Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
Ц.Ц.Рамашкін
«РАМАЯНА» (санскр. «Сказанне пра Раму»), старажытнаіндыйская эпічная паэма на санскрыце. Створана каля 4 ст. да н.э. ва Усх. Індыі, сучасны выгляд набыла да 2 ст. н.э. Аўтарства прьшісваецца легендарнаму паэту Вальмікі. У цэнтры паэмы расказ пра подзвігі цара Рамы ў барацьбе супраць цара дэманаўлюдаедаў (ракшасаў) Раваны за вызваленне сваёй жонкі Сіты, якая была ім украдзена. Эпапея складаецца з 7 частак, уключае шэраг інтэрпаляцый. У ёй фантаст. матывы паданняў і міфаў спалучаюцца з рэальнымі рысамі тагачаснай эпохі. У сярэднія вякі стала адной са свяшчэнных кніг індуізму. «Р.» — багатая крыніца сюжэтаў і вобразаў, якія атрымалі развіццё ва ўсіх інд. лрах, найбольш у творчасці прадстаўнікоў стараж. класічнай лры (Калідаса, Бхавабхуці, Бхаці, Тулсідас і інш.). Вядомы яе інтэрпрэтацыі таксама ў лрах Тыбета, Кітая, краін Паўд.Усх. Азіі.
Публ.: Рус. пер. — Махабхарата. Рамаяна. М„ 1974.
Літ.: Грннцер П.А. «Махабхарата» н «Рамаяна». М., 1970; Я г о ж. Древненнднйскнй эпос. М., 1974.
РАМБІР (Rambert) Мары [сапр. Р а м б е р г (Ramberg) Мірыям; 20.2.1888, Варшава — 1982], англійская артыстка балета, тэатр. дзеяч, педагог. Вучылася ў Школе музыкі і рытму ў г. Гелераў (Германія; 1910—12), у Парыжы і Лондане (1917—23). У 1912—13 супрацоўнічала з «Рускім балетам» С.Дзягілева. 3
1918 у Вялікабрытаніі. У 1920 засн. балетную школу ў Ловдане, у 1926 — пастаянную балетную трупу (з 1966 «Модэн Дэнс Компані»), якая спрыяла станаўленню нац. англ. балета. Аўтар аўтабіягр. кн. «Ртуць» (1972).
РАМБО (Rambaud) Альфрэд (2.7.1842, г. Безансон, Францыя — 10.11.1905), французскі гісторык, дзярж. дзеяч. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1897), замежны чл.кар. Пецярбургскай АН (1876). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1864). 3 1881 праф. Сарбоны. У 1895—1903 сенатар, у 1896—98 міністр нар. адукацыі. Даследаваў паліт. гісторыю (у асн. Візантыі, Расіі, Германіі) і гісторыю міжнар. адносін. Прыхільнік франкарус. збліжэння і актывізацыі Францыі ў сферы каланіяльнай палітыкі. Рэдактар (разам з ЭЛавісам) шматтомнай калект. працы «Сусветная гісторыя з IV ст. да нашага часу» (т. 1—12, 1893—1901).
РАМБбЭДР (ад ромб + грэч. hedra аснова, грань), 1) від паралелепіпеда (звычайна нахілены), грані якога з’яўляюцца роўнымі ромбамі. Па крайняй меры 2 вяршыні Р. такія, што ўсе прылеглыя да іх вуглы роўныя паміж сабой. Паралелепілед з’яўляецца Р. тады і толькі тады, калі ён мае вось сіметрыі 3га парадку; гл. Сіметрыя. 2) Р. у геалогіі — простая форма крышталёў трыганальнай сінганіі (6граннік з гранямі ў выглядзе ромбаў). Такую форму маюць крышталі шэрагу мінералаў (кальцыт, магнезіт, радахразіт, смітсаніт і інш.).
РАМБУЛЬЁ, група парод танкарунных авечак мясавоўнавага кірунку. Упершыню выведзены ў Францыі ў 19 ст. ў мясцовасці Рамбуе каля Парыжа, дзе знаходзіўся дзярж. завод лепшых авечак гэтай пароды. У 1925 завезены ў СССР, выкарыстоўваліся для паляпшэння некат. мясц. і вывядзення новых мерьшосавых парод — асканійскай пароды, савецкага мерыноса, сальскай пароды, стаўрапольскай пароды, і інш.
Жывёлы буйныя, добрага целаскладу, скараспелыя, з высокай воўнавай прадукцыйнасцю. Маса бараноў 80—90, авечак 50—60 кг. Воўна 64—70й якасці, даўж. 6—7 см. Гадавы настрыг воўны з бараноў 8—10, з матак — 5—7 кг.
РАМБЎРС (ад франц. rembourser вяртаць затраты) у міжнародным г а н д л і, аплата купленага тавару пры дапамозе банка; аплата запазычанасці праз трэцюю асобу.
РАМЕЛЬ, вёска ў Столінскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПнУ ад г. Столін, 288 км ад Брэста, 50 км ад чыг. ст. Гарынь. 1179 ж., 404 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Помнік землякам, якія загіну
РАМЗЕЙ 301
лі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СвятаМіхайлаўская царква (1762). Каля вёскі могільнік зарубінецкай культуры.
РАМЁННАЯ ПЕРАДАЧА, механізм для перадачы вярчальнага руху паміж валамі пры дапамозе прываднога рэменя. Ахоплівае вядучы шкіў (звьгчайна на вале рухавіка) і вядзёны (на вале рабочага органа). Вызначаецца здольнасню да перагрузак, плаўнасцю ходу, бясшумнасцю, дазваляе перадаваць вярчэнне на адлегласць да некалькіх дзесяткаў метраў, магутнасць да 30—50 кВт, аднак мае невялікі ккдз, нераўнамернасць вярчэння (зза праслізгван
Раменныя перадачы: 1 — прынцыповая схема; 2—6 — віды перадач паводле формы папярочнага сячэння (плоска, кліна, круглараменная, поліклінавая, зубчастая); 7—10 — тыпы паводле канструкцыі (перакрыжаваная, паўперакрыжаваная, з некалькімі вядзёнымі шківамі, з нацяжным ролікам).
ня), грувасткасць. Выкарыстоўваецца ў прыводах с.г. машын, станкоў, тэкст. машын і інш.
РАМЁНСКАБбРШАЎСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура славянскіх плямён 8—10 ст., распаўсюджаная ў басейнах рэк Дзясна, Сейм, Сула, Псёл, Ворскла. Назва ад паселішчаў каля г. Рамны (Сумская вобл., Украіна) і с. Боршава (Варонежская вобл., Расія). Насельнінтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, бортнштвам, рамесніптвам; жыло на гарадзішчах і селішчах у чатырохвугольных аднакамерных паўзямлянках слупавой і зрубнай канструкцый з глінабітнымі печамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне; рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў ляпных гаршках пад курганнымі насьшамі (сустракаюцца і бескурганныя пахаванні). Кераміка ляпная, арнаментаваная грабеньчатым штампам, насечкамі, наколамі. Знойдзены земляробчыя прылады працы, сякеры, косы, нажы; упрыгожанні — бронзавыя і сярэбраныя бранзалеты, шыйныя грыўні, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, пацеркі. Помнікі канца 1га тыс. н.э., падобныя да помнікаў Р.Б.к., сустракаюцца на Пд і ПдУ Беларусі: Мазырскае
гарадзішча Кімбараўка, матэрыялы гарадзішча і селішча Чаплін, селішчы Калочын і Насовічы, селішча і курганны могільнік Ходасавічы, курганны могільнік Вароніна, частка матэрыялаў гарадзішчаў Чачэрск і Гомель. Частка даследчыкаў лічыць, што Р.Б.к. паходзіць ад пражкай культуры, а бел. помнікі звязаны з летапісньші родзімічомі. А.А.Макушнікаў. РАМЁНСКАЯ ПАРОДАгусей. Выведзена на Украіне каля г. Рамны Сумскай вобл. адборам мясц. гусей. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні буйных шэрых гусей.
Жывёлы моцнай канстытуйыі, тулава і грудзі шырокія. Галава сярэдніх памераў, шыя кароткая, тоўстая. Hori кароткія. Апярэнне часцей шэрае. бывае белае, рабое. Дзюба і ногі аранжавачырвоныя. Маса гусакоў 6—6.5, гусак 4.5— 5 кг. Яйцаноскасць 20—30 яец за год, маса яйца да 150 г. М.Ц.Гарачка. РАМЕНЬ, тып яловых лясоў на гліністых ці сугліністых, добра дрэнажаваных глебах, якія фарміруюцца ва ўмовах халоднага ці ўмерана халоднага кантынент. клімату. Характэрны высокая прадукцыйнасць і добрая якасць драўніны; ёсць невял. прымесі хвоі, асіны, бярозы. Ельнік са значным удзелам драбналістых парод — падрамень, з удзелам шыракалістых парод — с у р а м е н ь. У шырокім сэнсе да Р. адносяцца таксама насаджэнні з піхты і хвоі кедравай. М.В.Ярмохін. РАМЁСНЫЯ ВУЧЬІЛІШЧЫ, прафесійнатэхнічныя навуч. ўстановы ў СССР для падрыхгоўкі кваліфікаваных рабочых. Існавалі ў 1940—59. Створаны замест школ фабрычназаводскага вучнёўства адначасова са школамі фабрычназаводскага навучання. Рыхтавалі металургаў, гарнякоў, нафтавікоў, работнікаў марскога і рачнога транспарту, прадпрыемстваў сувязі і інш. Прымаліся асобы ва ўзросце 14—15 гадоў з 7гадовай адукацыяй, пераважна гарадская моладзь. Тэрмін навучання 2 гады. Падлеткі знаходзіліся на дзярж. забеспячэнні. 3 1943 дзейнічалі спец. Р.в. з 4гадовым тэрмінам навучання для сірот, дзяцей воінаў, якія загінулі на фронце, і партызан. На Беларусі ў 1940 было 15 Р.в. Пераўтвораны ў прафес.тэхн. вучылішчы.
РАМЗАЙ, Р э м з і (Ramsay) Уільям (2.10.1852, г. Глазга, Вялікабрытанія — 23.7.1916), англійскі хімік і фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1888). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1913). Вучыўся ва унтах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (др філасофіі; 1872). 3 1872 ва унце Глазга, з 1880 праф. Брыстольскага, у 1887—1913 —Лонданскага унтаў. Навук. працы па фізічнай, арган. і неарган. хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. Ў.Рэлеем), не
У.Рамзай
Н.Ф.Рамзей
он, крыптон і ксенон (1898, разам з М.Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыяд. сістэме хім. элементаў (1900, адначасова з Цз.І.Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф.Содзі). Нобелеўская прэмія 1904.
Літ.: Соловьев Ю.Н., Петров Л.П. Вшіьям РамЗай, 1852—1916. М., 1971.
РАМЗЕЙ, Р э м з і (Ramsey) Норман Фостэр (н. 27.8.1915, Вашынггон), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1950). Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) унты. У 1942—47 у Калумбійскім унце (з 1943 удзельнічаў у Манхатэнскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім унце (з 1950 праф.), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Н.д. асацыяцыі унтаў. Навук. працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыст. механіцы. Адкрыў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магн. моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магн. і эл. дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадароДзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высока
302
РАМІ
дакладнага атамнага гадзінніка. Нобелеўская прэмія 1989.
Тв:. Рус. пер. — Молекулярные пучкн. М., 1960; Экспернменты с разнесеннымн осцнллнруюшнмн полямн н водороднымн мазерамн // Успехн фнз. наук. 1990. Т. 160, вып. 12. М.М.Касцюковіч. РАМІ, рамі белае, к і т а й ская к р а п і в a (Boehmeria nivea), кветкавая расліна сям. крапіўных. Пашырана ў Кітаі і Паўд. Японіі. Культывуецца як тэкст. культура ў трапічных і субтрапічных раёнах.
Шматгадовы паўкуст з добра развітай каранёвай сістэмай. Сцёблы прамастойныя, цылівдрычныя, негалінастыя. Лісце буйное, сэрцападобнае, знізу белалямцавае. Кветкі дробныя, аднаполыя ў шматкветкавых суквеццях. Доўгія (да 500 мм) шаўкавістыя валокны Р. выкарыстоўваюцца ў вытвсці тканін, вышэйшых сартоў паперы і інш.
у В.М.Прохараў.
РАМІШ^ЎСКІ Ігар Канстанцінавіч (5.5.1932, г. Клайпеда, Лігва