• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    і (жэсты, міміка, характар узаемаадносін субяседнікаў і г.д.).
    Р.с. мае своеасаблівасці на ўсіх моўных узроўнях: у фанетыцы — рэдукцыя ненаціскных галосных, аслабленае вымаўленне ці выпадзенне зычных («тышча», «Іван Іваныч»), выкарыстанне розных тыпаў інтанацыі; у лексіцы — стылістычна зніжаная, прастамоўная лексіка і фразеалогія, дыялектныя і жаргонныя словы («жмінда», «забягалаўка», «валтузіцца»); у словаўтварэнні — асобныя словаўтваральныя афіксы і спосабы ўтварэння слоў («гульбішча», «кампашка», «жытуха»); у сінтаксісе — спрошчанасць, перарывістасць, экспрэсіўнасйь. частае ўжыванне няпоўных, аліптычных сказаў, сказаўслоў, усечаных словазлучэнняў. У Р.с. найб. частотныя займеннікі і дзеясловы. вельмі мала дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў, часта ўжываюцца часціцы, выклічнікі. Уласціва выкарыстанне выяўл. сродкаў, якія маюць яркую эмацыянальнаэкспрэсіўную накіраванасць (гіпербалы, літоты, параўнанні, метаніміі).
    Літ.: К а ў р у с А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1992; Плешенко Т.П., Федотова Н.В., Чечет Р.Г. Основы стнлмстнкй н культуры речн. Мн., 1999. Р.Р.Чэчат. РАЗМЯШЧ^ННЕ ў матэматыц ы, спалучэнне т элементаў, выбраных з п элементаў некаторага мноства, якое адрозніваецца ад інш. спалучэнняў якімн. элементам ці парадкам чаргавання элементаў. Агульны лік такіх Р. А^ =л(п—1)...(л—т+1). Калі дазволіш> у Р. паўтор аднаго і таго ж элемента некалькі разоў, то агульны лік Р. будзе роўны л'”.
    РАЗМЯШЧ£ННЕ ВЫТВбРЧАСЦІ, геаграфічнае размеркаванне рэчавых кампанентаў галін нар. гаспадаркі, якія вырабляюць тавары (прамысловасць, сельская гаспадарка, будва і інш.). У
    розныя перыяды развіцця чалавецтва мела свае адметныя рысы, бо ў кожную гіст. эпоху дзейнічалі розныя эканам. законы і спецыфічная сістэма тэр. арганізацыі грамадскай вытвcui. На характар Р.в. ўплываюць тэр. падзел працы, выкарыстанне прыродных і прац. рэсурсаў, гасп. сувязі паміж краінамі і ўнутры іх. Ва ўмовах рыначнай эканомікі гал. заканамернасцямі Р.в. з’яўляюцца: рэгуляванне і прапарцыянальнае размеркаванне, якое заключаецца ў аптымізацыі тэр. прапорцый развіцця; рацыянальнае размяшчэнне, што дае магчымаснь эканоміць грамадскія затраты на вытвсць прадукныі; комплекснае размяшчэнне, звязанае з развіццём на пэўнай тэрыторыі групы ўзаемазвязаных галін вытвсці (спецыялізаваных, дапаможных і абслуговых). Асн. прынцып размяшчэння — набліжэнне вытвсці да крьгніц сыравіны, электраэнергіі, паліва і спажыўйа.
    На размяшчэнне канкрэтных галін вытвсці значна ўплываюць арганізацыйнаэканам. фактары (канцэнтрацыя, спецыялізацыя, каапераванне і камбінаванне), прыродныя ўмовы і рэсурсы (іх уплыў асабліва моцны на размяшчэнне сельскай гаспадаркі і здабыўной прамсці), сац.эканамічныя фактары (эканомікагеагр. становішча, навук. і вытв. патэнцыял, насельніцтва і прац. рэсурсы. трансп. спажывецкі, экалагічны, абароны, знешняй палітыкі і інш.). Ад Р.в. ў вял. ступені залежаць эканам. паказчыкі розных галін Прамсці.
    На Беларусі ў 20 ст. створаны і развіваецца даволі магутны вытв. комплекс, які ўключае разнастайныя галіны прамысл. вытвсці, шматгаліновую сельскую гаспадарку і будва. У даваенныя гады прамсйь найб. хутка развівалася ў буйных цэнтрах — Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, у пасляваенныя у Гродне, Брэсйе, Баранавічах, Пінску, пабудаваны Наваполацк, Салігорск, Жодзіна, Светлагорск і інш. На змены ў размяшчэнні прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі паўплывала асваенне Палескай нізіны. Буд. комплекс выконвае ўсе віды работ прамысл. і грамадз. будва. Р.в. ў канцы 20 — пач. 21 ст. звязана з правядзеннем рэгіянальнай палітыкі, важнейшымі кірункамі якой у 2001—2005 павінны стаць: падтрымка структурных пераўтварэнняў у сферы вытвсці, якія б забяспечылі ўмацаванне рэсурснафінансавага патэнцыялу тэрыторый, зніжэнне іх залежнасці ад знешніх рэсурсаў; эфектыўнае выкарыстанне ўнугр. магчымасцей рэгіёнаў, стымуляванне стварэння новых рабочых месйаў у рэгіёнах, якія маюць вял. ўзровень беспрацоўя; садзейнічанне развіццю тэрыторый, што знаходзяцца ў больш складаных сац.эканам. і экалагічных умовых, у т.л. тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; развіццё сістэм вытв. і сац. інфраструктуры.
    Літ.: Рогач П.Н.. Сосновскнй В.Н. Размешенне проязводмтельных снл. Мн., 2000. П.І.Рогач. РАЗНАЖГУЦІКАВЫЯ вбДАРАСЦІ, гл. Жоўтазялёныя водарасці.
    РАЗНАЛІСТАСЦЬ, тое, што гетэрафілія. РАЗНАПЛбДДЗЕ, тое, што гетэракарпія.
    РАЗНАСПбРАВАСЦЬ, тое, што гетэраспарыя.
    РАЗНАСТРОФНЫ ВЕРШ, верш, напісаны рознымі строфамі, аддзеленымі адна ад адной графічна (прагаламі). Напр., верш В.Віткі «Старавер»;
    Я не пішу Верлібрам, Грашу Старым калібрам.
    Ніколі разабрацца He мог я ў новай модзе, Шчыруючы на градцы На ўласным агародзе. Сярод жывых не першы. He лепшы між памершых, На рыфмах зубы з’еўшы. Пісаў свае я вершы
    Для дома, Для альбома I трохі Для эпохі.
    В.П.Рагойша.
    РАЗНАЧЫНЦЫ, міжсаслоўная катэгорыя насельніцтва ў Рас. імперыі 18—19 ст., «людзі рознага чыну і звання», выхадцы з духавенства, купецтва, мяшчан, сялян, дробных чыноўнікаў і збяднелых дваран, якія атрымалі адукацыю і адарваліся ад свайго былога сац. асяроддзя. Рост іх колькасці, асабліва ў 19 ст., абумоўлены развіццём капіталіст. эканомікі, якое выклікала попыт на адукаваных спецыялістаў. 3 1840х г. Р. аказвалі значны ўплыў на развіццё грамадскага жыцця і культуры, з ліквідацыяй прыгоннага права (1861) сталі асн. сац. пластом, з якога фарміравалася бурж. інтэАігенцыя. У 1840—90я г. Р. складалі пераважную большасць удзельнікаў рэв. і ліберальнага руху ў Расіі. Да рэв. Р. належалі петрашэўцы, В.Р. Бялінскі, М.Г.Чарнышэўскі, МА.Дабралюбаў, Т Р.Шаўчэнка, К.С.Каліноўскі, народнікі (гл. Народніцтва).
    РАЗб (Roseau), горад, сталіца Дамінікі, на зах. беразе вострава. Засн. французамі ў 17 ст. Каля 20 тыс. ж. (2000). Гал. марскі порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Невял. прадпрыемствы харч. і швейнай прамсці. Музей. Бат. сад. Арх. помнікі: каталіцкі сабор (1841), царква СентДжордж, Дом урада.
    РАЗРАД у а р ы ф м е т ы u ы, месца, якое займае лічба пры запісе ліку. Напр., пры запісе ліку ў дзесятковай сістэме лічэння 1ы Р. ёсць адзінкі, 2і — дзесяткі, 3і — сотні і г.д.
    РАЗРАДКА міжнароднай н а п ружанасці, тэндэнцыя да паляпшэння міжнар. адносін у свеце, найперш паміж краінамі з супрацьлеглымі сац.паліт. сістэмамі (СССР, сацыяліст.
    264	РАЗРАДНІК
    краіны — члены Варшаўскага дагавора 1955 і інш., з аднаго боку, ЗША і іх саюзнікі па НАТО і інш. з другога), якая стала этапам развіцця міжнар. адносін у 1970—79 і 1986—91. Выклікана пераважна меркаваннямі самазахавання чалавецтва, якому пагражала гібель у выпадку глабальнай ядзернай вайны. Гал. элементы Р. — адыход ад чхалоднай вайны», мірнае вырашэнне міжнар. праблем і канфліктаў, неўмяшанне ва ўнутр. справы інш. дзяржаў. У 1970я г. Р. праявілася ў пагадненні паміж СССР і ЗША аб прынцыпах узаемаадносін (1972) і ў шматлікіх сав.амер. перагаворах аб раззбраенні; у сістэме дагавораў аб прызнанні непарушнасці дзярж. межаў у Еўропе (паміж Польшчай і ФРГ у 1970, ГДР і ФРГ у 1972, Чэхаславакіяй і ФРГ у 1973 і інш.), у падпісанні Заключнага акта нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (1975), пагадненняў аб навук.тэхн. і культ. супрацоўніцтве і інш. У той жа час не спынялася супрацьстаянне паміж капіталіст. і сацыяліст. сістэмамі; ЗША і СССР працягвалі гонку ўзбраенняў, умешваліся ў справы інш. дзяржаў. Уварванне сав. войск у Афганістан у канцы 1979 прывяло да ажыўлення «халоднай вайны» з боку ЗША і НАТО, а на рубяжы 1970—80х г. да фактычнага спынення Р. Шэраг крокаў па аднаўленні Р. распачаты з прыходам да ўлады ў СССР М.С.Гарбачова і перабудовай (з 1985): абвяшчэнне сав. праграмы ліквідацыі ядзернай зброі да 2000, сав.амер. дагаворы па абмежаванні стратэг. наступальных узбраенняў, вывад сав. войск з Афганістана (1989) і інш. У канцы 1980 — пач. 90х г., у сувязі з распадам СССР і сацыяліст. сістэмы, тэрмін «Р» выйшаў з ужытку, бо знікла глабальнае супрацьстаянне супрацьлеглых сац.паліт. сістэм, на змякчэнне якога была пераважна накіравана палітыка Р. М.Г.Нікіцін.
    РАЗРАДНІК элект р ы ч н ы, прыстасаванне (апарат, прылада) у выглядзе 2 ці некалькіх электродаў, раздзеленых дыэлектрычным прамежкам (паветрам,
    газам, цвёрдым целам). Пры павышэнні напружання да пэўнага (прабойнага) значэння прамежак паміж электродамі прабіваецца эл. разрадамі, што прадухіляе ў эл. абсталяванні прабой ізаляцыі паміж праваднікамі.
    Вентыльны Р. мае шэраг іскравых прамежкаў. паслядоўна з якімі ўключаны нелінейныя рэзістары; прызначаны для аховы ізаляцыі электраабсталявання ад атм. і камутацыйных перанапружанняў. У трубчастым Р. іскравы прамежак размешчаны ў канале трубкі, зробленай з ізаляцыйнага газагенерыруючага матэрыялу (газ, вылучаны пры разрадзе, гасіць дугу). Трубчасты Р.: выкарыстоўваецца ў асн. для аховы паветраных ЛЭП ад перанапружанняў. Існуюць таксама Р.: газавы (для аховы апаратуры правадной сувязі), імпульсны (у імпульсных прыладах), кіравальны (у імпульсных мадулятарах), рэзанансны (у антэнных камутатарах радыёлакацыйных станцый) і інш.
    РАЗРАДНЫ ПРЫКАЗ, Р а з р а д, цэнтральная дзярж. ўстанова ў Расіі ў сярэдзіне 16 ст. — 1711. Загадваў служылымі людзьмі, ваен. кіраваннем, пагран. службай, паўд. («украіннымі») гарадамі, жалаваннем дваран, прызначэннем палкавых і гар. ваявод, складаў роспісы прьшворных цырымоній, удзельнічаў у разборы меснійкіх спрэчак (гл. Месніцтва). Падзяляўся на сталы (аддзелы); Маскоўскі, Наўгародскі, Сеўскі, Памесны, Грашовы, Прыказны. На чале Р.п. ў 16—17 ст. звычайна стаялі дзякі, апошні кіраўнік (з 1689) — баярын Н.М.Стрэшнеў. Скасаваны ў 1711, яго асобныя функцыі перайшлі да разраднага стала Сената.
    РАЗРАДНЫЯ КНІГІ, «гасударав ы р а з р а д ы », кнігі запісаў распараджэнняў урада Расіі пра штогадовыя прызначэнні на ваен., цывільную і прыдворную службу ў 16 — пач. 18 ст.; зборы (зводы) вытрымак з розных афіц. дакументаў. Вяліся дзякамі велікакняжацкай (з 1547 царскай) канцылярыі, потым Разраднага прыказа. «Гасударавы разрады» складаліся кожны раз за некалькі гадоў або дзесяцігоддзяў, з 1613 — штогод. Пасля 1613 з’явіліся новыя віды афіц. Р.к. (захаваліся за 1613—36), прысвечаныя ў асн. апісанню службы на паўд. межах, скарочаная
    Разраднікі: a — вентыльны (I — разрадныя іскравыя прамежкі; 2 — ізалюючыя дыскі); б — фібрабакелітавы трубчасты (1 — пробка са стальным каўпаком; 2 — электрод, 3.4 — фібравая і гетынаксавая трубкі); в — кіравальны іскравы (1 — кіроўны атектрод; 2 — асноўныя электроды).
    рэдакцыя Р.к. 1636 (з тэкстам за 1550— 1636) і інш. Пры скасаванні месніцтва (1682) большасць старых Р.к. спалена, бо іх звычайна выкарыстоўвала ў месніцкіх спрэчках служылая знаць. Канчаткова вядзенне Р.к. спынена пасля ліквідацыі Разраднага прыказа (1711).
    Разрыўная функцыя: ^ — пункт разрыву 1га роду.
    РАЗРЬІЎНЫЯ ФЎНКЦЫІ, функйыі, якія ў некаторых пунктах (пунктах разрыву) не з’яўляюцца неперарыўнымі функц