Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
мовыя межані. Разводдзе ў залежнасці ад велічыні Р. цягнецца 30—120 сут, часам суправаджаецца навадненнямі. Летнеасенняя межань доўжыцца 160—205 сут, зімовая 85—110 сут, часта парушаюцца паводкамі ад дажджоў летам і ў час адліг зімой. Замярзаюць Р. звычайна ў
ку (расход, гадавы аб’ём); да важнейшых таксама належаць: даўжыня, пл. басейна, нахіл воднай паверхні, шырыня рэчышча і яго глыбіня, скорасйь цячэння вады. У залежнасці ад умоў фарміравання гідралагічнага рэжыму Р. падзяляюць на раўнінныя і горныя. Раўнінная Р. мае нязначны нахіл, павольнае цячэнне, шырокую даліну з пакатымі схіламі. У горнай Р. вялікі нахіл, хуткае цячэнне, вузкая глыбокая даліна. Вылучаюць таксама Р. азёрныя, балотныя і карставыя. Азёрная Р. выцякае з возера або працякае цераз яго (іх). Балотная Р. цячэ па балоце або мае значную забалочаную тэрыторыю на сваім вадазборы. Карставая Р. жывіцца пераважна карставымі водамі. У залежнасці ад велічыні Р. падзяляюцца на вялікія, сярэднія і малыя. Вялікая Р. (пл. бас. больш за 50 тыс. км2) цячэ ў межах некалькіх геаго. зон, сярэдняя (пл. бас. 2—50 тыс. км2) і малая Р. (пл. бас. да 2 тыс. км2) цякуць ў адной геагр. зоне. Адрозніваюць Р. з занальным, азанальным і полізанальным (складаным) рэжымам. Вылучаюць 4 віды жыўлення Р.: дажджавое, снегавое, падземнае і ледавіковае. Для Р. характэрны 3 асн. фазы воднага рэжыму: разводдзе, межань і паводка (летнеасенняя і зімовая). Паводле асаблівасцей жыўлення і воднага рэжыму існуе некалькі класіфікацый Р. (АА.Ваейкава, М.ІЛьвовіча, П.С.Кузіна, Б.Дз.Зайкава і інш.). Р. — важнае звяно кругавароту вады на Зямлі. Сярэднегадавы сцёк Р. зямнога шара 42 тыс. км3, Беларусі — 34 км3 (гл. таксама табл.).
На тэр. Беларусі 20,8 тыс. Р., іх агульная даўж. 90,6 тыс. км. Яны належаць вадазборам Чорнага (Дняпро з Прыпяццю; збіраюць ваду з 56% тэр.) і Балтыйскага мораў (Нараў, Зах. Буг, Нёман, Зах. Бярэзіна і Ловаць; дрэніруюць 44% тэр.). Найб. Р. (даўж. больш за 500 км); Бярэзіна, Нёман, Вілія (пачынаюцца на тэр. Беларусі), Дняпро, Прыпяць, Сож, Зах. Дзвіна (транзітныя). Р. даўж. 101 — 50 км — 42, іх сумарная даўж. 6,7 тыс. км. Самых малых Р. і ручаёў (даўж. да 10 км) 19,3 тыс., іх агульная даўж. 48,8 тыс. км. Найб. пашыраны раўнінныя малыя Р. Сярэдняя гушчыня рачной сеткі 0,44 км/км . Нахілы Р. вагаюцца
Т а б л і ц a
Гідралагічныя паказчыкі найболыпых рэк свету і Беларусі
Назва Даўжыня, км Плошча басейна. 2 тыс. км Сярэднегадавы расхо^ вады, м /с
Найбольшыя рэкі свету
Ніл (ад вытоку р. Кагера) 6671 2870 2,6 тыс. (каля г. Асуан)
Амазонка (ад вытоку р. Мараньён) 6400 7180 220 тыс.
Місісіпі (ад вытоку р. Місуры) 5970 3230 19 тыс.
Янцзы 5800 1808 34 тыс.
Об (ад вытоку р. Іртыш) 5410 2990 12,7 тыс.
Хуанхэ 4845 771 2 тыс.
Парана (з р. Уругвай) 4380 2663/2970 17,5/23 тыс.
Меконг 4500 810 13,2 тыс. (каля г. Пнампень)
Амур (ад вытоку р. Аргунь) 4440 1855 10,9 тыс.
Лена 4400 2490 16,5 тыс.
Конга (ад вытоку р. Луалаба) 4320 3700 46 тыс.
Макензі (разам з р. Піс ад вытоку р. Фінлі) 4250 1804 11 тыс.
Нігер 4160 2092 9,3 тыс.
Енісей (ад вытоку р. М.Енісей) 4102 2580 19,8 тыс.
Мурэй (ад вытоку р. Дарлінг) 3750 1057 0,47 тыс.
Волга 3530 1360 7,71 тыс.
Найбольшыя рэкі Беларусі
Дняпро, увесь 2145 504 1670
у межах Беларусі 689 118 583
Нёман, увесь 937 98,2 685
у межах Беларусі 459 35 214
Зах. Дзвіна, уся 1020 87,9 666
у межах Беларусі 328 33,1 441
Прыпяць, уся 761 121 450
у межах Беларусі 500 52,7 383 (каля г. Мазыр)
Сож, увесь 648 42,1 219
у межах Беларусі 485 21,5 219
Бярэзіна 613 24,5 142
276 РАКА
студз. (лёд трымаецца ад 80 да 140 сут). Таўшчыня лёду ад 17—45 см на Пд да 29—64 см на Пн і ПнУ. Амаль усюды адзначаецца веснавы крыгаход. На большасці Р. асн. маса рачнога сцёку прыходзіць вясной пры раставанні снегу. Доля веснавога сцёку складае 36—77% ад гадавога, у перыяд летнеасенняй межані — 18—43%, зімовай межані — 4—25%. Р. штогод выносяць за межы краіны каля 1,2 млн. т завіслых наносаў і каля 6,5 млн. т раствораных рэчываў. Паводле падабенства гідралагічнага рэжыму паверхневых вод вылучана 6 гідралагічных раёнаў (гл. Гідралагічнае раянаваннё). Сістэматычны звод звестак аб водных рэсурсах краіны, іх якасці змяшчае водны кадастр. Гідралагічныя назіранні вядуцца на гідралагічных станцыях і гідралагічных пастах. Р. выкарыстоўваюцца як крыніцы пітнай і прамысл. вады, з мэтамі суднаходства, лесасплаву, рыбалоўства, рэкрэацыі, меліярацыі і інш. Для выкарыстання водных рэсурсаў і барацьбы са шкодным уздзеяннем вод на Р. ствараюцца гідратэхнічныя збудаванні. Р. пільна ахоўваюцца ад забруджвання і вычэрпвання (гл. Ахоаа вод, Водаахоўная зона). Мерапрыемствы па ахове і рацыянальным выкарыстанні Р. прадугледжаны ў Водным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Сучасныя Р. вывучае гідралогія рэк, стараж. — палеапатамалогія.
Літ.: А п о л о в Б.А. Ученне о реках. 2 нзд. М., 1963; М у р а н о в А.П. Велнчайшяе рекн ммра. Л„ 1968; Блакітная кніга Беларусі: Энцыкл. Мн., 1994. АЛМакарэвіч.
РАКА, возера ў Браслаўскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 5 км на 3 ад г. Браслаў. Пл. 0,83 км2, даўж. 3 км, найб. шыр. 760 м, найб. глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Пл. вадазбору 116 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. да 18 м, параслі хмызняком, у верхняй ч. разараныя, усх. і зах. тэрасаваныя (выш. тэрасы 3—3,5 м). Берагі зліваюнца са схіламі, на Пн нізкія, забалочаныя. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае слаба. Упадаюць ручаі з азёр Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае р. Рака (злучае яго з воз. Дрывяты).
РАКАВА Алена Якаўлеўна (н. 18.11.1926, Мінск), бел. музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1952). У 1951—63 выкладчык Мінскай муз. школы. У 1962—69 кансультант Саюза кампазітараў Беларусі. 3 1982 лектар Бел. дзярж. філармоніі. Аўтар даследаванняў пра творчасць бел. кампазітараў. 3 1994 за мяжой.
Тв.: Тема партязанской борьбы в творчестве белорусскнх компознторов. Мн., 1961; Краіна Дорэмі... Мн., 1964; Яўгеній Глебаў. Мн., 1971; Патряотнческая тема в песенном творчестве белорусскнх компознторов // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977; Государственный народный оркестр БССР нм. Н.Й.Жнновнча. Мн., 1978.
Г.М.Загародні.
РАКАВІНКАВЫЯ, падклас беспазваночных жывёл, гл. Ракушкавыя.
РАКАВІННЫЯ АМЁБЫ (Thecamoebina), ракавінныя караняножкі (Testacea, або Testacealobosea), атрад (падклас) прасцейшых кл. караняножак падтыпу саркодавых. Некалькі соцень відаў. Пашыраны паўсюдна, жывуць у прэсных вадаёмах, балотах, імху, глебе. На Беларусі каля 30 відаў (найб. разнастайныя ў Нарачанскай групе азёр). Найб. трапляюцца арцэлы (Агсеііа), дыфлюгіі (Difflugia), эўгліфы (Euglypha) і інш.
Ад амёб адрозніваюцца наяўнасцю дыска, груша, шара або яйцападобнай ракавіны даўж. да 0,15 мм. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. 3 вусця ракавіны выступаюць 6 і больш псеўдаподый. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Размнажаюцца пераважна простым дзяленнем (пры спрыяльных умовах некалькі раэоў за суткі). Корм для драпежных беспазваночных, бентасаедных рыб. Іл. гл. да арт. Караняножкі.
РАКАВІЧЫ, вёска ў Шчучынскім рне Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і
Да арт. Ракако. Ф.Б у ш э. Трыумф Венеры. 1740.
калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Шчучын, 82 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Ражанка. 275 ж., 92 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — СвятаРастваБагародзіцкая царква (1910я г.).
РАКАДА (ад франц. rokade), ракадныя дарогі (чыг., шашэйныя або грунтавыя), якія праходзяць паралельна лініі фронту і прызначаны для манеўравання войскамі, матэрыяльнымі сродкамі, а таксама адпаведныя лініі сувязі ў прыфрантавой паласе.
РАКАЙЛЬ (франц. госаіііе літар. драблёны камень, ракавіны), матыў арнаменту — стылізаваная ракавіна, С і Sпадобныя завіткі, хвалістыя грабяні, языкі полымя і інш., характэрны для ракако. Кампазіцыйныя вырашэнні Р. разнастайныя (хвалісты веер, гірлянда, мудрагеліста выгнуты картуш, расл. матывы), элементы звычайна не паўтараюцца, вылучаюцца экспрэсіяй. Пашырэнню Р. ў еўрап. мастацтве садзей
Да арт. Ракако. Амбон Праабражэнскага касцёла ў в. Новая Мыш Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл. 1745.
ракако 277
нічала кніга франц. мастака Я.Мандона «Першая кніга арнаментальных форм ракайляў і картушаў» (Парыж, 1736). Матыў Р. шырока выкарыстоўваўся ў бел. архітэктуры, дэкар.прыкладным мастацтве, кніжнай графіцы. Тэрмін «Р.» часам ужываюць для абазначэння стылю ракако. А.М.Кулагін.
РАКАКб (франц. rococo), стыль у еўрап. пластычных мастацтвах і архітэктуры 1й пал. 18 ст.
Узнік у Францыі ў перыяд крызісу абсалютызму, адлюстраваў уласцівыя для арыстакратыі геданістычны настрой, імкненне ўцячы ад рэчаіснасці ў свет тэатралізаванай гульні. Сярэдневяковай рэліг. дагматыцы і строгай маралі проціпастаўляў вольны нораў, пераборлівы густ, патрабавальнасць у забавах. У краінах Зах. Еўропы і Расіі Р. — пераважна своеасаблівы мясц. варыянт позняга барока. Характарызаваўся надзвычайнай вытанчанасцю сродкаў маст. выразнасці, імкненнем да стварэння ўражання лёгкасці і прывабнасці. Стылявая сістэма Р. будавалася на поўным адмаўленні архітэктонікі, на свабоднай і абстрактнай пластычнай мадэліроўцы прастора
Да арт. Ракако. Падсвечнік. Беларусь. 18 ст.
нага малюнка (Лявонпальская сядзіба). У маляўнічых прыгарадах магнаты будавалі сядзібныя дамы, паляўнічыя домікі, якія мелі рысы Р. (Альбінскі палацавапаркавы ансамбль, Станіславоўская сядзіба, Аўгустоўскі палац у б. прыгарадзе Гродна і інш.). У інтэр’еры палацаў і сядзібных дамоў стыль Р. выявіўся пераважна ў мудрагелістай, часта асіметрычнай аддзелцы арнамент. матывамі ў выглядзе стылізаваных завіткоў з галінак, кветак, лісця, хваль, ракавін. Для памяшканняў характэрна анфіладная планіроўка, канфігурацыя планаў набыла складаную форму (авал, многавугольнік). Пластычныя арх. формы інтэр’ера арганічна спалучаны з дынамічным арнаментальным дэкорам. У культавых збудаваннях рысы Р. выявіліся ў арх. формах віленскага барока, у канструкцыі і дэкоры алтароў, якія завяршаліся фігурнымі шчытамі (у касцёле
Да арт. Ракако
І.М.Гопенгаўпт. Пакой для музыкі ў палацы СанСусі. Патсдам. Германія. 1746^47.
Да арт. Ракако. 1.M.K а м б л і. Камода з антрапаморфным і раслінным дэкорам. Германія. Каля 1765.
вых і арнаментальнадэкар. кампазіцый. У пластычных мастацтвах Р. паўплывала на характар дэк