Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
а ўвасоблены нар.
•творчасць, маст. густы, духоўныя памкненні і нац. вытв. традыцыі народа.
У феад. перыяд амаль кожны сял. двор выступаў як самаст. вьггв. калектыў з шырокім дыяпазонам гасп. дзейнасці. Разнастайныя жыццёва неабходныя прадметы (харч. прыпасы, жыллё, адзенне, тканіны, скуры, рэчы хатняга ўжьтгку, посуд, с.г. прылады і трансп. сродкі) у большасці вырабляліся на месцы сваімі рукамі. Універсальны характар сял. гаспадаркі быў шырокай базай вытв. вопыту і нар. ўмельства, што абумовіла агульны росквіт Р. і промыслаў. 3 сельскага насельніцгва вылучаліся майстры, для якіх Р. станавілася важнай ці нават асн. крыніцай існавання. Частка іх несла дваровую службу пры панскіх ці дзярж. (гаспадарскіх) маёнтках і манастырах. Часам дварыслужбы ўтваралі цэлыя пасяленні рамеснікаў пэўнай спецыяльнасці — цесляроў, бондараў, гантароў, гарбароў, ганчароў, гутнікаў, буднікаў і інш.; іх прадукцыя забяспечвала патрэбы маёнтка, прадавалася на кірмашах, збывалася за мяжу. Статуты ВКЛ замацоўвалі роўныя прывілеі дая рамеснікаў, якія паводле свайго юрыдычнаправавога становішча стаялі ў феад. іерархіі вышэй за сялянземляробаў. Частку залежных рамеснікаў феадалы сялілі ў горадзе на землях сваіх юрыдык. Гар. Р. ў значнай ступені развівалася за кошт прьггоку ў горад сельскіх майстроў і адначасова ўплывала на развіццё і тэхн. ўзровень сельскага Р. Сельскае насельніцтва, якое перасялялася ў горад, прыносіла з сабой абшчынныя традыцыі, што складаліся ў нормы звычаёвага права і адбіваліся на паўсядзённым жыцці брацгваў. Развіццю бел. Р. і промыслаў, іх спецыялізацыі і арганізац. ўпарадкаванню садзейнічала магдэбургскае права. У 16—17 ст. у гарадах Беларусі зафіксавана каля 200 спецыялізаваных відаў Р. і промыслаў. Найб. пашыраны былі ў гарадах — кавальскае, кравецкае, шавецкае, гарбарнае, ганчарнае; у вёсках — розныя віды дрэваапрацоўкі (выраб посуду, с.г. пры
лад, цяслярства), апрацоўка лёну і воўны, ткацтва, пляценне. Гар. рамеснікі аб’ядноўваліся ў асобныя прафесійныя аргцыі — цэхі. Такія карпарацыі наз. брацтвамі (Брэст, Гродна, Мінск, Вільня) або староствамі (Магілёў, Полацк). У склад цэха (40—50 чал.) уваходзілі людзі рамесных прафесій, а таксама рыбаловы, бортнікі, шынкары і інш., што займаліся промысламі ў шырокім сэнсе. У 17 ст. на Беларусі 116 цэхаў, кожны цэх меў свой статуг, які вызначаў яго структуру, парадак прыёму новых членаў, рэгуляваў унутрыцэхавыя адносіны і інш., а таксама меў свой сцяг, зброю, сімвал, агульную касу; у час вайны абараняў горад. Цэхавая аргцыя садзейнічала далейшаму развіццю Р., іх спецыялізацыі і павышэнню ролі ў сістэме грамадскай вытвсці. Значэнне цэхаў выходзіла далёка эа межы карпаратыўнапрафес. аргцыі. Яны адыгрывалі значную ролю ў паліт. жыцці гарадоў, барацьбе супраць прыгонніцгва, за грамадзянскія правы і незалежнасць. Ваенныя падзеі ў 2й пал. 17 —пач. 18 ст. (войны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, Паўн. вайна 1700—21) згубна адбіліся на развіцці рамеснай вытвсці на Беларусі. Напр., у Віцебску, буйнейшым цэнтры рамеснай і прамысл. дзейнасці, у сярэдзіне 17 ст. было больш за 1 тыс. майстроў розных спецыяльнасцей, а ў 1665 засталіся 72 рамеснікі. У 2й пал. 18 ст. назіралася адраджэнне традыц. Р. Асабліва хутка расла колькасць кавалёў, слесараў, цесляроў, шаўцоў, краўцоў, гарбароў і інш. Да 19 ст. цэхавае Р. вычарпала свае магчымасці. Аднак яно падрыхтавала глебу для сучасных форм вытвсці. Побач з Р. значна пашырыліся мануфактуры, якія ўзніклі і працавалі на базе мясц. нар. Р. і промыслаў. Пэўнае месца ў вытвсці прамысл. тавараў займала т.зв. рассеяная мануфактура. Часам мануфактурная і саматужнарамесная вытвсць аб’ядноўваліся ў адзіную сістэму вытв. сувязей. Больш выразны падзел працы, дыферэнцыяцыя вытв. прадэсу на шэраг спецыялізаваных рамесных занягкаў садзейнічалі назапашванню вытв. ведаў, усталяванню новых, больш дасканалых і спецыялізаваных інструментаў, шго з’яўлялася перадумовай вынаходства машын. У 19 ст. разам з ажыўленнем тандлёваэканам. адносін прыкметна вызначылася геагр. спецыялізацыя с.г. 1 саматужнапрамысл. вьпвсці. На Падняпроўі былі шырока развіты гарбарная, ганчарная, шкляная вытвсці, лясныя і дрэваапр. промыслы. У Падзвінні важнае эканам. значэнне набылі вырошчванне лёну і яго апрацоўка, суднабудаванне, каменячосны і кавальскі промыслы, а з дрэваапрацоўкі — цяслярства. У Панямонні былі больш пашыраны вьггвсць сукна, харчовая, гарбарная вытвсць, шавецкая і кравецкая справы. На Палессі важнае месца займалі здабыўныя промыслы (рыбалоўства, бортніцтва, збіральніцтва), а з рамесных — суднабудаванне, выраб бандарнага і плеценага посуду. Рэформа 1861 узмацніла сац. расслаенне, вызваліўшы частку прац. рэсурсаў для неземляробчых заняткаў. Прыкметна змянілася і структура Р,, іх месца ў грамадскай вытвсці. Развіццё буйной прамсці абумовіла паступовае скарачэнне ткацгва, ганчарства, звузіліся маштабы вышыўкі, набойкі, крашаніны, апрацоўка лінавай кары, выраб рагож і цыновак. Аднак некат. Р. да пач. 20 ст. пашырыліся, у іх ліку кравецкае, шавецкае, шапавальнае, аўчыннае, кавальскае, выраб шкла, цэглы, кафлі, a з дрэваапрацоўчых — сталярнае і цяслярнае. Змяніліся сац. характар Р. і промыслаў, іх сувязь з рынкам збыту, узаемаадносіны rap. і сельскага Р., Р. і буйной прамсці. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 саматужнарамесніцкая вытвсць разглядалася як адна з форм пераходу да сацыяліст. прамсці, што знаходзіла сваё ўвасабленне ў прамысл. каанерацыі.
У сферы грамадскай вытвсці развіц
цё буйной прамсці адцясніла Р. і промыслы на другараднае месца. Аднак яны не зніклі, эканамічна апраўданы як дапаможны промысел, як спецыялізаваная дзейнасць майстроў. Асваенне лепшых традыцый нар. Р. — адзін з важнейшых кірункаў у развіцці мясц. прамсці. Нар. промыслы, пераасэнсаваныя і адроджаныя на новай арганізац.прававой і тэхн. асновах, набываюць самаст. ролю як адзін з камерцыйнаэканам. рычагоў грамадскай вытвсці, а таксама як састаўная частка бел. нац. культуры. 3 мэтай захавання і адраджэння традыцый бел. Р. створаны Саюз майстроў нар. творчасці (1992). Узоры нар. Р. шырока выкарыстоўваюцца ў розных відах прафесійнага нац. мастацтва.
В. С.Ціпюў.
РАМЯСЦВЯНКА, рака ў Мсціслаўскім і Дрыбінскім рнах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Быстрая (бас. р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 291 км . Пачынаецца за 1,2 км на Пн ад в. Рэместава Мсціслаўскага рна, вусце на паўн.усх. ускраіне в. Кледнявічы Дрыбінскага рна. Цячэ па ГорацкаМсціслаўскай раўніне. Даліна выразная, трапецападобная, у верхнім і сярэднім цячэнні шыр. 0,2—0,5 км, у вусцевай частцы да 1 км. Рэчышча звілістае, у вытоку перасыхае: шыр. ракі ў межань да 15 м.
РАН Лазар Саулавіч (18.4.1909, г. Даўгаўпілс, Латвія — 5.8.1989), бел. мастак. Скончыў Віцебскі маст. тахнікум (1932). Працаваў у станковай графіцы і жывапісе. Сярод графічных твораў: серыі «Брэсцкая крэпасць» (1952), «Мінскае гета» (1970), альбомы купалаўскіх і коласаўскіх мясцін «Мой родны кут, як ты мне мілы...» (1958—60), «Па родных мясцінах Я.Купалы» , (1970), партрэты П.Мядзёлкі (1970), Кітэчкінай^ — удзельніцы французскага супраціўлення» (1983), В.Іпатавай (1984). Аўтар жы
Л.Ран. Партрэт Г.Грыгоніса. 1954.
РАНЕТКІ 305
вапісных кампазіцый «Акупанты» (1938), «Дзядулягерой», «Звесткі з Петраграда» (абедзве 1957), «Сталявары» (1958), «Беларуская легенда», «Я.Колас у Навагрудку» (абедзве 1960), «Перад уборкай ураджаю ў калгасе імя Я.Коласа», «Ф.Скарына» (абедзве 1963), «Сўстрэча ў Вільні» (1980), «Я.Купала і Цётка каля Чорнага возера» (1983). Творы адметныя складанай графічнай тэхнікай, дакладным жывым малюнкам, глыбокім псіхалагізмам. Л.Ф.Салавей.
РАНА, механічнае пашкоджанне тканак і органаў цела з парушэннем цэласці іх покрыва. Паводле ўмоў узнікнення адрозніваюць Р. аперацыйныя, выпадковыя, баявыя; паводле механізма ранення і характару пашкоджання — рэзаныя, колатыя, рубленыя, ад укусаў, ірваныя, скальпаваныя (пры адслойцы або адрыве значных участкаў скуры), агнястрэльныя і інш. Адрозніваюць таксама датычныя, сляпыя і навылётныя, пранікальныя (пры раненнях жывата, чэрапа, суставаў) і непранікальныя, з пашкоджаннем унугр. органаў (або без); адзінкавыя, множныя, спалучаныя, камбінаваныя. Паводле асаблівасцей мікробнай флорьг Р. бываюць стэрыльныя і інфіцыраваныя. Пасля ранення адбываецца першаснае ачышчэнне Р. ў выніку траўматычнага ацёку, сціскання Р. і выціскання наверх амярцвелых і прамочаных крывёй тканак; другаснае ачышчэнне — у выніку развіцця запалення і дзейнасці мікраарганізмаў. Зажывае Р. з утварэннем рубца. Прыкметы Р.: боль, мясц. запаленне, крывацёк, кровазліццё і інш. Лячэнне: хірург. апрацоўка, антыбіётыкі і інш.
І.М. Семяненя.
РАНГ (ням. Rang ад франц. rang месца, рад), ступень адрознення, чып, званне; разрад. катэгорыя, клас і інш. У большасці краін Р. ўстанаўліваюцца для служачых цывільных ведамстваў, напр., дыпламатычныя рангі. Ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў існуюць званні воінскія, якія адпавядаюць Р. (напр., у ВМФ Расіі капітан 1га, 2га і 3га Р.). У ВМФ на Р. падзяляюцца караблі (гл. Карабель ваенны), у адпаведнасці з якімі вызначаецца старшынства іх камандзіраў, прававое становішча экіпажаў і нормы іх матэрыяльнага забеспячэння.
РАНГбЎТ (нідэрл. rondhout круглае дрэва), сукупнасць надпалубных частак (канструкцый і дэталей) суднавага абг сталявання, прызначаная для размяшчэння навігацыйных агнёў, антэн радыёсувязі і радыёлакацыі, мацавання грузападымальных сродкаў і інш. На ветразевых суднах Р. служыць для пастаноўкі і расцягвання ветразяў. Асн. дэталі Р.: мачты, рЭі, стэньгі, гафелі, гікі і шш.
РАНГЎН, назва да 1989 горада Янгон, сталіцы М’янмы.
РАНДАЎ (Randow) Норберг (н. 27.11.1929, г. Нойпггрэліц, Германія),
нямецкі перакладчык; адзін з прапагандыстаў бел. лры ў Германіі. Скончыў Берлінскі унт (1953), у 1955—62 выкладаў у ім балг. лру. Перакладае з бел., рус., балг. і інш. слав. моў. Пераклаў на ням. мову вершы Я.Кутіалы, апавяданні М.Багдановіча, М.Гарэцкага, К.Каганца, М.Чарота, аповесці «Абеліск» (1976), «Здрада» (1978), «Аблава» (1995) В.Быкава (разам з Г. і У.Чапегамі), «Раданіца» А.Кудраўца (1983). Укладальні