Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
льнае развіццё Р. Нават лепшыя творы тых гадоў (І.Шамякін «Глыбокая плынь», 1947—48, «У добры час», 1953, «Крыніцы», 1956; І.Мележ «Мінскі напрамак», 1950—52, П.Пестрак «Сустрэнемся на барыкадах», 1951—54; МЛынькоў «Векапомныя дні», 1958) нясуйь на сабе адзнакі зададзенасці, схематызму, спрошчанасці, ідэалізацыі.
У 1960я г. пачаўся новы перыяд у развіцці бел. Р. Ён становіцца гал. жанрам лры. Р. сталі эстэтычна падуладныя гісторыя і сучаснасць, трагедыя і высокія ўзлёты чалавечага духу, падзеі выключныя і звычайны будзень, сац. канфлікты, штодзённыя адносіны людзей, паэзія прыгожых асабістых узаемаадносін, чароўны свет прыроды. Ва ўмовах грамадскіх сац. змен у 2й пал. 1950х г. Р. пановамў асэнсоўваў і пераасэнсоўваў далёкую і больш блізкую гісторыю, шукаючы там адказ на надзённыя пытанні. З’явіліся разгорнутыя
шматтомныя эпічныя палотны Мележа («Людзі на балоце», 1961; «Подых навальніцы», 1965; «Завеі, снежань», 1976), МДобана («На парозе будучыні», 1961; «Шэметы», 1963, «Гарадок Устронь», 1967— 68), А.Чарнышэвіча («Засценак Малінаўка», 1961—64), В.Адамчыка («Чужая бацькаўшчына», 1977; «Год нулявы», 1982; «I скажа той, хто народзіцца», 1985; «Голас крыві брата твайго», 1990). Натхнёны сучаснасцю, Р. сягае і ў далёкую гісторыю, шукаючы там прыклады высокага служэння радзіме і народу (У.Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім», 1965, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», 1966, «Чорны замак Альшанскі», 1979; А.Лойка «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае», 1990; Г.Далідовіч «Кліч роднага звона», 1997). Р. звярнуўся найбольш да падзей Вял. Айч. вайны. Жорсткая праўда, драматызм і трагізм гучання, сцвярджэнне высокіх духоўных якасцей, адмаўленне вайны ў творах Я.Брыля «Птушкі і гнёзды» (1963), В.Быкава «Знак бяды» (1982), «Кар’ер» (1986), Шамякіна «Зеніт» (1987), І.Навуменкі «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1973), «Смугак белых начэй» (1979), І.Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983), «Вяртанне да віны» (1992), Б.Сачанкі «Вялікі Лес» (1979—83), М.Аўрамчыка «Падзямелле» (1983). Творчасць Быкава тыпамі герояў, звычайнасцю і прастатой узноўленых драм. і трагічных падзей, стрыманааналітычнай манерай аповеду развівае магутную празаічную плынь, пачатую К.Чорным. Творы Шамякіна «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1978), І.Пташнікава «Мсціжы» (1970), «Алімпіяда» (1984), В.Карамазава «Пушча» (1978), В.Казько «Неруш» (1981), «Бунт незапатрабаванага праху» (2000), Далідовіча «Гаспадаркамень» (1984), «Заходнікі» (1992), А.Кудраўйа «Сачыненне на вольную тэму» (1984), А.Карпюка «Карані» (1986), Н.Гілевіча «Родныя дзеці» (1985), М.Кусянкова «Явар з калінаю» (1994), «Арляк і зязюля» (1997) узнімаюць розныя праблемы, закранаюць розныя сферы нар. жыцця. Р. набыў жанравую сталасць і стылявую разнастайнасць, узбагаціў нац. традыцыі і зрабіў наватарскія адкрыцці. Побач з шырокімі эпічнымі палотнамі, што закранаюць розныя сферы нар. жыцця (Мележ, Лобан, Караткевіч), развіваецца Р. сац.псіхалагічны (Пташнікаў, Кудравец), Р. лёсу (Брыль, Быкаў, Казько), Р. гісторыкабіягр. (Лойка, В.Коўтун), навуковафантаст. (В.Гігевіч), раманпадзея (Шамякін, А.Асіпенка). Сучасны бел. Р. знаходзіцца ў пошуку новых філас. ідэй, характараў, жанравых магчымасцей.
Літ:. Белннскмй В.Г. Рааделенне поэзмм на роды н внды // Собр. соч. М., 1978. Т. 3;
10. Зак. 194.
290
РАМАН
Г р н ф ц о в Б.А. Теорня романа. М., 1927; Чнчернн А.В. Вознмкновенме романаэпопен. М., 1958; Фокс Р. Роман н народ: Пер. с англ. М., 1960; Декс П. Семь веков романа: Пер. с фр. М., 1962; Судьбы романа. М„ 1975; Кожннов В.В. Пронсхожденме романа. М., 1963; Бахтнн М.М. Вопросы лмтературы н эстетнкн. М., 1975; Днепров В. Черты романа XX в. М.; Л., 1965; Адамовіч А.М. Беларускі раман. Мн., 1961; Я г о ж. Горнзонты белорусской прозы. М„ 1974; Дзюбайла П.К. Беларускі раман.
Гады 70я. Мн., 1982; Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць. Мн., 1971; Каваленка В.А., Мушынскі М.І., Яскев і ч А.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы. Мн.,1972; Матрунёнак А.П. Псіхалагічны аналіз у сучасным беларускім рамане. Мн., 1972; Яго ж. Псіхалагічны аналіз і станаўленне беларускага рамана. Мн., 1975; Жураўлёў В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. Мн., 1991.
С.А.Андраюк.
РАМАН Чандрасекхара Венката (7.11.1888, г. Тыручырапалі, Індыя — 21.11.1970), індыйскі фізік, заснавальнік нац. навук. школы фізікаў. Чл. Інд. АН (1934). Замежны чл. AH СССР (1947). Скончыў Прэзідэнцкі каледж у Мадрасе (1906). 3 1917 праф. Калькуцкага унта, з 1933 дырэктар Інта навукі ў Бангалоры. Адначасова з 1934 прэзідэнт Інд. АН, з 1948 дырэктар Інта Рамана ў Хебале і нац. праф. Індыі. Навук. працы па оптыцы, малекулярнай фізіцы, фізіцы крышталёў, акустыцы, фізіялогіі зроку і інш. Разам з інд. фізікам К.С.Крышнанам (незалежна ад Р.С.Ландсберга і ЛА.Мандэлышпама) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на вадкасцях (Р. эфект; 1928). Нобелеўская прэмія 1930. Міжнар. Ленінская прэмія 1957.
Літ.: К 50летню открытмя комбннацнонного рассеяння света // Успехн фнз. наук. 1978. Т. 126, вып. 1.
РАМАН ДАНІЛАВІЧ (каля 1230—58?), князь навагрудскі ў 1250х г. Сын галіцкавалынскага кн. Данілы Раманавіча. Дапамагаў бацьку ў вайсковай і дыпламат. дзейнасці. Вызначыўся ў баях супраць манголататараў, удзельнічаў у паходах на яцвягаў. У 1252 ажаніўся з герцагіняй Гертрудай, пляменніцай і спадкаемніцай Фрыдрыха II — апошняга аўстр. герцага з дынастыі Бабенбергаў, які ў барацьбе за аўстр. трон пацярпеў паражэнне і пакінуў Аўстрыю. Паводле дагавора, заключанага каля 1255 Дані
лам Раманавічам з Міндоўгам пры пасрэдніцтве яго сына Войшалка. Р.Д. атрымаў Навагрудскае княства з гарадамі Навагрудак, Слонім і Ваўкавыск; тады ж ажаніўся з Аленай — дачкой ваўкавыскага кн. Глеба. У адказ на паход галіцкавалынскіх і манголататарскіх войск на літ. ўладанні Войшалк і Таўцівіл у 1258 адбілі Навагрудак, захапілі Р.Д. ў палон і, верагодна, забілі яго. Існуе меркаванне, што сынам Р.Д. быў слонімскі кн. Васілька. В.С.Пазднякоў.
РАМАН МСЦІСЛАВІЧ (пасля 1160 — 19.6.1205), першы галіцкавалынскі князь [1199—1205]. Сын уладзіміравалынскага і кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча і Агнесы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча. У 1168—70 кн. наўгародскі. Пасля смерці бацькі з 1170 кн. УладзіміраВалынскага княства (уключала бел. Берасцейскую зямлю). У 1199 авалодаў таксама прастолам суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае ГаліцкаВалынскае княства. У 1202—03 падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўд.Зах. Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцвягамі. Адмовіўся ад прапановы рым. папы Інакенція III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмове прыняцця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў кн. ЛешКУ
Да арт. Раман Мсціславіч. M.B.H е ў р а ў. Раман Галіцкі прымае паслоў папы Інакенйія III. 1875. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
РАМАН УСЯСЛАВІЧ (?—1116?), полацкі князь у пач. 12 ст. Сын Усяслава Брачыславіча. На думку гісторыка ВЛ.Яніна, быў старэйшым сынам Усяслава і княжыў у Полацку з 1101. Паводле інш. даследчыкаў, адзін з малодшых Усяславічаў, валодаў нейкім удзелам. У розных летапісах смерць Р.У. датуецца 1113, 1114 і 1116, яна наступіла ў Разані, куды князь трапіў, як мяркуецца, у выніку міжусобіцы ў Полацкай зямлі. В.С.Пазднякоў.
РАМАНА ЭФЕКТ, тое, што камбінацыйнае рассеянне святла.
РАМАНАВА, назва (да 1918) в. Леніна Горацкага рна Магілёўскай вобл.
РАМАНАВА, назва (да 1921) в. Леніна Слуцкага рна Мінскай вобл.
РАМАНАВА Таццяна Аляксандраўна (н. 13.4.1925, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Др біял. н. (1979), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1952). 3 1958 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1968— 88 заг. сектара). Навук. працы па генезісе глеб і заканамернасцях фарміравання глебавага покрыва, форм яго неаднароднасці і эвалюцыі пад уплывам прыродных, антрапагенных фактараў, меліярац. асаблівасцей глеб. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.: Структура почвенного покрова н тнпнзацня земель. М„ 1992 (разам з І.С.Каурычавым, Н.П.Сарокінай); Опыт колнчественной оценкн бяоразнообразня лесов Беловежской пушм // Прнродные ресурсы. 1997. № 3.
РАМАНАВЫ, баярскі род, царская (з 1613) і імператарская (1721—1917) дынастыя ў Расіі. Першы дакументальна вядомы продак Р. — баярын маскоўскіх князёў сярэдзіны 14 ст. Андрэй Іванавіч Кабыла. Продкі Р. да пач. 16 ст. называліся Кошкінымі, потым Захар’інымі. У 1547 Захар’іны парадніліся з правячай дынастыяй Рурыкавічаў праз шлюб цара Івана IV з дачкой Рамана Юр’евіча Захар’інаЮр’ева (ад яго імя пайшло родавае прозвішча Р.) Анастасіяй, маці наступнага цара Фёдара Іванавіча, што спрыяла іх узвышэнню. Непасрэдны родапачынальнік Р. — 3і сын Рамана Юр’евіча — Мікіта Раманавіч (памёр у 1586) — баярын з 1562, удзельнік Лівонскай вайны 1558—83 і многіх дыпламат. перагавораў; пасля смерці Івана IV да канца 1584 кіраўнік рэгенцкай рады пры няздольным да кіравання цару Фёдару. 3 сыноў Мікіты Раманавіча найб. вядомы Фёдар (каля 1555—1633; гл. Філарэт) і Іван (памёр у 1640) — баярын з 1605, чл. Сямібаяршчыны (1610—12). Са смерцю цара Фёдара Іванавіча (1598) дынастыя Рурыкавічаў спынілася. Фёдар Мікітавіч Р. быў кандыдатам на царскі трон, але быў выбраны Барыс Гадуноў [1598—1605], які падверг Р. апале (1600) і ссылцы (1601); Фёдар Мікітавіч пастрыжаны ў манахі пад імем Філарэта. Новае ўзвышэнне Р. адбылося ў час праўлення Лжэдзмітрыя'І (гл. Ілжэдзмітрый I). У 1608 у Тушынскім лагеры Лжэдзмітрыя II (гл. Ілжэдзмітрый II) Фі.іарэт абвешчаны патрыярхам рус. правасл. uapквы [1608—10] у процівагу патрыярху Гермагену. На земскім саборы 1613 Міхаіл Фёдаравіч Р., сын Фёдара Мікітавіча (Філарэта), выбраны рас. царом [1613—45] і паклаў пачатак правячай дынастыі Р. Пры ім вял. упльгвам на дзярж. справы карысталіся яго дзядзька Іван Мікітавіч, а з 1619, пасля вяртання з польскага палону, бацька Філарэт (з 1619 зноў патрыярх), які факгычна кіраваў дзяржавай. Наступныя правіцелі Расіі з дынастыі Р.: Аляксей Міхайлавіч [1645—76], яго сын Фёдар Аляксеевіч [1676—82], яго браты Іван /[1682—96]
РАМАНАЎ 291
і Пётр I [1682—1725], рэгенткай пры якіх была іх сястра Соф’я Аляксееўна (да 1689). У 1721 Расія абвешчана імперыяй, а Пётр I — першым імператарам усерасійскім. Паводле