Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
каза Пятра ад 16.2.1722 (пацверджаны ў 1731 і 1761) імператар прызначаў сабе пераемніка з асоб імператарскай фаміліі. Пётр I не паспеў прызначыць пераемніка і пасля яго смерці прастол заняла яго жонка (паводле паходжання бел. мяшчанка) Кацярына I [1725—27], Пасля яе смерці імператарам стаў непаўналетні ўнук Пятра I (сын йарэвіча Аляксея Пятровіча) Пётр II [1727—30]. 3 яго смерцю (1730) дынастыя Р. у прамым мужчынскім пакаленні спынілася. У 1730—40 імператрыцай была дачка Івана V Ганна Іванаўна, у 1741—62 —дачка Пятра I Лізавета Пятроўна, са смерцю якой (5.1.1762) дынастыя Р. спынілася і па жан. лініі. У далейшым прозвішча Р. насілі роднасныя ім прадстаўнікі ням. ГольштэйнГотарпскай дынастыі: Пётр III [1762], сын герцага ГольштэйнГотарпскага Фрыдрыха Карла і дачкі Пятра I Ганны; яго жонка Кацярына II [1762—96], народжаная прынцэса АнгальтЦэрбсцкая; іх сын Павел I [1796—1801], які заканадаўча зацвердзіў прынцып пераходу прастола паводле права першародства па мужчынскай лініі (дзейнічаў да 1917); яго сын Аляксандр I [1801—25], брат Аляксандра Мікалай I [1825—55], сын, унук і праўнук Мікалая I, адпаведна: Аляксандр II [1855—81], Аляксандр III [1881—94] і Мікалай II [1894—1917]. У выніку Лют. рэвалюцыі 1917 дынастыя Р. скінута. у вер. 1917 Расія абвешчана рэспублікай. Мікалай П з сям’ёй і яго брат Міхаіл у ліп. 1918 расстраляны бальшавікамі; у 1918—19 расстраляны або забіты многія Р. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 некат. Р. апынуліся ў эміграцыі. Некаторыя з іх абвясцілі сябе прэтэндэнтамі на рас. прастол, у прыватнасці вял. князі Мікалай Мікалаевіч і Кірыл Уладзіміравіч. Спрэчкі паміж рознымі галінамі Р. за права прэтэндаваць на рас. прастол працягваюцца да нашага часу.
Літ:. Трехсотлетне Дома Романовых, 1613—1913. М„ 1990 [рэпр. выд. 1913]; Васялевскнй Й.М. Романовы: Портреты н характернстнкн. Ч. I—2. Новоснбнрск, [1991]; Буранов Ю., Хрусталев
В. Гнбель нмператорского дома, 1917—1919 гг. М., 1992. Гл. таксама літ. пры артыкулах пра асобных манархаў з дынастыі Р.
РАМАНАЎ Генадзь Сцяпанавіч (н. 26.6.1938, г. Новачаркаск Растоўскай вобл., Расія), бел. фізіктэарэтык. Канд. фіз.матэм. н. (1965). Скончыў БДУ (1960). 3 1960 у Інце фізікі АН Беларусі. 3 1973 у Інце прыкладных фіз. праблем пры БДУ (заг. лабараторыі, аддзела), з 1990 нам. дырэктара Інта цепла і масаабмену Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы плазмы, радыяцыйнай газавай дынаміцы, фізіцы ударных хваль і ўздзеянні канцэнтраваных патокаў энергіі на рэчыва. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв:. Действне нзлучення большой мошностн на металлы. М„ 1970 (у сааўт.); Чнсленное моделнрованне обтекання космнческнх тел гнперзвуковым потоком газа прн нх прохожденнн через плотные слон атмосферы (разам з В.Я.Окуневым) // йнж.фнз. журн. 1999. Т. 72, № 6. Л.Я.Мінько. РАМАНАЎ Еўдакім Раманавіч (11.9.1855, мяст. НоваБелійа, цяпер у межах г. Гомель — 20.1.1922), бел. этнограф, фалькларыст, археолаг, краязнавец, педагог. Правадз. чл. Рус. геагр. тва (РГТ, 1886), Маскоўскага тва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі (1888), Маскоўскага археал. тва (1890, чл.кар. з 1886). Скончыў Гомельскую прагімназію (1870), курсы настаўнікаў рус. мовы і гісторыі (1872). 3 1872 працаваў настаўнікам, у 1886—1906 інспектарам нар. вучылішчаў Війебскай, Гродзенскай і Магілёўскай губ. У 1906—16 чл. Часовай камісіі па ўладкаванні Віленскай публічнай бкі і музея. У
1897—1903 рэдактар неафіц. аддзела газ. «Могшевскйе губернскйе ведомостй»; у 1900—03 пад яго рэдакцыяй выдадзены 3 вып. «Магілёўскай даўніны», 3 1910 заг. секцыі этнаграфіі і археалогіі Паўн.Зах. аддзялення РГТ. У 1917—22 жыў у г. Стаўрапаль (Расія). Друкаваўся з 1880. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыллё, адзенне, нар. абрады, сямейны побыт, нар. калявдар і медыцыну, вераванні, дзіцячыя гульні. Апублікаваў працы па археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі, мова, літ, і музеязнаўстве, археаграфіі. Скразной лініяй навук. дзейнасці Р. стала яго думка пра самабытнасць нац. культуры бел. народа. Меркаваў выдаць бел. фалькл.этнагр. матэрыялы ў 15 кн. Пры яго жыцці выйшла 9 тамоў «Беларускага зборніка» (1886—1912), 10ы том выпусціў Інбелкульт, падрыхтаваныя 11—14ы збкі матэрыялаў загінулі ў Вял. Айч. вайну, лёс 15га невядомы. У 1886—94 вёў археал. раскопкі ў Магілёўскай і Віцебскай губ., адкрыў помнік эпіграфікі 12 ст. Барысаў камень (каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага рна). Склаў археал. карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губ. Сабраў звесткі пра 1 тыс. гарадзішчаў Беларусі, выявіў шмат стаянак першабытнага чалавека, вёў антрапалагічныя даследаванні. Удзельнічаў у рабоце 9га археал. з’езда ў Вільні (1893). Звяртаў увагу вучоных на вывучэнне геагр. назваў. Вывучаў гарады
Полацкай зямлі, у прыватнасці Лукомль, яго манастыр. Выступаў у абарону помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Шмат знаходак перадаў у Магілёўскі, Віцебскі, Віленскі музеі. Працуючы ў музеі ў Вільні, на кожны экспанат даваў падрабязную анатацыю. Сярод прац: «Матэрыялы па этнаграфіі Гродзенскай губерні» (вып. 1—2, 1911 — 12), «Крыніцы для гісторыі Магілёўскага краю» (вып. 1, 1916). У 1901 апублікаваў (са скарачэннямі) працу А.Меера «Апісанне Крычаўскага графства 1786 г.». У 1900 выдаў зб. «Тарас на Парнасе» і іншыя беларускія вершы» (у 1902 дап. выданне). Папулярызаваў бел. лру, асабліва творы В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча. Дзейнасць Р. адзначана залатым і вял. сярэбраным медалямі, дыпломамі навук. тваў.
Е. Р.Раманау.
М.Ф.Раманаў.
М.Ц.Раманаў.
Тв.: Матерналы по нсторнческой топографнн Внтебской губерннн. Уезд Велнжскнй. Могмлев, 1898; Учебннк русской грамматнкн. 4 нзд. Могмлев, 1904; Беларускія народныя казкі: (Са зборнікаў Е.Р.Раманава). Мн„ 1962.
Літ.: Бандарчык В.К. Е.Р.Раманаў. Мн., 1961. В.К.Бандарчык, Г.А.Каханоўскі. РАМАНАЎ Міхаіл Фёдаравіч (28.10.1896, С.Пецярбург — 4.9.1963), расійскі акцёр, рэжысёр і тэатр. дзеяч. Нар. арт. СССР (1951). Скончыў драм. курсы ў Петраградзе (1920). Працаваў у петраградскіх трах, з 1924 у Ленінградскім тры драмы імя А.С.Пушкіна. 3 1936 акцёр, у 1954—59 гал. рэжысёр Кіеўскага тра імя Лесі Украінкі. Творчай манеры Р. ўласцівы спалучэнне нязмушанасці сцэн. паводзін з псіхал. тонкасцю і філас. глыбінёй. Сярод роляў: Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Павел Пратасаў («Дзеці сонца» М.Горкага), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава) і інш. Паставіў шэраг спектакляў . 3 1935 здымаўся ў кіно: «Дзеці капітана Гранта» (1936), «Подзвіг разведчыка» (1947), «Іван Франко» (1956) і інш. Аўтар арт. па праблемах тэатр. мастацтва.
Літ:. Сенннкова Р.Д. Мнханл Романов. Кнев, 1972.
РАМАНАЎ Міхаіл Цімафеевіч (17.11.1891, г. Ніжні Ноўгарад, Расія —снеж. 1941), адзін з кіраўнікоў Магілёва абароны 1941, ген.маёр (1940). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.фінл. 1939—40 войнаў. У
292 РАМАНАЎ
Вял. Айч. вайну на Зах. фронце камандзір 172й стралк. дывізіі, якая з атрадамі нар. апалчэння трымала кругавую абарону Магілёва. Цяжка паранены трапіў у палон, закатаваны ў канцэнтрайыйным лагеры.
РАМАНАЎ Павел Мінаевіч (1905, г. Чыта, Расія —май 1944), Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. 3 1931 на парт. і сав. рабоце. У Вял. Айч. вайну з пач. 1942 у тыле ворага, з мая 2і сакратар Суражскага, з вер. 1ы сакратар Бешанковіцкага падп. райкомаў КП(б)Б Віцебскай вобл., адначасова з кастр. камандзір
П.М Раманаў
партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь» (дзейнічала ў Асвейскім, Бешанковіцкім, Гарадоцкім, Дрысенскім, Расонскім і Ушацкім рнах Віцебшчыны). Загінуў у баі.
РАМАНАЎ Панцеляймон Сяргеевіч (5.8.1884, с. Пятроўскае Адоеўскага рна Тульскай вобл., Расія —8.4.1938), рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1911. У лірыкапсіхал. і сатыр. апавяданнях (збкі «Апавяданні», 1925, «Без чаромхі» і «Зачараваныя вёскі», абодва 1927); раманах пра інтэлігенцыю («Таварыш Кіслякоў», 1930; «Уласнасць», 1933) — дух паслярэв. эпохі з яе новай мараллю, сатыра на прыстасаванства, спекуляцыю, бюракратызм. У аўтабіягр. аповесці «Дзяцінства» (1926) і ліраэпічным рамане «Русь» (ч. 1—5, 1922—36) — маянтковая Расія перадрэвалюцыйнага часу. Аўтар рамана «Новая скрыжаль» (1928), аповесці «Пісьменнік» (1915), п’есы «Землятрус» (1924) і інш. Прозе Р. ўласцівы лірызм і гумар, майстэрства дыялога.
7в.: Нзбр. пронзв. М., 1988; Детство: Повесть, рассказы. Тула, 1986; Повестн н рассказы. М., 1990.
РАМАНАЎ Сяргей Рыгоравіч (17.9.1914, Масква — 11.1.2001), бел. мдстак. Засл. дз. маст. Беларусі (1966). Скончыў Маскоўскае маст. вучылішча памяці 1905 г. (1940). Працаваў у галінах станковай і кніжнай графікі. Творы прысвечаны Вял. Айч. вайне [«У партызанскай зямлянцы», 1943; «Прывялі «языка», «Бой у гарнізоне «Рэкта», абодва 1944; «Герой Савецкага Саюза М.П.Шмыроў (Бацька Мінай)», 1948, «Бой з танкамі». «Подзвіг Мікалая Гастэлы», абодва 1975; «Партызанская застава», 1978; серыі «Парты
заны Беларусі», 1952; «Народ і партызаны», 1972)], гісторыкарэв. тэматыцы (серыі «Рэвалюцыйны Мінск», 1957; «Забастоўка гомельскіх рабочых», 1978; лісты «Падзел панскай зямлі. 1939 год», «Вясковая бібліятэка», абодва 1968, і інш.), мірнаму жыццю і працы («На Палескай цаліне», 1954; «Спартыўны Мінск», 1970; серыя партрэтаў рабочых МТЗ; 1976—77). Сярод жывапісных работ: «У пошуках сына» (1945), «Беларускі вакзал. Масква. 41ы год» (1982), «Прывал пад Быхавам» (1985). Аформіў кнігі П.Броўкі, У.Карпава, Я.Коласа, Я.Купалы, Л.Талстога, М.Танка, А.Якімовіча і інш. Ствараў плакаты.
Літ' Ганчароў М.1. С.Р.Раманаў. Мн„ 1070 Ф.І.Валадзько.
С.Раманаў Вясковая бібліятэка. 1968.
РАМАНАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 20.5.1926, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі. Др с.г. н. (1986), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1952). 3 1957 дырэктар запаведнапаляўнічай гаспадаркі Белавежская пушча, з 1966 нам. міністра лясной гаспадаркі Беларусі, з 1973 у Бел. тэхнал. унце (да 1987 рэктар). Навук. працы па лесазнаўстве, паляўніцтвазнаўстве, ахове прыроды, адукацыі аб навакольны.м асяроддзі.
Тв:. Прмродные ресурсы БССР, мспользованне н охрана. М., 1985; Охрана прмроды. Мн., 1986 (разам з Н.З.ХарьТгонавай); Охрана окружаюшей среды Могнлевской областм. Мн., 1998 (разам з Т.А.Раманавай, Ч.А.Раманоўс