Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
М.; Л., 1936; Гельфер Я.М. йсторня н методолопія термодннамнкм м статлстнческой фнзнкя. 2 нзд. М., 1981.
РАПАЛЬСКІ 307
РАНКІНА ЦЫКЛ, абарачальны кругавы працэс, у якім цеплавая энергія пераўтвараецца ў работу (ці наадварот); ідэальны рабочы цыкл цеплавога рухавіка. Складаецца з паслядоўна чаргавальных двух ізабарных і двух адыябатных працэсаў. Ад Карно цыкла адрозніваецца тым, што падвод цеплаты да рабочага цела ажыццяўляецца пры пастаянным ціску і павышэнні тры. Распрацаваны У.Дж.М.Ранкіным (разам з Р.Клаўзіусам) як тэарэт. цыкл паравога рухавіка.
PAHK0H1 (Ronconi) Джорджа (6.8.1810, г. Мілан, Італія — 8.1.1890), італьянскі спявак (барытон), адзін з буйнейшых спевакоў 19 ст. Спяваць вучыўся ў бацькі Д.Ранконі. На опернай сцэне дэбютаваў у 1830. Выступаў у Італіі і інш. краінах, у т.л. ў Расіі (1851 — 55, 1858—59). Яго выкананне вылучалася віртуозным вак. майстэрствам, выразнай фразіроўкай, тэмпераментам. Сярод партый: Рыгалета, Навухаданосар (у аднайм. операх Дж.Вердзі), лорд Генрых Эштан («Лючыя ды Ламермур») і Дулькамара («Любоўны напітак», абедзве Г.Даніцэці), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні).
РАНСАР (Ronsard) П’ер дэ (11.9.1524, замак ЛаПасаньер; Францыя — 27.12.1585), французскі паэт; прадстаўнік эпохі Адраджэння. Вучыўся ў Наварскім калежы ў Парыжы (1533—34). Быў прыбліжаны да каралеўскага двара. Узначальваў літ. групу «Плеяда», што адыграла значную ролю ў фарміраванні франц. нац. мовы і паэзіі. У першай кн. «Оды» (кн. 1—5, 1550—52) паспяхова здзейсніў нраіраму «ўзвышэння» франц. паэзіі. Пісаў любоўныя вершы: зб. санетаў «Любоўныя вершы да Касандры» (1552, нап. пад уплывам Ф.Петраркі і італьян. паэтаўнеапетраркістаў), цыклы санетаў «Працяг любоўных вершаў» (1555), «Новы працяг любоўных вершаў» (1556), «Санеты да Алены» (1578). У збках «Кніжка свавольстваў» (1553) і «Гай» (1554) звяртаўся да «нізкага» стылю, натуральнасці і прастаты. Філас. лірыка (зб. «Гімны», кн. 1—2, 1555—56) прысвечана Сусвету і Космасу, апявае навуку, законы чалавечага быцця і ідэальнага грамадскага ладу. У цыкле «Развагі пра няшчасці гэтага часу» (1560—62) адстойваў права паэта ўмешвацца ў грамадскае жыццё. У празаічным трактаце «Кароткі выклад паэтычнага мастацтва» (1565) сфармуляваў эстэт. прынцыпы, блізкія паэтыцы класіцызму. На бел. мову асобныя яго вершы пераклала Н.Мацяш.
Тв:. Бел. пер. — [Вершы] // Даляглвды, 1989. Мн., 1989; Рус. пер. — Лнрлка. М., 1963;.Мзбр. поэзня. М., 1985; 0 вечном: Мзбр. лнрнка. М., 1996; У кн.: Поэзпя Плеяды. М., 1984.
Літ.: В н п п е р Ю.Б. Поэзня «Плеяды»: Становленме лнт. школы. М., 1976.
А.В.Хадановіч.
РАНСАРАВА СТРАФА (назва ад прозвішча франц. паэта 16 ст. П. дэ Ранса
ра), шасцірадковая страфа з рыфмоўкай ААбВВб. Першы ўзор Р.с. ў бел. паэзіі пакінуў В.ДунінМарцінкевіч (першы раздзел паэмы «Халімон на каранацыі»). Р.с. напісаны верш Я.Купалы «Час!»:
Хай званы зазвоняць з жарам, Хай музыка ў струны ўдара! Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці I за Бацькаўшчынумаці Йдзі, народ, на сход!
Ёю карыстаўся Я.Колас (верш «Вольнаму народу») і інш. В.П.Рагойша.
РАНЦАНЦ Арнольд Аляксандравіч (н. 3.2.1945, г.п. Цінской Ніжнеінгашскага рна Краснаярскага краю, Расія), украінскі і бел. артыст аперэты, спявак (барытон). Засл. арт. Украіны (1978). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыў Ташкенцкі тэатр.маст. інт (1968). Працаваў у розных трах. 3 1979 артыст Беларускага муз. тэатра. Выканаўца рарнапланавых характарных роляў пераважна камедыйнага плана. Р. ўласцівы дакладнасць, лёгкасць і эмацыянальнасць. Сярод партый на бел. сцэне: Яшкаартылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Фядот («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Кугузаў («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава» ФЛейра), Франк, сенатар Дэляква («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Альфрэд Дулітл («Мая цудоўная лэдзі» ФЛоу), Фама («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Нендэль Крык («Біндзюжнік і Кароль» А.Журбіна), іраф Кутайсаў («Халопка» М.Стрэльнікава), граф Баргезе («Капялюш Напалеона» О.Штрауса), Зупан («Цыганскі барон» І.Штрауса), Іван Прысыпкін («Клоп» У.Дашкевіча), лорд Балінгброк («Шклянка вады» У.Кандрусевіча), Пелікан («Прынцэса цырка» І.Кальмана) і інш. А.Я.Ракава.
РАНЦЬЁ (франц. rentier ад rente рэнта), асобы, якія жывуць на даходы (працэнты) ад грашовага капіталу, аддадзенага ў пазыку, або каштоўных папер. Гл. таксама Ліхвярства.
РАНЧА (ісп. rancho), 1) у краінах Лацінскай Амерыкі сельская сядзіба і зямельнае ўладанне пры ёй. 2) У ЗША — жывёлагадоўчая або інш. ферма з адпаведным зямельным участкам.
РАНЧЫ, горад на У Індыі, на плато ЧхотаНагпур, у штаце Біхар. Засн. ў 1869. Каля 1 млн. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: выплаўка сталі, цяжкае машынабудаванне, станкабудаванне. Унт.
РАПА, насычаны саляны раствор (pacon) у адкрытых прыродных, штучных вадаёмах, падземных пустотах і порах донных адкладаў саляродных азёр. Канцэнтрацыя солей у Р. больш за 50 г/л (паводле класіфікацыі У.І.Вярнадскага), дасягае 300—370 г/л. Паводле хім. саставу падзяляецца на 4 гал. тыпы: хла
рыдны кальцыевы, хларыдны магніевы, сульфатны натрыевы і гідракарбанатны натрыевы. Р. падземнай гідрасферы мае павышаную канцэнтрацыю брому, ёду, бору, літыю. Выкарыстоўваецца ў прамысл. і мед. мэтах.
РАПАІТЫ, у заходнесеміцкай міфалогіі насельнікі царства мёртвых. У міфалагічных паданнях Р. разам з багамі трапезнічаюць і дапамагаюць у рабоце вярх. богу Ілу, а на зямлі разам з жывымі людзьмі робяць ахвярапрынашэнні. Магчьша, Р. называлі таксама катэгорыю жывых людзей, што прайшлі спец. абрад пасвячэння (квазісмерць), які ўраўноўваў іх з насельнікамі царства мёртвых і дазваляў далучацца да тайнаў багоў.
РАПАК, асобная льдзіна на замёрзлым моры, возеры, вадасховішчы, якая стаіць вертыкальна сярод адносна роўнай паверхні або рэзка выступае сярод таросаў.
РАПАКІВІ (фін. rapakivi ад гара адкіды, гразь + kivi камень; гнілы камень), парфірападобны двухпалявашпатавы граніт павышанай шчолачнасці. Яго авоідная струкгура ўтворана буйнымі акруглымі ўкрапаннікамі артаклазу, акаймаванымі алігаклаЛам, абумоўлівае адносна хуткае разбурэнне пароды. Складаецца з артаклазу (каля 40%), алігаклазу (каля 20%), кварцу (каля 30%), цёмнай слюды (каля 8%) і другарадных мінералаў (каля 2%). Колер бураватаружовы, чырванаваты, радзей зеленаваты, чорны. Шчыльнасць каля 2,65 г/см3, порыстасць 0,3%, супраціўленне сцісканню 100—200 МПа. З’яўляецца субплатформавым утварэннем, якое ўзнікла ў асацыяцыі з постарагенным магматызмам; буйныя масівы Р. акаймоўваюць стараж. платформы. Выкарыстоўваецца як абліцовачны і бутавы камень, сыравіна для мікраклінавага канцэнтрату.
РАПАЛЁЎСКІ Ян, I a а н В і цебскі, бел. мастак 18 ст. Аформіў «Ілюстраваны нотны ірмалой» (1741) з віцебскай ІаанаБагаслоўскай царквы і стварьгў для яго каля 30 заставак. Уставіў у гэты ж рукапіс створаныя ім у 1700 і 1744 мініяцюры «Нараджэнне Хрыста» і «Дванаццацігадовы Хрыстос у Іерусалімскім храме сярод настаўнікаў», у якіх адышоў ад кананічных схем, выявіў кампазіцыйную здольнасць.
Літ.: Высоцкая Н.Ф. Матерналы к псторпн станковой жнвопмсн Белорусслн XVI—XVIII вв. // Музей: Худож. собр. СССР. М., 1983. Сб. 4. Н.Ф.Высоцкая.
РАПАЛЬСКІ ДАГАВОР 1922, савецкагерманскі дагавор 192 2, падпісаны паміж РСФСР (Г.В. Чычэрын) і Германіяй (КЛ.Вірт і В.Ратэнаў) у г. Рапала (Італія) 16 крас. ў час Генуэзскай канферэнцыі 1922. Заключэнню дагавора папярэднічалі двухбаковыя перагаворы
308 РАПАНОВІЧ
ў Маскве ў 1921 і ў Берліне ў крас. 1922. Паводле дагавора аднаўляліся дыпламат. і консульскія адносіны паміж абедзвюма дзяржавамі (былі разарваны пасля Ліст. рэвалюцыі 1918 у Германіі), бакі адмаўляліся ад узаемных фін. прэтэнзій (Сав. Расія — ад кампенсацыі ваен. і неваен. страт, нанесеных 1й сусв. вайной, Германія — ад выплаты ёй даўгоў царскага ўрада і пакрыцця кошту нацыяналізаваных сав. ўладамі герм. прадпрыемстваў), надаваўся статус найб. спрыяння двухбаковым гандл.эканам. адносінам. Дадатковае сакрэтнае пагадненне да дагавора прадугледжвала супрацоўніцтва герм. узбр. сіл (рэйхсвера) з Чырв. Арміяй (у тл. вытвсць і выпрабаванне ў Сав. Расіі ням. зброі), што паруіпала ўмовы Версальскага мірнага дагавора 1919. Дагавор ратыфікаваны ВЦВК РСФСР 16 мая, герм. рэйхстагам — 4 ліп.; 5.11.1922 яго дзеянне пашырана на інш. сав. рэспублікі, у тл. БССР. Р.д. стварыў дагаворнаправавую аснову ддя развіцця паліт., эканам. і культ. сувязей паміж Сав. Расіяй і Германіяй, значна ўмацаваў міжнар. становішча бакоў, у тл. прарваў іх знешнепаліт. ізаляцыю. Страціў сілу пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР (чэрв. 1941).
Публ:. Советскогерманскне отношення от переговоров в БрестЛнтовске до подпнсання Рапалльского договора. Т. 2. (1919—1922). М„ 1971.
Літ.: Т р у х н о в Г.М. Поучлтельные урокм нсторнн Трм сов.герм. договора (1922— 1926 гг.). Мн., 1979; Космач В.А., Романовскнй Д.В. Советская Беларусь н Германпя в 1917—1932 гг.: кампанян солндарностн, торговля, культурный обмен (урокн нсторнн для современностн). Внтебск, 2001. М.Г.Жаркоў.
РАПАНбвіЧ Яўген Нічыпаравіч (27.9.1929, в. Холма Мядзельскага рна Мінскай вобл. — 12.12.1987), бел. мовазнавец, фалькларыст. Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам. 3 1960 у «Вучэбнапедагагічным выдавецтве» (з 1964 заг. рэдакцыі), у 1967—70 заг. рэдакцыі ў выдве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1971 гал. рэд. выдва «Народная асвета», у 1979—82 заг. рэдакцыі ў выдве «Навука і тэхніка». Займаўся бел. лексікаграфіяй. Самая грунтоўная лексікаграфічная праца Р. — слоўнікі назваў населеных пунктаў Беларусі па абласцях: Віцебскай (1977), Брэсцкай (1980), Мінскай (1981), Гродзенскай (1982), Магілёўскай (1983), Гомельскай (1986). Складальнік зб. «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі» (1958, 2е выд. 1974), аўтар «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» (1979, з А.І.Болсунам), апавяданняў для дзяцей, перакладаў з інш. моў.
РАПАНЎІ. Пасхі востраў, Вялікадня в о ст р аў (палінезійская Rapa Nui, ісп. Pascua, англ. Easter Island), вулканічны востраў ва ўсх. ч. Ціхага ак. Пл. 165,5 км2. Належыць Чы
лі. Нас. каля 2 тыс. чал. (1999). Каля 40% карэнных жыхароў палінезійцы (рапан