Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
зма). прыняты для разліку збудаванняў. У Р.с. ўключаюць найб. важныя і вызначальныя фактары эксплуатавання і не ўлічваюць іх другарадныя асаблівасці. РАЗЛІКрВЫ БАЛАНС, суадносіны грашовых патрабаванняў і абавязацельстваў краіны, што ўзнікаюць у выніку гандлёвых і інш. адносін з інш. краінамі за пэўны перыяд або на пэўную дату. Уключае гандлёвы баланс, вываз і ўвоз золата, прадастаўленне крэдытаў, баланс паслуг, турыстаў і даходы ад замежнага турызму, даходы ад замежных інвестыцый, звязаныя з імі расходы і інш. У адрозненне ад плацежнага балансу ўключае не толькі зробленыя плацяжы і паступленні, але і непагашаныя патрабаванні і абавязацельствы, тэрмін пагашэння якіх яшчэ не настаў.
РАЗЛІКбВЫЯ Ц^НЫ, адзін з відаў аптовых цэн на аднародную прадукцыю, якія дыферэнцыраваны ўнутры галін і зон з улікам адрозненняў у прыродных і інш. аб’ектыўных умовах яе вытвсці. Садзейнічае выраўноўванню гасп.разліковай рэнтабельнасці.
РАЗЛІЎКА м е т а л у, напаўненне вадкім металам (сплавам) уліўніцы ці ліцейнай формы, дзе ён зацвердзявае, утварае злітак ці фасонную адліўку; тэхнал. працэс ліцейнай вытворчасці.
Пашыраны 2 спосабы Р. з каўша ва ўліўніцу: зверху і сіфонам. Р. зверху атрымліваюць зліткі для перапрацоўкі ў кавальскіх цэхах, Р. сіфонам (метал палаецца знізу адначасова ў некалькі ўліўніц) — зліткі якасных і высакаякасных сталей у мартэнаўскіх і электрас
талеплавільных цэхах. Р. ў ліцейныя формы дае фасонныя вырабы. Для Р. выкарыстоўваюць адна і двухстужачныя разліўныя машыны (тыпу ланцуговага канвеера), карусельныя машыны і механізаваныя разліўныя цялежкі. РАЗЛбМ ТЭКТАНІЧНЫ, тое, што тэктанічны разрыў.
Размагнічванне пастаянным магнітным полем Н: J — намагнічанасць цела; Jr — астаткавая намагнічанасць; Нс — каэрцытыўная сіла; Нг — рэлаксацыйная каэрцытыўная сіла.
РАЗМАГНІЧВАННЕ, памяншэнне намагнічанасці магн. матэрыялаў. Часткова адбываецца ўжо пры зніжэнні напружанасці намагнічвальнага поля да нуля, пасля чаго матэрыял захоўвае намагнічанасць астаткавую Jx.
Поўнае Р. (7г=0) дасягаецца рознымі спосабамі. Найб. пашыраны — цыклічнае перамагнічванне знакапераменным магн. полем з амплітудай. якая памяншаецца ад значэння, у 1,5—2 разы большага за каэрцытыўную сілу, да нуля; для Р. патрэбна каля 30—60 цыклаў перамагнічвання. Р. мае месца і пры ўздзеянні на матэрыял пастаяннага магн. поля, антыпаралельнага астаткавай намагнічанасці, якая пры гэтым зніжаецца і пры значэнні напружанасці гэтага поля, роўнай каэрцытыўнай сіле, становіцца роўнай нулю. Пасля выключэння поля намагнічанасць цела часткова аднаўляецца да некаторага значэння (7Г'). Значэнне напружанасці поля, пасля выключэння якога астаткавая намагнічанасць роўная нулю, наз. рэлаксацыйнай каэрцытыўнай сілай. Да найб. поўнага Р. прыводзіць награванне цела вышэй за Кюры пункт з далейшым ахаладжэннем пры адсутнасці магн. поля. Гэтыя спосабы Р. прыводзяць да нулявога
Да арт. Размалёўка. Лекіф з выявай Афрадыты з лебедзем. Каля 490 да н.э.
Да арт. Размалёўка П.П у ч к о ў. Куфэрак «Від на храм Хрыста Збавіцеля, 1920 г.». Фядоскіна. Расія. 1994.
значэння намагнічанасці, але характар магн. даменнай структуры пасля кожнага з іх розны.
Выкарыстоўваецца ў тэхніцы для ліквідацыі ўплыву астаткавых магн. палёў дэталей на вымяральныя прылады, для памяншэння нестабільнасці пастаянных магнітаў і інш. Р.М.Шахлевіч.
РАЗМАЛЁЎКА дэкаратыўная, арнаментальныя ці сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя фарбамі на розных частках арх. збудаванняў (манум.дэкар. Р.), рэчах хатняга ўжытку (мэбля. посуд і інш.), ювелірных вырабах, творах маст. і сувенірнага прызначэння і інш.; від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і манументальнадэкаратыўнага мастацтва. 3 глыбокай старажытнасці ў многіх народаў свету вядома Р. па кераміцы, дрэве, метале, лаках і інш. (гл. Жостаўская размалёўка, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Растоўская
260 РАЗМАРЫН
фініфць, Фядоскінская мініяцюра, Хахламская размалёўка). На Беларусі манум.дэкар. Р. вядома з 11 ст. (фрэскі на сценах храмаў), з 16 ст. адзін з найб. пашыраных відаў манументальнага жывапісу. 3 15 ст. вядома Р. па шкле (гл. Шкло мастацкаё), з 17 ст. — батык. У 18 ст. Р. дэкарыравалі вырабы Свержанскай фаянсавай мануфактуры і Целяханскай фаянсавай мануфактуры. Р. эмалямі па метале і фарфоры (фініфць) аздаблялі дэталі абкладаў кніг, крыжы, літургічны посуд і інш. Здаўна ў побыце беларусаў вядомы пісанкі. 3 канца 19 ст. Р. вылучылася ў самаст. від народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў, ёю аздаблялі інтэр'еры жылля, хатняе начынне, мэблю. У 1й пал. 20 ст. пашырылася Р. па дрэве, паперы, тканіне, шкле (гл. Агоўскія куфры, Агоўская размалёўка, ДавыдГарадоцкія куфры, Лідскія куфры, Нарачанскадзісенскія дываны). 3 2й пал. 20 ст. размаляваныя рэчы дэкар.прыкладнога і сувенірнамаст. характару (насценныя пано, кухонныя наборы, куфэркі, цацкі і інш.)
Да арт. Размалёўка Я.Драздовіч. Дыван. 1930я г.
выпускаюць прадпрыемствы маст. прамсці (гл. Мастацкіх вырабаў вытворчасць), ствараюць нар. майстры. Манум.дэкар. Р. пашырана ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў.
Літ.: Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XV111 стст. Мн„ 1986; Сахута Е.М, Говор В.А. Художественные ремесла н промыслы Белорусснн. Мн., 1988; Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997. Я.М.Сахута.
РАЗМАРЫН (Rosmarinus), род кветкавых раслін сям. губакветных. 1 від (паводле інш. звестак 3—5 блізкароднасных відаў). Пашыраны ў Міжземнамор’і, стварае характэрны элемент мясцовай расліннасці (маквісў Са стараж. часу як эфіраалейную расліну культывуюць Р. лекавы (R.officinalis). На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях.
Вечназялёныя кусты выш. 0,5—2 м. Каранёвая сістэма дасягае глыб. 4 м. Старыя галі
Да арт. Размалёўка. Коўш. Беларусь. 16 ст.
Да арт. Размалёўка. А.М а к о ў ч ы к. Размалёўка па шкле. Бярозаўскі раён Брэсцкай вобл. 1960я г.
Да арт. Размалёўка. І.Б a р а н ю к. Паляўнічы страляе ў аленя. Гуцульская кафля. Пач. 20 ст.
Да арт. Размалёўка. Дз.Ц у б е р. Куфэркі. Горад ДавыдГарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобл. 1987.
Размарын лекавы.
ны дравяністыя, разгалінаваныя, маладыя парасткі густаапушаныя. Лісце лінейнае, падоўжанае (да 4 см), скурыстае, знізу белалямцавае. Кветкі блакітнаватыя, у гронкападобных пазушных суквеццях. Плод — арэшак. 3 лісця і парасткаў атрымліваюць эфірны алей, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі, лікёрагарэлачнай і кандытарскай прамсці. Эфіраалейныя, лекавыя і дэкар. расліны.
В. М. Прохараў.
РАЗМЕРКАВАЛЬНАЕ ЎСТРОЙСТВА ў электраэнергетыцы, электраўстаноўка для прыёму электраэнергіі (ад генератараў электрастанйыі, сілавых трансфарматараў, пераўтваральнікаў пераўтваральнай падстанцыі і інш.) і яе
РАЗМЕТКА 261
размеркавання паміж асобнымі спажыўцамі (па кабельных і паветр. лініях электраперадач). У склад Р.ў. ўваходзяць: выключальнікі, раз ’яднальнікі, раз~ раднікі, рэактары электрычныя, зборныя шыны (звычайна секцыянаваныя), трансфарматары току і напружання, вымяральныя прылады. Кіраванне апаратурай Р.у. аўтаматычнае ці паўаўтаматычнае.
Абсталяванне аднаго ланцуга Р.ў. канструкцыйна вылучаецца ў адну ячэйку. Р,ў. напружаннем да 35 кВ звычайна размяшчацца ў памяшканні (закрытае Р.ў.), пры напружаннях 35 кВ і вышэй — на адкрытым паветры (адкрытае). Ва ўмовах моцна забруджанай атмасферы і пры магчымасці асядання на ізалятарах токаправодных рэчываў Р.ў, робяць закрытымі да напружання 220 кВ. Найчасцей усе элементы Р.ў. да 35 кВ манціруюцца ў метал. заводскіх шафах (т.зв. камплектныя Р.ў.), пашыраны кампактныя герметычныя, у якіх ізаляцыяй служыць элегаз (гексафтарыд серы SF6) пад ціскам у некалькі атмасфер. У.М.Сацута.
РАЗМЕРКАВАЛЬНЫ ВАЛ, размеркавальная дэталь механізма машын, прылад, апаратаў, якая забяспечвае пэўны парадак выканання аперацый і цыклічнасць работы. У рухавіках унутр. зга* рання ўваходзіць у сістэму газаразмеркавання, мае колькасць кулачкоў, адпа
Размеркавальны вал шасціцыліндравага рухавіка.
ведную колькасці ціліндраў, забяспечвае ўзгодненую работу клапанаў і поршняў. Атрымлівае вярчэнне праз перадатачны механізм ад каленчатага вала. Уваходзіць таксама ў сістэмы кіравання тэхнал. і рабочымі працэсамі розных аўтаматаў.
РАЗМЕРКАВАЛЬНЫ ЗАКрН, дыстрыбутыўны закон, тое, што дыстрыбутыўнасць.
РАЗМЕРКАВАЛЬНЫ ПЎНКТ, электрычная падстанцыя, прызначаная для размеркавання аднаго намінальнага напружання. Выкарыстоўваюць у гар. ці прамысл. эл. сетках з напружаннем 6— 20 кВ у якасці прамежкавага звяна паміж крыніцай сілкавання і размеркавальнымі трансфарматарнымі падстанцыямі. Канструктыўна іх выконваюць у выглядзе закрытага размеркавальнага ўстройства.
РАЗМЕРКАВАННЕ, стадыя ўзнаўлення грамадскага прадукту, якая злучае спажыванне і вытвсць. Характар і формы Р. вызначаюцца сістэмай грамадскіх адносін і залежаць ад уласнасці на сродкі вытвсці. Ва ўмовах рыначнай эканомікі Р. ажыццяўляецца ў сферы абарачэн
ня. У працэсе Р. матэрыяльныя, фін. і прац. рэсурсы накіроўваюцца па галінах эканомікі, прадпрыемствах і эканам. рэгіёнах. Для павышэння эфектыўнасці Р. патрэбна ўстойлівае забеспячэнне збалансаванасці паміж грашовымі даходамі насельніцтва і іх пакрыццём таварамі і паслугамі.
РАЗМЕРКАВАННЕ імавернасц е й, адно з асн. паняццяў тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыкі.
Р. імавернасцей дыскрэтнай выпадковай велічыні X, магчымыя значэнні хр х2’ хі’ " якой утвараюць канечную ці злічоную паслядоўнасць, зддаецца адпаведнымі ім імавернасцямі рр р2,...ре... (усе Р' дадатныя і іх сума роўная 1),"напр., бінаміяльнае размеркаванне. Пуасона размеркаванне. Для неперарыўнага Р. існуе неадмоўная функцыя р(х) (шчыльнасць імавернасці), такая, што jp(x)dx=\, і пападанне выпадковай велічыні ў зададзены інтэрвал значэнняў [a,b] задаецца імавернасцю ь
W=\ p(x)dx, напр., Максвела размеркаванне, a
нармальнае размеркаванне. У агульным выпадку Р. — сапраўдная неадмоўная функцыя на класе падмностваў (падзей), які мае пустое мноства і замкнугы адносна тэарэтыкамноставых аперацый дапаўнення і злічонага перасячэння: p(Uy А^ІріА^, дзе 0 < р(А) < 1 і калі AjAApO пры i^j. Гл. таксама Сінгулярнае размеркаванне. Б.А.Залескі.
РАЗМЕРКАВАНЫЯ СІСГ^МЫ, с і с тэмы з размеркаванымі параметрамі, фізічныя сістэмы, якія складаюцца з элементаў, неперарыўна размеркаваных у канечнай вобласці прасторы. Рухі і змены, што ў іх адбываюцца, перадаюцца ад аднаго элемента да другога і не могуць ідэалізавацца як змены стану асобных аб’ектаў (мас, палёў і інш.) з фіксаванай унутр. структурай. Усе рэальныя сістэмы можна разгляда