Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
логі і столі (плафона).
256 РАЗГОРТКА
РАЗГбРТКА ў ч а с е, спосаб адлюстравання змен фіз. велічыні ў часе з дапамогай адназначнага пераўтварэння яе ў інш. велічыню, якая змяняецца ў прасторы. Ажыццяўляецца разгоргвальным элементам, які паслядоўна абягае (сканіруе) прастору, і пры гэтым кожнаму моманту часу адпавядае яго пэўнае становішча.
Разгортвальным элементам бывае святлівы Пункт, які рухаецца па відарысе (экране) пры адхіленні сВетлавога праменя (аптычная Р.), невялікая рухомая адтуліна ў экране, які закрывае відарыс, ці пяро самапісца (мех. Р.), святлівы пункт на экране электроннапрамянёвай трубкі (алектронная Р.) і інш. Паводле траекторыі руху гэтага элемента адрозніваюць прамалінейную, кругавую, спіральную, растравую (2мерную) і інш. Р. можа быць неперарыўная (пры заканчэнні аднаго цыкла адразу пачынаецца наступны), перыядычная і інш. Выкарыстоўваецца ў асцылографах, прыладах аўтам. рэгістрацыі, радыёлакацыйных індыкатарах і прыладах перадачы інфармацыі на адлегласці. У тэлебачанні і фотатэлеграфіі ў асн. карыстаюцца растравымі Р. з прамавугольным растрам.
«РАЗДАВІМ ФАШЬІСЦКУЮ ГАДЗІНУ», сатырычнае выданне для насельніцтва і партызан Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Выходзіла з ліп. 1941 да мая 1945, спачатку на рус., з сак. 1942 на бел. мове; да сак. 1942 агітплакат, пазней газетаплакат, сатыр. часопіс ЦК КП(б)Б. Вьшавалася ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе і ў Маскве, пасля ў Навабелійы (цяпер у межах Гомеля) і Мінску. Змяшчала фельетоны, памфлеты, сатыр. вершаваныя і празаічныя літ. творы, карыкатуры, якія высмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да актыўнай барацьбы з ворагам. У вьшанні друкаваліся творы Я.Коласа, Я.Купалы, А.Астрэйкі, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Віткі, К.Крапівы, МЛужаніна, П.Панчанкі, М.Танка, М.Чавускага, К.Чорнага і інш. пісьменнікаў, малюнкі І.Ахрэмчыка, Л.Брадатага, В.Букатага, К.Елісеева і інш. мастакоў. Са жн. 1945 выходзіць як сатыр.гумарыстычны час. «Вожык». М.П.Пазнякоў.
■ »гш W«K>« «■»■' •■ ^±ЦЛ^Д"—
РДЗДДВІМ ?fl“?
РАЗДАТЧЫК КАРМбЎ, к о р м a раздатчык, машьгна для перамяшчэння кармоў (сцябліністых, сыпкіх, фармаваных, сухіх, сакавітых, вадкіх) і запаўнення імі кармушак на жывёла і птушкагадоўчых фермах. Кармы для раздачы бяруць з кормапрыгатавальных машын.
Асн. вузлы Р.к. — бункерсілкавальнік і кормападавальныя транспарцёры. Стацыянарныя Р.к. бываюць мех. (стужачныя, скрабалкавыя, тросашайбавыя, шнэкавыя), пнеўматычныя і гідраўлічныя. Яны непасрэдна звязваюць кармасховішчы, карманэхі з кармушкамі ці загружаюцца з мабільных сродкаў дастаўкі кармоў. Мабільныя Р.к. (прычапныя, навясныя, паўнавясныя) перамяшчаюцца трактарамі, аўтамабілямі, акумулятарнымі цягачамі паза памяшканнем (у поле, да сховішчаў, кармацэхаў) і ўнутры ферм, прыводзяцца ў дзеянне ад вала адбору магугнасці ці электрарухавіка. Для раздачы кармоў выкарыстоўваюцца таксама падвесныя (манарэйкавыя) дарогі.
РАЗДЗЯЛАВІЧЫ. вёска ў Хатыніцкім с/с Ганцавіцкага рна Брэсцкай вобл., на р. Бобрык, каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 272 км ад Брэста. 1825 ж., 540 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Брацкія магілы сав. воінаў і ахвяр фашызму.
РАЗДЗЯЛАВІЧЫ. вадасховішча ў Ганцавіцкім рне Брэсцкай вобл., каля аднайм. вёскі. Створана ў 1983. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Бобрык 1ы. Пл. 1,9 км2, даўж. 1,6 км, найб. шыр. 1,3 км, найб. глыб. 9,9 м, аб’ём вады 9,4 млн. м3. Даўж. агараджальнай дамбы 5,4 км. Сярэдні шматгадовы сйёк 33,7 млн. м3. Ваганні ўзроўню на працягу года каля 4 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання сцёку, арашэння зямель.
РАЗДЗЯЛЕННЕ ЎЛАД, адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзярж. ўлада падзяляецца на самастойныя 1 незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і суд. ўлады. Прынцып Р.ў. упершыню і найб. паслядоўна ўвасоблены ў Канстытуцыі ЗША 1787, дзе тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Менш паслядоўна прынцып Р.ў. праведзены ў парламенцкіх дзяржавах, дзе парламенту належыць вяршэнства над органамі выканаўчай улады. Прынцып Р.ў. замацаваны ў арт. 6 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
РАЗДЗЯЛбЎСКАЯ Ядвіга Іосіфаўна (1.3.1902, г. БялаПадляска, Польшча — 26.8.1992), бел. жывапісец. Засл. дз. культуры Полынчы (1982). Скончыла Варшаўскую маст. школу (1939). У 1959—77 выкладала ў студыі выяўл. мастацтва ў г. Маладзечна Мінскай вобл. Творчасці ўласцівы гарманічнасць каларыту, дакладнасць маст. вобраза,
Раздатчыкі кармоў: 1 — стацыянарны транспарцёрраздатчык; 2 — прычапны раздатчыкзмяшальнік.
лірычнасць. Аўтар сюжэтнатэматычных карцін «Немцы адступаюць» (1946), «У рабства» (1947), «Доммузей П.І.Чайкоўскага ў Кліне» (1951), «Раніца» (1956), «Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака ў Туганавічах» (1965); партрэтаў «Дзяўчынка ў ружовым» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Цыганка з дзіцем» (1968), «Мастак Б.Шахназараў» (1981); пейзажаў «Масток» (1956), «Від на аул Кубачы» (1963), «Нясвіж. Вясна ў парку» (1975), «Вясна ў лесе» (1982); нацюрмортаў «Кветкі і фрукты», «Вясновы нацюрморт» (абодва 1963), «Чаромха» (1966), «Белая акацыя», «Нацюрморт з вінаградам», «Мальвы» (усе 1976), «Нацюрморт з рабінаю» (1980), «Вязынка», «Рэквіем», «Родныя кветкі» (усе 1982), «Сказ беларускага лесу» (1984) і інш. Працавала таксама ў графіцы. Л.Ф.Салавей.
Я.Раздзялоўская. Мальвы. 1976.
РАЗЕТКА 257
РАЗДЗЯЛЯЛЬПАЯ ЗДблЬНАСЦЬ, здольнасць сістэм, прылад і фотаматэрыялаў адрозніваць (узнаўляць) блізкія ў прасторы, часе ці па фіз. уласцівасцях аб’екты ці працэсы; колькасная мера такой здольнасці.
Р.з. а п т ы ч н ы х сістэм — здольнасць аптычных сістэм даваць раздзельны відарыс двух блізкіх адзін ад аднаго пунктаў прадмета. 3за дыфракцыі святла аптычная сістэма адлюстроўвае святлівы пункт у выглядзе светлай плямы, абкружанай папераменна цёмнымі і светлымі кольцамі. Паводле крытэрыя У.Рзлея, 2 дыфракцыйныя плямы, адпаведныя відарысам пунктаў аднолькавай яркасці, лічацца раздзельнымі, калі светлы цэнтр адной з іх прыпадае на сярэдзіну першага цёмнага кольйа суседняй. Р.з. с п е к тральнай прылады — здольнасць такой прылады ўзнаўляць 2 спектрамныя яініі з блізкімі даўжынямі хваль. Паводле крытэрыя Дж.Рэлея такія лініі раздзяляюцца, калі адлегласць паміж максімумамі іх інтэнсіўнасцей не меншая за шырыню ліній. Р.з. ф о таматэрыялаў — уласцівасць матэрыялу раэдзельна ўзнаўляць у фотаматэрыяле дробныя суседнія дэталі аб’екта. Абумоўлена ступенню дысперснасці святлоадчувальных кампанентаў фотаслоя, залежыць ад кантрасту аптычнага відарыса, спектральнага складу аптычнага вьшрамянення, часу асвятлення (экспазіцыі), умоў праяўлення і інш. Вызначаецца найб. колькасцю паралельных ліній на 1 мм фотавідарыса штрыхавой міры, якія бачныя паасобку ў мікраскопе.
РАЗДЗЯРЖАЎЛЕННЕ перадача ад дзяржавы фізічным або юрыдычным асобам часткова або поўнасцю, у т.л. праз прыватызацыю, функцый непасрэднага кіравання гаспадарчымі суб’ектамі. Садзейнічае ўмацаванню самастойнасці таваравытворцаў, напаўненню рынку таварамі (паслугамі), павышэнню іх якасці, ліквідацыі манапалізму дзярж. прадпрыемстваў. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і праграмамі прыватызацыі.
РАЗДбЛЬСКІ Павел Аляксандравіч (1815, Курская вобл., Расія —5.3.1881), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Праф. (1860). Скончыў Маскоўскае аддз. Медыкахірург. акадэміі (1841). 3 1841 настаўнік ГорыГорацкай земляробчай школы, у 1848—64 у ГорыГорацкім земляробчым інце (заг. кафедры), адначасова ў 1853—64 заг. вет. клінікі (першая на Беларусі) і ў 1849—64 коннага завода пры гэтым інце. Апісаў больш за 40 хвароб с.г. жывёл. Пасля паўстання 1863—64 звольнены з інта.
Тв:. Очерк нсторнм ветерннарной медмцнны // Зап. Горыгорецкого земледельческого ннта. 1854. Кн., 3.
РАЗДРАЖНЙЛЬНАСЦЬ, здольнасць жывых клетак, тканак або цэлага арганізма рэагаваць на вонкавыя і ўнутраныя ўздзеянні — раздражняльнікі; аснова прыстасаванасці да змен навакольнага асяроддзя. Праяўляецца на ўсіх узроўнях жыццядзейнасці ва ўсіх біял. сістэмах. Суправаджаецца комплексам неспецыфічных змен — зрухам абмену рэчываў, эл. патэнцыялу, стану пратаплазмы, а ў высокаарганізаваных жывёл звязана з выкананнем спецыфічных функцый (правядзенне нерв. імпульсу,
скарачэнне мышцы, выдзяленне сакрэту залозістай тканкай і інш.). У ж ы в ё л, якія не маюць нерв. сістэмы, рэакцыя на раздражненне ахоплівае ўсю пратаплазму 1 выяўляецца пераважна ў выглядзе рухальных рэакцый (таксісаў). У мнагаклетачных жывёл нерв. і мышачная тканкі забяспечваюць хуткія і дакладныя рэакцыі ў адказ на раздражненне. Таксама развіваюцца формы апасродкаванай рэактыўнай сувязі з раздражняльнікам (рэфлекторна) праз вышэйшую нерв. дзейнасць і свядомасць. Здольнасць нерв. і мышачных клетак адказваць на раздражненне наз. ўзбудлівасцю. Часам мясц. рэакцыі тканак або клетак наз. рэактыўнасцю, a ўзнікненне працэсу, які хвалепадобна распаўсюджваецца — узбудлівасцю. Тэрмін «Р.» выкарыстоўваецца і як сінонім узбудлівасці. У р а с л і н Р. абумоўлена структурнымі і функцыян. зменамі клетачных мембран і з’яўляецца асновай іх рэгулятарнай сістэмы. Праяўляецца рэакцыяй на святло (фотатрапізм, фотаперыядызм), гравітацыйнае поле (геатрапізм), у рухальных рэакцыях (настыі) і інш.
А. С.Леанцюк.
РАЗДЫМНАЕ ЗЛУЧЙННЕ, спалучэнне дэталей ў вузлах механізмаў, машын, прылад, апаратаў, збудаванняў, што дапускае разборку і зборку вузлоў без разбурэння дэталей. Асн. віды Р.з.: вінтавыя, балтавыя, зубчастыя, шпоначныя, клемавыя. Да Р.з. таксама адносяць некат. прэсавыя і клеявыя злучэнні, якія дапускаюць разборку без дэталей, напр., пры нагрэве.
РАЗ'ЕЗД. 1) падраздзяленне (аддзяленне, узвод) у кавалерыі і артылерыі, якое прызначалася для аховы войск, разведкі праціўніка і мясцовасці, падтрымання сувязі паміж падраздзяленнямі і часцямі на маршы. Выкарыстоўваліся да 2й сусв. вайны 1939—45. 2) Раздваенне аднакалейнага чыг. пуці, якое дазваляе размінуцца сустрэчным цягнікам; станцыя на такім месцы.
РАЗЕНМАН Барыс Міхайлавіч (5.2.1928, Мінск — 1998), бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Др мед. н. (1969), праф. (1976). Скончыў Мінскі мед. інт (1950). У 1956—92 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па патагенет. механізмах, клінічных праявах і спосабах функцыян. дыягностыкі пашкоджанняў сардэчнасасудзістай сістэмы ў хворых пры дыфтэрыйнай і шкарлятынавай інтаксікацыі, пытаннях біяхім. фармакалогіі.
Тв:. Некоторые актуальные вопросы патогенеза днфтернн // Некоторые вопросы патологнн детского возраста. Мн., 1967; Роль серотоннна в патогенезе днфтернйной токсмконнфекцнн (к проблеме механнзмов дмфтернйного бактерноноснтельства) // Здравоохраненне Белорусснн. 1978. №6.
РАЗЕНТАЛЬ Саламон Конрадавіч (10.8.1890, г. Вільня — 18.11.1955), бел. і расійскі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Др мед. н. (1937), праф. (1940). Ск