Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
тва прэрафаэлітаў» (гл. Прэрафаэліты). Адвяргаў «вульгар
Д.Г.Расеці. Каханая. 1865—66.
ны празаізм» у тагачасным мастаіггве, шукаў тэмы і сюжэты ў мастацтве італьян. прымітываў і паэзіі італьян. сярэдневякоўя, Ранняга Адраджэння (асабліва ў Дантэ), сярэдневяковых легендах і хроніках, творах англ. рамантыкаў, надаваў вобразам адчувальнапачуццёвы характар і містычную афарбоўку. Жывапісныя работы вызначаюцца парадаксальным спалучэннем інтэнсіўнасці пачуццяў гераінь (пісаў выключна жаночыя персанажы) і знешняй статычнасці, скаванасці поз і жэстаў; аб’яднаннем аб’ёмна выпісаных фігур з умоўным дэкар. фонам (часта ўзор з лісця і кветак); яркай паліхроміяй і тонкай лінеарнасцю кампазіцый, якія папярэднічалі стылю мадэрн: «Дзяцінства Марыі» (1849), «Дабравешчанне» (1850), «Беата Беатрыкс» (1863), «Каханая» (1865—66), «Сон Дантэ» (1870—71) і інш. Размаляваў хол Оксфардскага тва ў Лондане (1857), афармляў кнігі, рабіў эскізы вітражоў і пано (з У.Морысам). Літ. творам уласцівы жыццёвасць і пераканаўчасць вобразаў, пластычнасць мовы, дакладнасць метафар, нечаканасць асацыяцый і сакавітасць дэталей: збкі «Вершы» (1870), «Балады і санеты» (т. 1—2, 1881). Аўтар п’есы «Трагедыя караля», філас. паэмы «Цяжар Ніневіі» (1856) і інш., перакладаў.
312 РАСЕЦІНСКАЯ
Тв:. Рус. пер. — у кн.: Антолопія новой англнйской поэзнм. Л., 1937.
РАСЕЦІНСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура позняга палеаліту — ранняга мезаліту ў вярхоўях Акі. Назва ад помніка на р. Расета. Прылады прадстаўлены разцамі, скрабкамі, скоблямі, вастрыямі, мікралітамі, наканечнікамі стрэл на мікрапласцінах. Як папярэдніца волгаокскага мезаліту Р.к. стала асновай для ўзнікнення бутаўскай культуры.
РАСІЗМ, сукупнасць канцэпцый, аснову якіх складаюць палажэнні аб фізічнай і псіхічнай няроўнасці чалавечых рас і ўплыве расавых адрозненняў на гісторыю і культуру грамадства, аб спрадвечным падзеле людзей на вышэйшыя і ніжэйшыя расы. Сцвярджае, што вышэйшыя расы з’яўляюцца адзінымі стваральнікамі цывілізацыі і закліканымі да панавання, а ніжэйшыя не здольны да стварэння і нават да засваення высокай культуры і асуджаны на эксплуатацыю. Першая расісцкая канцэпцыя распрацавана французам Ж.А.Габіно, які абвясціў арыйцаў «вышэйшай расай» («Эсэ аб няроўнасці чалавечых рас», 1884). У далейшым Р. пераплёўся з сац. дарвінізмам, мальтузіянствам, еўгенікай (Д.Хайкрафт і Б.Кід у Вялікабрьгганіі, Ж.Лапуж у Францыі, Л.Вольтман, Х.Чэмберлен, О.Аман у Германіі). Стаў афіц. ідэалогіяй фашызму; выкарыстоўваецца дая апраўдання расавай дыскрымінацыі, сегрэгацыі і апартэіду. Р. асуджаны Міжнар. супольнасцю. Гл. та^сама Нардызм.
РАСІЙСКААМЕРЫКАНСКАЯ КАМ
ПАНІЯ, гандлёвае аб’яднанне ў Расіі ў 1799—1868. Засн. з мэтай асваення рас. уладанняў у Амерыцы, Курыльскіх і інш. астравоў. Напачатку праўленне кампаніі размяшчалася ў Іркуцку, з 1800 — у Пецярбургу. Кампанія атрымала ў манапольнае карыстанне ўсе промыслы і карысныя выкапні гэтых тэрыторый, права арганізоўваць экспедыцыі, займаць новаадкрытыя землі і гандляваць з суседнімі краінамі. Кампанія стварыла ў «Рускай Амерыцы» пастаянныя паселішчы, суднабудаўнічыя верфі, майстэрні і інш., у 1804—40 пры ўдзеле рас. ўрада арганізавала 25 экспедыцый, у тл. 15 кругасветных (І.Ф.Хрузенштэрна і Ю.Ф.Лісянскага і інш.), вяла геагр. і этнагр. даследаванні на Алясцы, удзельнічала ў засяленні вва Сахалін і Прыамур’я, садзейнічала пашырэнню ў шэрагу раёнаў агародніцтва, хлебаробства і жывёлагадоўлі. Дзейнасць кампаніі ўскладнялася моцнай канкурэнцыяй брыт. і амер. прадпрымальнікаў. У сувязі з продажам амер. уладанняў Расіі ЗША Р.а.к. ў 1868 скасавана.
Літ.: Нсторня Русской Амернкм, 1732— 1867. Т. 1—3. М„ 1997—99.
РАСІЙСКАЕ АВІЯЦЫЙНАКАСМІЧНАЕ АГЕНЦТВА, Расавіякосм а с, орган выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляе дзярж. палітыку ў галіне касм. дзейнасці, эксперым. авіяцыі, мадэрнізацыі і развіцця авіяц. прамсці. Створана 25.5.1999; правапераемнік Галоўкосмасу СССР (Гал. ўпраўленне па стварэнні і выкарыстанні касм. тэхнікі для нар. гаспадаркі і навук. даследаванняў СССР; існавала з 6.10.1985). Асн. кірункі дзейнасці: развіццё касм. сродкаў сувязі, вяшчання і рэтрансляцыі (касм. сістэмы «ЭкспрэсК», «Ямал», «Ганец»), фундаментальныя касм. даследаванні (праекгы «Спекгр», «Каронас», «Інтэрбол», «Фобасгрунт»), пілатуемыя палёты (разгортванне рас. сегмента Міжнар. касм. станцыі), стварэнне і мадэрнізацыя ракетносьбітаў «Русь», «Адзінства», «Ангара», «Пратон», «Саюз2», «Зеніт», «Цыклон», узаемадзеянне з авіякасм. ведамствамі інш. краін.
У. С.Ларые'наў.
РАСІЙСКАЕ ІНФАРМАЦЬІЙНАЕ АГЕНЦТВА «НАВІНЫ», Р 1 А «Н а в і н ы», найбуйнейшая расійская дзярж. інфармацыйнааналіт. аргцыя. Створана ў 1941 у Маскве як Саўінфармбюро, з 1961 Агенцтва друку «Навіны» (АДН), з 1991 сучасная назва. 3 1998 у складзе Адзінага вытв.тэхнал. комплексу дзярж. электронных сродкаў масавай інфармацыі (МедыяХолдзінг УДТРК). Распаўсюджвае актуальную грамадскапаліт., эканам., навук., фін. інфармацыю на рус., асноўных еўрап. і араб. мовах па каналах электроннай сувязі, a таксама ў выглядзе друкаваных веснікаў, бюлетэняў, даведнікаў. Mae разгалінаваную інфарм. інфраструктуру: 50 бюро ў замежных дзяржавах, 17 прадстаўнііггваў у краінах СНД, у т.л. на Беларусі, сетку карпункгаў у Рас. Федэрацыі, краінах СНД і больш чым у 40 краінах свету. Выдае кнігі і перыёдыку, у т.л. штотыднёвік «СпутннкНовостн», мініэнцыклапедыю на англ. мове «Расія ад А да Я», рыхтуе тэлевізійныя праграмы і фотаматэрыялы. В.А.Пола.
РАСІЙСКАЙ АКА19МП НАВЎК БІБ
ЛІЯТЭКА ў СанктПецярб у р г у, адна з найбуйнейшых бібліятэк у свеце, старэйшая навук. бка Расіі; установа са статусам НДІ ў галіне кніга, бібліятэка і бібліяграфазнаўства, рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў; цэнтр міжнар. кнігаабмену. Засн. ў 1714. Аснову фондаў (каля 18 тыс. кніг) склалі кнігі і рукапісы царскіх бк і б. Алтэкарскага прыказа, вывезеныя ў 1712 з Масквы, зборы Пятра I і інш. прыватных асоб. У 1772 сюды паступіла вывезеная з Нясвіжа бка Радзівілаў (каля 15 тыс. кніг). 3 1725 бка падначалена Пецярбургскай АН і стала яе першай навук. установай. 3 1783 атрымлівала абавязковы экзэмпляр усіх друкаваных у Рас. імперыі выданняў. 3 1925 наз. Бка AH СССР, з 1992 Бка
Pac. АН. Кніжныя фонды ўсяго комплексу каля 20 млн. экз. (2000), больш за 40% складаюць замежныя навук. выданні. Захоўваюцца унікальныя зборы рукапісных кніг (каля .20 тыс. экз.), у т.л. Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, Нікіфараўскі, Акадэмічны, Супрасльскі спісы бел.літ. летапісаў 1446, пераклады візантыйскіх і зах.еўрап. хронік (у т.л. «Хроніка...» М.Стрыйкоўскага, 16 ст.), творы апалагетаў стараверства (у т.л. аўтограф пратапопа Авакума), вял. «заходнярускі» Хранограф 2й чвэрці 17 ст., Служэбнік архірэйскі 1й пал. 16 ст. з тэкстам Цвярскога перапісу (рукапіс з «заходнярускімі» палеаграфічнымі прыкметамі). Ёсць стараж. бел. і «заходнярускія» літургічныя, царкоўнарэліг., гіст. рукапісы, у т.л.: фрагмент «Евангелля апракас» 13—14 ст. з паметай супрасльскага архімандрыта Яўстафія; «Апостал» з тлумачэннямі 15 ст. з укладным запісам 1460 А.Солтана, гаспадарскага маршалка; «Дзесяціглаў» — арыгінальны біблейскі звод, складзены і напісаны ў 1502—07 у Вільні і Супраслі; Евангеллетэтр Дабрахотаўскае пач. 16 ст. з укладнымі запісамі Ляшчынскаму манастыру; гіст. зборнік епіскапа Паўла 16 ст. з летапіснымі выпіскамі і палемічнымі творамі; гіст. збк 1546 з бк Супрасльскага, пазней Жыровіцкага манастыроў; «Палея» сярэдзіны 16 ст., «Пандэкты» Нікана Чарнагорца 16 ст.; «Сказанне аб Жыровіцкім абразе Маці Боскай» 17 ст.; зборнік з творамі Максіма Грэка 2й пал. 16 ст., напісаны заходнярус. паўуставам; «Статут ордэна базыльян» 17 ст., «Зярцала багаслоўя» Кірылы Транквіліёна, спіс дзяка Гладовіча ў Шышаве 1641, Пінскі зб. 1й пал. 17 ст., збор казанняў полацкіх езуітаў 1669—72, Слуцкі кодэкс «Псторыі Польшчы» Я.Длугаша (кн. 1—9); «Статут Вялікага княства Літоўскага», перапісаны ў 1613 для Л.Юцінскага; збор з дакумент. матэрыяламі 17—18 ст. Жыровіцкага манастыра; творы І.Кунцэвіча і інш. царк. і грамадз. дзеячаў, палемістаў 17—18 ст. Некат. бел. руканісы ўвайшлі ў Нёманскі і Дзвінскі зборы бкі. Многія стараж. бел. рукапісы паходзяць са збораў епіскапа Паўла (Дабрахотава). У рукапісным аддзеле вял. картатэка апісанняў рукапіснай кніжнасці 11—17 ст., складзеная акад. М.К.Нікольскім. У зборах аддзела рэдкай кнігі захоўваюцца бел. старадрукі (выданні брацкіх, рэфармацыйных, каталіцкіх і прыватных друкарняў), у т.л. 18 экз. выданняў Ф.Скарыны, некалькі экзэмпляраў Брэсцкай бібліі 1563, «Трэнас» 1610 і «Абарона апраўдання» 1621 М.Сматрыцкага, «Статуг Вялікага княства Літоўскага 1588» (выд. ў Вільні ў 1619), «Святога Юстына філосафа і пакутніка размова» (Нясвіж, 1564), «Вобраз мужнага героя, шчыра вернага Айчыне Паўла Яна Сапегі» (Вільна, 1667), «Трыбунал Вялікага княства Літоўскага» 1614 і 1616 (6 экз.), панегірык Я.Карніцкага, творы бел.ўкр. пісьменніка І.Дубовіча, І.Руцкага, І.Пацея і інш. У асабістай калекцыі Пятра 1 за
РАСІЙСКАЯ 313
хоўваюцца рэдкія бел. выданні: «Дыёптра, ці Зярцала» (Куцейна, 1651), «Неба новае» (Магілёў, 1699) Іаанікія Галятоўскага, «Духоўныя размовы» (Вільна, 1627) Макарыя Егіпецкага і інш. Агульная колькасць рус. і іншаземнай рукапіснай кнігі на пергаменце і паперы — каля 20 тыс. адзінак захавання. Найб. рэдкіх і каштоўных выданняў каля 270 тыс. экз. (ад пач. кнігадрукавання да 20 ст.), інкунабул каля 800 экз., заходнееўрап. кніг 16 ст. больш за 10 тыс. экз. (разам з філіяламі больш за 15 тыс.), заходнееўрап. выданняў 17—20 ст. разам з Бэраўскім фондам і інш. зборамі замежнага фонду больш за 100 тыс. У сектары рэдкай кнігі захоўваюцца таксама выданні 18 — 1й чвэрці 19 ст., у тл. надрукаваныя ў Магілёве і Полацку польскамоўныя календары і інш. выданні, зборы «вольнага друку» — рускамоўныя замежныя выданні; нелегальны і забаронены друк 19 — пач. 20 ст. У секгары картаграфіі багаты збор карт 1 атласаў 16—20 ст. (каля 128 тыс. экз.). Бел. фонд славянскага аддзела налічвае каля 1048 экз. кніг і 105 экз. перыяд. выданняў. У ім сабрана амаль усё надрукаванае на бел. мове да 1930, у тл. маст. лра: паэма «Тарас на