Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
арганізатараў сав. аптычнай прамсці. Акад. AH СССР (1929, чл.кар. 1925). Скончыў Пецярбургскі унт (1900) і з 1903 працаваў у ім (з 1916 праф.). 3 1918 ар
250 РАЖДЗЕСТВЕНСКІ
ганізатар і дырэктар, у 1932—38 заг. аддзела Дзярж. аптычнага інта. Навук. працы па фіз. і інструментальнай оптыцы, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Распрацаваў метад даследавання анамальнай дысперсіі святла («метад крукоў» Р.), выкарыстанне якога спрыяла ўстанаўленню важных заканамернасцей у атамных спектрах. Даказаў вызначальную ролю інтэрферэнцыі святла пры ўтварэнні відарысаў у мікраскопе. Выказаў ідэю выкарыстання інтэрферэнцыі ў даследаваннях фіз. з’яў.
Тв.: Нзбр. труды. М.; Л., 1964.
Літ:. Основателв советской фнзнкл. М., 1970; Гуло Д.Д., Оснновскнй А.Н. Д.С.Рождественскнй. М., 1980. А.І.Болсун. РАЖДЗЙСТВЕНСКІ Роберт Іванавіч (20.6.1932, с. Касіха Троіцкага рна Алтайскага краю, Расія — 20.8.1994), рускі паэт. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1956). Друкаваўся з 1950. Першая кніга — «Сцягі вясны» (1955). У паэт. збках «Выпрабаванне» (1956), «Равесніку» (1962), «Радыус дзеяння» (1965), «Сын Веры» (1966), «Усур’ёз» (1970), «Радар сэрца» (1971), «Голас горада» (1977), «Гэты час» (1983), «Узрост» (1988) і інш. тэма вернасці загінуўшым у Вял. Айч. вайну, роздум над сэнсам жыцця, лірьжа кахання. Паэма «Рэквіем» (1961, музыка Дз.Кабалеўскага) прысвечана памяці тых, хто загінуў у Вял. Айч. вайну. «Ліст у трыццатае стагоддзе» (1963) — своеасаблівая размова з нашчадкамі. Аўтар «Паэмы пра розныя пункты погляду» (1967), паэмы «Чаканне» (1982), кн. падарожных публіцыст. нарысаў «I не заканчваецца зямля...» (1971) і інш. За кнігу «Голас горада» і паэму «210 крокаў» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1979. Многія яго вершы пакладзены на музыку. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклалі Г.Бураўкін, І.Калеснік, В.Макарэвіч, М.Танк, В .Шыханцоў і інш.
Тв:. Собр. соч. Т. 1—3. М., 1985; Мзбр. провзв. Т. 1—2. М., 1979; Семь поэм. М., 1982; Друзьям: Стнхн. М., 1986; Стнхотворенмя. М., 1988; Лнрнка. М., 2000.
РАЖДЗЁСТВЕНСКІ Усевалад Аляксандравіч (10.4.1895, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 31.8.1977), рускі паэт і перакладчык. Скончыў Ленінградскі унт (1925). Друкаваўся з 1910. У збках «Вялікая Мядзведзіца» (1926), «Гранітны сад» (1929), «...Зямноё сэрца» (1933), «Акно ў сад» (1939) пісаў пра жыццё ў краіне, дзеячаў рус. культуры. Збкі «Голас Радзімы» (1943), «Ладага» (1945), «Родныя дарогі» (1947) пра падзеі Вял. Айч. вайны. Лірыка 1950—70х г. прысвечана паўн. прыродзе і Ленінграду. Аўгар кніг пра А.Пушкіна («Чытаючы Пушкіна», 1962), мемуараў. 3 канца 1920х г. перакладаў бел. паэзію. У 1930я г. наведваў Беларусь, сустракаўся з бел. пісьменнікамі. На рус. мову пераклаў больш за 60 вершаў Я.Купалы, яго паэмы «Яна і я», «Тарасова доля», драму «Раскіданае гняздо» (з П.Кабзарэўскім). Я.Купалу прысвяціў некалькі
вершаў і артыкулаў. Пераклаў таксама вершы Ф.Багушэвіча, Цёткі, П.Глебкі, У.Дубоўкі, К.Кірэенкі, М.Лужаніна, П.Панчанкі, М.Танка і інш. На бел. мову яго творы перакладалі Р.Баравікова, А.Вялюгін, Дубоўка, В.Зуёнак, Г.Кляўко, Р.Няхай, У.Паўлаў, Я.Сіпакоў, М.Танк і інш.
Тв.: Мзбранное. Т. 1—2. Л., 1974; В созвезднн Пушкмна М., 1972; Странмцы жнзнм. 2 нзд. М., 1974; Город на Неве. 2 нзд. Л., 1978; Бел. пер. — у кн.: Паэты Ленінграда. Мн., 1948; У кн.: Руская савецкая паэзія. Мн., 1953.
Літ.: Васнльева Й.А. Всеволод Рождественскнй: Очерк жнзнн н творчества. Л., 1983; Ллокумоввч Т. Поэзня Янкв Купалы в руссклх переводах // Мастерство перевода. Сб. 12. 1979. М., 1981. І.У.Саламевіч.
РАЖКА, у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобна да цэбра, але меншых памераў (ёмістасць 15—20 л). Рабілі Р. з кароткіх клёпак, па форме — цыліндрычную ці крыху расшыраную ўверсе. Нярэдка мела ножкі, утвораныя трыма падоўжа
Ражка.
нымі клёпкамі. Яшчэ 2 больш доўгія клёпкі выступалі зверху і мелі адтуліны, утвараючы вушкі для пяньковай ці лыкавай почапкі. Звычайна ў Р. таўклі параную бульбу і замешвалі паўвадкі корм для свіней. У наш час амаль выйшла з ужытку. В. С. Цітоў. РАЖКбВАЕ ДРбВА, цэратонія струкавая (Ceratonia siliqua), кветкавая расліна сям. бабовых. Адзіны від роду. Пашырана ў Міжземнамор’і. Трапляецца на камяністых схілах, у цяснінах, лясах з вечназялёных дубоў, ядлоўцаў і хвоі. Культывуецца ў Паўд. і Паўн. Амерыцы, Паўд. Афрыцы, Міжземнамор’і, Індыі.
Вечназялёнае дрэва выш. 6—15 м з шарападобнай кронай. Жыве 200—300 гадоў. Лісце шчыльнае, перыстае. Кветкі дробныя, сабраныя ў гронкі. Плод — струк. Струкі Р.д. (цараградскія, або кіпрскія, рожкі) даўж. 10— 25 см, маюць сакавітую, салодкую (да 50% uyxpy) мякаць, якая спажываецца ў ежу, ідзе на корм жывёле, з яе гатуюць сок, сіроп, сыравіну для атрымання спірту. Падпражанае насенне — сурагат кавы. Семя мае пастаянную масу (каля 200 мг), таму са стараж. часу яго выкарыстоўвалі як адзінку вагі (карат) у
ювелірнай справе. Р.д. таксама наз. адзін з відаў роду празопіс. В.М.Прохпраў. РАЖКбЎ Вячаслаў Зіноўевіч (н. 20.2.1924, в. Блудніца Шуйскага рна Іванаўскай вобл., Расія), бел. жывапісец, майстар лакавай мініяцюры. Скончыў Палехскае маст. вучылішча (1948). 3 1961 у Мінску. Творы вылучаюцца арыгінальнасцю малюнка, вытанчанасцю кампазіцыі. Аўтар пано «Царэўналебедзь» (1950), «Лукамор’е», «За зямлю рускую» (абодва 1982), «Казка пра цара Салтана», «Канёкгарбунок» (абодва 1985), «Дзмітрый Данскі» (1986), «Руслан і Людміла» (1989); куфэркаў «Тарас Бульба», «Багатырская слава» (абедзве 1953), «Паядынак» (1972), «Тройка» (1981); пласцін «Мцыры» (1960), «Беларускі Сусанін» (1964); пейзажаў «Бабіна лета» (1986), «Восень» (1989), «Бярозавы гай» (1990), «Карагод» (1991), «Перад навальніцай» (1997); нацюрмортаў.
Літ:. В.З.Рожков: Нскусство Палеха. Жнвопнсь. Мн., 2001. Г.А.Фатыхава.
Г.Ражскі. Дэлегатка. 1927.
РАЖНОВА Ніна Аляксандраўна (н. 1.12.1919, г. Пенза, Расія), бел. піяністка. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). 3 1947 педагог і канцэртмайстар муз. вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі, з 1950 канцэртмайстар Маскоўскага муз.пед. інта імя Гнесіных. У 1954—90 канцэртмайстар Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Вяла канцэрТНую ДЗеЙНЭСЦЬ. А.ЯРакаоа.
РАЖСКІ Георгій Георгіевіч (12.2.1895, в. Ігнацьева Маскоўскай вобл. — 20.10.1952), расійскі мастак. Засл. дз. маст. Расіі (1944). Правадз. чл. AM
РАЗАНАЎ 251
СССР (1949). Вучыўся ў Маскве ў прыватных студыях (з 1912), Дзярж. свабодных маст. майстэрнях (1918—20). Чл. аб’яднанняў «Новае тва жывапісцаў» (1922), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1923). У 1934—52 выкладаў у Маскоўскім маст. інце імя В.Сурыкава. Ствараў пераважна партрэты жанчын: «Рабфакаўка» (1926), «Дэлегатка» (1927), «Старшыня» (1928), «Калгасніцабрыгадзір», «Чувашканастаўніца» (абодва 1932).
Літ.: Г.Г.Ряжскнй: Мзбр. промзв. [Альбом]. М., 1958.
РАЗАК (Stratiotes), род кветкавых раслін сям. жабнікавых. 1 від — Р. звычайны, або алоэпадобны (S. aloides). Пашыраны ў Еўразіі. Трапляецца ў прэсных стаячых і слабапраточных водах, утварае зараснікі, якія прыводзяць да абмялення вадаёмаў. На Беларусі расце ў старыцах, рачных затоках, азёрах.
Шматгадовыя апушчаныя ў ваду (усплываюць у час цвіцення) травяністыя расліны
трода, падае ахоўны і рабочы газ у зону рэзкі пры плазменнаДугавой рэзцы; прыстасаванне для падводу току да электрода і падачы паветра ў зону рэзкі металу пры паветранадугавой рэзцы.
РАЗАНАЎ Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч: н. 5.12.1947, в. Сялец Бярозаўскага рна Брэсцкай вобл.), бел. паэт. Вучыўся ў БДУ (1966—68), скончыў Брэсцкі пед. інт (1970). Настаўнічаў. 3 1972 у газ. «Літаратура і мастацтва», бюлетэні «Родная прырода», у 1974—86 у выдве
А Разанау
А.К.Разанаў.
Э.А.Разанаў.
1.8.1992), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). Ген.маёр авіяцыі (1970). Скончыў Барысаглебскую авіяц. школу пілотаў імя В.П.Чкалава (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну лётчыкзнішчальнік, у 1942—44 камандзір эскадрыллі, у 1944—45 нам. камандзіра авіяц. палка на Паўд.Зах., Цэнтр.,
Разак для тэрмічнай (кіслароднай) рэзкі: 1 — кісларод; 2 — гаручы газ; 3 — гаручая сумесь.
выш. 15—45 см. Лісце сабранае ў разетку, лінейналанцэтнае, цвёрдае, з пілаватым краем, якім лёгка парэзацца (адсюль назва). Кветкі аднаполыя, белыя, даволі буйныя. Плод — ягадападобны. Кармавыя расліны.
В. М. Прохараў. РАЗАК для тэрмічнай рэзкі, прыстасаванне для падводу падагравальнага полымя і рэжучага струменя кіслароду ў зону рэзкі металу пры кіслароднай рэзцы, а таксама флюсу — пры кіслароднафлюсавай рэзцы; прыстасаванне, што падводзіць ток да элек
«Мастацкая літаратура». 3 1992 працаваў у Нац.асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. У 1994—99 у час. «Крыніца». Друкуецца з 1961. Аўтар паэт. кн. «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях—360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1990), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Дзверы» (Беласток, 1994, з Н.Артымовіч), «Паляванне ў райскай даліне» (1995), «Рэчаіснасць» (1998), «Гліна. Камень. Жалеза» (2000); літ.крытычных рэфлексій («Медытацыі наўзбоч «Шляху—360», 1981; «Нататкі на дубовых лістах», 1983; эсэ («Жыта і васілёк: Слова пра Максіма Багдановіча», 1997). Сродкамі сучаснай бел. мовы ўзнавіў творы Кірылы Тураўскага, Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Я.Руцкага, К.ТранквіліёнаСтаўравецкага, М.Сматрыцкага, І.Пацея. Як паэт найб. адбыўся ва ўведзеных у бел. паэзію жанравых формах версэтаў, вершаказаў, квантэмаў, пункціраў, зномаў. Творы Р. звернуты да анталагічных праблем — мінулага і сучаснасці, нац,гіст. памяці, асобы і часу, жыцця і смерці, вечнага і часовага, экзістэнцыяльнага сэнсу рэчы і інш. На бел. мову перакладае з груз., літ., балг., сербахарвацкай, швед., славенскай, рус., чэш. і інш. Выдадзена кн. яго перакладаў з ням. паэзіі (Элькэ Э., Гумэльт Н., Кірш С. «Кропка, кропка, працяжнік», 2000).
Тв.: [Вершы] // 4+4+4: Швед. і бел. паэзія Мн., 1999; Танец з вужакамі: Выбр. Мн., 1999.
Літ.: Кісліцына Г.М. Алесь Разанаў: Прабл. мастацкай свядомасці. Мн., 1997; Tapa д н і ц к і Я. «I верад свой я ў слова пераклаў...»: Эсэ: пра творчасць АРазанава // Роднае слова. 1992. № 1;Лявонава Е.А. Плыні і постаці. Мн., 1998; Верына У.Ю. Эвалюцыя паэтычнай сістэмы А.Разанава // Весн. БДУ. Сер. 4. 2000. № 2. Е.А.Лявонава.
РАЗАНАУ Аляксей Канстанцінавіч (27.2.1920, в. Вял. Качат