Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
ольшасці баявых, метэаралаг. і геафіз. Р. — цвердапаліўны ракетны рухавік. На многіх Р. устанаўліваюць спец. разгонныя або стартавыя рухавікі (звычайна цвердапаліўныя). Органы кіравання — аэрадынамічныя (напр., паветраныя рулі, інтэрцэптары, элероны), газадынамічныя (газаструменныя рулі, паваротныя камеры і соплы, дэфлектары) і камбінаваныя; забяспечваюць дынамічную стабілізацыю Р., кіраванне
Схемы ракет: а, б — аднаступеньчатых на цвёрдым і вадкім паліве (1 — баявая частка, 2 — сістэма кіравання, 3 і 5 — бакі акісляльніку і паліва, 4 — цвёрдае паліва, 6 — турбіна, 7 — камера згарання, 8 — стабілізатар); в — двухступеньчатай з папярочным дзяленнем (1 — карысны груз, 2 — пераходная ферма, РА — рухальны адсек, ПА — паліўны адсек); г — шматступеньчатай з пакетным размяшчэннем ступеняў (1 — баявая частка, 2 — сістэма кіравання, 3 — паліўныя бакі, 4 — ракетныя рухавікі); д — стратэгічнай сярэдняй далёкасці (1 — галоўка саманавядзення, 2 — баявая частка, 3 — электроннае абсталяванне, 4 — маршавы рухавік, 5 — крыло, 6 — аэрадынамічныя рулі).
ёю на ўсёй траекторыі ці на яе асобных участках. Некіравальныя Р. стабілізуюцца ў палёце хваставым апярэннем або вярчэннем вакол падоўжнай восі. Запускаюцца з пускавых установак, у т.л. шахтавага тыпу, караблёў, падводных лодак, самалётаў, верталётаў, касм. — са стартавага комплексу касмадрома. Састаўныя (шматступеньчатыя) Р. складаюцца з 2—4 ракетных ступеняў, размешчаных паслядоўна ці па т.зв. пакетнай схеме. На 1м этапе актыўнага ўчастка дзейнічае 1я ступень, разгон працягвае 2я і г.д. Асн. характарыстыкі Р : сіла цягі рухавіка (да 10 МН) і скорасць выцякання рэактыўнага струменя (3000—4500 м/с). Стартавая маса ад некалькіх кілаграм да некалккіх тысяч тон. Б a я в ы я Р. бываюць: стратэгічныя, аператыўнатактычныя, тактычныя; блізкага дзеяння, сярэдняй і вял. далёкасці (міжкантынентальныя); класаў «зямля—зямля», «зямля—паветра», «паветра—паветра», «паветра—зямля», «паветра—карабель», «карабель—зямля» і інш. Уваходзяць у наземныя, авіяц. і карабельныя ракетныя комплексы. Р. класа «зямля—паветра» — асн. зброя войск ППА (гл. Зенітны ракетны комплекс). Высокадакладным дальнабойным сродкам паветранага нападзення з’яўляецца крылатая ракета (ляціць больш за 2,6 тыс. км на выш. каля 30—100 м).
Вынайдзена ў Кітаі пасля адкрыцця пораху (каля 10 ст.); першае ўпамінанне пра Р. (трубкі з порахам) адносяцца да 1232. У Еўропе звесткі пра парахавыя Р. з’явіліся ў 13 ст„ у канцы 14 — пач. 16 ст. існавала некалькі тыпаў Р. (рухаліся вертыкальна, па паверхні вады, па канаце). 3 канца 14 ст. сталі выкарыстоўвацца для феерверкаў (уяўлялі сабой кардонную гільзу з карысным грузам — зорачкамі ў верхняй частцы і порахам у ніжняй). Найб. раннія звесткі пра выкарыстанне Р. на Украіне адносяцца да 1516. У сярэдзіне 17 ст. лепшым ракетчыкам Еўропы лічыўся бел. інжынер і вучоны К.Семяновіч, які апісаў (1650) розныя канструкцыі ракет, абгрунтаваў ідэю шматступеньчатай Р. і ракетных батарэй. Звесткі пра Р. ў Расіі адносяцца да 1675, у 1680я г. створана маск. Ракетнае прадпрыемства. Даследаванні па розных тыпах Р. у канцы 18 ст. правялі франц. інжынеры. У пач. 19 ст. англ. канструктар У.Конгрыў абагульніў вопыт ракетабудавання, правёў шэраг навук. даследаванняў у галіне ракетнай тэхнікі, распрацаваў новыя тыпы парахавых Р. (выратавальныя, гарпунныя, са стартавай масай да 450 кг і далёкасцю палёту больш за 3 км). Р як зброя пашырылася ў многіх краінах Еўропы. 3 канйа 1920х г. распрацоўку вадкасных Р. і ракетных рухавікоў у СССР пачалі ў Газадынамічнай лабараторыі, Рэактыўным НДІ і Групе па вывучэнні рэактыўнага руху. У пач. 1940х г. у Германіі створана Р. Фау2 (з 1944 выкарыстоўвалася для абстрэлу Вялікабрытаніі). У 1948 у ЗША адбыўся запуск 2ступеньчатай вадкаснай Р. «Бампер» (1й яе ступенню была дапрацаваная Р. Фау2). У 2й пал. 1950х г. адбыўся пераход ад адна да шматступеньчатых Р. (у СССР Р7), з дапамогай якіх пачаліся даследаванні касм. прасторы (гл. Касманаўтыка). У Расіі і СССР развіццё Р. звязана з імёнамі А.Дз.Засядка, К.А.Шыльдэра, К.І.Канстанцінава, М.І.А7бальчыча, К.Э.Цыялкоўскага, ФА.Цандэра, КЗ.Шаргея (Ю.В.Кандрацюк), СА.Косберга, С.П.Каралёва, й.П.Глушко і інш. Значны ўклад у развіццё ракетабудавання зрабілі інжынеры і вучоныя Г.Гансвінт (Германія), Р.ЭноПельтры (Францыя), Р.Годард (ЗША), Г.Оберт і І.Вінклер (Германія), В. фон Браўн (Германія, ЗША).
Літл Л я п у н о в Б.В. Ракета. 2 нзд. М., 1960; Золнн Б.Й., Савнн Н.В. Основы теорнн н конструкцвн ракет. М., 1971; Кнселев С.П. Фнзнческне основы аэроднна
мнкм ракет. М., 1976; Князьков В.С., Р о ж к о в В.В. Боевые ракеты. М., 1977; Колеснмков К.С. Дннамнка ракет. М., 1980; Феодосьев В.М. Основы техннкн ракетного полета. 2 нзд. М., 1981; Бельск і А.М., Т к а ч о ў М.А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн„ 1992.
У.С.Ларыёнаў, У.М.Сацута.
РАКЕТАДРбМ, тое, што касмадром. РАКЕТАНбСЕЦ, самалёт (верталёт), карабель, падводная лодка, якія маюць на борце ракеты і служаць сродкам дастаўкі боепрыпасаў да цэлі.
РАКЕТАНбСНАЯ АВІЯЦЫЯ, ва ўзброеных сілах шэрагу краін назва ваен. авіяцыі, аснашчанай самалётаміракетаносцамі і верталётамі (з 1980х г.), якія здольны прымяняць кіроўныя і некіроўныя ракеты розных класаў і прызначэння («паветра—зямля», «паветРа—паветра» і «паветра—карабель»), Гл. такса.ма Ракетаносьбіт.
Трохступеньчатая ракетаносьбіт: 1, 5, 8 — вадкасныя ракетныя рухавікі 1, 2 і 3й ступеней; 2 — стабілізатар; 3,6,9 — бакі паліва 1, 2, 3й ступеней; 4, 7, 10 — бакі акісляльніку 1, 2 і 3й ступеней; 11 — прыборны адсек з апаратурай сістэмы кіравання; 12 —карысны груз; 13 — галаўны абцякальнік; 14 — механізм аддзялення касмічнага аб’екта; 15 — стык паміж 2 і 3й ступенямі; 16 — стык паміж 1 і 2й ступенямі.
РАКІТГАНдСЬБГГ, касмічная р а к е т а, шматступеньчатая (2—4 ступені) ракета для вывядзення ў космас касмічных апаратаў. Надае карыснаму грузу скорасць, большую ці роўную 1й або 2й касмічнай скорасці. Працягласць палёту Р.н. на актыўным участку траекторыі каля 17 мін; стартавая маса 10—3000 т (да 90% масы складае паліва). Асн. тып ракетнага рухавіка — вадкасны ракетны рухавік, выкарыстоўваецца таксама цвердапаліўны.
282 РАКЕТАПЛАН
Паводле стартавай масы, энергет. характарыстык і масы карыснага грузу, які выводзіцца на нізкія каляземныя арбіты (200—300 км), адрозніваюць Р.н.: лёгкія (карысны груз да 5 т; «Космас», «Зеніт», «Днепр», «Скаўт», «Пегас», «Аджэна», «Дэльта»), сярэднія (5— 20 т; «Саюз», «Маланка», «Тытан»У цяжкія (20—100 т; «Пратон*, «Тытан4», «Арыян5»), звышцяжкія (больш за 100 г, «Сатурн», касм. сістэмы «Спеііс шатл», «Энергія»ў Макс. маса выведзенага на арбіту грузу 147,5 т («Сатурн5»; 1972). Колькасць ступеней Р.н. абумоўлена гал. чынам яе прызначэннем. На старце працуе самы магутны рухавік 1й ступені, які надае сістэме пэўную скорасць. Пасля таго, як запас паліва 1й ступені зрасходаваны, яна аддзяляецца, і пачынае працаваць рухавік 2й ступені; сістэма атрымлівае дадатковую скорасць. Асаблівасць апошніх ступеней некаторых Р.н. — магчымасць шматразовага ўключэння іх рухавікоў, што дазваляе рабіць манеўры для змены вышыні, нахілення арбіты і інш. Старты Р.н. здзяйсняюцца з касмадромаў. У выпадку далёкіх палётаў Р.н. звычайна выводзіцца на арбіту ШСЗ з наступным стартам з гэтай арбіты.
Літ:. Казневскяй В.П. Космнческне ракеты. М., 1961; Морозов К.В. Ракетыноснтелн космнческмх аппаратов. М., 1975.
У. С.Ларыёнаў.
РАКЕТАПЛАН, пілотны або беспілотны (аўтаматычны) лятальны апарат, які разганяецца бартавым ракетным рухавіком і ляціць за кошт набытай кінетычнай энергіі. Можа манеўраваць на арбіце, часова сыходзіць з яе і вяртаецца на зямлю. Скорасць да максімальных звышгукавых, вышыня палёту да 150 км. Выкарыстоўваўся для даследавання гіпергукавых палётаў, выпрабавання матэрыялаў, аэрадынамічных форм і інш. Р. (ракетапланёрам), называўся таксама пілотны апарат з ракетным рухавіком, які выкарыстоўваўся ў 1930я г.; узлёт яго ажыццяўляўся з самалёта.
РАКЕТАТАРПЕДА, процілодачная аднаступеньчатая цвердапаліўная ракета, якая дастаўляе малагабарытную саманаводную тарпеду (баявую частку) у раён цэлі. У разліковым пункце тарпеда аддзяляецца ад носьбіта і спускаецца на тармазным парашуце; на зададзенай глыбіні выконвае запраграмаваны манеўр пошуку цэлі, саманаводзіцца і знішчае яе. Пуск Р.т. праводзіцйа з пускавых установак надводных караблёў ці тарпедных апаратаў падводных лодак.
РАКЕТНАЕ ПАЛІВА. паліва для ракетных рухавікоў; рэчыва ці сукупнасць рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў ракетных рухавіках у якасці крыніцы энергіі і рабочага цела для стварэння рухальнай сілы.
Паводле прызначэння і тыпу рухавікоў адрозніваюць вадкае, гелепадобнае, цвёрдае, гібрыднае (двухкампанентнае Р.п., у якім адзін кампанент цвёрды, другі — вадкі). Найб. пашырана Р.п. вадкае і цвёрдае. В а д к а е Р.п. бывае адна, двух і шматкампанентнае. Двухкампанентнае мае гаручае (вадкі вадарод, газу, дыметылгідразін і інш.) і акісляльнік (вадкія кісларод, фтор, хлор, тэтрааксід дыазоту і інш.). Ц в ё р д а е Р.п. падзяляюць на балістычнае (гл. Балістыты) і
сумесевыя цвёрдыя Р.п. (гл. Порах). Цвёрдае Р.п., у адрозненне ад вадкага, можа захоўвацца доўгі час (не патрабуецца папярэдняя запраўка рухавіка перад стартам). Выкарыстоўваюць Р.п. ў касм., авіяц., ваен. і інш. галінах тэхнікі.
РАКЕТНАЯ ЗБРОЯ, зброя, у якой сродкі паражэння дастаўляюцца да цэлі з дапамогай ракет. Прызначана для паражэння наземных, марскіх, паветр. і касм. цэлей. Падзяляецца на стратэгічную, аператыўнатактычную, тактычную; у залежнасці ад далёкасці дзеяння бывае блізкага, сярэдняга і далёкага дзеяння. На Беларусі Р.з. маюць сухап. войскі, войскі ППА і ВПС.
Да арт. Ракетная зброя. Міжкантынентальная балістычная ракета MX «Піскіпер» (ЗША).
Да арт. Ракетная зброя. Ракетны комплекс (зенітны) С300 (Расія).
Вядома з 11—12 ст. (парахавыя ракеты ў Індыі і Кітаі), у Еўропе — з канца 13 ст., у Расіі з 17—18 ст. Выкарыстоўвалася ў 2й сусв. вайне. У 1950—60я г. створаны ракетныя комплексы, якія знаходзяца на ўзбраенні розных відаў і родаў войск. Выкарыстанне ракет у якасці нось