• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    . Мн., 1974 (разам з С.С.Харамоненка); Нммуностнмулнруюшне свойства эрнтрофосфатнда — нового лечебного препарата (у сааўт.) // Докл. АН БССР. 1991. Т. 35, №2.
    РАКЛЕВІЧЫ, вёска ў Дзятлаўскім с/с Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Дзятлава—Наваельня. Цэнтр калгаса. За 7 км на ПнУ ад г. Дзятлава, 148 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Наваельня. 322 ж., 110 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    РАКМІХАЙЛбЎСКІ Сымон Аляксандравіч (14.4.1885, в. Максімаўка Маладзечанскага рна Мінскай вобл. —
    27.11.1938), бел. паліт. і грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог. Скончыў пед. інт у Феадосіі (1912). У рэвалюцыю 1905—07 прапагандаваў ідэі сац. і нац. вызвалення, быў выбраны сялянамі хадаком у Дзярж. думу. У 1906 за распаўсюджанне с.д. лры арыштаваны на 3 месяцы і зняволены ў Вілейцы. 3за праследаванняў улад вымушаны быў пераехаць у Крым. 3 1914 на вайск. службе. У 1917 уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, чл. яе ЦК, нам. старшыні Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сакратар бел. школьнай падкамісіі пры Мінскай rap. думе. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 старшыня Бел. вучыцельскага хаўрусу (саюза), чл. Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, адзін з лідэраў Бе.іарускаіі сацыялдэмакратычнай партыі. У 1919 выкладчык Першых бел. пед. курсаў у Мінску. У час польск. акупацыі старшыня Беларускай школьнай рады Міншчыны, пазней Цэнтральнай беларускай школьнай рады, чл. Часовага бел. нац. кта і Беларускай вайсковай камісіі. У 1920—22 заснавальнік і дырэктар Барунскай настаўніцкай семінарыі, адзін з арганізатараў Таварыства беларускай школы, выкладчык Гродзенскай і Віленскай бел. гімназій. 3 1922 дэпутат сейма Польшчы, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў. У 1925 адзін з ініцыятараў стварэння і нам. старшыні Беларускай сялянскаработніцкай грамады, адначасова з 1926 чл. КПЗБ. У шматлікіх артыкулах, якія друкаваліся ў газ. «Наша ніва», «Беларусь», «Звон», час. «Родны край» і інш. зах.бел. выданнях, выступаў у абарону бел. школ, за сац. справядлівасць, супраць рабавання польск. ўладамі прыродных багаццяў Зах. Беларусі. У 1927 арыштаваны і зняволены польск. ўладамі. 3 1930 у БССР, дырэктар Бел. дзярж. сац.гіст. музея ў Мінску. Чл. ЦВК БССР з 1931. У 1933 арыштаваны органамі АДПУ і асуджаны на 10 гадоў па справе «Беларускі нацыянальны цэнтр». У ліст. 1938 Асобай тройкай НКУС БССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956.
    Літ.: Бергман А. Сымон РакМіхайлоўскі: (Кароткі біягр. нарыс) // Беларускі каляндар. 1980. Беласток, 1980; Адамушк а У. Сацыялдэмакрат Сымон РакМіхайлоўскі // Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996.
    У.В.Ляхоўскі.
    РАКрВІЧ Аляксандр Гаўрылавіч (28.11.1926, в. Лясок Карэліцкага рна Гродзенскай вобл. — 22.2.2000), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Др тэхн. н. (1986), праф. (1987). Скончыў БПІ (1963). 3 1963 у Інце тэхн. кібернетыкі Hau. AH (у 1968—94 заг. лабараторыі). У 1993—94 акад.сакратар Бел. аддзялення Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій. Распрацаваў тэарэт. асновы алгарытмічнага сінтэзу канструкный, метады, мадэлі і пакеты прыкладных праграм аўтаматызацыі канструктарскатэхнал. праектавання і вырабу аснасткі ў машынабудаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
    РАКУШКАВЫЯ	285
    Тв.: Основы автоматнзацня проектнровання технологвческнх пряспособленяй. Мн., 1985; Созданяе программных средств САПР прнспособленнй. Мн., 1991 (разам з М.М.Другаковай); Автоматнзацмя проектнровання технологнческях пройессов я средств оснашення. Мн., 1997 (у сааўт.).
    Літ.: С а в і к М.П. Зямлі сваёй адданы сын // Памяць: Гіст.дак. хроніка Карэліцкага рна. Мн., 2000. М.П.Савік. РАКбЎСКІ Георгі Стойкаў (крас. 1821, г. Коцел, Балгарыя — 9.10.1867), балгарскі рэвалюцыянердэмакрат, паэт і публіцыст; адзін з арганізатараў нац,вызв. руху балг. народа супраць тур. няволі. Вучыўся ў грэч. вучылішчы ў Стамбуле. У 1841 засн. тайнае тва па арганізацыі вызв. антытур. паўстання ў Балгарыі і Грэцыі, у тым жа годзе ўзначаліў антытур. выступленне ў рум. г. Брэіла. У 1853 спрабаваў арганізаваць антытур. паўстанне ў Балгарыі; у 1854 кіраваў там партыз. атрадам у гарах СтараПланіна. 3 1855 у эміграцыі ў Румыніі, Сербіі, Расіі. У 1861—62 засн. у Бялградзе 1ю Балг. легію (легіён) для барацьбы з туркамі, у канцы 1866 у Бухарэсце аб’яднаў ваявод партыз. чэт (атрадаў) для планамерных дзеянняў у мэтах вызвалення Балгарыі. У 1867 склаў «Часовы закон народных атрадаў». Выдаваў газ. «Бьлгарска дневннца» («Балгарскі дзённік»), «Дунавскн лебед» («Дунайскі лебедзь»), час. «Бьдушност» («Будучыня»), у якіх прапагандаваў ідэю братэрства балканскіх народаў у барацьбе за вызваленне. У паэме «ЛЯсны падарожны» (1857) апяваў барацьбу балг. гайдукоў супраць тур. прыгнёту.
    РАКбЎСКІ Лявон Іосіфавіч (9.1.1896, г. Глыбокае Віцебскай вобл. — 15.8.1979), рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі унт (1924). Друкаваўся з 1924. Аўтар збкаў апавяд. «Зялёная Амерыка» (1927), «Сівапляс» (1928), аповесцей «Блудны д’ябал» (1928) «Канстанцін Заслонаў» (1949), «Міхась Тухачэўскі» (1967) гіст. раманаў «Генералісімус Сувораў» (ч. 1—2, 1947), «Адмірал Ушакоў» (1952), «Кутузаў» (1960). У 1925 у газ. «Ленннградская правда» апублікаваў нарысы пра Беларусь («Два гарады. Пісьма з Барысава», «На Бабруйшчыне», «У Слуцку — усё палюдску» і інш.). Пераклаў на рус. мову п’есы «Паўлінка» Я.Купалы і «Вайна вайне» Я.Коласа, раман «Мінскі напрамак» І.Мележа, аповесць «Андрэйка» П.Кавалёва, апавяданні МЛынькова, зб. апавяд. «Ніколі не забудзем!». На бел. мову яго аповесць «Канстанцін Заслонаў» пераклалі В.Рудава і У.Ідэльсон.
    Тв.: Мзбранное. Т. 1—2. Л., 1983; Бел. пер. — Канстанцін Заслонаў. Мн., 1976. А.Р.Жакаў.
    РАКОЎСКІ Уладзімір Яўгенавіч (5.12.1900, Масква — 10.12.1987), расійскі і бел. вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва. Чл.кар. АН Беларусі (1940), др хім. н. (1948), праф. (1951). Скончыў Маскоўскі унт (1925). 3 1923 у розных н.д. установах. У 1943—46 і 1960—63 дырэктар Інта торфу АН Беларусі, у 1964—69 у Калінінскім полі
    тэхн. інце (заг. кафедры), з 1970 у Маскоўскім філіяле Усесаюзнага НДІ тарфяной прамсці (заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі і хім. тэхналогіі перапрацоўкі торфу, пытаннях паходжання цвёрдага паліва і нафты, тэорыі тэрмічнай дэструкцыі прыродных палімераў. Аўтар хім. тэорыі спякання вугалёў.
    Тв:. Хнмня пнрогенных процессов. Мн., 1959 (разам з Ф.Л.Кагановіч, Я.А.Навічковай); Хямвя я генезнс торфа. М., 1978 (разам з Л.У.Пігулеўскай).
    РАКУРС (ад франц. raccourci скарачэнне), 1)у выяўленчым м а с т а ц т в е — скарачэнне памераў і формы рэальных і ўяўных прадметаў пры іх аддаленні ад вока паводле законаў лінейнай перспектывы. Паняцце «Р » выкарыстоўваецца пераважна да аб’ектаў, якія цалкам ці па частках разглядаюцца ў нечаканых паваротах і пад «вострымі вугламі зроку» (зблізку, зверху ўніз, знізу ўверх і г.д.). У дэкар. размалёўках Р. часта выкарыстоўваецца для найб. эфектнай перадачы руху і прасторы. 2) У кіназдымцы — адлюстраванне аб’екта з розных пунктаў агляду нерухомай або рухомай кінакамерай. Прыём аператарскага мастацтва, што выкарыстоўваецца для будовы выяўл. мантажнай кампазіцыі фільма. Дае магчымасць усебакова паказаць дзеянне, падзею, з’яву, міміку, жэсты ці рухі чалавека, ‘ ствараць мантажныя метафары, уражанне сумяшчэння пункта здымкі аператара з пунктам агляду персанажа і інш. 3) Пункт погляду на штон., аспект.
    РАКУТЎН, Рэкут, Рокут, ручай у Рагачоўскім рне Гомельскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 20 км. Вадазбор раўнінны (пл. 112 км2). Пачынаецца за 2 км на У ад в. Ямнае, вусце за 1 км на 3 ад в. Свержань. Рэчышча на працягу 14 км (200 м ніжэй аўтадарогі Ямнае — Карма да аўтадарогі Рагачоў — Доўск) каналізаванае.
    РАКУЦЬ Віталь Сцяпанавіч (н. 1.10.1928, в. Падлессе Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Др мед. н., праф. (1977). Скончыў Мінскі мед. інт (1953). 3 1961 у Гродзенскім мед. інце (з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях працякання цяжарнасці і родаў пры артэрыяльнай гіпатаніі, позніх гестозах, перыяду пасля кесарава сячэння, па ўскладненнях цяжарнасці і
    гінекалагічных захворваннях у работніц хім. прадпрыемстваў.
    Тв.: Фмзнологня беременностн н днспансерное наблюденне беременных женшнн (разам з Т.Ю.Ягоравай, А.А.Высоцкім) // Дуда Н.В., Дуда В.Н. Клнннческое акушерство. Мн., 1997; Артернальная гмпотоння у беременных м роженвц. Мн., 1981.
    РАКУШАЎ Леанід Нічыпаравіч (2.4.1916, в. Ракушава Круглянскага рна Магілёўскай вобл. — 1944), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля на Магілёўшчыне ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Краснадарскае артыл.мінамётнае вучылішча (1937). 3 1934 у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну ўдзельнік абароны Магілёва, паранены трапіў у палон, уцёк, на радзіме ў кастр. 1941 стварыў падп. групу. 3 студз. 1942 адзін з кіраўнікоў Круглянскага патрыятычнага падпомя. 26.12.1943 арыштаваны гітлераўцамі і пасля катаванняў пакараны смерцю. Л.В.Аржаева. РАКЎШАЧНІК, ракушняк, разнавіднасць вапняку, складзенага пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх абломкаў. Ўтвараецца ў літаральнай і сублітаральнай зонах мораў і акіянаў. Паводле саставу падзяляецца на брахіяподавы. гастраподавы, нумулітавы і інш. Характарызуецца макрапорыстасцю (21 — 60%); аб’ёмная маса 1,1—2,24 г/см3; цеплаправоднасць 0,29—0,99 Вт/(м • К); мяжа трываласці пры сцісканні 0,4—28 мН/м2. Лёгка апрацоўваецца (распілоўваецца, абчэсваецца). Выкарыстоўваецца ў будве (сценавы і дэкаратыўны матэрыял, пясок, друз, запаўняльнік для лёгкіх бетонаў), у вытвсці вапны, цэменту, вапнавай мукі.
    РАКУШКАВЫЯ. астракоды (Ostracoda), падклас беспазваночных жывёл кл. ракападобных тыпу членістаногіх. Вядомы з' ніжняга кембрыю (каля 560 млн. г. назад). Каля 2 тыс. сучасных і больш за 12 тыс. выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на дне марскіх і прэсных вадаёмаў, у прыледавіковых азёрах, гарачых крыніцах, 7 відаў — у глебе трапічных лясоў. Большасць Р. — біял. меліяратары. На Беларусі больш за 40 відаў. Найб. трапляюцца гетэрацыпрыс павольны (Heterocypris reptans), цыклацыпрысы—яйцападобны (Сусіоcypris ovum) і роўны (С. laevis), цыпрыс чванлівы (Cypris superba), цыпрыя выразная (Сургіа exsculpta).
    Даўж. да 30 мм (прэснаводных да 7,3 мм). Нела несегментаванае, укрыта хіцінавай двухстворкавай ракавінай (адсюль назва), якая зверху насычана вапнай. Крывяноснай сістэмы і жабраў няма, дыхаюць праз покрыва цела. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, жыв