• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    дміністрацыяй), потым міністр замежных спраў. У маі 1949 арыштаваны і на паказальным судовым працэсе (працэс Райка)’разам з інш. кіруючымі камуністамі прыгавораны да пакарання смерцю як «агент імперыялізму» і «цітаіст» («шпіён» югасл. 'маршала І.Б.Ціта). У 1956 рэабілітаваны.
    шматукосны.
    РАЙНІС
    271
    Літ.: Желнцкн Б.Й. Трагнческая судьба Ласло Райка. Венгрвя 1949 г. // Новая я новейшая йстормя. 2001. №2—3.
    РАЙКА, кветкавая расліна, тое, што парадызка.
    РАЙКІН Аркадзь Ісакавіч (24.10.1911, Рыга — 17.12.1987), расійскі артыст эстрады. Нар. арт. СССР (1968). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ленінградскі інт сцэн. мастацтваў (1935). Працаваў у ленінградскім Тры працоўнай моладзі, маскоўскім Тры імя Ленінскага камсамола, адначасова выступаў на эстрадзе (канферанс, інтэрме
    А.І.Райкін.	М.Райл.
    дыі). 3 1939 артыст, з 1942 маст. кіраўнік Ленінградскага тра эстрады і мініяцюр (з 1948 Тр мініяцюр); у 1983 на аснове трупы гэтага тра створаны Тр мініяцюр пад кіраўніцтвам Р. ў Маскве (з 1987 тр «Сатырыкон»). Выступаў з маналогамі, куплетамі, лірычнымі эпізодамі. Высокім майстэрствам вызначаліся створаныя Р. пластычныя, мімічныя, інтанацыйныя мініяцюры, у якіх ён у кожнай сцэне іграў некалькі роляў і дасягаў віртуознага майстэрства пераўвасаблення, трансфармацыі. Натуральную прастату выканання спалучаў з лірыкай, патэтыкай, гратэскам. Творчасці Р. прысвечаны тэлефільмы «Аркадзь Райкін» і «Людзі і манекены», у якія ўвайшлі інтэрмедыі і маналогі з розных яго праграм. Ленінская прэмія 1980.
    Літ:. Б е й л в н А.М. Аркаднй Райкнн. Л.. 1969.
    РАЙКбЎ Яўген Ціханавіч (н. 25.3.1937, Масква), расійскі спявак (лірыкадрам. тэнар). Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1982). Скончыў Муз.пед. вучылішча імя Гнесіных (1962). 3 1961 саліст Вял. тра ў Маскве. Сярод партый: Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Пінкертон («ЧыоЧыосан» Дж.Пучыні), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). П’ер Бязухаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева) і інш. РАЙЛ (Ryle) Марцін (27.9.1918, г. Брайтан, Вялікабрытанія — 14.10.1984), англійскі радыёастраном. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1952), Нац. АН ЗША (1975). Замежны чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і лры (1968), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1970). AH СССР (1971). Скончыў Оксфардскі унт (1939). 3 1945 у Кембрыджскім
    унце (з 1957 праф.), у 1957—82 дырэктар Малардскай радыёастр. абсерваторыі. У 1972—82 на пасадзе Каралеўскага астранома. Навук. працы па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыст. аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Стварыў першы радыёінтэрферометр (1946, разам з Дж.Позі). Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вял. ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з Э.Х’юішам).
    Тв Рус. пер, — Раднотелескопы с большой разрешаюшей снлой // Успехн фнз. наук. 1975. Т. 117, вып. 2. М.М.Касцюковіч.
    РАЙНГАРТ (Reinhardt) Макс (сапр. Г ольдман; Goldman; 9.9.1873, г. Бадэн, Аўстрыя — 30.10.1943), нямецкі рэжысёр, акцёр, тэатр. дзеяч. Скончыў тэатр. школу пры Венскай кансерваторыі (1894). 3 1894 акцёр, у 1905—33 кіраўнік Ням. тра ў Берліне (цяпер яго імя). Выканаўца характарных роляў: Акім («Улада йемры» Л.Талстога), Энгстранд («Здані» Г.Ібсена) і інш. У 1901 дэбютаваў як рэжысёр. У створаных ім трах і студыях (Берлін, Вена) эксперыментаваў у галіне формы, новых выразных сродкаў, імкнуўся да ансамблевасці выканання. Ставіў пераважна ням. і ант. класіку, У.Шэкспіра, М.Горкага і інш. Сярод лепшых пастановак: «На дне» М.Горкага (паст. пад назвай «Начлежка»), «Сон у летнюю ноч», «Венецыянскі купец», «Гамлет» Шэкспіра, «Цар Эдып» Сафокла — Г.Гофмансталя. 3 1933 у эміграцыі ў Аўстрыі, з 1938 — у ЗША. Заснаваў у Галівудзе тэатр. школу, здымаў фільмы.
    РАЙНЕС (Reines) Фрэдэрык (16.3.1918, г. Патэрсан, штат НьюДжэрсі, ЗНІА — 26.8.1998), амерыканскі фізік. Чл. Hau. AH ЗША (1980), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966). Замежны чл. Pac. АН (1994). Продкі Р. паходзілі з Беларусі. Скончыў Тэхнал. інт імя Стывенса (г. Хобакен, штат НьюДжэрсі). 3 1944 у ЛосАламоскай нац. лабараторыі ў НьюМехіка, удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях атамнай і ядз. зброі. 3 1959 праф. Тэхнал. інта імя Кейса (г. Кліўленд), з 1966 Каліфарнійскага унта (г. Ірвін; у 1964—74 дэкан фіз. фта). Навук. працы па фізіцы элементарных часціц, фізіцы касм. прамянёў і нейтрына, радыебіялогіі. Зарэгістраваў электроннае антынейтрына ў выпрамяненні ад ядз. рэактара (1956, разам з К.Коўэнам), атм. нейтрына (1965) і ўсплескі нейтрына ад звышновай зоркі ў Вял. Магеланавым воблаку (1987). Эксперыментальна даказаў закон захавання барыённага зараду (1957). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з МЛ. Перлам).
    Тв.: Рус. пер. — Нейтрвно: от полтергейста к частнце // Успехн фвз. наук. 1996. Т. 166, вып. 12. М.М.Касцюковіч. РАЙНІС (Rainis) Ян (сапр. П л і е к шанс Яніс Крыш’янавіч, 11.9.1865,
    хутар Варславаны, цяпер Екабпілскі рн, Латвія — 12.9.1929), латышскі паэт, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нар. паэт Латвіі (1940). Скончыў Пецярбургскі унт (1888). Працаваў у Віленскім судзе (1889—91), рэдактарам дэмакр. газ. «Dienas Іара» («Штодзённы лісток»). У 1897 за ўдзел у рэв. руху сасланы ў Пскоў, у 1899 — у Вяцкую губ. Вярнуўся ў 1903, у 1905 эмігрыраваў у Швейцарыю. 3 1920 у Латвіі; з 1921 ды
    Ф.Райнес.
    Я Райніс
    рэктар Нац. тра ў Рызе, у 1926—28 міністр асветы. Арганізатар (1929) і першы старшыня Тва культ. сувязі з народамі СССР. Друкаваўся з 1887. Бунтарскі настрой, вера ў перамогу дабра і прыгажосці ў яго п’есах «Паўідэаліст» (1904), «Агонь і ноч» (1905), «Залаты конь» (1910), «Ветрык, вей» (нап. 1913; паст. Брэсцкім абл. трам, 1952; Бел. трам імя Я.Коласа, 1965), трагедыі «Ілья Мурамец» (1922). Аўтар збкаў вершаў «Далёкія водгукі ў сінім вечары» (1903), «Пасеў буры» (1905), «Новая сіла» (1907), «Тыя, што не забываюць» (1911). «Канец і пачатак» (1912), філас. паэмы «Ave sol!» (1910). У творчасці Р. арганічна спалучаюцца вобразная метафарычная форма з глыбокай філас. сімволікай, рэалізм з тонкім лірызмам, фальклорныя матывы. Перакладаў з рус., ням. і англ. моў. Ведаў бел. мову, бел. нар. песні. У 1921 пры яго падтрымцы створаны Бел. аддзел пры Мінве асветы Латвіі. Абараняў у сейме інтарэсы беларусаў Латвіі. Садзейнічаў адкрыццю бел. гімназій у Дзвінску і Лудзе. У ліст. 1926 наведаў Беларусь. На бел. мову творы Р. перакладалі Э.Агняцвет, М.Арочка, А.Астапенка, Р.Барадулін, П.Броўка, А.Вольскі, С.Гаўрусёў, Н.Гілевіч, С.Грахоўскі, С.Дзяргай, Я.Дыла, К.Кірэенка, П.Масальскі (П.Сакол), П.Панчанка, В.Сёмуха. Яму свае вершы прысвяцілі Барадулін, Броўка, В.Вітка, Вольскі, Грахоўскі, В.Зуёнак, М.Калачынскі, П.Прыходзька, А.Пысін, Ю Свірка, М.Танк, С.Шушкевіч, экслібрысы Я.Ціхановіч.
    Тв.: Бел. пер. — Гірт з Воўчага логу. Мн., 1930; Выбранае. Мн., 1956; Ветрык, вей! Мн., 1965; Агонь і ноч: Даўняя песня ў новым гучанні. Мн., 1988. Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. Рнга, 1954; Соч. 1—2. М., 1955; йзбр. пронзв. Л., 1981.
    T11	РАЙПОЛЬСКІ
    Літ.: Сокол Э.П. Жнзнь н творчество Яна Райнмса. Ряга, 1957; Калнннь Я. Райннс: Роман. М., 1982; Трофнмов Р.А. Лнрнка Яна Райннса. М., 1982; Ал е к сандровіч С.Х. Ян Райніс і беларусы // Александровіч С.Х. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968; Кулеша Т. Сустрэчы з Янам Райнісам // Беларускае мастацтва. Мн„ 1962. Вып. 3. І.У.Саламевіч. РАЙПбЛБСКІ Аляксандр Фёдаравіч (1834—6.3.1907), бел. вучоны ў галіне гігіены; арганізатар аховы здароўя на Беларусі. Др медыцыны (1873). Скончыў Кіеўскі унт (1859). Працаваў урачом у Харкаўскай губ., у мед. дэпартаменце МУС. У 1876—1904 інспектар Гродзенскай урачэбнай управы. Стварыў у Гродзенскай губ. сістэму сельскіх мед. устаноў. Удзельнік ліквідацыі небяспечных эпідэмій. Ініцыятар склікання і старшыня з’ездаў урачоў Гродзенскай губ. (1892, 1893). Ф.І.Ігнатовіч. РАЙПЎР, горад у цэнтр. ч. Індыі, на ПнУ Дэкана, у штаце Мадх’яПрадэш. Засн. ў 14 ст. Каля 500 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: тэкст., харч., дрэваапр., металаапрацоўчая. Унт. Акадэмія музыкі. Археал. музей.
    РАЙСКІ Барыс Іпалітавіч (3.9.1915, г. Іркуцк, Расія — 17.2.1993), бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1973). Скончыў Харбінскае вышэйшае муз. вучылішча (Кітай, 1932). 3 1947 у СССР. 3 1957 гал. дырыжор аркестра Мінскага цырка. У 1961—88 гал. дырыжор і маст. кіраўнік канцэртнаэстр. арк. Бел. тэлебачання і радыё. Пад яго кіраўніцтвам зроблены фондавыя запісы опер «Кастусь Каліноўскі» ДзЛука
    са, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Зорка Венера» Ю.Семянякі, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Матухна Кураж» С.Картэса, радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова, музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца» і «Маленькі прынц» Я.Глебава, муз. камедый «Паўлінка» Семянякі і «Несцерка» Р.Суруса, вак.сімф., сімф. і эстр. твораў і песень бел. кампазітараў для Бел. тэлебачання і радыё, грамзапісы і інш. Аўтар аранжыровак для эстр. і сімф. аркестраў. А.А.Друкт. РАЙСКІ ПТАХ (лац. Apus), каляпалярнае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 3,8 і 3,9 візуальнай зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.
    РАЙСКІЯ ПТЎШКІ (Paradisaeidae), сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 20 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усх. і Паўн. Аўстраліі. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. 9 відаў у Чырв. кнізе МСАП.
    Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з метал. адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба мо.цная, у некат. доўгая, загнутая. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Большасць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.
    РАЙТ (Wright), амерыканскія авіяканструктары і лётчыкі, піянеры авіяцыі, браты Уілбер (16.4.1867, г. Мілвіл, шгат Індыяна, ЗША — 30.5.1912) і Орвіл (19.8.1871, г. Дэйтан, штат Агайо, ЗША — 30.1.1948). Пабудавалі некалькі планёраў біпланнай схемы (1900—03), на якіх выканалі каля 1 тыс. палётаў. 17.12.1903
    ажыццявілі першы ў свеце палёт на планеры з рухавіком унутр. згарання працягласцю каля 1 мін. Удасканалілі канструкцыю самалёта і давялі працягласць палёту да 1,5 гадз (1904—08). Авалодалі майстэрствам пілатавання самалёта ў палёце і пры спуску на зямлю з выключаным маторам. Здзейснілі першы палёт з пасажырамі на борце (1908). У 1909 стварылі ў ЗША кампанію па вытвcui самалётаў.
    О.Райт.	У.Райт.
    РАЙТ з Д э р б і (Wright of Derby) Джозеф (3.9.1734, г. Дэрбі, Вялікабрытанія — 29.8.1797), ангдійскі жывапісец. Вучыўся ў Лондане (1751—53, 1756—57). Працаваў у Дэрбі, Баце. Зазнаў упльгў караваджызму. У творчасці выявіў тэндэнцыі перадрамантызму. Адзін з першых звярнуўся да прамысл. тэматыкі,