• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     і выдавец анталогій бел. апавяданняў «Буслы над балотамі» (1971), «Малады дубок» (1987), збкаў апавяд. «Казкі жыцця» Я.Коласа (1988), вершаў «Знакі вертыкальнага часу» А.Разанава (1995). Выступае ў ням. друку і энцыкл. выданнях з аргыкуламі па праблемах бел. лры, творчасці бел. пісьменнікаў.
    У.Л. Сакаяоўскі.
    РАНДВІЙР (Randviir) Ційу Аляксандраўна (н. 10.3.1938, г. Тарту, Эстонія), эстонская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1977). Скончыла Талінскія харэаграфічнае вучылішча (1955, з 1970 выкладае ў ш) і кансерваторыю (1968). 3 1955 у тры «Эстонія» (цяпер Нац. опера «Эстонія»), Дасканала валодае майстэрствам акад. класічнага танца і лексікай сучаснай харэаграфй. Сярод партый: Меэліке («Золатапапрадухі» Э.Капа), Дзяўчына, Іаана («Балетсімфонія», «Іаана тэнтата» Э.Тамберга), Адэта—Адылія, Аўрора, фея Дражэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Раймойда («Раймонда» А.Глазунова), Гаспадыня Меднай гары, Папялушка, Джульета, Прыгажуня («Каменная кветка», «Папялушка», «Рамэо і Джульета», «Блудны сын» С.Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева) і інш.
    Л.А. Сівалобчык.
    РАНДЖЬІТ СІНГХ (13.11.1780, Будрукхан, або 2.11.1780, г. Гуджранвала, Пакістан — 27.6.1839), правіцель аб’яднанай дзяржавы сікхаў у Пенджабе ў 1799—1839. У 1799 захапіў г. Лахор, які зрабіў сваёй сталіцай. Да 1810—11 падпарадкаваў б.ч. сікхскіх княстваў і стварыў моцііую цэнтралізаваную дзяржаву. Правёў шэраг унутр. рэформ, пры дапамозе франц. саветнікаў сфарміраваў моцную армію на еўрап. ўзор. Ажыццяўляў актыўную экспансіянісцкую палітыку, заваяваў Кашмір і Пешавар.
    Рангоўт трохмачтавай баркенціны: 1 — фокмачта; 2 — гротмачта; 3 — бізаньмачта; 4 — стэньгі; 5 — брамстэньгі; 6 — бомбрамстэньгі; 7 — рэі; 8 — гафелі; 9 — гікі; 10 —бушпрыт; 11 —утлегар.
    РАНДб (франц. rondeau ад rond круг), старафранцузскі верш з 8, 13 або 15 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. У адрозненне ад рандэля ў Р. словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўгараюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго, ствараючы арыгінальнае архітэкганічнае кальцо. Прыкладам 15радковага Р. можа служыць верш «Рандо» М.Багдановіча:
    Узор прыгожы пекных зор
    Гарыць у цемні небасхіла;
    Вада балот, стаўкоў, азёр Яго ў глыбі сваёй адбіла. I гімн спявае жабаў хор Красе, каторую з’явіла Гразь луж; напоўніць мтла прастор, I ўстане з іх гарашчы міла
    Узор.
    I сонца дальш клянуць, што скрыла Луж зоры днём. I чуе бор, I чуе поле крэхат хілы,
    Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор, Там, дзе чыясь рука зрабіла
    Узор.
    У сучаснай бел. паэзіі сустракаецца рэдка.	В.П.Рагойша.
    РАНДЭВЎ (ад франц. rendezvous літар. прыходзьце, з’явіцеся), 1) дамоўленае раней спатканне, пераважна любоўнае. 2) У ваен.марскім флоце вызначанае месца сустрэчы караблёў. Звычаййа пры назначэнні Р. акрамя часу, шыраты і даўгаты месца вызначаюцца і курсы падыходу караблёў.
    РАНДЙЛЬ (франц. rondel ад rond круг), верш з 13 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. Дзеліцца на 3 страфы — два 4радкоўі і адно 5радкоўе. Два першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы другога 4радкоўя, а першы — і ў канцы Р. Узнік у старафранц. паэзіі, потым перайшоў у англ. і інш. еўрап. лры. У канцы 19 — пач. 20 ст. яго выкарыстоўвалі сімвалісты. У бел. лру ўвёў М.Багдановіч:
    Амур 1 сумны і прыгожы
    Стаіць з павязкай на вачах Ля склепу. Часам лёгкі пах Сюды даносіцца ад рожы.
    Паўсюль крыжы, вянкі... Чаго жа Туг, дзе магілы, сцень і прах, Амур і сумны і прыгожы Стаідь з павязкай на вачах?
    I ціха думаў я: быць можа, Любоў, палёппы у трунах, Перамагла і смерці жах! Спачніце ж! Вечпа на старожы Амур і сумны і прыгожы.
    («На могілках»),
    У сучаснай бел. паэзіі не атрымаў пашырэння.	В.П.Рагойша.
    РАНЕТКІ, група драбнаплодных сартоў яблыні. Атрыманы скрыжаваннем сібірскай яблыні (яблыні ягаднай), яблыні Паласава ці яе гібрыдаў з еўрап. сартамі ці кітайкай. Зімаўстойлівыя, хуткаплодныя, штогод і багата пладаносяць. Выкарыстоўваюць у селекцыі, У паўн. абласцях як прыпічэпы для драбнаплод
    306	РАНЕЎСКАЯ
    ных сартоў. Асн. сарты: Р. Ермалаева, Р. чырвоная, Р. пурпуровая, Дабрыня і інш.
    РАНЕЎСКАЯ Фаіна Рыгораўна (27.8.1896, г. Таганрог, Расія — 19.7.1984), расійская актрыса. Нар. арт. СССР (1961). 3 1915 працавала ў правінцыяльньіх трах. 3 1931 у маскоўскіх трах — Камерным, Цэнтр. тры Чырв.
    Ф Р.Ранеўская.
    Арміі, імя Маякоўскага, імя Пушкіна 1 інш., у 1949—55 і з 1963 у тры імя Массавета. Харакгарная актрыса. У яе творчасці спалучаліся эксцэнтрыка і гратэск з мудрай іроніяй, лірыка і камедыйнасць з драм. глыбінёй. Сярод роляў: Змяюкіна («Вяселле»), Мярчуткіна («Юбілей»), Шарлота («Вішнёвы сад»), Наташа («Тры сястры»; усе А.Чэхава), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага). Лепшыя ролі: Бэрдзі («Лісічкі» Л.Хэлман, 1945), Спекулянгка («Шторм» У.БільБелацаркоўскага, 1951), Эўхенія («Дрэвы паміраюць стоячы» АКасоны, 1958), місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка, 1966), Люсі Купер («Далей цішыня» паводле п'есы В.Дэльмар, 1969), Феліцата («Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, 1980). Здымалася ў кіно: «Пышка» (1934), «Падкідыш» (1940), «Мара» (1943), «Вясна» (1947), «Папялушка» (1947), «У іх ёсць Радзіма» (1950), «Дзяўчына з гітарай» (1958), «Лёгкае жыццё» (1964) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951 (двойчы).
    Літ.: 0 Раневской. М., 19988; ІДеглов Д.А Фанна Раневская. М.; Смоленск, 1998; Скороходов Г.А Разговоры с Раневской. М., 2000. Л.В.Календа.
    РАНЖЬІР (ням. Rangierung ад франц. ranger ставіць у рад), 1) расстаноўка ваеннаслужачых у шарэнзе (калоне) па росце, пачынаючы з правага фланга (галавы калоны). 2) У пераносным сэнсе — размяшчэнне ў пэўным парадку па ступені важнасці і значнасці.
    «РАНІЦА», часопіс бел. студэнцкай моладзі дэмакр. кірунку. Выдадзены адзін пумар у чэрв. 1914 у Пецярбургу. Ставіў задачу шляхам асветы, вывучэння духоўных і прадукц. сіл Беларусі павышаць грамадскую свядомасць, гуртаваць інтэлігенцыю для служэння народу. Пафас публіцыст. выступленняў (арт. К.Голскага і Л.Будзіловіча) — адлюс
    траванне гаротнага становішча працаўніка, вера ў лепшую будучыню і імкненне наблізіць яе змаганнем. У арт. Б.Тарашкевіча (Тараса Язычніка) і К.Душэўскага акгуальныя праблемы вывучэння культуры бел. народа — яго мовы, нар. творчасці, мастацтва. У аснове алегарычнага апавяд. «Казка аб крылах» Будзіловіча — ідэя неабходнасці служэння інтэлігенцыі занядбанай роднай зямлі. Змешчаны агляд культ.грамадскага руху студэнтаўбеларусаў у розных гарадах Расіі, рэкламы пецярб. і віленскіх бел. выданняў.
    Літ.: Семашкевіч Р.М. Беларускі літаратурнаграмадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX —пачатак XX ст.). Мн., 1971. А.С.Ліс.
    «РАНІЦА», грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 22.12.1921 да 16.2.1922 у Вільні на бел. мове штодзённа. Рэдактарвыдавец В.Адамовіч. Надрукавала стэнаграму Бел. з’езда, скліканага ў снеж. 1921 у Вільні прыхільнікамі Польшчы. Насуперак рашэнню Бел. нац. кта аб байкоце беларусамі выбараў у Віленскі сейм агітавала насельніцтва за ўдзел у выбарах і выставіла спіс сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Пасля выбараў інфармавала аб дыскусіях у сейме пра будучы лёс Віленшчыны. Шмат увагі аддавала пытанням рээвакуацыі бежанцаў з Сав. Расіі, якія пакінулі Зах. Беларусь у час 1й сусв. вайны. Публікавала дыскусійныя матэрыялы («Аб рэлігійнай уніі на Беларусі» М.Каляды, «Беларуская інтэлігенцыя і будаўніцтва Беларусі» пад крыптанінам «Сс» і інш.), агляды міжнар. становішча, выказванні і інтэрв’ю членаў польскага ўрада, весткі з Сав. Беларусі. Змясціла творы Я.Піліпава, Адамовіча (пад псеўд. Дзяргач), А.Шуляка і інш. Закрыта ў сувязі з завяршэннем акцыі афіц. далучэння Віленшчыны да Гіольшчы. Выйшлі 32 нумары. А.С.Ліс.
    «РАНІЦА», газета для дзяцей школыіага ўзросту і падлеткаў. Выдаецца з кастр. 1929 у Мілску на бел. мове штотыднёва; наз. «Піянер Беларусі». 3 1994 сучасная назва. Асвятляе гіытанні гісторыі Беларусі, адраджэння нац. культуры; патрыят., працоўнага, фіз., эстэт. выхавання дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасць дзіцячых згуртаванняў і аргцый у школах і дзіцячых установах рэспублікі.
    «РАНІЦА», газета. Выдавалася са снеж. 1939 да крас. 1945 у Берліне на бел. мове 1—4 разы ў месяц пад кантролем герм. улад. Друкавала прамовы кіраўнікоў фаш. Германіі, васн. зводкі, тэндэнцыйна асвятляла становішча на фраптах 2й сусв. вайны, міжнар. адносіны. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва, бел. культ.асв. суполак і аргцый за мяжой, інфармавала пра падзеі на Беларусі. Перадрукоўвала матэрыялы з газет, якія выходзілі на тэр. рэйхскамісарыята «Остланд», а таксама прафаш. рус. і ўкр. прэсы. Публікавала артыкулы гіст. тэ
    матыкі М.Шкялёнка, А.Адамовіча, ме'муары У.Глыбіннага, успаміны К.Езавітава пра С.Палуяна, творы М.Багдановіча, Л.Геніюш, Н.Арсенневай, Я.Палоннага і інш. Выйшлі не менш як 233 нумары. С.У.Жумар.
    РАНКАГУА (Rancagua), горад у Цэнтр. Чылі. Адм. ц. вобл. Лібертадр. Засн. ў 1743. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.г. раёна (збожжавыя, люцэрна, бульба, фрукгы, агародніна, жывёлагадоўля). Прамсць: металаапр., кансервавая, мукамольная, дрэваапрацоўчая. Гіст. музей Б.О'Хігінса. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду.
    РАНКЕ (Ranke) Леапольд фон (21.12.1795, г. Віе, Германф — 23.5.1886), нямецкі гісторык. Замежны чл.кар. ГІецярбургскай АН (1860). Настаўнік караля Баварыі Максіміляна II. Скончыў Лейпцыгскі унт (1818). У 1825—71 праф. Берлінскага унта, адначасова гістарыёграф прускай дзяржавы (з 1841) і старшыня Гіст. камісіі пры Баварскай АН у г. Мюнхен (з 1858). У 1832—36 выдаваў кансерватыўны «Historischpolitische Zeitschrift» («Гістарычнапалітычны часопіс»). Найб. значны прадстаўнік новай ням. гіст. навукі, у аснове якой ляжала строгая крытыка крыніц. Для Р. характэрны аб’ектыўнае апісанне гісторыі, выяўленне «агульнай ідэі», што вызначае ход падзей, пры пільнай увазе да дэталей. Ayrap прац «Гісторыя раманскіх і германскіх народаў з 1494 да 1535 г.» (1824), «Рымскія папы, іх царква і дзяржава ў XVI і XVII стст.» (т. 1—3, 1834—36), «Нямецкая гісторыя ў эпоху Рэфармацыі» (т. 1—6, 1839—47), «Дзевяць кніг прускай гісторыі» (т. 1—3, 1847—48; потым пашырана і выдадзена пад назвай «Дванаццаць кніг прускай гісторыі», т. 1—5, 1874), «Французская гісторыя, пераважна ў XVI і XVII стст.» (т. 1—5, 1852—61), «Англійская гісторыя, пераважна ў XVI і XVII стст.» (т. 1—7, 1859—68), «Сусветная гісторыя» (т. 1 — 16, 1881—88) і інш.
    PAHK1H, Рэнкін (Rankine) Уільям Джон Макуарн (5.7.1820, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 24.12.1872), шатландскі інжынер і фізік, адзін са стваральнікаў тэхн. тэрмадынамікі. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1853). Скончыў Эдынбургскі унт (1838). Працаваў на будве партоў і чыгунак. 3 1855 праф. унта ў Глазга. Навук. працы па тэрмадынаміцы, малекулярнай фізіцы, тэорыі пругкасці і ваганняў. Разам з Р.Ю.Э. Клаўзіусам распрацаваў ідэальны тэрмадынамічны цыкл паравога рухавіка (гл. Ранкіна цыкл). Заклаў асновы тэорыі цеплавых машын, што працуюць' ад нагрэтага паветра, вывеў формулу ккдз паравой машыны, прапанаваў адну з тэмпературных шкал (гл. Градус Ранкіна).
    Літ:. Р а д ц н r АА. Нсторня теплотехнпкн.