Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
нчыў Гейдэльбергскі унт (1913). У
1921—31 у клініцы Мінскага мед. інта, адначасова ў 1927—31 гал. ўрач 3й клінічнай бальніцы Мінска. 3 1931 у Ленінградзе. Навук. працы па фізіялогіі скуры, пашкоджаннях яе пры хваробах крывятворных органаў (у прыватнасці міэлоіднай лейкеміі), укараненні ў практычную дэрматалогію рэнтгеналагічнага, люмінесцэнтнага, гісталагічнага метадаў. Чэмпіён Беларусі па шахматах (1924).
РАЗЕНФЕЛЬД Аляксандр Аляксандравіч (25.10.1872, Мінск — ?), бел. фалькларыст і этнограф. Скончыў Пецярбургскі унт. Працаваў у гімназіях Рэвеля (няпер Талін), Пецярбурга. 3 1898 у Пецярбургскім унце (з 1910 прыватдацэнт), у 1912—14 кіраўнік Беларускага навуковалітаратурнага гуртка студэнтаў унта. У 1904 апубл. «Беларускія народныя песні», дзе матэрыял не мае строга навук. класіфікацыі і згрупаваны паводле месца запісу (у ваколіцы Радашковіч, у Сёмкавым Гарадку, Рубяжэвічах, Астрашыцкім Гарадку Мінскага пав., невял. колькасць песень з Барысаўскага і Рэчыцкага пав.). У асобныя групы вылучаны вясельныя, купальскія і пятроўскія песні. Зборнік цікавы ўзорамі каляндарнаабрадавай (асабліва жніўнымі, купальскапятроўскімі і восеньскімі песнямі), вясельнай паэзіі, пазаабрадавай лірыкі, баладамі. Дакладна перададзены дыялектнамоўныя асаблівасці песень. Аўтар фальклорнаэтнагр. эцюда «3 жыцця беларуса», прысвечанага зажынкавым і дажынкавым абрадам, песням (рукапіс ў архіве Геагр. тва ў С.Пецярбургу).
А.С.Ліс.
РАЗЕТКА (ад франц. rosette літар. ружачка) уархітэктуры і маст а ц т в е, арнаментальны матыў у вы
Разеткі ў афармленні столі палаца ў г. Высокае Камянейкага раёна Брэсцкай вобл.
9. Зак. 194.
258 РАЗЕТКАВЫЯ
глядзе стылізаванай распушчанай кветкі (часцей ружы). Вядомы са старажытнасці ў арх. дэкоры і ў дэкар.прыкладным мастацтве.
Найб. пашыраны матывы Р. ў нар. жыллі Беларусі, асабліва на Палессі, дзе яны блізкія паводле формы салярным знакам. Выявы Р. ці іх палавін робяць на франтонах. Колькасць іх на франтоне ад 1 да 3, што адпавядае міфалагічным пазіцыям сонца (раніца, поўдзень, вечар). Некат. Р. маюць выгляд кола. Стылізаваныя Р. пашыраны і ў аздабленні верхніх ч. ліштваў. Р. ўпрыгожваюць філёнгі дзвярэй, іканастасы, алтары, іх змяшчаюць на метопах, кесонах столі і інш. Вядомы таксама ў арнаментальных расл. кампазіцыях, дэкар. размалёўцы на дрэве, палатне, шкле. Разнастайнымі па малюнку Р. аздаблялі прасніцы, каўшы і інш. прадметы нар. побыту.
С.А.Сергачоў.
РАЗЕТКАВЫЯ РАСЛІНЫ, бессцябловыя расліны. Характарызуюцца моцна ўкарочанымі міжвузеллямі, добра развітым, сабраным каля асновы сцябла лісцем, што ўтварае т.зв. разетку (адсюль назва), і адсутнасцю лісця на кветаносных парастках (напр., трыгіугнік).
РАЗЕЦ (лац. Caelum), невялікае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Mae зоркі, яркасць якіх меншая 5й візуальнай sopHail велічыні. 3 тэр. Беларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.
РАЗІЦ, востраканцовая прылада працы стараж. чалавека ў эпоху палеаліту; пласціна або адшчэп крэменю для разьбы, гравіроўкі, выразання пазоў, расчлянення косці, рогу, дрэва. Асн. тыпы Р.: на вугле зламанай загатоўкі, рэтушныя ці бакавыя, 2гранныя ці сярэдзінныя. На тэр. Беларусі існавалі на працягу каменнага веку. В.Я.Кудрашоў. РАЗЁЦ. адна ці шматлязовы металарэзны інструмент. Найб. пашыраны прызматычны Р. складаецца з галоўкі з рабочай (рэзальнай) часткай пэўнай геам. формы і стрыжня — трымалкі для замацавання яго ў разцатрымальніку. Рэзальную частку Р. вырабляюць з матэрыялаў (вугляродзістай, легіраванай сталі, цвёрдых сплаваў, кампазіцыйных і інш.), цвёрдасць якіх перавышае цвёр
Такарныя разцы: I — расточны ўпорны (у борштанзе); 2 — расточны (у борштанзе); 3 — прахадны прамы правы; 4 — прахадны ўпорны правы; 5 — падразны левы; 6 — праразны; 7 — прахадны адагнуты правы; 8 — адразны; 9 — фасонны; 10 — падразны правы; 11 — разьбовы для вонкавай разьбы; 12 — разьбовы для ўнутранай разьбы; 13 — раеточны.
дасць дэталей, што апрацоўваюцца. Выкарыстоўваюць пры апрацоўцы вырабаў на такарных, карусельных, даўбёжных, стругальных, зубастругальных і інш. спец. станках.
РАЗЁЦКІ КАМЕНЬ, базальтавая пліта з ідэнтьгчнымі надпісамі на стараж.егіпецкай мове, накрэсленымі іерогліфамі і дэматычным пісьмом, і на стараж.грэч. мове. Знойдзены ў 1799 афіцэрам франц. войск у Егіпце Бушарам пры будве форта СенЖульен (каля Разеты на зах. рукаве дэльты Ніла). Захоўваецца ў Брытанскім музеі ў Лондане. Тэксты Р.к. высечаны ў 196 да н.э. і ўяўляюць сабой падзячны надпіс егіпецкіх жрацоў Пталамею V Епіфану [204—180 да н.э.]. Іерагліфічны тэкст Р.к. дэшыфраваны ў 1882 Ж.Ф.ІІІампальё'нам, што дало пачатак вывучэнню егіп. іерагліфічнай пісьменнасці.
Літ.'. Шампольон Ж.Ф. О егмпетском нероглнфнческом алфавнте: Пер. с фр. Л„ 1950.
РАЗЗБРАІННЕ, сукупнасць мерапрыемстваў па спыненні гонкі ўзбраенняў, абмежаванні, скарачэнні і ліквідацыі ракетнаядзернай зброі і інш. сродкаў вядзення войнаў.
3 часоў старажытнасці мэтай чалавецтва з’яўляўся мір без узбр. насілля; у больш позні час —усеагульнае і поўнае Р., якое прадугледжвала б роспуск усімі дзяржавамі свету ўзбр. сіл, скасаванне вайск. устаноў, спыненне вытвсці і ліквідацыю ўсіх відаў узбраенняў і інш.
У наш час Р. — адна з найб. глабальных праблем чалавецтва. Асаблівую небяспеку выклікае ўзмацненне мілітарызму, вытвсць, накапленне і распаўсюджанне зброі масавага знішчэння: тэрмаядзернай, біялагічнай, хім., а таксама зброі, заснаванай на новых фізічных прынцыпах (напр., прамянёвая зброя, пучковая зброя, нейтронныя боепрыпасы і інш.). Праблема Р. дэкларуецца ў Статуце ААН, разглядаецца ў шэрагу міжнар. дакументаў: Дагавор аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (1968), Канвенцыя аб забароне бакгэрыялагічнай (біялагічнай) зброі (1972), Дагавор аб абмежаванні сістэм проціракетнай абароны (1972); Выніковы акт Хельсінкскага пагаднення (1992) і інш. Іх выкананне значна памяншае патэнцыял мілітарызму ў шэрагу краін. Рэспубліка Беларусь у ліку першых ажьшцявіла ракетнаядзернае Р., скараціла значную ч. сучаснай ваен. тэхнікі і ўзбраенняў, выступіла з ініцыятывай стварэння ва Усх. і Цэнтр. Еўропе зоны, свабоднай ад ядзернай зброі (1996). В.І.Боўш. РАЗІН Сцяпан Цімафеевіч (каля 1630, б. станіца Зімавейская на Доне, цяпер тэр. Валгаградскай вобл., Расія — 16.6.1671), кіраўнік Сялянскай вайны 1670—71 у Расіі, данскі казак. Вызначаўся розумам, энергіяй, ваен. і дыпламат. здольнасцямі, валодаў 8 мовамі. У 1661—62 удзельнічаў у перагаворах дэлеганыі Войска Данскога і афіц. маскоўскага пасольства з калмыкамі пра сумесныя дзеянні супраць нагайскіх та
тар. У 1662—63 камандзір атрада данскіх казакоў у паходах супраць крымскіх татар. Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1667 узначаліў грабежніцкі паход казацкай беднаты на рэкі Волгу і Яік (Урал), у 1668—69 — паход казацкай флатыліі па Каспійскім
м.: разрабаваны прыбярэжныя гарады і правінцыі Ірана, вызвалены рас. нявольнікі. Новы яго паход на Волгу вясной 1670 перарос у сял. вайну. Выступаючы нібыта ў абарону правоў царэвіча Аляксея Аляксеевіча і б. патрыярха Нікана, Р. абяцаў простаму народу «свабоду і збаўленне» ад «дрэнных» баяр, у занятых гарадах усталёўваў кіраванне на казацкі ўзор, распраўляўся з прадстаўнікамі царскай адміністрацыі. Пасля паражэння пад Сімбірскам (кастр. 1670) паранены вярнуўся на Дон, дзе ў крас. 1671 схоплены казацкай старшынай і выдадзены йарскім уладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве. Р. — герой нар. паданняў і песень, яму прысвечаны творы лры і мастацтва.
Літ:. Сахаров А.Н. Степан Разнн. 2 нзд. М., 1987; Чнстякова Е.В., Сол о в ь е в В.М. Степан Разнн в его соратнвкн. М., 1988. М.Г.Нікіцін.
РАЗІНА Таццяна Яўгенаўна (16.8.1908, г. Няміраў Віннійкай вобл., Украіна — 23.9.1992), бел. мастак. Скончыла Адэскі маст. інт (1935). 3 1936 працавала на кінастудыях «Мастэхфільм» і маст. фільмаў у г. Адэса (Украіна). 3 1941 у Брэсцкім абл. драм. тры. Працавала ў галіне сцэнаграфіі, а таксама ў станковым жывапісе. Найб. значныя работы — эскізы дэкарацый да спектакляў «Тры апельсіны» К.Гоцы (1946), Дні нашага нараджэння» І.Мележа (1958), «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча (1959), опер «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1948), «Машэка» Р.Пукста (1957), «Сцяпан Разін» А.Касьянава (1971). Лепшым сцэнаграфічным творам уласцівы рамант. сімволіка, імкненне выявіць атмасферу часу і дзеяння лаканічнай дэталлю. Аўтар станковых твораў: пейзажы «Возера Нясвіж» (1954), «У садзе» (1960); нацюрморты: «Восеньскі нацюрморт» (1956), «Кветкі ў кошыку» (1960), «Кветкі ў вазе» (1962), «Сашыны цацкі» (1966) і ІНШ. Л.Ф.Салавей. РАЗЛІК (ваен.), група ваеннаслужачых, якая непасрэдна абслугоўвае гармату, мінамёт. пускавую ўстаноўку і інш. віды зброі і тэхнікі; першасная арганізац.
РАЗМАЛЁЎКА 259
адзінка (падраздзяленнё) у артылерыі, ракетных войсках, ППА, войсках сувязі і інш. Р. узначальвае камандзір (афіцэр, прапаршчык або сяржант). Колькасць асабовага складу ў Р. залежыць ад віду (сістэмы) зброі (тэхнікі). М.Г.НІКІЦІН. РАЗЛІК ЗБУДАВАННЯЎ. вызначэнне размеркавання прыкладзеных сіл, дэфармацый, перамяшчэнняў, што ўзнікаюць у элементах збудаванняў пры статычных, дынамічных, тэмпературных і інш. нагрузках.
Мэта Р.з. — забеспячэнне надзейнасці і даўгавечнасці збудавання ў адпаведнасні з умовамі трываласці, жорсткасці і ўстойлівасці найб. напружаных яго элементаў пры мінім. расходзе матэрыялаў, а таксама ацэнка параметраў гранічнага стану канструкцый. У залежнасці ад тыпу збудавання і віду нагрузкі лля Р.з. выкарыстоўваюць розныя разліковыя схемы і метады разліку. Праводзіцца на аснове законаў будаўнічай механікі, супраціўлення матэрыялаў і тэорыі пругкасці. У разліках жалезабетонных збудаванняў, фундаментаў улічваюць і рэалагічныя ўласцівасці матэрыялаў (гл. Рэа/югія). Збудаванні, што трапляюць пад уздзеянне выпадковых нагрузак (марскіх хваль, сейсмічных сіл), разлічваюць статыстычнымі метадамі. Для Р.з. выкарыстоўваюць лікавыя метады ў матэматыцы і сродкі вылічальнай тэхнікі. Гл. таксама Дынаміка збудаванняў. М.К.Балыкін.
РАЗЛІКбВАЯ СХЁМА ў б у д а ў н і чай механіцы, спрошчаны (умоўны) відарыс збудавання (падмурка збудавання, сістэмы канструкцый, механі