• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    на ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. На Беларусі 3 віды Р.: Жэрара (A.gerardii), стрэлкападобная (A.sagittata), павіслая (A.pendula). Трапляюцца ў хваёвых лясах, хмызняках, на палях, лугах. Як дэкар. расліны культывуюць Р. альпійскую (А.аіріпа), каўказскую (A.caucasica) і інш.
    Адна і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы з шараватым адценнем, пераважна апушаныя, прамастойныя, выш. 10—60 см, часам ляжачыя, лёгка ўкараняюцца. Лісце суцэльнае, густаапушанае, прыкаранёвае ў разетцы. Кветкі белыя, ружовыя, жаўтаватыя, простыя або махрыстыя, сабраныя ў невял. шчыльныя шчытка ці парасонападобныя гронкі. Плод — стручок. Дэкар. расліны.
    , В.М.Прохараў.
    РАЗЫНКІ (польск. rodzynki), сушаныя на сонцы або ў цені ягады вінаграду. Працягласць сушкі ад 4 да 9 дзён. Бываюць безнасенныя і з насеннем. Выкарыстоўваюць пераважна ў кандытарскіх і хлебабулачных вырабах.
    РАЗЫХОДЖАННЕ вектарнага п о л я, тое, што дывергенцыя.
    РАЗЬБА ў т э х н і ц ы, чаргавальныя выступы і ўпадзіны (канаўкі) на паверхні цел вярчэння, размешчаныя па вінтавой лініі.
    Паводле формы сячэння адрозніваюць Р. трохвугольную, прамавугольную, трапецаідальную, круглую, паводле размяшчэння — вонкавую г ўнутраную, паводле прызначэння — крапежную, сілавую, хадавую, артылерьійскую і інш. У залежнасці ад напрамку вінтавой лініі бывае правая (найб. пашыраная) і левая. Утвараюць Р. пластычнай дэфармацыяй (напр., накаткай), рэзаннем на
    Разуха: 1 — прамая; 2 — шурпатая; 3 — альпійская.
    Профіль разьбы: d, dh d2 — вонкавы, унутраны і сярэдні дыяметры; Р — шаг. які вымяраюць у міліметрах (метрычная разьба) і ў цалях (налёвая разьба); Н — вышыня зыходнага профілю; a — вугал пры вяршыні профілю (60° — для метрычнай, 55° — для цалёвай).
    універсальных (такарных і інш.) і спецыялізаваных (рэзьбафрэзерных і інш.) станках ці' ўручную пры дапамозе інструменту агульнага (разцы, фрэзы і інш.) або спец. (метчыкі, плашкі і інш.) прызначэння.
    РАЗЬБА АРХГГЭКТУРНАЯ, арнаментальная ці сюжэтная кампазіцыя, выкананая спосабам маст. апрацоўкі (пераважна дрэва) для дэкору будынкаў і збудаванняў, від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Упрыгожвае фасады і інтэр’еры будынкаў, надае ім маст. каштоўнасць, узбагачае пластыку фасадаў вытанчанай святлоценявой мадэліроўкай, узмацняе іх рытмічную будову, кантрастна вылучае найб. значныя элементы кампазіцыі, падкрэслівае архітэктоніку будынкаў і збудаванняў.
    Вядома з даўніх часоў (Стараж. Егіпет і Грэцыя, Індыя); у Расіі — з 12 ст. (Ноўгарад), асабліва пашырана з 19 ст.: у Расіі — Архангельская, Кастрамская, Маскоўская, Томская, Уладзімірская вобл., у краінах Еўропы — (Венгрыя, Славакія, Фінляндыя, Польшча, Швецыя, Нарвегія, Данія) і інш.
    На Беларусі Р.а. пашырана з 12 ст. ў драўляным дойлідстве (Полацк, Ві
    РАЗЬБА	267
    цебск, Мінск, Пінск і інш.). У 17 ст. бел. майстры, якія пераехалі ў Маскоўскую дзяржаву, прынеслі з сабой майстэрства аб’ёмнаажурнай разьбы, што развівалася на Беларусі з 16 ст. (гл.&ларуская рэзь). У 16 — пач. 20 ст. Р.а. выкарыстоўвал'ася пераважна ў афармленні фасадаў і інтэр’ераў культавых збудаванняў (Пінскі касцёл францысканцаў), палацаў, сядзібных дамоў, з 2й пал. 19— пач. 20 ст. шырока ўжывалася для знадворнага дэкарыравання гар. і сельскага нар. жылля. Найб. росквіту ў арх. дэкоры дасягнулі веткаўская разьба, разьба ў Магілёве, Гомелі, Шклове, Віцебску, Чачэрску і інш. На Беларусі пашырана некалькі відаў Р.а.: гранёнавыемчатая (геам. ўзор заглыблены ў гладкі фон), скразная (плоскаажурная і аб’ёмнаажурная кампазіцыя без фону), рэльефная (над заглыбленым фонам узнята выява), камбінаваная (спалучае некалькі відаў Р.а. або розныя матэрыялы і спосабы апрацоўкі). У нар. жыллі найб. пашыраны стылізаваныя салярныя (Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Пінскі, Слонімскі, Шклоўскі рны), зааморфныя (Капыльскі, Клецкі, Дзятлаўскі, Івацэвіцкі, Нясвіжскі рны), расл. (паўд. раёны Беларусі), геам. і інш. дэкар. матывы. У творчасці разьбяроў Гомельшчыны сустракаюцца тэмы «Свет Божы», «Рай нябесны», «Рай зямны» і інш. У нар. дойлідстве найб. старадаўнімі элементамі дэкору былі вільчакі. Скразной або краявой разьбой упрыгожвалі падзоры. Р.а. аздаблялі франтоны. Найчасцей дэкор франтонаў — простая (верт., гарыз.), фігурная («квадратам», «ромбам», «у елачку», салярныя матывы) і камбінаваныя шалёўкі, накладкі з разным прафіляваным геам. арнаментам і расфарбоўка (Слуцкі і Любанскі рны, Цэнтр. і Зах. Палессе). Асн. дэкор сцен — фігурная шалёўка з элементамі разьбы (найб. пашыраны ў 1950—80я г. ва ўсх. і цэнтр. рнах Беларусі). У дэкор уваходзіць таксама ўпрыгожванне Р.а. вуглоў (пашыраны ў 1950—60я г.; асабліва апраноўка плоскімі нашчыльнікамі, аздобленымі накладкамі з геам., расл., радзей зааморфнай арнаментыкай). Адзін з гал. элементаў разнога дэкору знадворнай ч. жылля і грамадскіх будынкаў — упрыгожаныя разьбой аконныя ліштвы. Р.а. упрыгожваюць франтончыкі, карнізы, слупы і інш. элементы веранды, ганка, падчэняў. Іх дэкар. выгляд ствараецца маст. шаляваннем у выглядзе выявы сонца з прамянямі, рэльефнымі разеткамі, ажурнай разьбой закрылін па краях стрэшкі, фігурнай апрацоўкай слупоў у выглядзе калон з разнымі капітэлямі, адмысловым малюнкам фігурных аконных пераплётаў у спалучэнні з паліхромнай расфарбоўкай у выглядзе ромбаў, квадратаў, авальных круглых і расл. форм. Для дэкору дзвярэй характэрна маст. разьба з салярнымі выявамі. разеткамі. расл. арнаментам, геральдычнымі і зааморфнымі матывамі. У афармленні малых арх. форм (вароты, калодзежы, альтанкі і інш.) выкарыстоўва
    Да арт. Разьба архітэктурная. Дэталь фасада 19й пячоры Аджанты. Індыя. 5—7 ст.
    юць такія самыя прыёмы Р.а., як і для аддзелкі жылля. На Беларусі вылучаюць нешькі асн. арх.дэкар. ансамбпяў традыц. аздаблення нар. жылля, у т.л. навагруд
    скамядзельскі, туравапінскі, слуцкалюбанскі, барысаўскаасіповіцкі, мазырскахойніцкі, полацкавіцебскі, шклоўскамагілёўскі, веткаўскагомельскі.
    Літ:. Беларуская народная архітэктурная разьба. Мн., 1958; Бсларускае народнае жыллё. Мн., 1973; Сахута Я.М. Народная разьба па дрэву. Мн.. 1978; Якімов і ч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн., 1978; X і н ь коІ.П. Мастацтва разьбы па дрэве. Мн., 1998. І.П.Хіцько.
    РАЗЬБА МАСТАЦКАЯ. спосаб маст. апрацоўкі дрэва, косці, каменю і інш. цвёрдых матэрыялаў шляхам выразання арнаментальных ці сюжэтных кампазіцый; від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Р.м. аздабляюць прадметы побыту (мэблю, хатняе начынне, прылады працы), будынкі (гл. Разьба архітэктурная), яе тэхніку выкарыстоўваюць у стварэнні скульптуры. Самаст. від Р.м. — гліптыка.
    Узнікла ў глыбокай старажытнасці з паяўленнем рэзальных інструментаў з каменю і косці, пазней — металічных; вядома ўсім на
    Да арт. Разьба архітэктурная Галоўны алтар Пінскага касцёла францысканцаў. Каля 1730.
    Да арт. Разьба мастацкая. Складзень. Візантыя. Разьба па косці. 10—11 ст.
    Да арт. Разьба масгацкая. А.Ш т а н г. Ваза «Поўнач». Халмагорская разьба па косці. Расія. 1977.
    Да арт. Разьба архітэктурная Ліштвы жылога дома ў г. Ветка Гомельскай вобл.
    268 РАЗЬБА
    родам свету. Шырока вядома Р.м. па лаку ў Кітаі і Японіі, па камені і косці ў Індыі, па ганчу ва Узбекістане, бурацкая каменная пластыка, якуцкая і халмагорская разьба па косйі ў Расіі.
    На Беларусі пашырана некалькі відаў Р.м. Контурная разьба выконваецца заглыбленымі лініямі на гладкім фоне, блізкая да гравіравання, выемчатая разьба (пераважна трохграннавыемчатая) утварае ўзор, заглыблены ў гладкі фон; р э л ь е ф ная разьба мае заглыблены фон і ўзнятыя над ім выявы або ўзор — нізкарэльефныя (барэльеф) ці высокарэльефная (гарэльеф); скразная р а з ь б а не мае фону і ўяўляе сабой ажурную кампазіцыю (у залежнасці ад размяшчэння ўзору ў адной ці некалькіх плоскасцях адрозніваюць плоскаажурную і аб’ёмнаажурную Р.м.); а б ’ ё м ная разьба стварае трохмерную выяву, звычайна скульптуру маяых форм. Найб. старадаўняя на Беларусі контурная і аб’ёмная разьба па дрэве і косйі. 3 часоў каменнага веку вядомы касцяныя вырабы, арнаментаваныя контурнай разьбой геам. характару, касцяныя і драўляныя фігуркі жывёл і чалавека, выразаныя вельмі схематычна і ўмоўна. Высокага ўзроўню дасягнула разьба па косйі і камені ў 9—13 ст. (Шклоўскі ідал, абразкі з каменю і шы
    феру, ліцейныя формы). Інтэр’еры храмаў, сядзіб, палацаў, мэблю аздаблялі нізкарэльефнай разьбой па дрэве, якая ў 17—18 ст. развілася ў аб’ёмнаажурную (гл. Беларуская рэзь). 3 17 ст. вядома разьба па шкле (гл. Шкло мастацкаё). Фоны абразоў упрыгожвалі разьбой па ляўкасу. Разьбой па дрэве і стука аздаблялі іканастасы, алтары, амбоны, арганы, сцены храмаў і палацаў (гл. Манументальнадэкаратыўная скулыгтура). 3 канца 19 ст. Р.м. пашыралася ў нар. дойлідстве, аздабленні мэблі; разьбой геам. характару аздаблялі хатняе начынне, прадметы побыту, посуд, прылады працы (гл. Берасцяныя вырабы, Камянецкія прасніцы). У наш час Р.м. займдюіша многія нар. майстры, прафес. і самадзейныя мастакі. Бытавыя рэчы, посуд, вырабы сувенірнага і маст. прызначэння з дрэва, рогу, бяростьг выпускаюць прадпрыемствы маст. прамсці (гл. Мастацкіх вырабаў вытворчасць).
    Літ.: Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1983; СахутаЕ.М., Гов о р В.А. Художественные ремесла я промыслы Белорусснв. Мн., 1988. Я.М.Сахута.
    РАЗЬБА ПА ДРЭВЕ, спосаб апрацоўкі драўніны з дапамогай спец. інструментаў (нажа, разца, сякеры, свердла, пілы і інш.); від разьбы мастацкай. Выкарыстоўваецца пры вырабе прадметаў побыту, посуду, трансп. сродкаў, прылад працы, для ўпрыгожвання будынкаў.
    таваныя драўляныя фігуркі чалавека і жывёл вядомы з часоў каменнага веку. У 9—13 ст. геам. («вочкавым») арнаментам аздаблялі грабяні, лыжкі, чарпакі, прылады працы, зброю. У 14—16 ст. нізкарэльефнай разьбой аздаблялі інтэр’еры культавых збудаванняў, палацаў, сядзіб, мэблю. Напр., пінскім разьбяром Ананіем створаны двухбаковы абраз «Премудрость созда себе храм. Празднякя» (1499—1525). У 17—18 ст. гэты від разьбы развіўся ў аб’ёмнаажурную (гл. Беларуская рэзь). Тагачасная разьба характарызуецца цеснай сувяззю з архітэктурай, у ёй адбіліся пануючыя маст. стылі — рэнесанс, барока, ракако, з канйа 18 ст. — класіцызм. Разьбой упрыгожвалі іканастасы, алтары, амбоны, арганы, сцены палацаў і храмаў: іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (1669—72), алтары Будслаўскага касцёла бернардзінцаў, Воўпаўскага касцёла Іаана Хрысціцеля, Навамышскага Праабражэнскага касцёла, Порплішчанскай СпасаЛраабражэнскай царквы (усе 17 ст.), касцёла Гродзенскага кляштара езуітаў, Пінскага касцёла і кляштара францысканцаў (18 ст.) і інш. У нар. побыце найб. пашырэнне мела трохграннавыемчатая разьба геам. характару, якой аздаблялі прылады працы (гл. Камянецкія прасніцы), хатняе начынне, посуд, трансп. сродкі. 3 канца 19 ст. у нар. драўляным дойлідстве пашырылася прапілоўка, якой аздаблялі ліштвы, кар
    Да арт. Разьба мастацкая. Каменная пліта з выявай ільва. Горад Ваўкавыск Гродзенскай вобл. 12 ст.
    Да арт. Разьба мастацкая. Самшытавы грэбень. 3 раскопак Мінскага замчышча. 13 ст.
    Да арт. Разьба мастацкая. Фрагмент прасніцы. Камянецкі раён Брэсцкай вобл. 1920я г.
    Да арт. Разьба па дрэве Фрагмент царскіх варот з царквы Грыгорыя Неакесарыйскага ў Маскве. 17 ст.
    стварэння скульптур (гл. Скульптура драўляная), маст. вырабаў і інш. Вядома са сгаражытнасці многім народам свету. Шырока вядомы гуцульская (Украіна), багародская разьба, абрамцавакудрынская разьба (Расія),