Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ыямі. Узнікаюць пры інтэграванні па параметры элементарных функцый, вылічэнні сумы функцыянальных (напр., трыганаметрычных) радоў, задачах аптымальнага кіравання і інш.
Пункт разрыву (ПР) х0 функцыі fix) наз. ПР Іга роду, калі існуюць лева і правабаковы лімітыАх) У гэтым пункце. Іншыя ПР наз. ПР 2га роду. Напр.. пункт х,= І — ПР Іга роду лля функцыі /х)=0 пры х < I ІДіх^І пры х > I; пункт х.=0 — ПР 2га роду для функцыі Дх)=5Іп(1Д). Мноства ПР можа мець складаную структуру. Існуюць Р.ф. ў кожным пункце, напр.. функйыя Дырыхле:
Дх)=0, калі х — ірацыянальны лік, і f(x)=\, калі х — рацыянальны лік. А.І.Гусак.
РАЗР^З архітэктурны, франтальная праекцыя будынка ці арх. дэталі, умоўна рассечаных плоскасцю або сістэмай плоскасцей; абавязковая ч. арх. праектаў. Служыць для паказу на чарцяжы ўнугр. прасторы будынка і асобных яго памяшканняў, канструкцый будынка і арх. дэталей. Пры неабходнасці больш поўнага і нагляднага паказу структуры будынка і яго арх,прасторавай аргцыі Р. можа сумяшчацца з аксанаметрыяй. Вядома са старажытнасці. На Беларусі Р. выкарыстоўваюцца з 18 СТ. С.А.Сергачоў. РАЗУВАЕЎ Рыгор Аляксеевіч (23.8.1895, Масква — 12.2.1989), расійскі хімікарганік. Акад. AH СССР (1966, чл.кар. 1958). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі унт (1925). 3 1927 у Інце высокага йіску AH СССР, адначасова ў Ленінградскім тэхнал. інце. 3 1946 у Горкаўскім унце, адначасова ў 1956—62 дырэктар НДІ хіміі пры гэтым унue. 3 1963 дырэктарарганізатар Лабараторыі стабілізацыі палімераў, у 1969—88 дырэктар Інта хіміі AH СССР (г. Горкі). Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў, арган. пераксідаў, радыкальных рэакцый. Адкрыў спосаб генерыравання свабодных аліфатычных радыкалаў раскладаннем металаалкілаў
РАЗУМОВАЯ 265
(1931—35, разам з М.М.Катонам), рэакцыю ініцыіраванага дэкарбаксіліравання дыацылатаў ртуці (1954, разам з ЮА.Альдэкопам, МА.Майерам), прамую рэакцыю свабодных радыкалаў з ртуццю. Распрацаваў метады сінтэзу новых тыпаў металаарган. злучэнняў.
Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмн СССР 1971, 1985.
Тв.: Металлоорганнческне соедннення в электроннке. М., 1972 (у сааўт.).
Літ.: Воспомннання об академнке Г.А.Разуваеве. М., 1992.
РАЗУМАЎ Адам Яфімавіч (н. 25.5.1929, в. Траўна Краснапольскага рна Магілёўскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Канд. эканам. н. (1970). Скончыў Пінскі настаўніцкі інт (1950), Мінскую вышэйшую парт. школу (1964). Настаўнічаў, быў дырэктарам і інспектарам школ у Пінскім рне. 3 1968 у Мінскім
Аксанаметрычны разрэз храма святой Сафіі ў Стамбуле. 532—537.
аад
лінгвістычным унце (у 1974—78 дэкан перакладчыцкага фта, у 1978—97 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытвсці, малога бізнесу і прадпрымальніцтва, развіцця банкаўскай і грашовакрэдытнай сістэм.
Тв.: Совершенствованне снстемы преммровання н повышенне ее эффектнвностн. Мн., 1971 (разам з В.І.Мураўёвым); Премнрованне рабочнх. Мн., 1973; Основы совместного предпрнннмательства. Мн., 1994; Контроллннг в креднтном учрежденнн. Мн., 1999 (у сааўт).
Папярочны разрэз Іосіфаўскага сабора ў Магілёве. 18 ст.
РАЗУМЕННЕ, універсальная аперацыя мыслення, якая характарызуецца засвойваннем новых ведаў і іх уключэннем у сфарміраваную сістэму светапогляду; здольнасць усвядоміць сэнс і значэнне аб’ектаў сацыякульт. і прыроднай рэчаіснасці. Вызначаецца лагічнай упарадкаванасцю, асэнсаваннем прычыннавыніковых сувязей навакольных з’яў. Развіваецца ў працэсе зносін паміж людзьмі і засваення культ.гіст. спадчыны. Гал. функцыя Р. — каардынацыя дзеянняў чалавека і ўсіх відаў камунікацыі. Да псіхал. механізмаў Р. адносяцца ідэнтыфікацыя, інсайт, інтуіцыя, каузальная атрыбуцыя, праекцыя, сац. перцэпцыя і эмпатыя. Р. даследуецца ў псіхалогіі, філасофіі, сацыялогіі, літ,знаўстве і інш.; з’яўляецца асн. катэгорыяй навукі аб Р. тэкстаў — герменеўтыкі.
РАЗЎМНАГА ЭГАІЗМУ ТЭОРЫЯ этычная канцэпцыя, якая абгрунтоўвае ідэю, што асновай дабрачыннасці чалавека з’яўляецца «разумнае сябелюбства» (П.Гольбах) або правільна зразуметы прынцып асабістай выгоды (не толькі матэрыяльнай, але і духоўнай — ганарыстасць і да т.п.). Зыходзіць з неабходнасці навучыць чалавека разумець свае інтарэсы «разумна», кіравацца запатрабаваннямі сапраўднай «прыроды»; а не адмаўляцца ад эгаізму. Калі грамадства будзе ўладкавана таксама «разумна», то
інтарэсы і асобных індывідаў не будуць сутыкацца з інтарэсамі інш. людзей і грамадства. Элементы такога вучэння ўзніклі яшчэ ў старажытнасці (Дэмакрыт, Эпікур, некат. сафісты), атрымалі развіццё ў эпоху Адраджэння. Найб. поўна ідэі «разумнага эгаізму» сфармуляваны ў 18 ст. франц. асветнікамі, напр., у працах К.Гельвецыя. Яны скіраваны супраць хрысціянскарэліг. маралі з уласцівым ёй заклікам да адмаўлення ад свецкіх даброт і безумоўнага падпарадкавання індывіда царк.феад. іерархіі. Аналагічныя ідэі развіваў ням. філосаф 19 ст. Л.Феербах. Радыкалізаваны варыянт Р.э.т. абгрунтоўваў М.Г.Чарнышэўскі: неабходнасць свядомага падпарадкавання асабістай выгоды агульнай справе, ад поспеху якога ў рэшце выйграе і асабісты інтарэс індывіда. Уплыў Р.э.т. адбіўся на ідэйным змесце бел. Асветніцтва, у прыватнасці на этычных поглядах І.Я.Быкоўскага. Канцэпцыі «разумнага эгаізму» вынікаюць з прынцыпаў антрапал. філасофіі, якая бачыць крыніцы маральнасці ў самім чалавеку, незалежна ад яго ўключэння ў сістэму пэўных грамадскіх адносін. Р.э.т. не знаходзіць свайго прызнання ў грамадствах, дзе безумоўны прыярытэт аддаецца грамадскім інтарэсам, але культывуецца на пажыўнай глебе. сац. умоў там, дзе актывізуецца прыватны інтарэс. А.Б.Савеня.
РАЗУМОВАЕ ВЫХАВАННЕ, фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна з асн. частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэссе адукацыі ў школе і інш. навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў йеснай узаемасувязі з інш. састаўнымі часткамі выхавання (гл. Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).
РАЗУМОВАЕ РАССТРбЙСТВА, тое, што паранойя.
РАЗУМбВАЯ I ФІЗІЧНАЯ ПРАЦА, узаемазвязаныя і ўзаемазалежныя віды мэтанакіраванай дзейнасці людзей у выглядзе затрат інтэлектуальнай, разумовай або фіз. энергіі чалавека ў працэсе стварэння матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Падзел працы на разумовую і фіз. адбыўся ў старажытнасці і абумоўлены развіццём прадукц. сіл грамадства, якія дазвалялі невялікаму слою людзей (жрацам, правадырам і інш.) не займацца непасрэдна здабываннем
266 РАЗУМОВІЧ
сродкаў для свайго існавання — фіз. працай. У выніку разумовая праца стала прывілеяй асобных сац. слаёў — брахманаў у Стараж. Індыі, свабодных грамадзян у Стараж. Грэцыі і інш. Паводле утапічнай мадэлі ідэальнай дзяржавы Платона, разумовай працай мелі права займацца толькі яе кіраўнікі — філосафы. Супярэчнасць паміж гэтымі відамі працы са старажытнасці мела сац. карані, набыла антрапалагічныя і сац.псіхал. аспекты і праходзіць праз усю гісторыю чалавецтва, своеасабліва праяўляецца ў розныя гіст. эпохі. Аднак TaKi падзел працы адыграў і пазітыўную ролю ў развіцці грамадства: вызвалены ад неабходнасці займацца паўсядзённай фіз. працай, пэўны сац. слой людзей атрымаў матэрыяльныя сродкі і магчымасць сканцэнтравайь энергію менавіта на разумовай працы, што дазволіла развіць інтэлект і стварыць складаны і важны прадукт мысліцельнай дзейнасці, які знайшоў увасабленне ў архітэктуры, мастацтве, музыцы, паэзіі і г.д. Самым значным дасягненнем работнікаў разумовай працы сталі навук. веды. У перыяд усталявання рыначных адносін сфарміравалася інтэлігенцыя — сац. слой людзей, разумовая праца для якіх стала прафес. родам заняткаў. Станоўчы ўплыў на развіццё разумовай працы зрабіла прамысл. рэвапюцыя, якая ахапіла прамсць, сельскую гаспадарку і значна паўплывала на фіз. працу. Найб. дынамічнае развіццё разумовая праца атрымала ў эпоху навуковатэхнічнай рэвалюцыі, якая запатрабавала ад чалавека развітога мыслення, глыбокіх навук. ведаў і высокага ўзроўню кваліфікацыі — інтэлектуальнай працы. Праблема суадносін Р. і ф.п. захоўваецца і ў постіндустрыяльным грамадстве. Т.І.Адула.
РАЗУМОВІЧ Анатоль Навумавіч (30.9.1936, г.п. Любча Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. — 7.7.1987), бел. вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі. Др біял. н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед. інт (1959). 3 1963 у сектары геранталогіі АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі), з 1975 у БДУ, з 1980 у Інце генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізікахім. уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергет. абмену.
Тв:. Бноэнергетнческне процессы н старенне органнзма. Мн., 1972; Введенне в экспернментальную геронтологню. Мн., 1975 (разам з Т.Л.Дубінай); Бноэнергетнческне процессы прм гетерознсе. Мн., 1991 (у сааўг.). РАЗУМбЎСКІЯ, расійскі дваранскі род укр. паходжання, прадстаўнікі якога займалі значныя дзярж. і дыпламат. пасады ў 18 — 1й пал. 19 ст. Вялі радаслоўную ад укр. казака Рыгора Розума, чыё змененае прозвішча (або мянушка) стала іх родавым прозвішчам. Найб. вядомы: сын Рыгора Розума А л я к с е й
РыгоравічР. (28.3.1709, с. Лемяшы Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.7.1771), граф.(1744), ген.фельдмаршал (1756). 3 1731 пеўчы прыдворнай укр. капэлы. Фаварыт, з 1742 таемна вянчаны муж імператрыцы Лізаветы Пятроўны. Адстойваў ва ўрадзе Расіі інтарэсы ўкр. казацкай старшыны, спрыяў аднаўленню гетманства на Левабярэжнай Украіне. 3 1762 у адстаўцы. Яго брат Кірыла Рыгоравіч Р. (29.3.1728, нарадзіўся там жа — 15.1.1803), граф (1744), ген.фельдмаршал (1764). Апошні гетман Левабярэжнай Украіны (1750—64). Прэзідэнт Пецярбургскай АН (1746—98; у час знаходжання за мяжой у 1766—98 яго замяшчалі дырэктары). У час гетманства абмежаваў у інтарэсах казацкай старшыны сял. пераходы, правёў суд. рэформу 1760—63, заахвочваў развіццё ўкр. культуры. Сын Кірылы Рыгоравіча Р. Аляксей Кірылавіч Р. (23.9.1748, С.Пецярбург — 17.4.1822), граф. Міністр нар. асветы (1810—16). Яго брат Андрэй КірылавічР. (2.11.1752, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 23.9.1836), князь (1815), дыпламат. 3 1777 на дыпламат. службе. Рас. пасол у Аўстрыі (1790—99, 1801—07) і некат. інш. дзяржавах. Адзін з кіраўнікбў (першы ўпаўнаважаны) рас. дэлегацыі на Венскім кангрэсе 1814—15.
РАЗУХА (Arabis), род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Больш за 100 відаў. Пашыраны перава