• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    73.
    Ліш:. Уладамірская Г. Мастацтва — яго стыхія, тэатр — ягоны дом // Полымя. 1975. № 1. М.Ф.Шаўлоўская.
    РАМАНбЎСКАЯ Гэлена Людвікаўна (13.12.1908, Мінск — 17.5.1980), бел. пісьменніца, перакладчыца. Скончыла Мінскі польскі пед. тэхнікум (1929), Бел. вышэйшы пед. інт (1934). Працавала настаўніцай у польскіх і бел. школах (Дзяржынск, Мінск), у 1932—37 — на Бел. радыё, у польскамоўнай газ. «Огка» («Ворыва»), у 1944—63 настаўнічала ў Мінску. Друкавалася з 1929. Пісала на польскай мове. Асобнымі кнігамі выйшлі аповесці «3 вясной наўздагон» (1933), «Пахне зямля» (1934), драм. інсцэніроўка для дзяцей «У барацьбе за Саветы» (1934). Для яе твораў характэрна рамант. ўзнёсласць, тэма барацьбы старога і новага на вёсцы. На польскую мову перакладала творы бел. пісьменнікаў, у т.л. аповесць П.Галавача «Спалох на загонах» (1933). На бел. мову асобныя яе творы перакладалі С.Шушкевіч, В.Эрнест. М.М.Хмяльніцкі.
    РАМАНбЎСКІ Аляксандр (1915, г. Віцебск — 12.11.1955), бел. і аўстрал. мастак. Скончыў школудзесяцігодку (1932) і Віцебскі маст. тэхнікум (1938). Працаваў мастаком у тры і рэдакцыях газет. У 1940 прызваны ў Чырв. Армію, з 1941 быў у ням. палоне. Пасля 2й сусв. вайны эмігрыраваў у Аўстралію. Найб. плённа працаваў у жанрах паліт. карыкатуры, скетча, плаката. Яго малюнкі друкаваліся ў бел. і рас. эмігранцкай перыёдыцы. Яго творы экспанаваліся на маст. выстаўках у Аўстраліі. У 1955 у г. Сідней выдадзены альбом яго скетчаў. Быў чл. Аўстрал. маст. тва і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў НьюЙорку, якому завяшчаў некалькі сваіх малюнкаў. Трагічна загінуў.
    А.С.Ляднёва., В.АЛрыгубовіч. РАМАНбЎСКІ Васіль Піліпавіч (15.2.1918. в. Кашэвічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 26.1.1992), бел. гісторык, др гіст. н. (1974). Скончыў Мінскі пед. інт (1941). 3 1946 на парт. і сав. рабоце, у Інце гісторыі АН БССР, з 1971 заг. сектара Аддзела навук. інфармацыі па грамадскіх навуках АН БССР. Даследаваў акупац. рэжым і партыз. рух на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Аўтар прац «Супраць фальсіфікацыі гісторыі савецкага партызанскага руху» (1962), «Саўдзельнікі ў злачынствах» (1964), «Праўда гісторыі супраць фальсіфікатараў» (1985) і інш. Адзін з аўтараў кн. «Пра партыйнае падполле ў Мінску ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1961), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85) і ІНШ.). М.М.Смальянінаў.
    РАМАНОЎСКІ Леанід Віктаравіч (н. 1.5.1943, в. Харошкі Магілёўскай вобл.), бел. мастак, педагог. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1975). Вучыўся ў А. Бараноўскага, 1. Стасевіча. 3 1978 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Удзельнік маст. выставак з 1979. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, каларыстычнай згарманізаванасцю, манументальнасцю. Аўтар карцін «Свежы вецер», «Нарачанскі краявід», «Вясковая дарога», «Ля мёртвага возера», «Стары парк», «Наваградак», «Свята», «Раўбічы», «Вечар», «Наваградскі краявід», «Успаміны», «Кветкі» і інш., напісаньгх у 1980—90я г.
    М.М.Купава.
    РАМАНОЎСКІ Мікалай Тарасавіч (7.12.1919, Мінск —7.1.1997), бел. эканаміст і географ. Др эканам. н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1938). 3 1947 у БДУ (у 1947—56 і 1962—83 дэкан). Навук. прайы па гісторыі развіцця нар. гаспадаркі і эканам. геаграфіі Беларусі. Удзельнічаў у складанні атласа Беларусі.
    Тв.: Развнтме мануфактурной промышленностн в Белорусснн (вторая половнна XV1I1 — первая половнна XIX в.). Мн., 1967; Белоруссня. М., 1967. (у сааўт.); Географня Белоруссмн. 2 нзд. Мн., 1977 (у сааўт.); Экономнческая географня Белорусснн. 3 нзд. Мн., 1982 (у сааўг.).
    РАМАНбЎСКІ Пётр Міхайлавіч (21.9.1919, г. Орша Віцебскай вобл. — 23.9.1977), бел. жывапісец. Скончыў Ленінградскі інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1948). У 1948—54 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Сярод твораў: сюжэтнатэматычныя карціны «На канікулах» (1951), «Сяброўкі» (1952), «Уборка капусты» (1958), «Падрыўнікі» (1962); пейзажы «Мінск» (1954), «Хутар Альбуць» (1959), «Жыта» (I960), «Зямля кліча» (1961), «Залатая восень» (1963), «У горадзегероі Мінску» (1977); партрэты «Сын» (1967), «Мастак А.Шаўчэнка» (1970), «Паэт А.Русак» (1975). Б.А.Крэпак.
    РАМАНбЎСКІ Уладзімір Вацлававіч (н. 21.7.1957, г. Слонім Гродзенскай вобл ), бел. спартсмен (веславанне на байдарцыдвойцы). Засл. майстар спорту СССР (1976). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1982). У 1994—98 дзярж. трэнер Беларусі па веславанні. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у пары з С.Нагорным (Украіна) на дыстанцыі 1000 м і сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1977, Сафія) на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1976, 1977, 1980 — на дыстанцыі 500 м; 1977 — на дыстанцыі 1000 м).
    РАМАНдЎСКІ Янка (Іван Юльянавіч; 24.8.1928, Мінск —25.6.1974), бел. графік. Скончыў Бел. тэатрмаст. інт (1959). Пляменнік Я.Купалы. У 1960—
    раманскі 295
    74 маст. рэдактар час. «Маладосць». Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Творы вызначаюцца яснасцю кампазіцыйнай пабудовы, выразнай перадачай унутр. свету персанажа. Стварыў іл. паводле паэм Я.Купалы «Бандароўна» (1952, 1959), «Зімою» (1955), «Магіла льва» (1956, 1959), «Тарасова доля» (1958—59); партрэтныя серыі «Перадавыя людзі калгаса «Рассвет» (1961), «Галасы Палесся» (1967), «Палескія камунары» (1969); партрэты бел. пісьменнікаў В.ДунінаМарцінкевіча, Цёткі (А.Пашкевіч), К.Крапівы, Я.Коласа, М.Лынькова, К.Чорнага, П.Броўкі (усе 1960—70я г.) і інш. Асобнае месца ў яго творчасці займае вобраз Я.Купалы: серыі лістоў «А хто там ідзе?», «Малады Янка Купала ў Пецярбургу», «Янка Купала на абарончых рубяжах пад Масквой. 1941 год» (усе 1959), серыі партрэтаў паэта (1961—71), карціны «Партрэт Янкі Купалы» (1958), «Янка Купала з моладдзю» (1962). Сярод работ у жывапісе партрэты А.Міцкевіча (1954), бацькі Я.Купалы — Д.А.Луцэвіча, Я.Коласа (абодва 1960). І.М.Шалянкова.
    П.Раманоўскі. Мастак А.Шаўчэнка. 1970.
    Я.Раманоўскі. Я.Купала. 1961—71.
    РАМАНС (ісп. romance), камерны муз.паэт. твор для голасу з інстр. суправаджэннем. Тэрмін «Р.» узнік у сярэднявякоўі ў Іспаніі і абазначаў свецкую песню на ісп. мове, у інш. краінах — паэт. твор і жанр вак. музыкі; у многіх мовах Р. і песня тэрміналагічна не адрозніваюцца. Ад песні адрозніваецца больш складаным комплексам выразных сродкаў, кампазіцыйных прыёмаў і муз. структур, выкарыстаннем болі/ш глыбокіх і разнастайных паэт. тэкстаў, больш цеснай сувяззю тэксту з музыкай. Р. можа будавацца паводле прынцыпу адзінага скразнога развіцця, бывае 2 і 3часткавым, рондападобным, строфікаварыянтным.
    Развіццё Р. як сінтэтычнага муз.паэт. жанру пачалося ў 2й пал. 18 ст. ў Германіі (К.Бах, М.Агрыкала), Францыі (Э.Мегюль, Н.Далейрак). У Расіі напачатку Р. называлі вак. творы на франц. тэксты. Развіццё нац. форм Р. пачалося ў творчасці А.Дубянскага, В.Казлоўскага. Сярод разнавіднасцей Р. адрозніваюць баркаролу, баладу, элегію, маналог, серэнаду. У 19 ст. Р. — вядучы жанр у творчасці кампазітараўрамантыкаў: Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, Х.Вольфа (Германія), Г.Берліёза, Ж.Бізэ, Ш.Гуно, Ж.Маснэ (Францыя), Б.Сметаны, А.Дворжака (Чэхія), М.Карловіча, К.Шыманоўскага (Польшча). Э.Грыга (Нарвегія), Я.Сібеліуса (Фінляндыя). У Расіі разам з камернавак. класікай развіваўся і бытавы Р. (А.Гурылёў, А.Варламаў, А.Аляб’еў, П.Булахаў, А.Дзюбюк); росквіту дасягнуў у творчасці М.Глінкі, А.Даргамыжскага, М.Мусаргскага, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, А.Барадзіна, М.РымскагаКорсакава. Стылявое абнаўленне Р. адбылося ў 20 ст. (М.Мяскоўскі, Дз.Шастаковіч, С.Пракоф’еў, Ю.Шапорын, Г.Свірылдў, С.Спанімскі, В.Гаўрылін і інш.).
    У бел. музыцы жанр Р. развіваецца з 1920х г. Бел. кампазітары пісалі Р. на творы класічнай паэзіі, імкнуліся да вобразнатэматычнай разнастайнасці. Многія Р. на словы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі кампазітараў М.Аладава, Я.Цікоцкага, Л.Абеліёвіча, П.Падкавырава, А.Багатырова, Р.Пукста, М.Чуркіна, Э.Тырманд, ДзЛукаса, Г.Вагнера, У.Алоўнікава ўвайшлі ў фонд нац. муз. мастацтва. У 2й пал. 20 ст. з’явіліся новыя тэндэнцыі ў развіцці Р.: пановаму вырашаецца праблема сінтэзу музыкі і паэзіі, вядуцца пошукі ў абнаўленні інтанацыйнай мовы, кампазіцыйнай будовы, тэмбраватэматычнай сувязі, у якой адбіваюцца элементы натуральнай прасодыі, пераасэнсоўваюцца фалькл. традыцыі (вак. цыклы Г.Гарэлавай «Дзявочыя песні», Л.Шлег «Голас зямлі», Р. Дз.Смольскага, А.Елісеенкава, А.Мдывані, С.Картэса, Шлег, А.Хадоскі, Э.Наско і інш.).
    Літ.: Русскнй романс. М.; Л., 1930; Вас нна  Гроссм а н В.А. Русскнй классмческнй романс XIX в. М., 1956; Я е ж. Мастера советского романса. 2 нзд. М., 1980; КурышеваТ. Камерный вокальный цякл в современной русской советской музыке // Вопросы музыкальной формы. М., 1966. Вып. 1; Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971; Аладова Р.Н. «Детскнй» камерный вокальный цнкл в белорусской музыке 70х гг. // Вопросы культуры м пскусства Белоруссня. Мн., 1984. Вып. 3;Алейнікава Э.А.
    Паэзія М.Багдановіча ў творчасйі беларускіх кампазітараў // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1988. № 6. Э.А.Мікалаева.
    РАМАНС у п а э з і і, невялікі напеўны верш лірычнага характару, пераважна пра каханне.
    У сярэдневяковай Іспаніі Р. называлі быт. песні на нар. (ісп.) мове (у адрозненне ад царкоўных песень на лац. мове). У 16 ст. ў франц. паэзіі Р. называлі лірычную песню пра каханне. У такім значэнні тэрмін ужываўся і ва ўсх.слав., у тл. бел. лрах. У зах.еўрап. паэзіі былі папулярныя рамансы Ш.Мільвуа, Э.Парні. «Рамансы без слоў» назваў свой зб. П.Верлен. Падзагаловак «Р.» ёсць у вершах В.Жукоўскага «Жаданне», А.Пушкіна «Пад вечар, восенню пахмурнай» і інш.
    У бел. лры вершы рамансавага тыпу сустракаюцца ў Я.Баршчэўскага («Дзеванька»), ЯЛучыны (Р. з паэмы «Гануся»), В.ДунінаМарцінкевіча (два Р. з камедыі «Пінская шляхта») і інш. Часам паэты пісалі Р. у разліку, што ён будзе пакладзены на музыку: «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над Зямлёю») М.Багдановіча, «Раманс» Ю.Гаўрука. У сучаснай бел. паэзіі тэматычныя і жанравыя межы Р. пашырыліся, узніклі сатыр. і гумарыстычны Р. («Раманс» і «Выхаваўчы раманс» М.Танка).
    Літ.: ВасннаГроссман В.А. Музыка н поэтнческое слово. Ч. 1—3. М., 1972—78; Поэзня н музыка. М., 1973.
    В.П.Рагоііша.
    РАМАНСКАЯ Наталля Міхайлаўна (н. 27.1.1961, в/г Мышанка Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл.), бел. спявачка (сапрана), педагог. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыла Мінскі інт культуры (1982). У 1982—98 спявала ў Дзярж. акад. нар. хоры Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1990 у ансамбл