнняў» (вьш. ў 1563 у Кракаве, у 1570 у ФранкфурценаМайне, у 1572 у Венецыі). Прыходскую школу Р. ператварыў у вучылішча юрыспрудэнцыі, дзе арганізаваў падрыхтоўку суддзяў, адвакатаў і ІНШ. суд. ЧЫНОўНІКаў. Г.А.Маслыка. РАІНЧЫК Васіль Пятровіч (н. 7.3.1950, в. Чарапы Шклоўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. кампазітар, піяніст. Засл. арт. Беларусі (1982). Нар. арт. Беларусі (1995)..Скончыў Бел. кансервато
    Да арт. Разьба па дрэве. Пудраніца, біклага, талерка. ІванаФранкоўская вобл. Украіна. 1970я г.
    Даарг. Разьба па дрэве. Маска народа макондэ. Ма замбік.
    рыю па кл. фп. (1974, кл. В.Шацкага) і кампазіцыі (1981, кл. Я.Глебава). 3 2000 праф. Бел. унта культуры. 3 1974 маст. кіраўнік вак.інстр. ансамбля «Верасы», адначасова з 1998 маст. кіраўнік дзіцячага ансамбля «Верасяты»; з 1997 муз., з 2000 маст. кіраўнік маладзёжнага тра эстрады пры Бел. унце культуры. Выканаўца і аўтар шматлікіх твораў на
    В.П.Раінчык.
    фп., электронных муз. інструментах. Стварыў шэраг стылявых інтэрпрэтацый, аранжыровак, электронных кампазіцый, якія вызначаюцца яркім меладыйным малюнкам, свежымі тэмбравымі фарбамі, неардынарнасцю структуры. Піша музыку для сімф. аркестра, эстрады, камернаінстр. творы, песні. Сярод твораў: балет «Крылы над Расіяй» (паст. 1987); араторыя «ХлапчышКібальчыш» (сл. У. Някляева, 1984); арк. музыка — для сімф. арк. «Сімфанічныя варыяцыі» (1980), для эстр. арк. «Варыяцыі», «Балеро», «Карнавал» (усе 1984); п’есы для электронных інструментаў «Назад да зорак» (1985), «Жыццё артыста» (1986); музыка да спектакля «Голы кароль» (1993); песні, у т.л. «Зорка кахання», «Горад юнацтва», «Так не бывае». Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. А.У.Валадковіч.
    РАІЧ Іован (11.11.1726, СрэмскіКарлаўцы, Сербія — 11.12.1801), сербскі гісторык. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1756). AyTap «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў...» (Вена, 1794—95, ч. 1—4), у якой найб. каштоўнасць маюць ч. 2 (KaHeu) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да 2й пал. 18 ст. У гэтым творы Р. адлюстраваўся рост. нац. самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад тур. няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
    РАІЧКАВІЧ Стэван (н. 5.7.1928, Нерасніца, Сербія), сербскі пісьменнік, перакладчык. Правадз. чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1981). Скончыў Бялградскі унт (1952). Працаваў на радыё, у 1959—81 у выдве «Асвета». Друкуецца з 1945. Найб. вядомы як паэтлірык (збкі «Дзяцінствы», 1950, «Песня цішыні», 1952, «Балада
    270 раічыч
    пра адвячорак», 1955, «Каменная калыханка», 1963, «Запісы пра чорнага Уладзіміра», 1971, «Кола ддя катавання», 1981 і інш.). Аўтар паэмы «Выпадковыя мемуары» (1978), кніг эсэ «Нататкі пра паэзію» (1978), «Інтымныя карты» (1985). Піша для дзяцей, перакладае на сербскахарвацкую мову бел., англ., італьян., рус., укр. паэтаў. Укладальнік анталогіі «Славянскія рыфмы» (1976), у якой змешчаны ў яго перакладзе 5 вершаў Я.Купалы. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклаў Н.Гілевіч.
    Тв;. Бел. пер. — у кн.: Па камянях, як па зорах: Выбр. старонкі сучаснай югасл. паэзіі. Мн., 1981; У кн.: Гілевіч Н. Роднасць: Выбр. пер. са слав. паэтаў. Мн., 1983; У кн.: Сербская паэзія. Мн., 1989; Рус. пер. — Стнхм. М., 1979. І.А.Чарота.
    РАІЧЫЧ Станойла (н. 16.12.1910, Бялград), сербскі кампазітар, педагог. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1958). Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35). Вучань ].Сука. 3 1936 выкладаў у муз. школах, з 1940 у Муз. акадэміі ў Бялградзе. У 1958—63 дырэктар Інта музыказнаўства Сербскай акадэміі навук і мастайтваў. У творчасці апошняга перыяду вядучымі сталі меладычны пачатак, апора на нац. муз. фальклор у ясных па форме сімф. і камерных творах. Сярод твораў: оперы, у т.л. «Сіманіда» (1957), «Караджорджэ» (1971), «Запіскі звар’яцелага» (паводле М.Гогаля, 1974); 4 балеты, 6 сімфоній (1935—67), 4 сімф. паэмы (усе 1942); канцэрты для інстр. з арк., кам.інстр. ансамблі, вак. творы, музыка да драм. спектакляў і кіно.
    РАЙ, паводле большасці рэліг. вераванняў (у хрысціянстве, ісламе, іудаізме, будызме), месца, куды адпраўляюцца душы памерлых людзей, пераважна праведнікаў. Багасловы сцвярджаюць, што Р. трэба разумець не літар., не ў фіз. сэнсе як рэальную асалоду, а як духоўнае пачуцнё задаволенасці, якое перажываюць душы праведнікаў пасля смерці. У Бібліі (Стары запавет; стараж.яўр. эдэм), Р. — прыгожы сад, у якім жылі «першачалавекі» Адам і Ева (да грэхападзення). Райскай асалодзе супрацьпастаўляюцца пакуты грэшнікаў, якія трапляюць у пекла.
    РАЙ Рам Мохан (22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833), індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літ. дзеяч. Скончыў вышэйшую мусульм. школу ў г.Патна. Імкнуўся стварыйь універсальную рэліг. сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найб. адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэліг.рэфарматарскае твы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Р. ў Калькуце адкрыта першая інд. свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газ. «Шомбад каўмудзі»
    («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат ульахбар», («Люстэрка навін», на перс. мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філас. твораў Стараж. Індыі, юрыд. даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.
    РАЙГРАС, кармавыя травяністыя расліны сям. метлюжковых. Акультураны 1 від Р. высокі, або французскі (Arrhenatherum elatius), і 2 віды з роду жыціку. Р. пашавы, або англійскі, ці жыцік шматгадовы (Lolium perenne), і Р. шматукосны, або італьянскі, ці жыцік шматкветкавы (Lolium multiflorum). На Беларусі 1 дзікарослы від Р. высокі. Трапляецца на лугах.
    Адна, двух і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 15—180 см. Сцёблы прамыя, тонкія, гладкія, полыя. Лісце.плоскае, вузкалінейнае. Каласкі двух і шматкветкавыя, суквецце — колас або мяцёлка. Плод — зярняўка. Кармавыя і дэкар. расліны.
    В.М.Лрохараў.
    РАЙД (Ride) Салі (н. 26.5.1951, г. Энсіна, штат Каліфорнія, ЗША), першая жанчынакасманаўт ЗША. Др філасофіі (1978), магістр навук па фізіцы (1975). 3 1978 у групе касманаўгаў НАСА. 18—24.6.1983 і 5—13.10.1984 здзейсніла (як спейыяліст па аперацыях на арбіце) палёты ў складзе экіпажаў касм. карабля «Чэленджэр». Правяла ў космасе 14,3 сут.
    РАЙЗМАН Юлій Якаўлевіч (15.12.1903, Масква — 10.12.1994), расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. Латвіі (1949). Нар. арт. СССР (1964). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1960). Вучыўся ў Маскоўскім унце. 3 1924 літ. кансультант на кінастудыі «МіжрабпомРусь». Быў асістэнтам рэж. Я.Пратазанава. Першыя рэжысёрскія работы: «Круг» (1927), «Катарга» (1928), «Зямля чакае» (1930), «Апавяданне пра Умара Хапцока» (1932). Грамадз. пафас, уменне ствараць характары герояў у іх непарыўнай сувязі з духам часу, рэальным асяроддзем у фільмах: «Лётчыкі» (1935), «Апошняя ноч» (1937; гал. прэмія Міжнар. выстаўкі ў Парыжы 1937), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава (1940), «Машачка» (1942), «Кавалер Залатой Зоркі» (1951, гал. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў г.
    Карлавы Вары), «Урок жыцця» (1955), «Камуніст» (1958), «А калі гэта каханне?» (1962), «Твой сучаснік» (1968), «Візіт ветлівасці» (1973), «Дзіўная жанчына» (1978), «Прыватнае жыццё» (1982), «Час жаданняў» (1984) і інш. Аўтар дакумент. фільмаў: «Да пытання пра перамір’е з Фінляндыяй» (1944), «Берлін» (1945), «Райніс» (1949). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946 (двойчы), 1950, 1952, 1983.
    Тв.: Когда фнльм окончен. М., 1964; Вчера н сегодня: [Рассказ о творческом путн]. М., 1969.
    Літ.: 3 а к М. Юлнй Райзман. М., 1962; Р ы б а к Л.А. В кадре — режнссер. М., 1974.
    С.Райд	Ю.Я.Райзман.
    РАЙК (Rajk) Ласла (8.3.1909, Трансільванія, цяпер у Румыніі — 15.10.1949), венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. Настаўнік. 3 1930 чл. нелегальнай Камуніст. партыі Венгрыі. У 1937—39 у час грамадз. вайны ў Іспаніі ваяваў на баку рэспубліканцаў (паліт. камісар венг. батальёна інтэрнац. брыгад). У 2ю сусв. вайну ўдзельнічаў у падп. барацьбе супраць рэжыму М.Хорці. 3 1945 чл. ЦК і палітбюро Венг. камуніст. партыі. У 1946—48 міністр унугр. спраў (на гэтай пасадзе забяспечыў камуністам кантроль над паліцыяй і