Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
бітаў ядз. боепрыпасаў прывяло да стварэння ракетнаядзернай зброі. Гл. таксама Ракетныя войскі, Ракетпыя войскі і артылерыя. В.У.Макрынскі.
І’АКЕ'ГНАЯ РЎХАЛЬНАЯ ЎСТАНбЎКА, сукупнасць ракетнага рухавіка і сістэм яго абслугоўвання: захоўвання і падачы кампанентаў паліва, рэгулявання лікавага значэння і напрамку цягі. РАКЕТНАЯ СТУПЕНЬ, с т у п е н ь р а к е т ы, частка шматступеньчатай ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным этапе актыўнага ўчастка траекторыі. Складаецца з ракетнага рухавіка, паліўнага адсека з запасам паліва, органаў і апаратуры кіравання, сістэмы раздзялення ступеней і інш. Пасля расходавання паліва і спынення работы рухавіка Р.с. аддзяляецца ад наступных ступеняў, якія працягваюць палёт. Апошняя Р.с. нясе карысны груз (галаўную частку, касм. апарат і інш.).
РАКЕТНАЙДЗЕРНАЯ ЗБРОЯ. зброя, у якой сродкам паражэння з’яўляюцца ядзерныя боепрыпасы, а сродкам дастаўкі іх да цэлі — ракета. Гал. састаўная ч. ядзернай зброі, разнавіднасць зброі масавага знішчэння. З’явілася ў сярэдзіне 1950х г. Знаходзіцца на ўзбраенні армій ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая. Асн. баявыя ўласйівасці: практычна неабмежаваная далёкасць дзеяння, вялікая паражальная магутнасць, магчымасць нечаканага прымянення, высокая дакладнасць паражэння цэлей, вялікая скорасць, незалежнасць прымянення ад умоў надвор’я і інш.
РАКЕ'ГНАЯДЗЕРНЫ ЎДАР, удар ракетамі з ядзернымі зарадамі з мэтай паражэння аб’ектаў праціўніка. Можа наносіцца ракетнымі войскамі, а таксама ракетамі з падводных лодак і надводных караблёў, ракетаноснай авіяцыяй і інш. Р.я. ў. могуць быць адзіночныя, групавыя і масіраваныя (гл. Ядзерны ўдар). РАКбТНІЦА, гл. Сігнальны пісталет.
РАКЁТНЫ КбмПЛЕКС, сукупнасць функцыянальна звязаных тэхн. сродкаў і сістэм для пуску ракет і кіравання іх палётам. Уключае ракеты, пускавыя ўстаноўкі і наземнае абсталяванне: сродкі транспартавання ракет, часовага іх захоўвання ў розных ступенях гатоўнасці, перагрузкі, прыцэльвання і пуску, апаратуру знаходжання і суправаджэння цэлей, навядзення на іх ракет.
Бываюць: баявыя (стратэгічныя, аператыўнатактычныя, тактычныя; зенітныя, процітанкавыя, процілодачныя і інш.; гл. Зенітны ракетны комплекс, Процітанкавы ракетны комплексу даследчыя (касм., метэаралаг., геафіз. і інш.) і вучэбныя; наземныя (стацыянарныя, паўстацыянарныя, рухомыя), карабельныя (надводныя, падводныя) і авіяц. (самалётныя, верталётныя). А.І.Котаў.
ракі 283
РАКЕТНЫ РУХАВІК, разнавіднасць рэактыўнага рухавіка, дзе ў якасці рабочага цела выкарыстоўваюцца толькі тыя рэчывы і крыніцы энергіі, што ёсць на рухомым апараце (лятальным, наземным, падводным). Калі ў рухавіку выкарыстоўваецца паветра, што забіраецца з навакольнага асяроддзя, ён наз. паветранарэактыўным рухавіком.
Паводле віду энергіі, якая пераўтвараецца ў кінетычную энергію рэактыўнага струменя, адрозніваюць хімічпы ракетны рухавік, злектрычны ракетны рухавік, ядзерны ракетны рухавік, а таксама гібрыдны ракетны рухавік (разнавіднасйь хім. Р.р.). Ва ўсіх Р.р. рэактыўная цяга ствараецца за кошт рабочага цела, у хімічных — крыніцы энергіі і рабочага
Да арт. Ракетныя войскі. Ракетны комплекс (зенітны) С125 на стартавай пазіцыі (Беларусь).
цела сумешчаны ў ракетньш паліве. Для ядз. і эл. Р.р. характэрны раздзельныя паасобныя крыніцы энергіі і рабочага цела.
РАКЁТНЫЯ вбЙСКІ, вайсковыя фарміраванні, аснашчаныя ракетнай зброяй.
Вядомы з 11—12 ст. (парахавыя ракеты выкарыстоўваліся ў Індыі і Кітаі ў час аблогі крэпасцей), у Еўропе — з канца 13 ст., у Расіі з 18—19 ст. Шырокае развіццё атрымалі ў
2ю сусв. вайну (у СССР з’явіліся гвардз. мінамётныя часці, аснашчаныя *Кацюшамі», у Германіі падраздзяленні, на ўзбраенні якіх былі кіроўныя ракеты). У 2й пал. 20 ст. Р.в. створаны ў СССР. ЗША, Вялікабрытаніі, Франйыі і інш. краінах.
Падзяляюцца на Р.в. стратэг. прызначэння, Р.в. сухап. войск, зенітныя ракетныя часці ВПС і BMC. У СССР у канйы 1950х г. створаны Р.в. с f р a тэгічнага прызначэння (значная іх ч. дыслацыравалася на тэр. Беларусі; выведзены ў 1й пал. 1990). Для іх уласцівы высокая боегатоўнасць, дакладнасць нанясення ўдараў, неабмежаваная далёкасць дзеяння, незалежнасйь ад умоў надвор’я, часу і інш. Р.в. сухапутных войск — часці і падраздзяленні тактычнага і аператыўнатактычнага прызначэння, здольныя наносіць масіраваныя, групавыя і адзіночныя ўдары па аб'ектах. недасягальных для артылерыі (першая ракетная часць у складзе сухап. войск створана ў 1946 на базе гвардз. палка рэактыўнай артылерыі). 3 е н і т н ы я Р.в. прызначаны для проціпаветранай абароны адм.паліт. цэнтраў, прамысл.эканам. раёнаў, груповак войск і інш. аб’ектаў. Складаюцца з часцей і злучэнняў, якія маюць на ўзбраенні зенітныя ракетныя комплексы. Ва Узбр. Сілах Беларусі зенітныя ракетныя войскі і ракетныя войскі і артылерыя з’яўляюцца адпаведна родамі войск проціпаветранай абароны і сухап. войск Беларусі.
Літ:. Гл. пры арт. Ракета. А.У.Аляхновіч. РАКЕТНЫЯ вбЙСКІ I АРТЫЛЁРЫЯ, род войск ва ўзбр. сілах шэрагу краін СНД, у т.л. Беларусі; уваходзіць у склад сухапутных войск. У СССР створаны ў пач. 1960х г. на аснове аб’яднання артылерыі і ракетных часцей сухапутных войск (гл. Ракетныя войскі). Здольныя знішчаць сродкі ядз. нападзення, авіяцыю на аэрадромах і аб’екты ППА; паражаць пункты кіравання войскамі, склады, вузлы камунікацый і інш., выкарыстоўваюцца таксама для паражэння караблёў праціўніка, марскіх дэсантаў і ваеннамарскіх баз. Ва Узбр. Сілах Беларусі складаюцца з падраздзяленняў, часцей і злучэнняў, якія ўваходзяць у
склад аператыўных аб’яднанняў, агульнавайск. злучэнняў і рэзерву вярх. галоўнакамандавання. На ўзбраенні маюць ракетныя комплексы высокаманеўраныя скарастрэльныя артыл. сістэмы і ІНШ. С.УКіслы, С.А.Фамін. РАКІПУСТ^ЛЬНІКІ (Paguridae), сямейства дзесяціногіх ракападобных тыпу членістаногіх. Каля 40 родаў, 600 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Для аховы мяккага брушка звычайна пасяляюцца ў пустых ракавінах бруханогіх
Ракіпустэльнікі: 1 — дарданус; 2 — пагурус.
малюскаў, часам у сцёблах бамбуку і інш. Ракавіну носяць з сабою, пры небяспецы цалкам хаваюцца ў яе, а вусце закрываюць клюшняй (адсюль назва). Па меры росту цела мяняюць ракавіну на больш умяшчальную. Шырока вядо
Да арт. Ракетныя войскі На маршы пускавыя ўстаноўкі PC12 М «Топаль» з ракетай РТ2П (Расія).
Да арт. Ракетныя войскі. Ракетная сістэма аператыўнатактычнага прызначэння «Плугон» (Францыя).
284 РАКІТА
мы сімбіёз Р.п. з актыніямі і інш. каралавымі паліпамі, некат. многашчацінкавымі чарвямі.
Даўж. да 17 см. Брушка пазбаўлена цвёрдага покрыва; часта сустракаецца асіметрыя клюшняў і брушка; некат. канечнасці часам недаразвітыя. Кормяцца водарасцямі, бентасам, дэтрытам. Ю.Р.Гігіняк.
PAK1TA, кветкавая расліна, гл. ў арт. Вярба.
РАКІТАСяргей (сапр. Законнікаў Сяргей Васілевіч; 15.10.1909, в. Лійвінава Дубровенскага рна Віцебскай вобл. —23.3.1942), бел. паэт. Вучыўся ў Камуніст. інце журналістыкі ў Мінску. 3 1929 працаваў у гомельскай газ. «Палеская праўда», з 1930 кіраўнік Го_ мельскай філіі БелАппа, з 1933 у Мінску ў рэдакцыях газет, на Бел. радыё, у Дзярж. вьшве Беларусі. У 1936 рэпрэсіраваны, асуджаны на 10 гадоў зняволення ў лагерах. Працаваў на лесасплаве ў Горкаўскай вобл., загінуў на лесапавале. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1928. Аўгар кн. вершаў «Альбоальбо» (увайшла ў калектыўны зб. «Разгон», 1930), «Я агітую за пяцігодку» (1934). Паэзіі Р. ўласцівы агітацыйнасць і дэкларатыўнасць.
РАКІТАЎКА, Кветанка, рака ў Чашніцкім рне Війебскай вобл. і Крупскім рне Мінскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна. Даўж. 21 км. Вадазбор сярэднеўзгорысты, пл. 119 км2. Пачынаецца за 2,3 км на У ад в. Гара Чашніцкага рна, упадае ў воз. Сялява каля в. Калодніца Крупскага рна. Рэчышча ад вытоку на працягу 13 км каналізаванае. РАКІТНІЦА, вёска ў Жабінкаўскім рне Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на<Пд ад горада і чыг. ст. Жабінка, 20 км ад Брэста. 600 ж., 205 двароў (2001). Брэсцкае абл. ўпраўленне радыё і тэлебачання. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Курган Памяці на ўшанаванне памяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
РАКІТНЫ Мікола (сапр. Н о в і к а ў Мікалай Ісакавіч; 15.4.1920, в. Петрыцкае Брагінскага рна Гомельскай вобл.— 2.8.2000), бел. пісьменнік. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1940). 3 1946 працаваў у газ. «Звязда», у 1949—80 у час. «Беларусь». Друкаваўся з 1944. Аўтар збкаў апавяд. «Ранняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (1961), «Была вясна...» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навелы» (1969), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным свеце лотаці» (1989). Апавяданні вызначаюцца псіх. дакладнасцю, цэласнасцю задумы, выразнай мовай герояў. Аўтар нарысаў, фельетонаў.
Тв.: Выбранае. Мн., 1972; Выбр. тв. Т. I — 2. Мн., 1980.
РАКІЦКІ Пётр Фаміч (15.8.1903, в. Кустаўніца Мазырскага рна Гомельскай вобл. — 21.10.1977), бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад. АН Беларусі (1967), др біял. н., праф. (1940). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскі унт (1927). 3 1930 ва Усесаюзным інце жывёлагадоўлі, адначасова ў 1932—38 у Маскоўскім унце. 3 1938 у Маскоўскім пушнафутравым інце (заг. кафедры, дэкан, нам. дырэктара), з 1949 у Комі філіяле AH СССР, з 1957
^>AtA
П Ф.Ракіцкі.
С.А.РакМіхайлоўскі.
ва Усесаюзным інце навук. і тэхн. інфармацыі. У 1960—69 у БДУ (заг. кафедры), адначасова з 1965 у Інце генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях генетыкі колькасных прыкмет і генет. асноў селекцыі жывёл, радыяцыйнай генетыцы, выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, філасофіі і гісторыі біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб полі дзеяння гена. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв:. Генетака. 4 нзд. М., 1937; Бнологнческая статнстнка. 3 нзд. Мн., 1973; Введенне в статвстнческую генетнку. 2 нзд. Мн., 1978.
РАКІЦЯНСКАЯ Аляксандра Аіяксандраўна (н. 1.12.1921, г. Бугульма, Татарстан, Расія), бел. вучоны ў галіне гематалогіі і імуналогіі. Др мед. н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1984). Скончыла Мінскі мед. інт (1948). У 1948—88 у Бел. НДІ пералівання крыві (з 1974 кіраўнік аддзела). Навук. працы па метадах дыягностыкі і лячэнні хвароб крыві, імунатэрапіі лейкозаў і анемій, распрацоўцы імунастымулявальных прэпаратаў.
Тв.: Электрофорез клеток кровн в норме н патологнн